"Ветразь"- для всех, "Ветразь" - для каждого!
139 subscribers
4.98K photos
238 videos
95 links
Государственное учреждение образования "Центр дополнительного образования детей и молодёжи "Ветразь" г.Минска"
Адрес: г.Минск, ул.Чкалова, 1/4 (Головное здание)
Режим работы: 9.00 - 21.00
Сайт: oktcvr.minsk.edu.by
Инстаграм: @vetraz_official
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎉 Відэавіншаванне дырэктара ЦДАДіМ «Ветразь» г.Мінска
Юліі Сяргееўны Лабковіч «У роднай мове – сэрца пачуццё»
🌾 да адкрыцця дэкады беларускай мовы і культуры «Гучы, спявай, родная мова!»

#гучыспявайроднаямова #дэкадабеларускаймовы
🌾 План правядзення дэкады беларускай мовы і культуры «Гучы, спявай, родная мова!»

🔸 у рамках рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў»

🔹 і інавацыйнага праекта «Внедрение сетевой модели формирования гражданско-патриотической позиции обучающихся: региональная модель»

💠 20 лютага - 1 сакавiка
2023 года


#гучыспявайроднаямова #дэкадабеларускаймовы
🤗 Майстар-клас "Родныя словы – родныя вобразы" 🤗

🌾 У межах дэкады беларускай мовы і культуры "Гучы, спявай, родная мова!" 20 лютага 2023 года ў ЦДАДіМ "Ветразь" адбыўся майстар-клас "Родныя словы – родныя вобразы" па традыцыйнай тэхніцы набойка.

💁 Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам таленавітага майстра Маісеенка А.А. (педагог дадатковай адукацыі аддзялення развіваючага навучання).

🧐 Навучэнцы аб'яднання па інтарэсах "Чароўная саломінка" (педагог Таляронак А.А.) пазнаёміліся з гісторыяй беларускай набойкі і самой тэхнікай.
🙌 Пры дапамозе спецыяльных штампаў на папяровых постэрах набілi беларускія літары, любімыя словы і выразы.
👍 Кожны з навучэнцаў змог адчуць сябе сапраўдным майстрам па набойцы.

#родныясловыродныявобразы #набойка #гучыспявайроднаямова #дэкадабеларускаймовы
🗣️ Творчая пляцоўка
да Мiжнароднага дня роднай мовы 🗣️

🌾 У рамках Мiжнароднага дня роднай мовы
21 лютага 2023 года адбылася творчая пляцоўка, на якой калектывы🔹"Мілавіца" (інструментальная група, педагог Герашчанка А.А.) i🔹студыя танца "Камелiя" (кiраўнiк Скрыннiк С.В.) пазнаёмiлi навучэнцаў з танцевальный i інструментальнай творчасцю беларускай культуры.

🎶 Дзецi танцавалi, прымалi ўдзел у гульнях, слухалi, як гучаць беларускiя народныя музычныя інструменты.

🤩 Усiм было вельмi цiкава пазнаёмiцца з творчасцю i традыцыямi нашых продкаў.


#гучыспявайроднаямова #дэкадабеларускаймовы
🌞 У межах дэкады беларускай мовы і культуры "Гучы, спявай, родная мова!" ЦДАДіМ "Ветразь"
25 лютага 2023 года
фальклорны гурт "Мiлавiца"
(педагог - Касцяневіч Н.У.)
прыняў удзел у раённым свяце "Шырокая Масленіца на добрай зямлі!".

☀️ Навучэнцы гурта разам з гасцямі мерапрыемства
🔸 спявалі масленiчныя песнi,
🔸 вадзілі карагоды,
🔸 гулялі ў "Гусiка",
🔸 выконвалі побытавыя танцы "Бобiк", "Кракавяк", "Базар", "Мальвiна".

#дэкадабеларускаймовы #гучыспявайроднаямова #шырокаямасленiцанадобрайзямлi
🎶 Літаратурна-музычная праграма “Мая краіна ў вершах і песнях” 🎶

☀️ 27 лютага 2023 года ў рамках дэкады беларускай мовы і культуры “Гучы, спявай, родная мова” для навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах “Бродячие артисты” (педагог - Ярмашук Т.І.) і “Территория музыки” (педагог - Чамецьева С.А.) у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў Кастрычніцкага раёна г.Мінска прайшла літаратурна-музычная праграма “Мая краіна ў вершах і песнях”.

🌾 Падчас мерапрыемства ўдзельнікі праграмы спявалі песні на роднай мове, практыкавалі беларускія хуткамоўкі, гулялі ў словы, перакладаючы іх з беларускай на рускую і наадварот. А таксама ўспаміналі беларускія народныя прыказкі і прымаўкі.

#дэкадабеларускаймовы #гучыспявайроднаямова