Грэка-католікі Беларусі
605 subscribers
2.62K photos
36 videos
51 files
2.44K links
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Download Telegram
Forwarded from Грэка-католікі Беларусі (Ihar Baranoŭski)
🙏 8 лютага, у дзень народзінаў у 1893 г. у Пецярбургу ў сям'і беларусаў-католікаў з-пад Саколкі, узгадваем у малітвах езуіта айца Антона НЕМАНЦЭВІЧА – мужнага вызнаўцу веры, які, як кіраўнік Апостальскага экзархату для беларускіх грэка-католікаў, стаў ахвярай перасьледу нацыстаў і, зьнясілены, памёр у турме СД у Менску 6 студзеня 1943 г.

Антон Неманцэвіч – першы экзарх Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі пасьля скасаваньня Уніі ў 1839 г., доктар тэалогіі і права, педагог, місіянер з Таварыства Ісуса, выдавец, адзін пачынальнікаў беларускага хрысціянскага руху. Менавіта падчас яго дзейнасьці беларуская мова ўпершыню ў гісторыі Царквы ў Беларусі сталася афіцыйнай у царкоўным жыцьці.

🔹 Словы «Да злучэньня!» можна лічыць своеасаблівым дэвізам айца Антона Неманцэвіча. Менавіта гэтыя два словы беларускі сьвятар зрабіў назовам рэдагаванага ім беларускага рэлігійнага часопіса, які ён пачаў выдаваць з 1932 году ў Альбярціне.
14👍6🕊3🔥1
Forwarded from Грэка-католікі Беларусі (Ihar Baranoŭski)
Ён быў сапраўдным рыцарам прымірэньня і аб’яднаньня Цэркваў, людзей, беларускага народу. Яму балела разьяднанасьць Царквы Хрыстовае, а разам з царкоўнай і разьяднанасьць народная.

Ужо як Экзарх Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі, прызначаны на гэтую пасаду мітрапалітам Андрэем Шаптыцкім 17 верасьня 1940 г., ён заснаваў «Апостальства малітвы за Беларусь».

🌿 Асаблівае сьведчаньне вернасьці Евангельлю прыйшлося Экзарху Антону Неманцэвічу скласьці падчас нямецкай акупацыі Беларусі. Ён актыўна працаваў тады як пастыр, пашыраючы навучаньне пра свой ідэал – зьяднаную Царкву. Айцец Леў Гарошка ў сваіх успамінах сьведчыць, што айца Неманцэвіча неаднаразова папярэджвалі, каб быў ён больш абачлівы, бо ягоная актыўнасьць не падабаецца нямецкім акупацыйным уладам. Для нацысцкіх акупантаў Беларусі душпастырская руплівасьць каталіцкіх сьвятароў абодвух абрадаў была небясьпечнай, пра што сёньня сьведчаць дакументы нацыстаў, якія ў іх адкрыта называлі Царкву сваім ворагам.

Айцец Антон Неманцэвіч, Экзарх Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, ва ўсім сваім жыцьці і служэньні стараўся быць пастырам і сьведкам Евангельля для ўсіх сваіх суайчынікаў, бяз розьніцы веравызнаньня і палітычных поглядаў. Ягоным вялікім ідэалам была зьяднаная Царква. Як тэолаг і душпастыр цярпліва і нястомна стараўся ён будаваць братэрскія адносіны з праваслаўнымі ў духу «пакорлівасьці і рэсьпекту для праваслаўнай Царквы». Быў арыштаваны нацыстамі ў жніўні 1942 году і замучаны ў менскай турме СД. Пахаваны 9 студзеня 1943 г. на нямецкіх лютэранскіх могілках у Менску мясцовым праваслаўным сьвятаром.
11🔥5🙏5🕊1
Навошта і як нам быць пакорнымі. Саф 2, 3; 3, 12–13

У фрагменце з кнігі прарока Сафоніі, які чытаецца ў Чацвёртую звычайную нядзелю, чуем словы аб важнасці і каштоўнасці пакоры: “Шукайце справядлівасці, шукайце пакоры; можа, вам
The post Навошта і як нам быць пакорнымі. Саф 2, 3; 3, 12–13 first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ.

https://facimskaja.by/galounaya/navoshta-i-yak-nam-bycz-pakornymi-saf-2-3-3-12-13.html
8
🌟 Адкрыццё: натуральнае і звышнатуральнае

«Бога ніхто ніколі не бачыў» (Ян 1:18), — гаворыцца ў Святым Пісанні. Гэта значыць, што Бога нельга «вывучыць» па-за Яго воляй, нельга даведацца пра Яго хоць нешта, акрамя таго, што Ён Сам дазволіць. Людзі тысячагоддзямі імкнуліся больш даведацца пра Бога. І Ён заўсёды адкрываўся перад імі — у той меры, у якой яны былі гатовыя зразумець і прыняць Яго прысутнасць. Яўленне Богам Сябе на мове багаслоўя называецца Адкрыццём.

Адкрыццё бывае натуральным і звышнатуральным.

Звышнатуральнае Адкрыццё часам укладваецца Богам у сэрца чалавека, свабодная воля якога схільная да стасункаў з Ім. Часам яно прыходзіць у выглядзе грозных відзенняў, як у старажытных прарокаў, але часцей — як ціхі голас у сэрцы ў адказ на шчырае пытанне чалавека.

Бывае, што Бог адкрывае чалавеку нешта, што тычыцца многіх іншых. Такое Адкрыццё можна назваць звышнатуральным паводле таго, як яно было дадзена, і натуральным паводле спосабу паведамлення яго людзям (напрыклад, праз радкі Пісання або непасрэдна са слоў таго, каму Бог явіў Сябе).

🌿 Натуральнае Адкрыццё палягае ў магчымасці меркаваць пра Бога, разглядаючы Яго дзеянні як Творцы. Усё ў свеце — ад жывой клеткі да цэлых галактык — нясе ў сабе адбітак творчага розуму. «Бо нябачнае Яго, вечная сіла Яго і Боства, ад стварэння свету праз разгляданне твораў бачныя» (Рым 1:20).

Да натуральнага Адкрыцця належыць і тое, што чалавек здабывае на шляху самапазнання. Паводле слоў вядомага сірыйскага багаслова VIII стагоддзя Яна Дамаскіна, «пазнанне пра тое, што Бог ёсць, Ён Сам насадзіў у прыродзе кожнага».

Натуральнае Адкрыццё звернута да ўсіх людзей на свеце. Нават той, хто нічога не чуў пра Бога, можа адчуць Яго прысутнасць у прыгажосці і складанасці навакольнага свету і ва ўласнай здольнасці хоць бы прыблізна адрозніваць дабро і зло.

Нямецкі філосаф Імануіл Кант пісаў пра гэта так: «Дзве рэчы напаўняюць душу заўсёды новым і ўсё больш моцным здзіўленнем і глыбокай пашанай, чым часцей і працяглей мы разважаем пра іх, — гэта зорнае неба нада мною і маральны закон ува мне».
14👍5🙏1
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ - REQUIEM AETERNAM: Triduum малітвы за супакой новаспачылага Уладыкі Казіміра. +++Тры дні 9-10-11 лютага 2026 і тры "стацыі": Гомель - Пінск - Шэрашава вернікам грэка-каталіцкіх парафій і супонасцей у Беларусі даюць магчымасць працяглай малітвы за супакоў душы святой памяці Біскупа Казіміра. +++Гэта і час малітоўнай падзякі Госпаду за нястомную пастырскую падтрымку, якую Ўладыка Казімір - як святар і біскуп - аказваў грэка-католікам Беларусі, пачынаючы ад часу адраджэння грэка-каталіцкіх парафій (у дзевяностыя гады мінулага стагоддзя), асабліва ў Баранавічах і Брэсце. Гэтую падтымку ў Гомлю ён аказваў да апошняга дня свайго зямнога служэння. Вечная памяць!
🙏205
+++11 ЛЮТАГА 2026 - Успамін МАЦІ БОЖАЙ з ЛУРД: Сусветны дзень хворага: "любоў, што нясе боль іншага"+++ ===У пасланні на ХХХIV Сусветны дзень хворага Яго Святасць Папа Леў ХІV адзначыў, што любоў патрабуе канкрэтных жэстаў блізкасці, з дапамогай якіх мы бярэм на сябе пакуты іншых, асабліва тых, хто знаходзіцца ў стане хваробы. Святы Айцец пажадаў, каб “нашаму хрысціянскаму ладу жыцця ніколі не бракавала гэтага братэрскага, «самарыцянскага» вымярэння, інклюзіўнага, адважнага, адданага і падтрымліваючага”. ===У МІНСКУ: БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ з малітвай за хворых - у Капліцы Маці Божай Нястомнай Дапамогі, на зав. Снежным д. 7 - у 18:30.
🙏116😱1
Kanon_A-Kryckaha_4czastki_2026.pdf
874.7 KB
Брашура для друку «ВЯЛІКІ ПАКАЯННЫ КАНОН СЬВЯТОГА АНДРЭЯ КРЫЦКАГА» ў 4-х частках на павячэрніцы ў 1-ы тыдзень Вялікага посту, (чытаецца з панядзелка па чацьвер), у фармаце PDF.

Вялікі пакаянны канон – адзін з найвыдатнейшых твораў сьв. Андрэя Крыцкага, які належыць да вялікапосных багаслужбаў. Ён складаецца з 250 трапароў або вершаў, у якіх выкладаецца ўся гісторыя Старога і Новага Запаветаў, даюцца маральныя настаўленьні вернікам. Ірмасы песьняў у іх сучасным выглядзе пазьней далучыў да Канону сьв. Ян з Дамаску, а трапары ў гонар Марыі Ягіпецкай і сьв. Андрэя Крыцкага таксама пазьней
напісаныя сьвятымі братамі Тодарам і Язэпам Студытамі.

У час Вялікага посту Канон сьв. Андрэя Крыцкага сьпяваецца двойчы. Вернікі могуць рабіць гэта і самыя, без сьвятара. На 1-ым тыдні Вялікага посту ён сьпяваецца падчас павячэрніцы, з панядзелку па чацьвер, будучы падзелены на чатыры часткі. Менавіта гэты варыянт Вялікага пакаяннага канону зьмешчаны ў гэтым выданьні.
13🙏5👍2
На шляху да 14 ЛЮТАГА - Успамін св. Валянціна. =МАЛІТВА: О святы Валянцін, біскуп і мучанік, Ты, які быў закаханы ў Бога, заступнік закаханых, які любіў моладзь і шлюбныя пары, дарослых і дзяцей, вернікаў і язычнікаў, багатых і патрабуючых:
Малітвамі і заступніцтвам Тваім навучы нас шчыра маліцца Госпаду і любіць блізкіх і далёкіх, узрастаць у глыбокай веры, у надзеі, што не расчароўвае, і ў любові чыстай і вернай. Амін.
13🤨2🙏1
РАЗВІТАЛЬНАЕ СЛОВА архімандрыта Сяргея, Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў Беларусі, на Пахаванне Біскупа Казіміра Велікасельца
Пінск – Шэрашава 12.02.2026

Высокадастойны Біскуп Казімір!

Ісус Хрыстос, Збавіцель наш, Першасвятар і Госпад Царквы паклікаў Цябе да Нябеснага Валадарства.
Твой адыход да дому Айца стаў для нас балючым, але прымаем гэта як знак, што Госпад палічыў дастатковым Твой мужны, нястомны “архіпастырскі подзвіг” тут, на Беларускай Зямлі.

Высокадастойны Уладыка Казімір, як святар і біскуп Царквы Каталіцкай (Паўсюднай), Ты служыў з запалам сапраўды каталіцкім, усім, хто Тваёй пастырскай апекі ды падтрымкі патрабаваў, у тым ліку грэка-католікам. Служыў з надзеяй нязломнай, якая падтрымлівала надзею знявераных вернікаў.

У гэтыя дні Гомель - Пінск - Шэрашава вернікам грэка-каталіцкіх парафій і супонасцей у Беларусі даюць магчымасць падзякаваць Госпаду за Тваю нястомную пастырскую падтрымку, аказанную грэка-католікам Беларусі, пачынаючы ад часу адраджэння грэка-каталіцкіх парафій (у дзевяностыя гады мінулага стагоддзя), асабліва ў Баранавічах і Брэсце.
Гэтую падтымку ў Гомелі Ты, Эксцэленцыя, Дарагі Біскуп Казімір, аказваў да апошняга дня свайго зямнога служэння.

Малітвамі Маці Божай Брэсцкай, святога Казіміра і святога Андрэя Баболі – хай Міласэрны Хрыстос прыме Тваю душу ў Нябеснае Валадарства.
А цела Тваё з пашанай давераем шэрашаўскай зямлі, на якой праз стагоддзі вернікі двух абрадаў: лацінскага і грэцкага згодна праслаўлялі Хрыста.

Словы падзякі і развітання суправаджаем нашай гарачай малітвай.
Вечная Табе памяць, Уладыка Казімір, ды блаславёны супакой!

+Архімандрыт Сяргей (Гаек)
Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў Беларусі

Мінск, 12 лютага 2026 г.
🙏306
13 ЛЮТАГА 1952, у савецкім "озерлагу" Тайшэт - адышоў да Госпада Архімандрыт АНДРЭЙ ЦІКОТА (беларускі марыянін), Апостальскі Адміністратар для католікаў візантыйскага абрада ў Харбіне (1939-1948). Быў арыштаваны кітайскімі камуністамі 22 снежня 1948 года і перададзены савецкім уладам. Яны спрабавалі зламаць яго праз строгае расследаванне і прымусіць да адступніцтва ад Каталіцкай Царквы. Пасля яго рашучай адмовы, нягледзячы на ​​цяжкую хваробу і пакуты, ён быў пераследаваны ў працоўных лагерах, дзе памёр пакутніцкай смерцю "ex aerumnis carceris" (ад знясілення ўмовамі ў турме) -13 лютага 1952 года.
🙏12🕊6❤‍🔥2
Анатоль Грыцкевіч даказаў факт дамінацыі ўніятаў у канфесійнай структуры насельніцтва Беларусі ў канцы ХVIII ст. і асудзіў кацярынінскую палітыку падаўлення Уніі, якую ўсхваляла ўся папярэдняя афіцыйная гістарыяграфія.

Паводле люстрацыі падымнага падатку за 1790 г., у беларускіх паветах Вялікага княства Літоўскага (без усходняй часткі Беларусі, ужо далучанай да Расіі) колькасць уніяцкіх плябаній дасягнула 73,8% ад агульнага ліку, рыма-каталіцкіх - 17,4%, праваслаўных - плябаніі 8,8%.

У 1777 г. у Магілёўскай губерні, як указана ў “Атласе Магілёўскай губерні 1777 г.”, складзенага рускімі афіцэрамі, праваслаўныя цэрквы і манастыры складалі толькі 21,6% ад агульнага ліку ў губерні, рыма-каталіцкія – 10, а ўніяцкія – 68,4%.

Адносіны уніятаў да сваёй царквы былі яскрава паказаны ў перыяд дзеяння ўказа Кацярыны ІІ ад 22 красавіка 1794 г. «Аб выкараненні уніі» і пасля яго скасавання. Па гэтаму ўказу насільна, у адміністрацыйным парадку і большай часткай на паперы было далучана да праваслаўнай царквы ў беларускіх і ўкраінскіх абласцях, якія адышлі да Расіі па першаму і другому падзелах Рэчы Паспалітай, каля 1,5 млн. уніятаў на чале з духавенствам. Але калі Павел І (па палітычных матывах) скасаваў гэты ўказ, 90% пераведзеных у праваслаўе «ўз'яднаных» уніятаў вярнуліся да уніі.

https://cssr.by/slova/publikatsyi/267-unia.html
❤‍🔥13👍62🔥1
Audio
🎙️ У сённяшнім выпуску перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёмства з апавяданнем Міхася Лынькова “Тры злоты”.

Пісьменнік апісвае рэлігійнае жыццё католікаў Заходняй Беларусі ў 30-я гады ХХ стагоддзя. Міма дома габрэйскага рамесніка Восіпа ў касцёл ідуць людзі – старыя і маладыя, заможныя і простыя рабочыя.

👤 Ідзе і адмоўны персанаж – багаты і сквапны прадпрымальнік пан Юзаф Жамбінскі. Шлях да святыні для яго – гэта нагода прадэманстраваць уласнае багацце і паспяховасць, паразглядаць маладых дзяўчат, а не задумацца пра Бога ці ўслухацца ў казанне святара.
8👍2
Субота - 14 лютага 2026 = Свята СВ. КІРЫЛА, МНІХА, І МЯТОДА, БІСКУПА, АПЕКУНОЎ ЕЎРОПЫ +++МАЛіТВА: Усемагутны вечны Божа, Ты праз святых братоў Кірыла і Мятода спаслаў святло Евангелля славянскім народам, раскрый нашыя сэрцы і дай нам зразумець Тваё слова, каб мы сталі народам, паяднаным у вызнаванні сапраўднай веры. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн. +++ТРАПАР СВЯТЫМ (тон 4): Роўныя апосталам настаўнікі славянскія Кірыла і Мятодзе багамудрыя, Уладара ўсіх маліце, каб Ён умацаваў славянскія народы ў веры і згодзе, дараваў супакой усяму сьвету і душам нашым веліч свайго зьмілаваньня.
8🙏2🤔1
Вялікая Вячэрня ў Нядзелю сырапусную, 15 лютага

https://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/199-viacernia3ton.html
5🙏3
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 16-22 сакавіка

16 сакавіка, панядзелак
18.00 – Вялікая павячэрніца з канонам св. Андрэя Крыцкага

17 сакавіка, аўторак
18.00 – Вялікая павячэрніца з канонам св. Андрэя Крыцкага

18 сакавіка, серада
18.00 – Літургія раней асвячаных дароў, Вялікі канон св. Андрэя Крыцкага

19 сакавіка, чацвер
18.00 – Вялікая павячэрніца з канонам св. Андрэя Крыцкага

20 сакавіка, пятніца
18.00 – Літургія раней асвячаных дароў

22 сакавіка, нядзеля
Праваслаўя
10.00 – літургія св. Базыля Вялікага
2❤‍🔥2