11-12-13 лістапада 2022 -- у гэтыя дні грэка-католікі ў Беларусі ўшаноўваюць святамучаніка Язафата: Пятніца - 11.11.2022 у 18:30 у Мінску ў Парафіі Прав. Язэпа; 12.11 (субота) у Віцебску ў 12:00 і 18:00; 13.11 (нядзеля) у Полацку 10:30. =У нядзелю святкуюць іншыя парафіі ў Беларусі.
🔥6
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ СВЯТЫХ КІРЫЛЫ І МЯТОДА, БАРАНАВІЧЫ
вул. Шаўчэнкі, 6 (храм Найсвяцейшай Тройцы айцоў-вербістаў)
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
НЯДЗЕЛЯ
12.00 – Святая Літургія

👍5
Праліў сваю кроў за адзінства Царквы
Паводле цудоўнага намеру Бога Царква ўстаноўлены так, каб у поўні часу магла паказаць сябе як вялікая сям’я, што ахоплівае ўсё чалавецтва. Ведаем, што паводле Божай волі вылучаецца яна, акрамя іншых цудоўных рысаў, таксама экуменічнай еднасцю.
Калі Хрыстос Госпад сказаў: «Дадзена Мне ўсялякая ўлада на небе і на зямлі. Дык ідзіце і навучайце ўсе народы» (Мц 28, 18-19), - не толькі Апосталам даручыў заданне, якое Сам атрымаў ад Айца, але таксама пажадаў, каб калегія Апосталаў утварала дасканалую еднасць, каб унутрана была звязана самым моцным падвойным вузлом: той самай верай і той самай любоўю, якая «вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Святога» (пар. Рым 5, 5), а знешне: кіраўніцтвам аднаго над усімі праз даручэнне Пятру першынства сярод Апосталаў, як трывалага прынцыпу і фундаменту еднасці. Каб гэтая еднасць і згода трывала заўсёды, Бог у сваім Провідзе асвяціў яе нібы адначасова пячаткай святасці і мучаніцтва.
Атрымаць такую хвалу быў годны архібіскуп Полацка Язафат, усходняга славянскага абраду, у якім мы бачым цудоўную хвалу і апірышча ўсходніх славянаў. Бо ніхто больш за яго, напэўна, не праславіў іх імя і не прычыніўся да збаўлення тых народаў, як гэты пастыр і апостал, асабліва, калі праліў сваю кроў за еднасць святой Царквы. Пад уплывам Божага натхнення зразумеў, што найбольш зможа зрабіць для аднаўлення еднасці, калі ў паўсюднай Царкве захавае ўсходні славянскі абрад і базылянскую рэгулу манаскага жыцця.
У клопаце найперш аб еднасці сваіх землякоў з пасадам св. Пятра ўсюды шукаў магчымасці будавання гэтай еднасці і яе ўмацавання. Асабліва даследаваў літургічныя кнігі, якія, паводле рэкамендацый Айцоў, выкарыстоўваліся на Усходзе, таксама адлучанымі хрысціянамі. Пасля такой стараннай падрыхтоўкі распачаў справу па аднаўленні еднасці. Рабіў гэта з такой моцаю, і адначасова лагоднасцю, і так плённа, што ягоныя ворагі назвалі яго «душахватам».
Энцыкліка Ecclésiam Dei папы Пія ХІ

👍5❤1
Вялікая Вячэрня на нядзелю, 13 лістапада
https://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/195-vyachernya-uvechary.html

👍4
Дарадца высокі, сьвяты Язафаце,
Зірні на спаганены край,
Адчуй сябе ў кожнай душы,
Як на сьвяце,
Зьнявераных не дакарай.
У любасьць да бліжніх –
У моцныя латы
Адданцаў сваіх апрані.
Малітваю шчырай жывуць уніяты,
Бароняць свае карані.
Здымі з крывічоў багавейных пракляцьце,
Хай зоркі адлічваюць час.
Заступнік пакутны, сьвяты Язафаце,
Напомні нябёсам пра нас.
+++
Рыгор Барадулін
Зірні на спаганены край,
Адчуй сябе ў кожнай душы,
Як на сьвяце,
Зьнявераных не дакарай.
У любасьць да бліжніх –
У моцныя латы
Адданцаў сваіх апрані.
Малітваю шчырай жывуць уніяты,
Бароняць свае карані.
Здымі з крывічоў багавейных пракляцьце,
Хай зоркі адлічваюць час.
Заступнік пакутны, сьвяты Язафаце,
Напомні нябёсам пра нас.
+++
Рыгор Барадулін
👍13❤4👎1🔥1🙏1
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 14-20 лістапада
14 лістапада, панядзелак
Св. апостала Піліпа
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
15 лістапада, аўторак
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
- Пачатак Каляднага посту
16 лістапада, серада
Маці Божай Вастрабрамскай
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
чацвер-пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
20 лістапада, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 14-20 лістапада
14 лістапада, панядзелак
Св. апостала Піліпа
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
15 лістапада, аўторак
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
- Пачатак Каляднага посту
16 лістапада, серада
Маці Божай Вастрабрамскай
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
чацвер-пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
20 лістапада, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
👍6
а. Ігар Кандрацьеў на волі, служыць Літургію. Дзякуй Госпаду.
👍27🔥4😁1
+15 ЛІСТАПАДА 2022 - пачатак Перадкаляднага посту+ --Грэка-каталіцкія Службы ў МІНСКУ: =15.11.22 капліца на вул. Арджанікідзе д.6, гадз. 18:30; =16.11.22 капліца на зав. Снежным д. 7, гадз. 18:30; =18.11.22 капліца на вул. Арджанікідзе д. 6, гадз. 18:30. ЗАПРАШАЕМ.
🔥4🙏1
Да Цябе звяртаемся, Дзева ласкавая і міласэрная
О благаслаўлёная Дзева! Няхай аспрэчыць Тваю міласэрнасць той, хто Цябе заклікаў і не атрымаў дапамогі, – калі такі чалавек знойдзецца. Але мы, Твае слугі, разам з Табою радуемся дарам, якімі адарыў Цябе Госпад. Нас жа саміх радуе Твая міласэрнасць. Мы праслаўляем Тваё дзявоцтва, захапляемся пакорай, але нам, нікчэмным, саладзейшай з’яўляецца міласэрнасць; мы больш часта згадваем пра яе, часцей просім аб ёй, яна найбольш нам дарагая. Яна спрыяла аднове свету і ўсім прынесла збаўленне.
Несумненна, за ўсіх людзей прасіла тая, якой сказана: «Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Госпада» (Лк 1, 30). Хто зможа ахапіць шчодрасць і безліч, і прыгажосць, і глыбіню Тваёй міласэрнасці? Ты нясеш шчодрую дапамогу ўсім, хто Цябе кліча, і так будзе аж да апошняга дня. Зямля поўная Тваёй міласэрнасці і сягае яна аж да межаў зямлі, нясе аднаўленне Нябеснаму Валадарству і збаўленне тым, хто знаходзіцца ў змроку і ў цені смерці. Бо дзякуючы Табе засяляецца неба і пусцее адхлань, паўстае з руінаў супольнасць неба, а загубленым і тым, хто ў сваім няшчасці чакае збаўлення, вяртаецца жыццё. Поўная спачування і літасці, Ты прыходзіш з дапамогаю, ласкавая і да адных і да другіх.
Таму да гэтай крыніцы імкнецца нашая спрагненая душа, да гэтай невычэрпнай міласэрнасці мы звяртаемся ў нашай слабасці. Пакажы свету ласку змілавання, якую Ты знайшла ў Бога: праз свае святыя просьбы выпрасі прабачэнне вінаватым, аздараўленне хворым, умацаванне слабым, суцяшэнне змучаным, а тым, хто гіне, – дапамогу і ратунак. Няхай праз Цябе, ласкавая Каралева, Тваім слугам, якія з пашанаю заклікаюць салодкае імя Марыі, удзеліць дары ласкі Твой Сын і Госпад наш, Ісус Хрыстос, Які па-над усім, Бог блаславёны навекі. Амін.
Св. Бернард

❤6👍1🔥1🙏1
Forwarded from Хрысьціянскі клуб
16 лістапада — свята Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай).
Знакаміты абраз, які знаходзіцца ў капліцы ў Вострай браме Вільні.
Шматлікія спісы абразоў Маці Божай Вострабрамскай можна ўбачыць у многіх касцёлах і цэрквах Беларусі.
Гэта ёсць апякунка нашай зямлі. Як сказана ў малітве: " Усе надзеі і радасці мае, усе смуткі і цяжкасці, жыццё і канец жыцця... аддаю ў Твае рукі...".
На першым фота Вы бачыце невялікі Вастрабрамскі абраз - гэта маляванка на шкле 1920-х гадоў (калекцыя Вольгі Пранкевіч).
І на завяршэнне канешне выява знакамітага абраза Маці Божай Міласэрнасці з Вільні. Адно з рэдкіх фота паказвае як выглядае абраз без упрыгожанняў, без каштоўнага аздаблення.

🙏7❤2👍1
18 ЛІСТАПАДА 2022 г. Кардынал Леанард Сандры (Leonardo Sandri) адзначае 79-ты год нараджэння. У тым жа годзе споўняецца: 55 гадоў ягонага святарскага пасвячэння, 25 гадоў біскупскай хіратоніі, 15 гадоў служэння прэфектам Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў. =Шчыра віншуем нашага Архіпастыра: "ad multos annos prosperos!" - "на многія і шчасныя леты!"
❤6
Таямніца Хрыста ў нас і ў Царкве
Мы павінны працягваць і дапаўняць у сабе збаўчую справу Хрыста; павінны прасіць Яго часта, каб Ён канчаткова здзейсніў яе ў нас і ва ўсёй Царкве.
Бо таямніцы Ісуса яшчэ не дасягнулі стану канчатковай і поўнай дасканаласці. Яны дасягнулі гэтага ў асобе Ісуса, але не ў нас, Яго членах, і не ў Царкве, якая з’яўляецца Яго Містычным целам. Але ў той жа час Божы Сын хоча перадаць нам, нібы развіваючы і працягваючы свае таямніцы ў нас і ва ўсёй сваёй Царкве пры дапамозе ласкаў, якія хоча нам удзяліць, а таксама вынікаў, якіх хоча дасягнуць у нас дзякуючы гэтым таямніцам.
Таму св. Павел вучыць, што Хрыстос знаходзіць спаўненне ў сваёй Царкве, што мы ўсе прычыняемся да Яго будовы, да часу Яго паўнаты, гэта значыць да містычнага часу, які належыць Яму ў Містычным целе; сваёй паўнаты гэты век дасягне толькі ў дзень суда. У іншым месцы Апостал кажа, што ён дапаўняе недахоп у сваім целе пакутаў Ісуса Хрыста (пар. Клс 1, 24).
Так Сын Божы вырашыў здзейсніць у нас усе справы і таямніцы свайго жыцця і праз гэта споўніць іх. Хоча дапоўніць у нас таямніцу свайго ўцелаўлення, нараджэння, укрытага жыцця, пачынае жыць у нас і нараджаецца ў нашых душах праз таінства хросту і Найсвяцейшай Эўхарыстыі, а таксама робіць так, што мы пачынаем весці духоўнае жыццё, схаванае з Ім у Богу.
Хоча дапоўніць у нас таямніцу сваёй мукі, дазваляючы нам цярпець, паміраць і ўваскрасаць з Ім і ў Ім. Урэшце, хоча дапоўніць у нас стан свайго слаўнага і несмяротнага жыцця ў небе, калі ўчыніць так, што мы будзем з Ім і ў Ім вечна жыць у нябеснай хвале. Таксама іншыя станы і таямніцы Хрыстос хоча ажыццявіць і дапоўніць у нас, а таксама ў сваёй Царкве, ахвяруючы іх нам, дазваляючы ўдзельнічаць у іх, працягваючы іх у нас і пашыраючы.
Таму таямніцы Хрыста не дасягнуць сваёй паўнаты аж да таго часу, які Ён сам вызначыць для канчатковага іх спаўнення ў нас і ў сваёй Царкве, гэта значыць аж да канца свету.
Св. Ян Эд

🔥4
Сапраўды, сярод праўдаў веры, змешчаных у Сімвале, у канцы згадваецца мэта ўсіх нашых жаданняў, гэта значыць вечнае жыццё: «Веру ў жыццё вечнае. Амін».
У вечным жыцці адбываецца перадусім з’яднанне чалавека з Богам. Бо толькі Бог ёсць узнагародай і заканчэннем усіх нашых намаганняў: «Я твой шчыт; узнагарода твая будзе вельмі вялікая» (Быц 15, 1). Гэтае з’яднанне заключаецца ў дасканалым бачанні: «Цяпер мы бачым праз люстэрка, цьмяна, а тады – тварам у твар» (1 Кар 13, 12).
Вечнае жыццё палягае таксама на дасканалым веданні Бога, паводле словаў прарока: «І будзе ў ім радасць і весялосць, хвалебная песня і гучанне музыкі» (Іс 51, 3).
Жыццё вечнае заключаецца яшчэ ў дасканалым заспакаенні жаданняў. Кожны збаўлены атрымае там больш, чым спадзяваўся і жадаў. Ніякае стварэнне не можа задаволіць жаданняў чалавека. Толькі Бог можа насыціць і бясконца іх пераўзысці. Таму чалавек можа адпачыць толькі ў Богу, згодна са словамі св. Аўгустына: «Ты стварыў мяне, Госпадзе, для Сябе, і неспакойнае маё сэрца, пакуль не спачне ў Табе».
Паколькі святыя ў сваёй айчыне дасканалым чынам будуць мець Бога, то адсюль выразна вынікае, што споўняцца ўсе іхнія жаданні, а хвала пераўзыдзе нават тое, чаго яны чакаюць. Таму Госпад кажа: «Увайдзі ў радасць гаспадара твайго» (Мц 25, 21). Аўгустын тлумачыць: «Не ўся радасць увойдзе ў тых, хто радуецца, але ўсе, хто радуецца, увойдуць у радасць». У псальме сказана: «Калі аб’явіцца Твая хвала, я буду насычаны», і яшчэ: «Госпад напоўніць шчасцем твае жаданні».
Бо ўсё, што прыносіць радасць, знаходзіцца там у поўні. Калі ёсць прагненне шчасця, то там знаходзіцца найвышэйшае і дасканалае шчасце, бо паходзіць яно ад Бога, які з’яўляецца найвышэйшым Дабром: «Вечнае шчасце праваруч Цябе» (Пс 16 [15], 11).
Жыццё вечнае заключаецца таксама ў радаснай супольнасці святых. Гэта будзе супольнасць, якая дае непараўнальнае шчасце, бо кожны будзе мець усе тыя даброты, якія з’яўляюцца лёсам усіх іншых святых. Кожны будзе радавацца шчасцю іншага як свайму ўласнаму, бо кожны будзе любіць іншага як самога сябе. Такім чынам радасць кожнага стане такой вялікай, наколькі вялікай будзе радасць усіх.
Св. Тамаш Аквінскі

❤4
Вялікая Вячэрня на нядзелю, 20 лістапада
https://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/195-vyachernya-uvechary.html
https://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/195-vyachernya-uvechary.html
🔥2

🔥3👍2