Грэка-католікі Беларусі
603 subscribers
2.62K photos
36 videos
51 files
2.44K links
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Download Telegram
На шляху да 14 ЛЮТАГА - Успамін св. Валянціна. =МАЛІТВА: О святы Валянцін, біскуп і мучанік, Ты, які быў закаханы ў Бога, заступнік закаханых, які любіў моладзь і шлюбныя пары, дарослых і дзяцей, вернікаў і язычнікаў, багатых і патрабуючых:
Малітвамі і заступніцтвам Тваім навучы нас шчыра маліцца Госпаду і любіць блізкіх і далёкіх, узрастаць у глыбокай веры, у надзеі, што не расчароўвае, і ў любові чыстай і вернай. Амін.
13🤨2🙏1
РАЗВІТАЛЬНАЕ СЛОВА архімандрыта Сяргея, Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў Беларусі, на Пахаванне Біскупа Казіміра Велікасельца
Пінск – Шэрашава 12.02.2026

Высокадастойны Біскуп Казімір!

Ісус Хрыстос, Збавіцель наш, Першасвятар і Госпад Царквы паклікаў Цябе да Нябеснага Валадарства.
Твой адыход да дому Айца стаў для нас балючым, але прымаем гэта як знак, што Госпад палічыў дастатковым Твой мужны, нястомны “архіпастырскі подзвіг” тут, на Беларускай Зямлі.

Высокадастойны Уладыка Казімір, як святар і біскуп Царквы Каталіцкай (Паўсюднай), Ты служыў з запалам сапраўды каталіцкім, усім, хто Тваёй пастырскай апекі ды падтрымкі патрабаваў, у тым ліку грэка-католікам. Служыў з надзеяй нязломнай, якая падтрымлівала надзею знявераных вернікаў.

У гэтыя дні Гомель - Пінск - Шэрашава вернікам грэка-каталіцкіх парафій і супонасцей у Беларусі даюць магчымасць падзякаваць Госпаду за Тваю нястомную пастырскую падтрымку, аказанную грэка-католікам Беларусі, пачынаючы ад часу адраджэння грэка-каталіцкіх парафій (у дзевяностыя гады мінулага стагоддзя), асабліва ў Баранавічах і Брэсце.
Гэтую падтымку ў Гомелі Ты, Эксцэленцыя, Дарагі Біскуп Казімір, аказваў да апошняга дня свайго зямнога служэння.

Малітвамі Маці Божай Брэсцкай, святога Казіміра і святога Андрэя Баболі – хай Міласэрны Хрыстос прыме Тваю душу ў Нябеснае Валадарства.
А цела Тваё з пашанай давераем шэрашаўскай зямлі, на якой праз стагоддзі вернікі двух абрадаў: лацінскага і грэцкага згодна праслаўлялі Хрыста.

Словы падзякі і развітання суправаджаем нашай гарачай малітвай.
Вечная Табе памяць, Уладыка Казімір, ды блаславёны супакой!

+Архімандрыт Сяргей (Гаек)
Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў Беларусі

Мінск, 12 лютага 2026 г.
🙏306
13 ЛЮТАГА 1952, у савецкім "озерлагу" Тайшэт - адышоў да Госпада Архімандрыт АНДРЭЙ ЦІКОТА (беларускі марыянін), Апостальскі Адміністратар для католікаў візантыйскага абрада ў Харбіне (1939-1948). Быў арыштаваны кітайскімі камуністамі 22 снежня 1948 года і перададзены савецкім уладам. Яны спрабавалі зламаць яго праз строгае расследаванне і прымусіць да адступніцтва ад Каталіцкай Царквы. Пасля яго рашучай адмовы, нягледзячы на ​​цяжкую хваробу і пакуты, ён быў пераследаваны ў працоўных лагерах, дзе памёр пакутніцкай смерцю "ex aerumnis carceris" (ад знясілення ўмовамі ў турме) -13 лютага 1952 года.
🙏12🕊6❤‍🔥3
Анатоль Грыцкевіч даказаў факт дамінацыі ўніятаў у канфесійнай структуры насельніцтва Беларусі ў канцы ХVIII ст. і асудзіў кацярынінскую палітыку падаўлення Уніі, якую ўсхваляла ўся папярэдняя афіцыйная гістарыяграфія.

Паводле люстрацыі падымнага падатку за 1790 г., у беларускіх паветах Вялікага княства Літоўскага (без усходняй часткі Беларусі, ужо далучанай да Расіі) колькасць уніяцкіх плябаній дасягнула 73,8% ад агульнага ліку, рыма-каталіцкіх - 17,4%, праваслаўных - плябаніі 8,8%.

У 1777 г. у Магілёўскай губерні, як указана ў “Атласе Магілёўскай губерні 1777 г.”, складзенага рускімі афіцэрамі, праваслаўныя цэрквы і манастыры складалі толькі 21,6% ад агульнага ліку ў губерні, рыма-каталіцкія – 10, а ўніяцкія – 68,4%.

Адносіны уніятаў да сваёй царквы былі яскрава паказаны ў перыяд дзеяння ўказа Кацярыны ІІ ад 22 красавіка 1794 г. «Аб выкараненні уніі» і пасля яго скасавання. Па гэтаму ўказу насільна, у адміністрацыйным парадку і большай часткай на паперы было далучана да праваслаўнай царквы ў беларускіх і ўкраінскіх абласцях, якія адышлі да Расіі па першаму і другому падзелах Рэчы Паспалітай, каля 1,5 млн. уніятаў на чале з духавенствам. Але калі Павел І (па палітычных матывах) скасаваў гэты ўказ, 90% пераведзеных у праваслаўе «ўз'яднаных» уніятаў вярнуліся да уніі.

https://cssr.by/slova/publikatsyi/267-unia.html
❤‍🔥13👍62🔥2
Audio
🎙️ У сённяшнім выпуску перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёмства з апавяданнем Міхася Лынькова “Тры злоты”.

Пісьменнік апісвае рэлігійнае жыццё католікаў Заходняй Беларусі ў 30-я гады ХХ стагоддзя. Міма дома габрэйскага рамесніка Восіпа ў касцёл ідуць людзі – старыя і маладыя, заможныя і простыя рабочыя.

👤 Ідзе і адмоўны персанаж – багаты і сквапны прадпрымальнік пан Юзаф Жамбінскі. Шлях да святыні для яго – гэта нагода прадэманстраваць уласнае багацце і паспяховасць, паразглядаць маладых дзяўчат, а не задумацца пра Бога ці ўслухацца ў казанне святара.
9👍2
Субота - 14 лютага 2026 = Свята СВ. КІРЫЛА, МНІХА, І МЯТОДА, БІСКУПА, АПЕКУНОЎ ЕЎРОПЫ +++МАЛіТВА: Усемагутны вечны Божа, Ты праз святых братоў Кірыла і Мятода спаслаў святло Евангелля славянскім народам, раскрый нашыя сэрцы і дай нам зразумець Тваё слова, каб мы сталі народам, паяднаным у вызнаванні сапраўднай веры. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн. +++ТРАПАР СВЯТЫМ (тон 4): Роўныя апосталам настаўнікі славянскія Кірыла і Мятодзе багамудрыя, Уладара ўсіх маліце, каб Ён умацаваў славянскія народы ў веры і згодзе, дараваў супакой усяму сьвету і душам нашым веліч свайго зьмілаваньня.
10🤔2🙏2
Вялікая Вячэрня ў Нядзелю сырапусную, 15 лютага

https://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/199-viacernia3ton.html
6🙏3
Нядзеля сырапусная, 15 лютага
Мц. 6, 14-21

У сённяшнім Евангеллі Ісус кажа Сваім вучням не збіраць сабе скарбаў на зямлі, але збіраць скарбы ў небе, «дзе ні моль, ні ржа не нішчаць і дзе злодзеі не падкопваюцца і не крадуць».

Святы Аўгустын аднойчы сказаў, што паколькі кожнае стварэнне зроблена ex nihilo (з нічога), яно нясе ў сабе спадчыну небыцця. Існуе своеасаблівы паўцень ці цень нікчэмнасці, які пераследуе кожную канечную рэч.

Гэта даволі складаны філасофскі спосаб выказаць тое, што кожны з нас адчувае ў глыбіні душы: незалежна ад таго, наколькі добрай, прыгожай, праўдзівай ці захапляльнай з’яўляецца рэч або стан спраў тут, на зямлі, яны асуджаныя перайсці ў небыццё. Падумайце пра цудоўны феерверк, які распускаецца, як гіганцкая кветка, а потым, у імгненне вока, знікае назаўсёды. Усё пераследуецца небыццём; усё, урэшце, і ёсць гэтым феерверкам.

Але гэта не павінна нас прыгнятаць; гэта запрашае пераарыентаваць нашую ўвагу менавіта на нябесныя скарбы, на вечнасць Бога. Калі мы бачым усё ў святле Бога, мы можам навучыцца любіць рэчы гэтага свету, не прывязваючыся да іх празмерна і не чакаючы ад іх занадта шмат. Падумайце, колькі разоў можна было б пазбегнуць расчараванняў і сардэчнага болю, каб мы толькі засвоілі гэтую ісціну!

Bishop Robert Barron
7👍2
🌿 У нядзелю, 15 лютага 2026 года, У СЫРАПУСНУЮ НЯДЗЕЛЮ (НЯДЗЕЛЮ ПРАБАЧЭНЬНЯ), запрашаем на Малітоўны перапынак. Слухаем Божае слова з Евангельля паводле Мацьвея (6:14-21) — пра прабачэньне, сапраўдны пост і пра той скарб, які чалавек захоўвае ў сваім сэрцы напярэдадні Вялікага посту.

Каментар дае грэка-каталіцкі сьвятар, айцец Ян Майсейчык.
Напрыканцы эпізоду — вядомы хрысьціянскі сьпеў «Грэшнік я няшчасны!»
https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-7/
5👍1
🌿 Заклік Папы Льва XIV на Вялікі пост: «Я хацеў бы запрасіць вас да вельмі канкрэтнай і часта недаацэненай формы ўстрыманьня, а менавіта да ўстрыманьня ад слоў, якія ўдараюць і раняць бліжняга. Давайце пачнём раззбройваць мову, адмаўляючыся ад вострых слоў, хуткіх суджэньняў, кепскіх слоў, пра тых, хто адсутнічае і ня можа абараніць сябе ад паклёпу. Замест гэтага давайце паспрабуем навучыцца ўзважваць словы і разьвіваць ветлівасьць: у сям’і, коле сяброў, на працоўных месцах, у сацыяльных сетках, палітычных дэбатах, сродках камунікацыі, хрысьціянскіх супольнасьцях. Тады многія словы нянавісьці саступяць месца словам надзеі і міру».
https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2026-02/pope-on-lent-refrain-from-hurtful-words.html?fbclid=IwZXh0bgNhZW0CMTEAc3J0YwZhcHBfaWQPMjc1MjU0NjkyNTk4Mjc5AAEeSOi_UAlL4xOMoQVv4wd12XI1QJy6nH7tMTdjgh07X3wopeKUqld8ztutCJc_aem_xL3oOzhBchwjCIVQhuvQYw
11
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 16-22 лютага

16 лютага, панядзелак
18.00 – Вялікая павячэрніца з канонам св. Андрэя Крыцкага

17 лютага, аўторак
18.00 – Вялікая павячэрніца з канонам св. Андрэя Крыцкага

18 лютага, серада
18.00 – Літургія раней асвячаных дароў, Вялікі канон св. Андрэя Крыцкага

19 лютага, чацвер
18.00 – Вялікая павячэрніца з канонам св. Андрэя Крыцкага

20 лютага, пятніца
18.00 – Літургія раней асвячаных дароў

22 лютага, нядзеля
Праваслаўя
10.00 – літургія св. Базыля Вялікага
6