ГУО "Денисковичская средняя школа"
53 subscribers
1.28K photos
31 videos
84 links
Мы рады приветствовать вас на Телеграм канале ГУО "Денисковичская средняя школа". Здесь вы можете найти много интересной и актуальной информации о жизни нашей школы
Download Telegram
17 верасня наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства.
Напярэдадні свята 13 верасня ў нашай школе прайшоў рэспубліканскі дыктант. Удзел у ім прынялі вучні 9 і 10 класаў. Тэкст “Гісторыя сведчыць” дыктавала вучням Стэльмах Алена Анатольеўна, лаўрэат нацыянальнай прэміі Беларусі, заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі.
#Дзень_народнага_адзiнства
#Рэспублiканскi_дыктант
#Дзянiскавiцкая_сярэдняя_школа
Міратворцы ДУА "Дзяніскавіцкая СШ" прынялі ўдзел у першым этапе раённай краязнаўчай алімпіяды, на якім прэзентавалі вела-маршрут "І памяць сэрца беражэ".
#Дзянiскавiцкая_сярэдняя_школа
#Краязнау́чая_алiмпiяда
"Не курыць, каб здаровым быць"
Пытанні шкоды курэння для здароўя разгледзелі вучні 10 класа.
#Дзянiскавiцкая СШ"
#ЗЛЖ
12 снежная ў 10 класе прайшоў занятак "Ахвяры вайны". Вучні даведаліся пра генацыд беларускага народа ў гады ВАВ. Да кожнага чалавека на Зямлі павінна прыйсці разуменне, што вайны не павінна быць. Дзеля будучыні.
#Дзянiскавiцкая_СШ
#Генацыд
25 студзеня ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для вучняў 8-10 класаў прайшоў чарговы занятак на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі” (пра дзеячаў навукі, прадстаўнікоў сістэмы адукацыі). Гасцямі мерапрыемства сталі ветэраны педагагічнай працы Новік Валянціна Цімафееўна, настаўнік пачатковых класау́ і Зялёнка Анастасія Паўлаўна, педагог сацыяльны ДУА “Дзяніскавіцкая сярэдняя школа”.
#Дзянiскавiцкая_СШ
#ШАГ
5 сакавiка сярод навучэнцаў 5-10 класаў прайшло мерапрыемства па фарміраванню навыкаў ЗЛЖ. Пад час мерапрыемства "Мы выбіраем будучыню" вучні папоўнілі веды аб шкодзе алкаголю, наркотыкаў і курэння.
#Дзянiскавiцкая_СШ
#ЗЛЖ
У рамках тыдня "Здаровы я - здаровая краіна" сярод вучняў 5-10 класаў прайшоў занятак " Падарожжа ў свет эмоцый", дзе вучні гаварылі аб эмацыянальным здароўі, аб уменні кіраваць сваімі пачуццямі.
#Дзянiскавiцкая_СШ
#Здаровы_лад_жыцця
9 красавіка прайшло мерапрыемства экскурс у гісторыю "Мая Брэсцкая вобласць", у ходзе якога навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй, геаграфіяй, прамысловасцю і культурай вобласці.
#Дзянiскавiцкая_СШ #85_год_Брэсцкай_вобласцi
Валанцёрскі атрад "Добрае сэрца" 18 ліпеня наведаў народны гісторыка - краязнаўчы музей ўстановы адукацыі. Экскурсавод Пачасуй Яўгенія правяла экскурсію па 5 і 6 зале музея . Валанцёры пазнаёміліся з пасляваенным аднаўленнем вёскі і з гісторыяй развіцця адукацыі ў Дзяніскавічах.
#Дзянiскавiцкая_СШ
#Добрае_сэрца
5 верасня у рамках Тыдня ведау́ правіл дарожнага руху ў 7-11 класах прайшла інтэрактыўная гульня "Я адказны пешаход". Сістэматызавалі веды дзяцей аб правілах бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах, праз гульню развівалі ўменне лагічна разважаць і рабіць высновы з розных сітуацый на дарогах, вуліцах і ў грамадскім транспарце.
#Дзянiскавiцкая_СШ
#Правiлы_дарожнага_руху
#Тыдзень_ведау́_правіл_дарожнага_руху
Інфармацыйная гадзіна “Дзень народнага адзінства: гістарычная памяць пакаленняў" прайшла сярод вучняу́ 7-11 класау́.
#Дзянiскавiцкая_СШ
#Дзень_народнага_адзінства
Навучэнцы ДУА "Дзяніскавіцкая сярэдняя школа" правялі акцыю "Клопат" да дня сталых людзей. Былому вязню Сукач Вользе Аляксандраўне дапамагалі ўпарадкаваць дровы.
#Дзянiскавiцкая_сярэдняя_школа