ГУО "Чудинская СШ"
84 subscribers
765 photos
43 videos
1 file
41 links
Download Telegram
Кожны год у першую суботу лютага ва ўстанове адукацыі праходзіць вечар сустрэчы з выпускнікамі. У гэтым навучальным годзе ён прайшоў 1 лютага. Школа сабрала ў сваіх сценах выпускнікоў розных гадоў і розных пакаленняў, але ўсіх іх аб'ядноўвала адно – гэта любоў да сваёй роднай школы і павага да сваіх настаўнікаў. Героямі дня былі, вядома ж, юбілейныя выпускі. З прывітальным словам і віншаваннем выступіла дырэктар нашай школы Сергіеня Валянціна Мікалаеўна. Яна выказала вялікую падзяку ўсім былым і цяперашнім педагогам, а таксама ўсім прысутным у зале выпускнікам. Нікога не пакінула абыякавымі гэтая добрая сустрэча з дзяцінствам.

#Чудинская_СШ
#Вечер_встречи_выпускников
#Шестой_школьный_день
#Выпускники