Грэка-католікі Беларусі
602 subscribers
2.62K photos
36 videos
51 files
2.44K links
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Download Telegram
“ДЗЯДЫ” – ЧАС МАЛІТОЎНАЙ ПАМЯЦІ ПРА ПАМЕРЛЫХ
1 – 5 лістапада 2022 г. - Заўпакойныя Службы ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

1.11.2022 – АЎТОРАК, гадз. 18:30 – Парафія Святога Духа,
Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзе д. 6:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай

2.11.2022 – СЕРАДА, гадз. 18:30 – Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая,
Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзе д. 6:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай

2.11.2022 – СЕРАДА, гадз. 18:30 – Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі,
Душпастырскі цэнтр, зав. Снежны д. 7:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай

5.11.2022 – СУБОТА, гадз. 10:00
Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзе д. 6:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай

ДАДАТКОВА:
- У СУБОТУ 5.11.2022 - душпастыры мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў гатовыя памаліцца на магілах родных вернікаў па дамоўленасці.
🔥3👍2
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ
СВЯТОГА ЯЗАФАТА, ЛІДА
вул. Каліноўскага, 16

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

НЯДЗЕЛЯ
16.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
🔥2👍1
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 31 кастрычніка – 6 лістапада

панядзелак-чацьвер
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

2 лістапада, серада
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
(за памёрлых)

6 лістапада, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
- Ружанец
1👍1
Мір – гэта не проста адсутнасць вайны, не толькі стан раўнавагі супярэчных сіл. Мір не нараджаецца з дэспатычнага дамінавання, але слушна і трапна ён названы «справай справядлівасці» (Іс 32, 17). Ён з’яўляецца плёнам парадку, дадзенага чалавечаму грамадству яго Боскім заснавальнікам; дзеля яго ажыццяўлення павінны працаваць людзі, якія прагнуць усё больш дасканалай справядлівасці. Хоць агульным дабром чалавецтва па сутнасці кіруе найперш спрадвечны закон, тым не менш, у сваіх канкрэтных выяўленнях яно з цягам часу няспынна змяняецца, таму мір немагчыма дасягнуць раз і назаўсёды, а трэба пастаянна будаваць. Акрамя таго, паколькі чалавечая воля зменлівая і зраненая грахом, клопат пра мір патрабуе ад кожнага чалавека няспыннага ўтаймавання прагненняў, а ад правамоцнай улады – пільнасці.

Аднак і гэтага недастаткова. Такога міру на зямлі нельга дасягнуць, калі не будзе забяспечана дабро асобы, і калі людзі не будуць з даверам і добраахвотна дзяліцца паміж сабой багаццямі свайго розуму і духу. Для будавання міру неабходна цвёрдае жаданне паважаць іншых людзей, народы і іх годнасць, а таксама руплівае практыкаванне братэрства. Таму мір з’яўляецца таксама плёнам любові, якая значна пераўзыходзіць тое, што можа даць справядлівасць.

Зямны мір, які ўзнікае з любові да бліжняга, – гэта вобраз і вынік Хрыстовага міру, які паходзіць ад Бога Айца. Сам уцелаўлёны Сын, Князь міру, праз Свой крыж прымірыў усіх людзей з Богам, а вяртаючы ўсім еднасць у адным Народзе і ў адным Целе, забіў нянавісць у Сваім целе і, узвышаны праз уваскрасенне, спаслаў Духа любові ў чалавечыя сэрцы.

Таму да хрысціянаў скіраваны настойлівы заклік, каб «робячы праўду ў любові» (Эф 4, 15), яны ядналіся з сапраўды мірна настроенымі людзьмі, каб у малітвах выпрасіць і аднавіць мір.

Узрушаныя тым жа духам, мы павінны хваліць тых, хто адмаўляецца ад гвалту пры адстойванні сваіх правоў і звяртаецца да такіх сродкаў абароны, якія даступныя нават слабейшым, калі гэта магчыма без парушэння правоў і абавязкаў іншых людзей ці грамадства.

Пастырская канстытуцыя пра Царкву ў сучасным свеце «Gaudium et spes» Другога Ватыканскага Сабору, 78
👍6
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ СВЯТЫХ КІРЫЛЫ І МЯТОДА, БАРАНАВІЧЫ
вул. Шаўчэнкі, 6 (храм Найсвяцейшай Тройцы айцоў-вербістаў)

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

НЯДЗЕЛЯ
12.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
👍4🔥1
1-га лістапада: УРАЧЫСТАСЬ УСІХ СВЯТЫХ - дзень памяці ўсіх шанаваных Царквою святых. (Тэрмін «Усе святыя» ахоплівае як кананізаваных святых, так і тых, хто застаўся невядомым пры жыцці).
У Каталіцкай Царкве (лацінскага абраду):
Спачатку свята ўсіх святых адзначалася 13 мая — у памяць аб асвячэнні папам Баніфацый IV паганскага храма Пантэон у 609 або 610 годзе. Аднак у VIII стагоддзі Папа Грыгорый III 1 лістапада асвяціў адну з капліцаў сабора святога Пятра у гонар усіх святых і змяніў дату свята. Праз сто гадоў Папа Грыгорый IV прысвоіў 1 лістапада статус агульнага для ўсёй каталіцкай Царквы Дня ўсіх святых (паводле Wikipedia).
👍2🔥1🤔1
Смерць не была ўласціва прыродзе, такой яна стала пасля. На пачатку Бог не паслаў смерць, але даў яе як лек. Пасля ўпадку жыццё чалавека стала поўным цяжкасцяў і працы і сапраўды напоўнілася смуткам. Таму трэба было пакласці канец няшчасцям, каб смерць аддала назад тое, што згубіла жыццё. Без дапамогі ласкі несмяротнасць становіцца хутчэй цяжарам, а не выгадай.

Таму душа атрымала магчымасць выйсці з лабірынта жыцця, з пылу цела і ісці да той супольнасці ў небе, хоць гэта магчыма толькі для святых.

Св. Амброзій Медыяланскі
👍3
2 лістапада 2022, МАГІЛЁЎ: У дзень успаміну Усіх памерлых вернікаў на старых каталіцкіх могілках горада на Дняпры прайшло адмысловае набажэнства за памерлых, у якіх разам маліліся католікі як лацінскага, так і ўсходняга абрадаў.
👍6🤔1
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ! У чацвер, 3 лістапада 2022 г. ў Данецку - у драматычны час вайны - загінула ад міны светлай памяці +Галіна, маці матушкі Людмілы (жонкі протадыякана Багдана Сунака з Віцебска). Протадыякану Багдану і матушцы Людміле выказваем шчырыя спачуванні з прычыны адыходу ў вечнасць новаспачылай Галіны ды душу яе абдымаем малітвай: Вечная памяць.
🙏107😢1
ПАПА ФРАНЦІШАК у БАХРЭЙНЕ. +Праграма на 4 лістапада 2022: -10:00 гадз. выступленне Папы на закрыцці «Бахрэйнскага форуму для дыялогу»; -16:00 Асабістая сустрэча Папы з вялікім імамам Аль-Азхара; -16:30 Сустрэча з членамі мусульманскай рады старэйшын - у мячэці Каралеўскага палаца Сахір; -17:45 Экуменічная сустрэча і малітва за мір у каталіцкай катэдры Маці Божай. +++ Экуменічная сустрэча і малітва за мір - у рамках апостальскага паломніцтва Папы Францішка ў Бахрэйн - пройдзе 4 лістапада ў каталіцкай катэдры Маці Божай Аравійскай у Авале, другім па велічыні каталіцкім храме на Аравійскім паўвостраве. - Катэдру асвяцілі менш за год таму - гэта было важнай вяхой рэлігійнай адкрытасці ў Ісламскім Каралеўстве Бахрэйн у Персідскім заліве.
👍2🔥1
image_2022-11-04_14-12-54.png
3 MB
Катэдра Маці Божай Аравійскай у Авале
3
ЗАПРАШЭННЕ да МАЛІТВЫ: -за айца Ігара Кандрацьева, які сёння (4.11.2022), у судзе ў Брэсце атрымаў 12 сутак арышту; - за Ігара Бараноўскага, які атрымаў 15 сутак
🙏18🔥1
5 лістапада 2022: ПАПА ФРАНЦІШАК да католікаў АРАВІІ: У час св. Імшы на нацыянальным стадыёне Авалі ў Бахрэйне Папа заахвоціў каталікоў (розных абрадаў), якія прыбылі з Бахрэйна, Кувейта, Катара і Саудаўскай Аравіі, а таксама з іншых краін Персідскага заліва, "любіць заўсёды, любіць усіх".
2