Беларуская музыка
2.52K subscribers
144 photos
288 links
Пішу ў гэтым канале пра сваю любімую беларускую музыку
Download Telegram
🔥 З вялікім задавальненнем паведамляю: наступны канцэрт Сепультуры Alive адбудзецца 27 лістапада ў 21:00 па Менску. Далучайцеся, стаўце званочкі і атрымлівайце асалоду.

👻 Хто, на вашу думку, будзе наступным госцем праекта!

https://youtube.com/live/Kqw0Eg6ePT4
50🔥12👍7
Сёння выйшаў альбом гурта N.R.M. пад назвай «Kropka». Дзевяць песень, запісаных праз 12 год пасля «Д.П.Б.Ч.» – не самага ўдалага рэлізу ў дыскаграфіі культавага гурта.

Цэнтральнай тэмай вакол мінулага альбома быў сыход з гурта Лявона Вольскага – верагодна, таму чаканні былі завышаныя і «Д.П.Б.Ч.» слухаўся і ўспрымаўся праз прызму гэтага маўклівага канфлікту. Але і самі Паўлаў, Ляўкоў і Дземідовіч таксама дакінулі дроваў у полымя дыскусіі, бо матэрыял быў даколі спецыфічны.

«Kropka» пазбаўленая гэтага эмацыйнага фону. Гэта, як вынікае з інтэрв’ю цяперашняга лідара гурта Піта Паўлава, апошні рэліз. Сапраўды кропка. Таму перад музыкантамі стаяла амбітная творчая задача – скончыць дыскаграфію культавага калектыву, няхай і ў асобным акаўнце на стрымінгах. Што з гэтага атрымалася?

Галоўным сонграйтарам альбома стаў Піт Паўлаў. Толькі першы трэк – Я хачу жыць – напісаў і выканаў Алезіс Дземідовіч. Усе астатнія восем трэкаў – гэта тэрыторыя творчай свабоды Паўлава з усімі магчымі нюансамі. Ёсць адчуванне ад кожнай песні, што музыкант вырашыў рэлізаваць у іх усе свае творчыя ідэі, без рэдактуры. І гэтай шматслойнасць робіць іх пярэстымі і недапрацаванымі – нават даволі ўдалая «Палай» у выніку нібыта сшытая як ласкутная коўдра. Ёсць і выканальніцкія нюансы, звязаныя ў першую чаргу з вакалам, але гэта непазбежнасць – на дыстанцыі гэта канчаткова зразумела.

На «Kropka» ёсць цікавыя ідэі, але яны хутчэй не пра сонграйтынг, а пра аранжыраванне. Сонграйтынг альбома акурат вяртае нас у кропку сыхода з гурта Вольскага, і гэта яшчэ адна невырашальная праблема цяперашняга N.R.M. Доказы гэтага тэзісу шукайце ў песнях Пара Бэлум, Горад сонца і Грай.

Але нават не гэта галоўнае. У «Kropka» амаль цалкам перапісаны генетычны код N.R.M. – дакладнага, лаканічнага, драйвовага, саркастычнага, хітовага. «Kropka» – гэта вяртанне да таго, што было да N.R.M.. Да Мроі апошніх гадоў існавання, з хардрокавым вайбам, цяжкімі і перагружанымі песнямі і цьмяным уяўленнем пра ўласны творчы почырк. У гэтым плане дыялог з гісторыяй адбыўся, але ці адбылася яскравая кропка? На мой погляд, не.

«Kropka» больш нагадвае сольны праект Піта Паўлава – палігон для яго эксперыментаў з формай, стылем і гукам. Справа выключна дамоўленасцяў у гурце і творчых амбіцый, але дванаццаць год – гэта дастаткова шмат для таго, каб якасна сябе парафармуляваць. А падаецца, што эксперыменты толькі пачаліся.

А ў вас якія думкі? Ці спадабаўся альбом?

https://open.spotify.com/album/7uzdaN4ecjxrTnbF2qu9bx?si=ETlIKOIMRx6T-RxleRx1KA&nd=1&dlsi=98b9c4966e4749e6
36👍22😁3🤔2
Гэта гісторыя пра беларускі метал і яго герояў Exhumator. Яны пачыналі рубіць дэз-метал яшчэ ў канцы васьмідзясятых. Пасля іх канцэртаў грамілі тралейбусы, яны выступалі з Cannibal Corpse у мінскім цырку і на культавым фестывалі Extremum. Па іх біяграфіі можна вывучаць гісторыю беларускага металу: там ёсць і трагедыі, і камедыя. Абавязкова паглядзіце гэты выпуск і дапоўніце яго ўспамінамі ў каментарах!

👻Глядзець выпуск —
https://youtu.be/roC3k3xcFyE

❤️Сказаць за яго дзякуй — https://buymeacoffee.com/charnukha
51🔥8👍5
🔥 Маланка! Разбітае сэрца пацана выступіць у Сепультуры Alive 27 лістапада. Самы культавы гурт Беларусі, бясконца іранічны і драйвовы, зайграе сэт для беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Далучайцеся да трансляцыі — будуць хіты і неспадзяванкі (хлопцы падрыхтавалі для вас сюрпрыз, і гэта проста ааааааа!)

💔 І, калі ў вас ёсць магчымасць, падтрымлівайце праект і музыкантаў. Толькі ад гледачоў залежыць, ці будзе працягвацца Сепультура Alive. Ці змогуць людзі ў Беларусі трапіць на канцэрты любімых гуртоў. Ці зможам мы з вамі вось так, раз на месяц збірацца на ўтульныя трансляцыі. Усё гэта цяпер наша адказнасць і наш выбар. Падтрымлівайце праект, падтрымлівайце музыкантаў, а мы і далей будзем рабіць для вас крутыя канцэрты!

👻 Далучыцца да трансляцыі — https://youtube.com/live/Kqw0Eg6ePT4

❤️ Падтрымаць праект і музыкантаў — https://buymeacoffee.com/sepulive
78🔥24👍10👎3❤‍🔥1🤨1
💔На наступным тыдні адбудзецца новы канцэрт на Сепультуры Alive. І ён можа стаць апошнім. Як мог стаць апошнім і першы канцэрт праекта. Вось так, без ілюзій і ружовых поні.

Сепультура Alive адбываецца ў амаль немагчымых умовах. Без падтрымкі бізнесу, рэкламных грошай і грантавых сродкаў — толькі дзякуючы вашай падтрымцы і жаданню разам рабіць круты праект для беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Для мяне гэта пытанне персанальнай адказнасці: калі мне нешта падабаецца і я не хачу, каб яно памерла, я іду і падтрымліваю людзей, праекты, ініцыятывы. Бо гэтыя людзі, праекты і ініцыятывы дадаюць фарбы ў маё жыццё. Мне гэта падабаецца, я гатовы за гэта плаціць.

Дзесяць год таму мы закрылі важны для нас і, спадзяюся, для супольнасці праект Ultra-Music. Ён існаваў некалькі год як валанцёрскі і вырас у найбуйнешы музычны сайт Беларусі. Пасля яго смерці мне пачалі пісаць бясконцыя маркетолагі і задаваць пытанні, ці не хацім мы адрадзіць рэсурс, бо ў іх там мэтавай аўдыторыя. Але ставіць банеры, купляць рэкламу, рабіць партнёрскія праекты яны па-ранейшаму былі не гатовыя. Проста было шкада, такі рэсурс харошы згубілі.

Я не хачу быць такім маркетолагам. Спадзяюся, вы таксама. Я хачу, каб вартыя праекты маглі зарабляць і развівацца. Каб у мяне была опцыя глядзець сваё цікавае і мець магчымасць плаціць за такую раскошу. Я не ныю і не прашу грошай на прыгожае жыццё. Я прапаную кожнаму з вас стаць працадаўцам і плаціць за сервіс.

Зараз прадакшн кожнага канцэрта Сепультуры Alive каштуе больш за 1000 еўра. Астатнія грошы мы пароўну дзелім з музыкантамі, таму што яны таксама мусяць зарабляць грошы — у іх не так шмат магчымасцяў рабіць гэта ў эміграцыі.
А яшчэ мы даем магчымасць людзям у Беларусі трапіць на канцэрт любімага гурта. Хаця б так, у анлайне, але і гэта таксама шмат. І вы таксама можаце даць гэтую магчымасць людзям, калі будзеце падтрымліваць праект. Калі не верыце, вось вам статыстыка: 35 працэнтаў праглядаў першага канцэрту былі менавіта з Беларусі, гэта першае месца. Я чую вашыя ціхія падзякі, мае сябры!

Дык як вы можаце падтрымаць праект?

Ёсць тры опцыі:

👻Першая — набыць сімвалічны квіток на наступны канцэрт за кошт, які вы лічыце вартым такой імпрэзы. Падумайце самі: колькі каштуе гэтая праца і колькі заслугоўваюць музыканты, якія робяць для вас канцэрт. А пасля набывайце, дзякуй вам!

https://buymeacoffee.com/sepulive

👻Другая — падпісацца на мэмбершып. Гэта вельмі важна, бо гарантуе мне разуменне бюджэту наступнага праекта і дае ўпэўненасць. Спецыяльна для гэтага ёсць бонусы, якія вы можаце атрымаць. Зараз праект падтрымлівае 20 чалавек. Спадзяюся, што іх будзе нашмат больш. Тады праект зможа развівацца і расці. Дзякуй вам!

https://buymeacoffee.com/sepulive/membership

👻Трэцяя — калі не хочаце бонусаў, то можаце выбраць опцыю штомесячнай падтрымкі. Лічыце, што гэта мецэнацтва новай хвалі. Калі бізнес не хоча ці не гатовы падтрымліваць беларускія праекты, іх пачынаюць падтрымліваць персаналіі. І гэта вельмі важна — адчуваць падтрымку, разумець вартасць таго, што робіш. І быць упэўненым, што гэта патрэбна людзям. Зараз тры чалавекі падтрымліваюць Сепультуру Alive штомесяц. Дзякуй!

https://buymeacoffee.com/sepulive

❗️Наступны канцэрт Сепультуры Alive адбудзецца 27 лістапада ў 21:00 па Менску. Для вас выступіць гурт Разбітае сэрца пацана. Глядзіце, кайфуйце, спявайце, падтрымлівайце. За вас гэта ніхто не зробіць

https://youtube.com/live/Kqw0Eg6ePT4
52💔13👍5🐳3🔥2
Беларуская музыка pinned «💔На наступным тыдні адбудзецца новы канцэрт на Сепультуры Alive. І ён можа стаць апошнім. Як мог стаць апошнім і першы канцэрт праекта. Вось так, без ілюзій і ружовых поні. Сепультура Alive адбываецца ў амаль немагчымых умовах. Без падтрымкі бізнесу, рэкламных…»
Ці ведаеце вы, з чаго пачыналі вядомыя беларускія артысты? Шаркунова, Калдун, Іванчыкава. Уся справа ў тым, што аднойчы ў Беларусі адбылася паспяховая спроба зрабіць уласнае музычнае рэаліці-шоў. Беларускую фабрыку зорак. Часам выглядала вельмі крынжова, але спрацавала. Не верыце? Зацаніце самі!

👻Глядзець выпуск — https://youtu.be/PsA5pfZDIOA

❤️Падтрымаць Міністэрства сепультуры — https://buymeacoffee.com/charnukha
39👍5🔥3🥱3😱1
Ужо сёння вас чакае канцэрт гурта Разбітае сэрца пацана! Песні, танцы, прэм’еры і неспадзяванкі. Абавязкова далучайцеся да трансляцыі, якая пачнецца ў 21:00 па Менску – будзе шмат цікавага!

https://www.youtube.com/live/Kqw0Eg6ePT4

І калі ў вас ёсць магчымасць, не забывайцеся набываць сімвалічныя квіткі на канцэрт і падтрымліваць каманду праекта і музыкантаў. А мы і далей будзем рабіць для вас музычныя святы!

https://buymeacoffee.com/sepulive
46🔥5👍4🤡1
Сёння выйшаў доўгачаканы альбом ужо амаль не існуючага беларускага гурта Port Mone. Неверагодна прыгожая паштоўка з іншага вымярэння, імпрэсіянісцкая карціна, якую намалявалі не фарбамі, а гукам. Шэпт беларускіх вятроў і вітальная энергія сонца, магія музычнай медытацыі ў мінімалістычным сэтынгу — усё гэта Whisper.

Каб запісаць свой папярэдні альбом Thou, музыканты Port Mone паехалі ў лес. Там, сярод натуральнага беларускага эмбіенту, які стварыла сама прырода, яны запісалі шэдэўр. Я не перабольшваю — альбом Thou беларускія музычныя журналісты назвалі найлепшым альбомам дзесяцігоддзя ў айчынная музыцы. І нездарма: у ім адчувалася магутная сіла ціхай беларускай натуральнай прыгажосці. Без фільтраў, як ёсць.

У Whisper свая канцэпцыя. Яго музыканты запісвалі з дапамогай выключна альтэрнатыўных крыніц энергіі. Сонечныя батарэі, ветравыя станцыі — гэта запіс быў зроблены дзякуючы сіле беларускай прыроды. Калі вы будзеце слухаць альбом, уявіце сабе: вось яго рухае вецер, а вось зараджае сонца — так будзе прасцей зразумець моц гэтага запісу. Калі складана ўсё гэта візуалізаваць, паглядзіце цудоўнае відэа, якое мы з хлопцамі здымалі восем год таму: альбом Whisper яшчэ толькі нараджаўся, але ўжо тады гучаў магутна, дыхаў паветрам на поўныя грудзі.

Whisper — гэта працяг імпрэсіянісцкай традыцыі Port Mone. Без выразных і яскравых мелодый: музычныя тэмы выплываюць са смугі, а пасля іх нясе за сабой вецер. Без багатых аркестровак: музыкантам хапае баса, акардыёна і перкусіі, каб ствараць глыбіню і аб’ём. Але з неверагоднай дынамікай. Са змястоўнымі дыялогамі паміж інструментамі. З адчуваннем імклівай і няспыннай энергіі, якая пульсуе ў гэтым альбоме.

Слухайце Whisper, медытуйце, атрымлівайце асалоду.

https://port-mone.bandcamp.com/album/whisper
50👍13🔥5🥰1🤔1🙏1
Сябры! Дзякуй вам за гэты фантастычны вечар. Вашая падтрымка, вашыя танцы і спевы — нібыта гэта быў сапраўдны канцэрт і ніякіх бар'ераў не існавала!

Калі не трапілі на канцэрт, то можаце паглядзець яго ў запісе. І да сустрэчы на Сепультуры Alive, бо show must go on, як спрадвек казалі ў нас на Барысаўшчыне!

https://www.youtube.com/live/Kqw0Eg6ePT4
106👍6❤‍🔥2🤡1
Прывітанне, сябры!

Толькі што я апублікаваў новы тэкст для супорцераў Міністэрства сепультуры. Гэта гісторыя японскага гурта Boris, якая пачалася ў музычнай краме «Варшава». У Токіа. Ужо гучыць цікава, праўда? Але гэта вы яшчэ музыку не слухалі! Там будзе пра «японскі блюз», Melvins як крыніцу натхнення, бясконцы эксперымент і сапраўдны андэграўнд.

Спадзяюся, што вам спадабаецца! Гэты тэкст стаў магчымым дзякуючы супорцерам Міністэрства сепультуры, якія штомесяц падтрымліваюць канал і даюць яму магчымасць існаваць.

Таксама я зрабіў традыцыйны плэйліст з самай цікавай музыкай лістапада — і цяпер вы таксама можаце яго паслухаць.

Плэйліст на Spotify
Плэйліст на YouTube Music

Калі вам падабаецца тое, што я раблю, вы можаце таксама сказаць мне дзякуй вось тут!

❤️Сказаць Чарнуху дзякуй
36🔥8👍2
Зусім нядаўна беларусы ўзгадалі пра існаванне Аляксея Хлястова. Ён выклаў відэа пра тое, як таксуе і спявае для кліентаў свае песні. Ну і стаў інтэрнэт-зоркай. Колькасць відэа ў яго падтрымку даволі вялікая, таму і Міністэрства сепультуры вырашыла падтрымаць спевака. Ці ведалі вы, што Хлястоў не адзін? А ці бачылі яго бойку з Ганнай Бонд? Глядзіце відэа, тут будзе шмат цікавага!

❤️Глядзець выпуск — https://youtu.be/7XHe1NSohzU

👻Сказаць за яго дзякуй — https://buymeacoffee.com/charnukha
46🔥5👍4🤡4🎄1
👻Самы час пачынаць збіраць музычныя вынікі 2025!

🔥Напішыце свой топ-5 беларускіх альбомаў гэтага году. Пасля я выберу самыя папулярныя варыянты з каментароў і зробім народнае галасаванне за самы круты альбом.

❗️Абавязкова раскажу пра яго ў новым выпуску Міністэрства сепультуры!
34🔥8👍3
🔥А вось і свежы анонс! 23 снежня для вас выступяць беларускія Foo Fighters — драйвовы і яскравы гурт Biaz Nazvy (:B:N:).

👻Рыхтуйцеся! Будзе сапраўдны рок-н-рол — можна танчыць, спяваць любімыя песні і стэйдждайвіць у нашае беларускае бязмежжа! Далучайцеся да трансляцыі ў 21:00 па Менску на апошні канцэрт 2025 году. Вас чакае шмат сюрпрызаў і неспадзяванак. Да сустрэчы, сябры!

❗️Далучыцца да трансляцыі — https://youtube.com/live/oBnFVaEO5GI?feature=share

❤️Набыць сімвалічны квіток на канцэрт — https://buymeacoffee.com/sepulive
🔥7621👍4🥰1👏1🤡1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
127🤔14🤮2👍1
🔥Мы рыхтуем для вас канцэрт гурта Biaz Nazvy і зноў заклікаем усіх набываць сімвалічныя квіткі на гэты івэнт. Вось чаму гэта важна?

👻 Вы даеце магчымасць людзям у Беларусі трапіць на канцэрт любімых музыкантаў, якія не маюць магчымасці выступаць у роднай краіне.

👻Вы даеце сабе магчымасць трапіць на канцэрт любімых музыкантаў, якія не даязджаюць да вашай краіны.

👻Вы падтрымліваеце такім чынам музыкантаў, якія маюць не так шмат магчымасцяў зарабляць музыкай у эміграцыі.

👻Вы даеце праекту Сепультура Alive працягвацца. Ён існуе без грантавай падтрымкі, выключна на народным фінансаванні. Па прынцыпе народнага Міністэрства сепультуры

💔Усё гэта наша з вамі персанальная адказнасць. Рабіць немагчымае, ствараць умовы, кайфаваць і спяваць разам, нават калі ўсе абставіны супраць гэтага. Ніхто не зможа забраць у нас права танчыць на канцэртах, размаўляць з любімым музыкантамі, дурэць і гойсаць, як малыя дзеці. Беларусь не пра геаграфічныя межы — і канцэрты Сепультуры Alive даюць вам магчымасць гэта зразумець.

😍Вось тут вы можаце набыць сімвалічны квіток на канцэрт ці падпісацца на штомесячную падтрымку праекта і музыкантаў
https://buymeacoffee.com/sepulive

😍Вось тут вы можаце падпісацца на адзін з магчымых пакетаў і атрымліваць ад нас штомесячныя бонусы
https://buymeacoffee.com/sepulive/membership

Дзякуй вам і да сустрэчы 23 снежня ў 21:00 па Менску!
🔥306🦄4❤‍🔥1👍1🤡1👻1
Прывітанне, сябры! Заўтра будзем падводзіць вынікі году ў беларускай музыцы. А сёння я прынёс вам плэйліст з песнямі. Залятайце слухаць і кайфаваць!

❤️Плэйліст на Spotify

❤️Плэйліст на YouTube Music

Як лічыце, хто запісаў самы круты альбом 2025?
👍2017🔥7❤‍🔥1
А вось і мой топ альбомаў 2025! Як думаеце, хто на першым месцы? Залятайце глядзець, пісаць у каментарах свае спісы і, канешне ж, спрачацца!

❤️Глядзець выпуск — https://youtu.be/AzaS-LDy8Do

👻Сказаць за яго дзякуй — https://buymeacoffee.com/charnukha
👍4011🔥6
Сябры, заўтра мусіў адбыцца канцэрт гурта Biaz Nazvy. Мы пераносім яго на наступны год у сувязі з трагічнай падзеяй: смерцю Мікіты Мелказёрава. Інфармацыю пра дату апублікуем пазней.

Спі спакойна, Мікіта.
💔146🙏32😢13🤝3