Грэка-католікі Беларусі
610 subscribers
2.63K photos
36 videos
52 files
2.46K links
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Download Telegram
16 лістапада — свята Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай).
Знакаміты абраз, які знаходзіцца ў капліцы ў Вострай браме Вільні.
Шматлікія спісы абразоў Маці Божай Вострабрамскай можна ўбачыць у многіх касцёлах і цэрквах Беларусі.

Гэта ёсць апякунка нашай зямлі. Як сказана ў малітве: " Усе надзеі і радасці мае, усе смуткі і цяжкасці, жыццё і канец жыцця... аддаю ў Твае рукі...".
На першым фота Вы бачыце невялікі Вастрабрамскі абраз - гэта маляванка на шкле 1920-х гадоў (калекцыя Вольгі Пранкевіч).
І на завяршэнне канешне выява знакамітага абраза Маці Божай Міласэрнасці з Вільні. Адно з рэдкіх фота паказвае як выглядае абраз без упрыгожанняў, без каштоўнага аздаблення.
🙏72👍1
18 ЛІСТАПАДА 2022 г. Кардынал Леанард Сандры (Leonardo Sandri) адзначае 79-ты год нараджэння. У тым жа годзе споўняецца: 55 гадоў ягонага святарскага пасвячэння, 25 гадоў біскупскай хіратоніі, 15 гадоў служэння прэфектам Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў. =Шчыра віншуем нашага Архіпастыра: "ad multos annos prosperos!" - "на многія і шчасныя леты!"
6
Таямніца Хрыста ў нас і ў Царкве

Мы павінны працягваць і дапаўняць у сабе збаўчую справу Хрыста; павінны прасіць Яго часта, каб Ён канчаткова здзейсніў яе ў нас і ва ўсёй Царкве.

Бо таямніцы Ісуса яшчэ не дасягнулі стану канчатковай і поўнай дасканаласці. Яны дасягнулі гэтага ў асобе Ісуса, але не ў нас, Яго членах, і не ў Царкве, якая з’яўляецца Яго Містычным целам. Але ў той жа час Божы Сын хоча перадаць нам, нібы развіваючы і працягваючы свае таямніцы ў нас і ва ўсёй сваёй Царкве пры дапамозе ласкаў, якія хоча нам удзяліць, а таксама вынікаў, якіх хоча дасягнуць у нас дзякуючы гэтым таямніцам.

Таму св. Павел вучыць, што Хрыстос знаходзіць спаўненне ў сваёй Царкве, што мы ўсе прычыняемся да Яго будовы, да часу Яго паўнаты, гэта значыць да містычнага часу, які належыць Яму ў Містычным целе; сваёй паўнаты гэты век дасягне толькі ў дзень суда. У іншым месцы Апостал кажа, што ён дапаўняе недахоп у сваім целе пакутаў Ісуса Хрыста (пар. Клс 1, 24).

Так Сын Божы вырашыў здзейсніць у нас усе справы і таямніцы свайго жыцця і праз гэта споўніць іх. Хоча дапоўніць у нас таямніцу свайго ўцелаўлення, нараджэння, укрытага жыцця, пачынае жыць у нас і нараджаецца ў нашых душах праз таінства хросту і Найсвяцейшай Эўхарыстыі, а таксама робіць так, што мы пачынаем весці духоўнае жыццё, схаванае з Ім у Богу.

Хоча дапоўніць у нас таямніцу сваёй мукі, дазваляючы нам цярпець, паміраць і ўваскрасаць з Ім і ў Ім. Урэшце, хоча дапоўніць у нас стан свайго слаўнага і несмяротнага жыцця ў небе, калі ўчыніць так, што мы будзем з Ім і ў Ім вечна жыць у нябеснай хвале. Таксама іншыя станы і таямніцы Хрыстос хоча ажыццявіць і дапоўніць у нас, а таксама ў сваёй Царкве, ахвяруючы іх нам, дазваляючы ўдзельнічаць у іх, працягваючы іх у нас і пашыраючы.

Таму таямніцы Хрыста не дасягнуць сваёй паўнаты аж да таго часу, які Ён сам вызначыць для канчатковага іх спаўнення ў нас і ў сваёй Царкве, гэта значыць аж да канца свету.

Св. Ян Эд
🔥4
Сапраўды, сярод праўдаў веры, змешчаных у Сімвале, у канцы згадваецца мэта ўсіх нашых жаданняў, гэта значыць вечнае жыццё: «Веру ў жыццё вечнае. Амін».

У вечным жыцці адбываецца перадусім з’яднанне чалавека з Богам. Бо толькі Бог ёсць узнагародай і заканчэннем усіх нашых намаганняў: «Я твой шчыт; узнагарода твая будзе вельмі вялікая» (Быц 15, 1). Гэтае з’яднанне заключаецца ў дасканалым бачанні: «Цяпер мы бачым праз люстэрка, цьмяна, а тады – тварам у твар» (1 Кар 13, 12).

Вечнае жыццё палягае таксама на дасканалым веданні Бога, паводле словаў прарока: «І будзе ў ім радасць і весялосць, хвалебная песня і гучанне музыкі» (Іс 51, 3).

Жыццё вечнае заключаецца яшчэ ў дасканалым заспакаенні жаданняў. Кожны збаўлены атрымае там больш, чым спадзяваўся і жадаў. Ніякае стварэнне не можа задаволіць жаданняў чалавека. Толькі Бог можа насыціць і бясконца іх пераўзысці. Таму чалавек можа адпачыць толькі ў Богу, згодна са словамі св. Аўгустына: «Ты стварыў мяне, Госпадзе, для Сябе, і неспакойнае маё сэрца, пакуль не спачне ў Табе».

Паколькі святыя ў сваёй айчыне дасканалым чынам будуць мець Бога, то адсюль выразна вынікае, што споўняцца ўсе іхнія жаданні, а хвала пераўзыдзе нават тое, чаго яны чакаюць. Таму Госпад кажа: «Увайдзі ў радасць гаспадара твайго» (Мц 25, 21). Аўгустын тлумачыць: «Не ўся радасць увойдзе ў тых, хто радуецца, але ўсе, хто радуецца, увойдуць у радасць». У псальме сказана: «Калі аб’явіцца Твая хвала, я буду насычаны», і яшчэ: «Госпад напоўніць шчасцем твае жаданні».

Бо ўсё, што прыносіць радасць, знаходзіцца там у поўні. Калі ёсць прагненне шчасця, то там знаходзіцца найвышэйшае і дасканалае шчасце, бо паходзіць яно ад Бога, які з’яўляецца найвышэйшым Дабром: «Вечнае шчасце праваруч Цябе» (Пс 16 [15], 11).

Жыццё вечнае заключаецца таксама ў радаснай супольнасці святых. Гэта будзе супольнасць, якая дае непараўнальнае шчасце, бо кожны будзе мець усе тыя даброты, якія з’яўляюцца лёсам усіх іншых святых. Кожны будзе радавацца шчасцю іншага як свайму ўласнаму, бо кожны будзе любіць іншага як самога сябе. Такім чынам радасць кожнага стане такой вялікай, наколькі вялікай будзе радасць усіх.

Св. Тамаш Аквінскі
4
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ СВЯТЫХ КІРЫЛЫ І МЯТОДА, БАРАНАВІЧЫ
вул. Шаўчэнкі, 6 (храм Найсвяцейшай Тройцы айцоў-вербістаў)

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

НЯДЗЕЛЯ
12.00 – Святая Літургія
🔥3👍2
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 21-27 лістапада

21 лістапада, панядзелак
Уваход у храм Найсвяцейшай Багародзіцы
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

аўторак-серада
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

24 лістапада, чацвер
Св. вялікамучаніцы Кацярыны
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

25 лістапада, пятніца
Адданне свята Уваходу ў храм Найсвяцейшай Багародзіцы
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

27 лістапада, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
👍5
21 лістапада - Уводзіны ў храм Найсьвяцейшай Багародзіцы

“У аснове сьвята Ўводзінаў ў сьвятыню ляжыць старая традыцыя, паводле якое бацькі Найсьвяцейшае Багародзіцы, калі Ёй споўнілася тры гады, прывялі Яе ў сьвятыню ў Ерусалім, дзе Яна заставалася праз некаторы час. Гістарычная праўдзівасьць гэтай традыцыі даволі сумніўная. Царква прапануе нам гэтае сьвята як вобраз вышэйшае праўды, менавіта поўнага прысьвячаньня Богу Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ад самых раньніх год Ейнага жыцьця”.
Мітраф. пратаярэй Аляксандар Надсан
👍8🔥2
Настала пачэснае сьвята, радасны дзень: Тая, што была дзеваю перад родамі, і пасьля родаў дзеваю засталася, прыводзіцца ў сьвятыню Гасподнюю. Радуецца бацька Прадвесьніка стары Захар і весела ўсклікае: "Заступніца сумных і тых, што ў патрэбе, прыходзіць у сьвятыню, сама ўся сьвятая, каб асьвяціцца і быць жыльлём Уладара ўсіх". Хай цешыцца прабацька Якім, хай радуецца Ганна, бо яны прывялі Богу, як трохгадовае дзіцятка, беззаганную Ўладарку. Маткі, цешцеся разам з імі, дзевы і няплодныя, сьвяткуйце, бо прадказаная Ўладарка адчыніла нам нябеснае валадарства. Дык радуйцеся, людзі, і весяліцеся.
🙏51👍1
Як дом, калі не жыве ў ім гаспадар, становіцца змрочным, занядбаным і знішчаным, напаўняецца брудам і пылам, так і душа, пакінутая Госпадам, Які быў у ёй з хорамі анёлаў, напаўняецца цемраю граху, брудам пажадлівасці і ўсялякай брыдоты.

Гора дарозе, па якой ніхто не ходзіць і не чутны на ёй голас чалавека, бо становіцца яна схованкай для дзікіх звяроў. Гора душы, калі Госпад не прагульваецца па ёй, калі Яго голас не адганяе злых пачвараў духоўнай разбэшчанасці і хітрасці! Гора дому, калі ў ім не жыве ўладальнік! Гора зямлі, калі не стане земляроба, які даглядае яе! Гора караблю, калі ў яго няма стырнавога, бо, калі кідаюць яго хвалі і буры, ён напэўна загіне. Гора душы, калі яна не мае сапраўднага Стырнавога, Хрыста! Ахопленая цемраю ўспененага мора, калі кідаюць яе хвалі пажадлівасці, устрасаюць нячыстыя духі нібы гвалтоўнай бурай, яна ўрэшце зусім прападзе.

Гора душы, калі не будзе ў ёй Хрыста, які б старанна яе даглядаў, каб яна магла прынесці спелыя плады духа, бо пакінутая, поўная цярніны і пустазелля, замест таго, каб прыносіць плён, будзе спаленая і знікне. Гора душы, у якой не жыве Хрыстос! Пакінутая, яна дае непрыемны пах пажадлівасці і становіцца прыстанішчам заганаў.

Падобна як земляроб, выходзячы на працу, бярэ з сабою адпаведныя прылады і вопратку, так і Хрыстос Кароль, нябесны і сапраўдны земляроб, прыходзячы да спустошанага заганамі чалавецтва, прыняў цела, узяў крыж нібы прыладу і апрацоўваў пакінутую душу; вырываў з яе цярніну і пустазелле злых духаў, выкараняў каласоўнік зла і спальваў усё быллё няпраўды. Так, працуючы дрэвам крыжа, Ён заклаў цудоўны сад Духа, такі сад, які прыносіць Богу як свайму Госпаду ўсялякія гатункі салодкіх і прыемных пладоў.

Св. Макарый
👍4🙏1
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ СВЯТЫХ КІРЫЛЫ І МЯТОДА, БАРАНАВІЧЫ
вул. Шаўчэнкі, 6 (храм Найсвяцейшай Тройцы айцоў-вербістаў)

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

НЯДЗЕЛЯ
12.00 – Святая Літургія
👍61
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ! 26 лістапада 2022 г. памёр міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, паведаміла БЕЛТА са спасылкай на прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза. +У вечар таго ж дня - паводле трыдыцыі Старажытнай Царквы «Oratio post acceptum mortis nuntium» - «Малітва пасля атрымання весткі аб смерці» - Апостальскі візітатар дя грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) адслужыў у храме Парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску Ліццю за супакой душы новаспачылага Уладзіміра.
🙏7🤯6🤔5👍2🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤔4🔥1
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 28 лістапада – 4 снежня

панядзелак-аўторак
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

30 лістапада, серада
Св. апостала Андрэя Першапакліканага
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

4 снежня, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
- Ружанец
🔥3
Два прышэсці Ісуса Хрыста

Мы абвяшчаем прышэсце Хрыста: не толькі першае, але і другое, нашмат цудоўнейшае ад першага. Бо першае пераважна сімвалізавала цярпенне, а другое прынясе дыядэму Божага Валадарства.

Бо шмат чаго дваякага ёсць у нашага Госпада Ісуса Хрыста. Дваякае нараджэнне: адно ад Бога перад вякамі, другое – ад Дзевы напрыканцы вякоў. Дваякае і прыйсце Ягонае: адно незаўважальнае, нібы расы на руно, а другое, якое настане, відавочнае.

Падчас першага прыйсця Яго спавілі ў пялюшкі і паклалі ў жолабе. Падчас другога – Ён апранецца ў святло, нібы ў шаты. Падчас першага Ён трымаў крыж, пагардзіўшы ганьбаю; падчас другога – прыйдзе праслаўлены ў атачэнні анёльскага войска.

Таму мы не задавольваемся толькі першым прыйсцем, але чакаем другога. Калі ў час першага мы казалі: «Благаслаўлёны, які ідзе ў імя Госпада» (Мц 21, 9), тое самае зноў скажам і падчас другога, каб, выходзячы насустрач Госпаду разам з анёламі, пакланіцца Яму і ўсклікнуць: «Благаслаўлёны, які ідзе ў імя Госпада» (Мц 21, 9).

Збаўца прыйдзе не для таго, каб Яго зноў судзілі, але каб паклікаць на суд тых, хто паклікаў на суд Яго. Падчас першага суда Ён маўчаў, але цяпер прыгадае злачынцам, якія адважыліся аддаць Яго на жудаснае ўкрыжаванне, і скажа: «Ты ўчыніў гэта, а Я маўчаў» (пар. Пс 39 [38], 10).

Тады Ён прыйшоў падзяліцца любоўю, навучаючы і лагодна пераконваючы людзей. А ў час паўторнага прышэсця яны незалежна ад жадання абавязкова падпарадкуюцца Ягонай уладзе.

Пра абодва прышэсці Ягоныя гаворыць прарок Малахія: «І нечакана прыйдзе ў сваю святыню Госпад, Якога вы шукаеце» (Мал 3, 1). Гэта – першае прышэсце.

І далей працягвае пра другое: «Вось анёл запавету, якога вы чакаеце... Вось прыйдзе Госпад усемагутны. І хто вытрывае ў дзень Ягонага прышэсця, і хто ўстаіць, калі Ён з’явіцца? Бо Ён як агонь плавільшчыка, і як луг, што ачышчае. І сядзе, як плавільшчык і як той, хто ачышчае срэбра» (Мал 3, 1-3).

Гэтыя ж два прышэсці мае на ўвазе Павел, калі піша Ціту наступныя словы: «З’явілася ласка Божая, збаўчая для ўсіх людзей, якая вучыць нас, каб мы, адрокшыся ад бязбожнасці і пажадлівасці свету, жылі ў цяперашнім жыцці разважліва, справядліва і пабожна, чакаючы шчаслівай надзеі і аб’яўлення хвалы вялікага Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста» (Ціт 2, 11-13). Як бачна, Павел кажа пра два прышэсці. За першае дзякуе, а другое – тое, якога чакаем.

Таму ў перададзеным нам вызнанні веры гаворыцца, што мы верым у таго, Які ўзышоў на неба, сядзіць праваруч Айца і прыйдзе ў славе судзіць жывых і памерлых; Ягонаму Валадарству не будзе канца.

Так, наш Госпад Ісус Хрыстус прыйдзе з нябёсаў. Але ў апошні дзень прыйдзе са славаю пад канец гэтага свету. Бо настане завяршэнне гэтага свету, і гэты створаны свет будзе адноўлены.

Св. Кірыла Ерусалімскі
👍5🔥1🙏1
Усемагутны Божа, просiм Цябе, дай верным Тваiм ласку, каб добрымi справамi падрыхтаваліся да сустрэчы Хрыста, Які прыходзіць, а ў судны дзень, далучаныя да Яго выбраных, маглі дасягнуць Валадарства Нябеснага.
👍10🔥3🙏1