ddu260.minsk
131 subscribers
10.4K photos
1.2K videos
4 files
922 links
Новости,события нашего детского сада
Download Telegram
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння мы раскажам пра дзіцячую чыгунку👩‍✈️🚂

"Малая Беларуская" — менавіта так часта называюць Дзіцячую чыгунку чыгуначнікі. Ад вялікай магістралі Дзіцячая чыгунка адрозніваецца толькі шырынёй каляіны (750 мм, амаль удвая уже "дарослай") і даўжынёй трасы - толькі чатыры з паловай кіламетры, а не тысячы. Ва ўсім астатнім яна ў дакладнасці паўтарае ўсё тое, што ўласціва вялікай і адказнай гаспадарцы рэспублікі - Беларускай чыгунцы, з’яўляючыся пры гэтым кузняй кадраў сталічнага аддзялення магістралі.

Дзіцячая чыгунка імя К.С.Заслонава адкрые 68-ы сезон 30 красавіка

Паведамляецца, што ў 9.30 пройдзе ўрачыстая лінейка для юных чыгуначнікаў. У першы рэйс цягнік з пасажырамі адправіцца ў 11.00. «Сталічны экспрэс» правязе пасажыраў па маршруце ад станцыі Заслонава праз станцыю Піянерская да станцыі Сасновы Бор і назад.

#ddu260minsk
#партизанский #расцём_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра дзіцячыя часопісы.

Рабяты любых узростаў любяць цікавыя і займальныя гісторыі, рэбусы, загадкі, конкурсы, гульні, галаваломкі і анекдоты. Цяпер у Беларусі ёсць шмат газет і часопісаў для дзяцей дашкольнага ўзросту.

📒"Буся" - тут шмат казак, загадак, гульняў.
📒 "Чароўны светлячок" дапаможа вывучыць рахунак і азбуку. Вершы і казкі, размалёўкі і пропісы - вось, што чакае малога.
📒 "Пацешныя налепкі" - гэта часопіс-размалёўка. Ён дапаможа раскрыць творчыя здольнасці вашага дзіцяці з дапамогай маляўнічых налепак.
📒«Кважды Ква» – веселый журнал с ребусами, тестами, настольными играми.
📒 «Вясёлка» - часопіс з цікавымі заданнямі і конкурсамі. Напісаны ён на беларускай мове, таму дапамагае развіць разуменне гаворкі.

#ddu260.minsk
#ПАРТИЗАНСКИЙ #расцём_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Вербную Нядзелю.

У народзе гэтае свята называюць Вербнай нядзеляй. Вернікі ідуць у храмы з галінкамі і цэлымі букетамі вярбы. Святар асвячае вярбы ў суботу, на ўсяночным чуванні, і ў нядзелю, пасля Боскай Літургіі

Што есцi у Вербную нядзелю?
Уваход Гасподні ў Іерусалім-адно з двух святаў у перыяд Вялікага посту, калі да поснага стала дазваляецца дадаваць рыбу.

Што можна рабіць 28 красавіка 2024 года?
Пакладзена ісці ў храм на набажэнства з Вярбой.
У гэты дзень можна пачаставацца рыбай і выпіць крыху віна.
У гэты дзень трэба памяняць пасцельную бялізну.

Што нельга рабіць 28 красавіка 2024 года?
Трэба не забываць, што пост працягваецца, і захоўваць адпаведны душэўны настрой.
Нельга даваць грошы ў доўг.
Нельга цяжка фізічна працаваць.
Нельга ні з кім дзяліцца таямніцамі.

#ddu260minsk
#ПАРТИЗАНСКИЙ #расцём_беларусамі
👍1
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра парады на Дзень Незалежнасці.

Прынята лічыць, што першы маштабны парад на вуліцах Мінска адбыўся 16 ліпеня 1944 года. Тады на полі былога іпадрома ў канцы Чырвонаармейскай вуліцы прайшло звыш 30 тысяч беларускіх партызан.

Парад атрымаўся вельмі незвычайным - усе шэсце былі з рознай зброяй, у розным адзенні. Не абышлося і без крэатыву, на чале калоны ішоў казёл па мянушцы Малыш, які выклікаў здзіўленне ў генералаў, якія прымалі парад.

Як аказалася, жывёла прайшла свой баявы шлях разам з партызанскім атрадам з 1943-га. Маляня жыў з партызанамі, перавозіў на сабе медыкаменты і нават паспеў паездзіць на брані танка.

#ПАРТИЗАНСКИЙ
#ddu260minsk
#расцём_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Жнівень.

Жнівень - час уборкі хлеба. Абодва назвы гавораць самі за сябе. Ад сярпа, якім зрэзалі каласы назву Серпень. А Жнівень, адбылося ад аднакарэннага слова жніво.

Сучасная беларуская назва восьмага месяца года жнівень, таксама як і старабеларуская серпень, адлюстроўвае прыродныя асаблівасці пары.

Жнівень дае зразумець, што заканчваецца лета і набліжаецца восень. Ночы становяцца халаднейшымі, даўжэйшымі і цямнейшымі. Раніцай з’яўляюцца туманы. Яшчэ ў пачатку месяца завяршаецца ўборка азімых, затым убіраюць пшаніцу, ячмень, авёс, грэчку, проса, лён-даўгунец, скараспелую бульбу, іншая гародніну і садавіну. Людзі карыстаюцца і багатымі дарамі лесу. Таксама вядзецца сяўба азімых.

#ddu260minsk
#ПАРТИЗАНСКИЙ
#расцём_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Зараз ў нашай рубрыцы мы раскажам пра традыцыi святкавання Купалля.

🌿У штодзеннай прамове жыхароў розных рэгіенаў Беларусі можна пачуць больш за 15 назваў гэтага свята. Вось некаторыя з іх: Ярылін Дзень, Іван Траўнік, Крэс, Свята Сонца і Кахання, Іван Вядзьмацкі. Гэтыя назвы цалкам адлюстроўваюць сутнасць святкавання.

🌿Увечары моладзь збіралася у прызначаным месцы. Гэта мог быць бераг ракі ці возера і нават гара – любое месца, якое ў народнай свядомасці валодала таямнічай сілай.

🌿Святкаванне пачыналі з развядзення вогнішча. Але найважнейшым кампанентам вогнішча было купальскае кола. Гэта было звычайнае драўлянае кола, якое падымалі на тычцы ўверх.

🌿Цягам свята моладзь вадзіла карагоды, купалася, скакала праз агонь. Існавала добрая прыкмета: калі ў час скокаў праз вогнішча ў закаханай пары рукі не разыйдуцца, то гэтым жа годзе адбудзецца іх вяселле.

#ПАРТИЗАНСКИЙ
#ddu260minsk
#лето_2025☀️ #расцём_беларусамі
👍3
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра грыбы.

🍄🍄‍🟫🍄🍄‍🟫🍄🍄‍🟫🍄🍄‍🟫🍄🍄‍🟫🍄🍄‍🟫

☝️Надышоў грыбны час. У рознакаляровых суквеццях беларускіх лясоў лісічкі, падбярозавікі, апенькі, асавікі, маслякі, радоўкі, свінухі, грузды і – канешне ж – баравікі так і просяцца ў кошык.

Бо як казалі продкі: "Стаіць ляпёшка на адной ножцы. Хто міма ні пройдзе – усякі паклоніцца".

☝️Аднак трэба памятаць: не ўсякі грыб прыдатны да яды. Неабходна быць вельмі уважлівым, ды і лепей за ўсё браць толькі правераныя часам і асабістым вопытам лясныя дары. Знаёмы грыб – самы бяспечны! Калі не ведаеш – не бяры, гэта асноўнае правіла, якое належыць памятаць, калі рыхтуешся да грыбазбору.

🍄‍🟫Адзін грыб, другі, трэці… так незўабаве наўпрост можна ўвайсці ў азарт, тым больш, што восенню ніхто не перашкаджае "ціхаму паляванню", бо ўжо не чуваць камароў, ды і мурашы амаль усе схаваліся да вясны.

#ПАРТИЗАНСКИЙ
#ddu260minsk
#лето_2025 #расцём_беларусамі
👍2