а. Ігар Кандрацьеў на волі, служыць Літургію. Дзякуй Госпаду.
👍27🔥4😁1
+15 ЛІСТАПАДА 2022 - пачатак Перадкаляднага посту+ --Грэка-каталіцкія Службы ў МІНСКУ: =15.11.22 капліца на вул. Арджанікідзе д.6, гадз. 18:30; =16.11.22 капліца на зав. Снежным д. 7, гадз. 18:30; =18.11.22 капліца на вул. Арджанікідзе д. 6, гадз. 18:30. ЗАПРАШАЕМ.
🔥4🙏1
Да Цябе звяртаемся, Дзева ласкавая і міласэрная
О благаслаўлёная Дзева! Няхай аспрэчыць Тваю міласэрнасць той, хто Цябе заклікаў і не атрымаў дапамогі, – калі такі чалавек знойдзецца. Але мы, Твае слугі, разам з Табою радуемся дарам, якімі адарыў Цябе Госпад. Нас жа саміх радуе Твая міласэрнасць. Мы праслаўляем Тваё дзявоцтва, захапляемся пакорай, але нам, нікчэмным, саладзейшай з’яўляецца міласэрнасць; мы больш часта згадваем пра яе, часцей просім аб ёй, яна найбольш нам дарагая. Яна спрыяла аднове свету і ўсім прынесла збаўленне.
Несумненна, за ўсіх людзей прасіла тая, якой сказана: «Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Госпада» (Лк 1, 30). Хто зможа ахапіць шчодрасць і безліч, і прыгажосць, і глыбіню Тваёй міласэрнасці? Ты нясеш шчодрую дапамогу ўсім, хто Цябе кліча, і так будзе аж да апошняга дня. Зямля поўная Тваёй міласэрнасці і сягае яна аж да межаў зямлі, нясе аднаўленне Нябеснаму Валадарству і збаўленне тым, хто знаходзіцца ў змроку і ў цені смерці. Бо дзякуючы Табе засяляецца неба і пусцее адхлань, паўстае з руінаў супольнасць неба, а загубленым і тым, хто ў сваім няшчасці чакае збаўлення, вяртаецца жыццё. Поўная спачування і літасці, Ты прыходзіш з дапамогаю, ласкавая і да адных і да другіх.
Таму да гэтай крыніцы імкнецца нашая спрагненая душа, да гэтай невычэрпнай міласэрнасці мы звяртаемся ў нашай слабасці. Пакажы свету ласку змілавання, якую Ты знайшла ў Бога: праз свае святыя просьбы выпрасі прабачэнне вінаватым, аздараўленне хворым, умацаванне слабым, суцяшэнне змучаным, а тым, хто гіне, – дапамогу і ратунак. Няхай праз Цябе, ласкавая Каралева, Тваім слугам, якія з пашанаю заклікаюць салодкае імя Марыі, удзеліць дары ласкі Твой Сын і Госпад наш, Ісус Хрыстос, Які па-над усім, Бог блаславёны навекі. Амін.
Св. Бернард

❤6👍1🔥1🙏1
Forwarded from Хрысьціянскі клуб
16 лістапада — свята Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай).
Знакаміты абраз, які знаходзіцца ў капліцы ў Вострай браме Вільні.
Шматлікія спісы абразоў Маці Божай Вострабрамскай можна ўбачыць у многіх касцёлах і цэрквах Беларусі.
Гэта ёсць апякунка нашай зямлі. Як сказана ў малітве: " Усе надзеі і радасці мае, усе смуткі і цяжкасці, жыццё і канец жыцця... аддаю ў Твае рукі...".
На першым фота Вы бачыце невялікі Вастрабрамскі абраз - гэта маляванка на шкле 1920-х гадоў (калекцыя Вольгі Пранкевіч).
І на завяршэнне канешне выява знакамітага абраза Маці Божай Міласэрнасці з Вільні. Адно з рэдкіх фота паказвае як выглядае абраз без упрыгожанняў, без каштоўнага аздаблення.

🙏7❤2👍1
18 ЛІСТАПАДА 2022 г. Кардынал Леанард Сандры (Leonardo Sandri) адзначае 79-ты год нараджэння. У тым жа годзе споўняецца: 55 гадоў ягонага святарскага пасвячэння, 25 гадоў біскупскай хіратоніі, 15 гадоў служэння прэфектам Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў. =Шчыра віншуем нашага Архіпастыра: "ad multos annos prosperos!" - "на многія і шчасныя леты!"
❤6
Таямніца Хрыста ў нас і ў Царкве
Мы павінны працягваць і дапаўняць у сабе збаўчую справу Хрыста; павінны прасіць Яго часта, каб Ён канчаткова здзейсніў яе ў нас і ва ўсёй Царкве.
Бо таямніцы Ісуса яшчэ не дасягнулі стану канчатковай і поўнай дасканаласці. Яны дасягнулі гэтага ў асобе Ісуса, але не ў нас, Яго членах, і не ў Царкве, якая з’яўляецца Яго Містычным целам. Але ў той жа час Божы Сын хоча перадаць нам, нібы развіваючы і працягваючы свае таямніцы ў нас і ва ўсёй сваёй Царкве пры дапамозе ласкаў, якія хоча нам удзяліць, а таксама вынікаў, якіх хоча дасягнуць у нас дзякуючы гэтым таямніцам.
Таму св. Павел вучыць, што Хрыстос знаходзіць спаўненне ў сваёй Царкве, што мы ўсе прычыняемся да Яго будовы, да часу Яго паўнаты, гэта значыць да містычнага часу, які належыць Яму ў Містычным целе; сваёй паўнаты гэты век дасягне толькі ў дзень суда. У іншым месцы Апостал кажа, што ён дапаўняе недахоп у сваім целе пакутаў Ісуса Хрыста (пар. Клс 1, 24).
Так Сын Божы вырашыў здзейсніць у нас усе справы і таямніцы свайго жыцця і праз гэта споўніць іх. Хоча дапоўніць у нас таямніцу свайго ўцелаўлення, нараджэння, укрытага жыцця, пачынае жыць у нас і нараджаецца ў нашых душах праз таінства хросту і Найсвяцейшай Эўхарыстыі, а таксама робіць так, што мы пачынаем весці духоўнае жыццё, схаванае з Ім у Богу.
Хоча дапоўніць у нас таямніцу сваёй мукі, дазваляючы нам цярпець, паміраць і ўваскрасаць з Ім і ў Ім. Урэшце, хоча дапоўніць у нас стан свайго слаўнага і несмяротнага жыцця ў небе, калі ўчыніць так, што мы будзем з Ім і ў Ім вечна жыць у нябеснай хвале. Таксама іншыя станы і таямніцы Хрыстос хоча ажыццявіць і дапоўніць у нас, а таксама ў сваёй Царкве, ахвяруючы іх нам, дазваляючы ўдзельнічаць у іх, працягваючы іх у нас і пашыраючы.
Таму таямніцы Хрыста не дасягнуць сваёй паўнаты аж да таго часу, які Ён сам вызначыць для канчатковага іх спаўнення ў нас і ў сваёй Царкве, гэта значыць аж да канца свету.
Св. Ян Эд

🔥4
Сапраўды, сярод праўдаў веры, змешчаных у Сімвале, у канцы згадваецца мэта ўсіх нашых жаданняў, гэта значыць вечнае жыццё: «Веру ў жыццё вечнае. Амін».
У вечным жыцці адбываецца перадусім з’яднанне чалавека з Богам. Бо толькі Бог ёсць узнагародай і заканчэннем усіх нашых намаганняў: «Я твой шчыт; узнагарода твая будзе вельмі вялікая» (Быц 15, 1). Гэтае з’яднанне заключаецца ў дасканалым бачанні: «Цяпер мы бачым праз люстэрка, цьмяна, а тады – тварам у твар» (1 Кар 13, 12).
Вечнае жыццё палягае таксама на дасканалым веданні Бога, паводле словаў прарока: «І будзе ў ім радасць і весялосць, хвалебная песня і гучанне музыкі» (Іс 51, 3).
Жыццё вечнае заключаецца яшчэ ў дасканалым заспакаенні жаданняў. Кожны збаўлены атрымае там больш, чым спадзяваўся і жадаў. Ніякае стварэнне не можа задаволіць жаданняў чалавека. Толькі Бог можа насыціць і бясконца іх пераўзысці. Таму чалавек можа адпачыць толькі ў Богу, згодна са словамі св. Аўгустына: «Ты стварыў мяне, Госпадзе, для Сябе, і неспакойнае маё сэрца, пакуль не спачне ў Табе».
Паколькі святыя ў сваёй айчыне дасканалым чынам будуць мець Бога, то адсюль выразна вынікае, што споўняцца ўсе іхнія жаданні, а хвала пераўзыдзе нават тое, чаго яны чакаюць. Таму Госпад кажа: «Увайдзі ў радасць гаспадара твайго» (Мц 25, 21). Аўгустын тлумачыць: «Не ўся радасць увойдзе ў тых, хто радуецца, але ўсе, хто радуецца, увойдуць у радасць». У псальме сказана: «Калі аб’явіцца Твая хвала, я буду насычаны», і яшчэ: «Госпад напоўніць шчасцем твае жаданні».
Бо ўсё, што прыносіць радасць, знаходзіцца там у поўні. Калі ёсць прагненне шчасця, то там знаходзіцца найвышэйшае і дасканалае шчасце, бо паходзіць яно ад Бога, які з’яўляецца найвышэйшым Дабром: «Вечнае шчасце праваруч Цябе» (Пс 16 [15], 11).
Жыццё вечнае заключаецца таксама ў радаснай супольнасці святых. Гэта будзе супольнасць, якая дае непараўнальнае шчасце, бо кожны будзе мець усе тыя даброты, якія з’яўляюцца лёсам усіх іншых святых. Кожны будзе радавацца шчасцю іншага як свайму ўласнаму, бо кожны будзе любіць іншага як самога сябе. Такім чынам радасць кожнага стане такой вялікай, наколькі вялікай будзе радасць усіх.
Св. Тамаш Аквінскі

❤4
Вялікая Вячэрня на нядзелю, 20 лістапада
https://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/195-vyachernya-uvechary.html

🔥2
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ СВЯТЫХ КІРЫЛЫ І МЯТОДА, БАРАНАВІЧЫ
вул. Шаўчэнкі, 6 (храм Найсвяцейшай Тройцы айцоў-вербістаў)
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
НЯДЗЕЛЯ
12.00 – Святая Літургія

🔥3👍2
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 21-27 лістапада
21 лістапада, панядзелак
Уваход у храм Найсвяцейшай Багародзіцы
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
аўторак-серада
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
24 лістапада, чацвер
Св. вялікамучаніцы Кацярыны
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
25 лістапада, пятніца
Адданне свята Уваходу ў храм Найсвяцейшай Багародзіцы
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
27 лістапада, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

👍5
21 лістапада - Уводзіны ў храм Найсьвяцейшай Багародзіцы
“У аснове сьвята Ўводзінаў ў сьвятыню ляжыць старая традыцыя, паводле якое бацькі Найсьвяцейшае Багародзіцы, калі Ёй споўнілася тры гады, прывялі Яе ў сьвятыню ў Ерусалім, дзе Яна заставалася праз некаторы час. Гістарычная праўдзівасьць гэтай традыцыі даволі сумніўная. Царква прапануе нам гэтае сьвята як вобраз вышэйшае праўды, менавіта поўнага прысьвячаньня Богу Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ад самых раньніх год Ейнага жыцьця”.
Мітраф. пратаярэй Аляксандар Надсан

👍8🔥2
Настала пачэснае сьвята, радасны дзень: Тая, што была дзеваю перад родамі, і пасьля родаў дзеваю засталася, прыводзіцца ў сьвятыню Гасподнюю. Радуецца бацька Прадвесьніка стары Захар і весела ўсклікае: "Заступніца сумных і тых, што ў патрэбе, прыходзіць у сьвятыню, сама ўся сьвятая, каб асьвяціцца і быць жыльлём Уладара ўсіх". Хай цешыцца прабацька Якім, хай радуецца Ганна, бо яны прывялі Богу, як трохгадовае дзіцятка, беззаганную Ўладарку. Маткі, цешцеся разам з імі, дзевы і няплодныя, сьвяткуйце, бо прадказаная Ўладарка адчыніла нам нябеснае валадарства. Дык радуйцеся, людзі, і весяліцеся.
🙏5❤1👍1
Як дом, калі не жыве ў ім гаспадар, становіцца змрочным, занядбаным і знішчаным, напаўняецца брудам і пылам, так і душа, пакінутая Госпадам, Які быў у ёй з хорамі анёлаў, напаўняецца цемраю граху, брудам пажадлівасці і ўсялякай брыдоты.
Гора дарозе, па якой ніхто не ходзіць і не чутны на ёй голас чалавека, бо становіцца яна схованкай для дзікіх звяроў. Гора душы, калі Госпад не прагульваецца па ёй, калі Яго голас не адганяе злых пачвараў духоўнай разбэшчанасці і хітрасці! Гора дому, калі ў ім не жыве ўладальнік! Гора зямлі, калі не стане земляроба, які даглядае яе! Гора караблю, калі ў яго няма стырнавога, бо, калі кідаюць яго хвалі і буры, ён напэўна загіне. Гора душы, калі яна не мае сапраўднага Стырнавога, Хрыста! Ахопленая цемраю ўспененага мора, калі кідаюць яе хвалі пажадлівасці, устрасаюць нячыстыя духі нібы гвалтоўнай бурай, яна ўрэшце зусім прападзе.
Гора душы, калі не будзе ў ёй Хрыста, які б старанна яе даглядаў, каб яна магла прынесці спелыя плады духа, бо пакінутая, поўная цярніны і пустазелля, замест таго, каб прыносіць плён, будзе спаленая і знікне. Гора душы, у якой не жыве Хрыстос! Пакінутая, яна дае непрыемны пах пажадлівасці і становіцца прыстанішчам заганаў.
Падобна як земляроб, выходзячы на працу, бярэ з сабою адпаведныя прылады і вопратку, так і Хрыстос Кароль, нябесны і сапраўдны земляроб, прыходзячы да спустошанага заганамі чалавецтва, прыняў цела, узяў крыж нібы прыладу і апрацоўваў пакінутую душу; вырываў з яе цярніну і пустазелле злых духаў, выкараняў каласоўнік зла і спальваў усё быллё няпраўды. Так, працуючы дрэвам крыжа, Ён заклаў цудоўны сад Духа, такі сад, які прыносіць Богу як свайму Госпаду ўсялякія гатункі салодкіх і прыемных пладоў.
Св. Макарый

👍4🙏1
Вялікая Вячэрня на нядзелю, 27 лістапада

🙏2