Грэка-католікі Беларусі
605 subscribers
2.63K photos
36 videos
52 files
2.44K links
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Download Telegram
Хто такі Госпад Бог?

«Я — Госпад Бог твой», — такімі словамі звяртаецца да нас Бог, даючы нам запаведзі. У той жа час Ён запрашае нас расплюшчыць вочы, паглядзець навокал і спазнаць рэчаіснасць такой, якая яна ёсць, такой, якой Ён яе стварыў.

Наш Бог – гэта асоба, а не ідэя ці абстракцыя. Бог жывы, Ён побач, Ён «Той, Хто ёсць». Сын Божы - Ісус Хрыстос - прыйшоў у свет і збавіў нас. Пазнай Яго, прызнай Яго сваім Госпадам, адкінь усё, што аддзяляе цябе ад Яго, і заставайся ў Яго любові, бо Ён Госпад, твой Бог, адзіны Бог.
👍4
Няхай нашыя сэрцы хінуцца да таго, хто з’яўляецца верным сваім абяцанням і справядлівым у сваіх прысудах. Той, хто забараніў падман, перадусім Сам не падманвае; няма нічога немагчымага для Бога, акрамя маны. Таму ажывім нашую веру ў Яго абяцанні і будзем памятаць, што ўсё ў Яго сіле.

Словам сваёй сілы Ён устанавіў усё і словам можа ўсё знішчыць. «Хто Яму скажа: „Што Ты зрабіў?” і хто паўстане супраць Яго моцы» (пар. Мдр 12, 12). Ён усё робіць, калі хоча і як хоча, і нічога з таго, што загадаў, не прападзе. Усё – перад Ім, і нішто не схаваецца ад Яго волі, бо «нябёсы абвяшчаюць Божую славу, пра справу рук Яго расказвае небасхіл. Дзень дню апавядае слова, ноч ночы адкрывае веды. Няма мовы, і няма слоў, але чуецца іх голас» (Пс 19 [18], 2-4).

Паколькі Бог бачыць усё і ўсё чуе, будзем баяцца Яго. Пакінем нячыстыя жаданні дрэнных учынкаў, каб на будучым судзе мы маглі адчуць апеку Яго міласэрнасці. Бо хто з нас можа ўцячы ад Яго магутнай рукі? Які ж свет можа прыняць таго, хто ўцякае ад Яго? Пісанне ў іншым месцы кажа: «Куды пайду ад духа Твайго і ад аблічча Твайго куды ўцяку? Калі ўзыду на неба, Ты там; калі перасялюся на край зямлі, – там таксама будзе Твая правіца; калі спачну ў адхлані, – і там Твой дух» (пар. Пс 139 [138], 7-11). Дык куды ж адысці ці дзе схавацца ад Таго, Хто ахоплівае ўсё?

Св. Клімент, Папа Рымскі
👍2
“Малітва - гэта сіла міру”
Грэка-католікі Беларусі малітвай суправаджаюць намаганні Папы Францішка дзеля міру.

25 кастрычніка 2022 г., у Рыме завяршаецца духоўная Сустрэча прадстаўнікоў вялікіх рэлігій свету дзеля міру.

= У 16:30 (17:30 ў Мінску) Яго Святасць Папа Францішак узначаліць у Калізеі Малітву хрысціянаў - у прысутнасці прадстаўнікоў хрысціянскіх Цэркваў і Супольнасцёй.
Прадстаўнікі іншых рэлігій збіраюцца на малітве ў розных месцах Рыму.

= У Калізеі а 17:00 гадз. (18:00 ў Мінску)
- Фінальная цырымонія
- Заключныя прамовы
- Прамова Папы Францішка
- Хвілінай маўчання ў памяць аб ахвярах вайны
- Заклік да міру
- Знак міру
== Беларускія грэка-католікі далучаюцца ў салідарнай малітве да гэтый духоўнай праграмы – паводле мінскага часу ад 17:30.
== Грэка-каталіцкая капліца парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе, д. 6) у аўторак 25 кастрычніка 2022 г. будзе адкрытая для малітвы з 17:00 да 21:00.
🔥5
Дар стварэння свету для чалавека і яго маральная адказнасць

І ўбачыў Бог усё, што стварыў, і было вельмі добра (Быц 1, 31)

Як я прымаю ўсё, што стварыў Бог? З першых радкоў Святога Пісання мы даведваемся пра Бога — Творцу, Які стварае свет у бясконцай велічы: космас, прыроду, чалавека. Святое Пісанне сведчыць, што праз стварэнне мы пазнаем Творцу: «Бо з велічы і прыгажосці стварэнняў, праз падабенства можна пазнаць Творцу іх» (Мдр 13, 5).

"Нішто іншае не магло быць прычынай існавання свету, акрамя Бога, Які Сам з'яўляецца Добрым, стварыў тое, што карыснае; Сам Мудры стварыў тое, што цудоўнае; Сам Магутны стварыў тое, што вялікае. І таму Ён з’явіўся табе нібы мастак, які не толькі ведае быццё ўсіх рэчаў, але і гарманічна злучыў асобныя часткі і давёў цэлае да цудоўнай гармоніі і згоды". (св. Васіль Вялікі)

Асаблівым стварэннем Божым з’яўляецца чалавек, якога Госпад Бог надзяліў вялікай годнасцю і сілай. Ён пасяліў яго ў райскім садзе. У ім чалавек меў блаславёнае і шчаслівае жыццё. Усё, што стварыў Бог, Ён даў чалавеку і ўпаўнаважыў яго працягваць Яго справу стварэння. Чалавек, атрымаўшы Божыя дары, пакліканы памнажаць іх, развіваць, клапаціцца пра іх. Бог стварыў гэты свет для чалавека, даручыў яму ўпарадкаваць яго (Пс 8, 5–7), і таму чалавек нясе за яго маральную адказнасць (пар. Быц 1, 28).

У свеце, створаным Богам, пануе гармонія, таму чалавек можа правільна дзейнічаць у ім толькі тады, калі ён знаходзіцца ў еднасці з Богам, захоўвае ўстаноўлены Ім парадак і пастаўленую Ім мэту. Калі чалавек, дзякуючы працы сваіх рук і сваім здольнасцям, адкрывае таямніцы прыроды і правільна ўпарадкоўвае свет, тады ён спазнае веліч і прысутнасць Бога Стварыцеля. Чалавек, які сваёй дзейнасцю наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю, знішчае Божае стварэнне, неад’емнай часткай якога з’яўляецца. Ён грашыць у адносінах да стварэння, у адносінах да сябе і Бога.
👍2
У царкоўным каляндары 26 кастрычніка - Памяць св. Змітра Салунскага. Віншуем і молімся сёння за а. Змітра Чарнеля і а. Змітра Грышана - Божага блаславення ва ўсіх добрых справах "На многія леты"!. З пашанай +архім. Сяргей
8🔥1
Я буду хадзіць сярод вас і буду вашым Богам, а вы будзеце Маім народам (Лев 26, 12)

Што такое Божае абяцанне збаўлення?

Чалавек зграшыў, адкінуў тое, да чаго заклікаў яго Госпад. У выніку граху ў свет прыйшла смерць. Чалавек не дасягнуў богападобнасці, страціў рай, парушылася гармонія паміж Творцам і стварэннем. Аднак Бог не адварочваецца ад чалавека, але працягвае быць з ім, апякуецца ім і абяцае яму збаўленне.

Абяцанне збаўлення — гэта Божае абяцанне, у якім Ён запэўнівае чалавека ў нязменнасці Свайго плана адносна яго богападобнасці і абагаўлення. Божае абяцанне збаўлення спаўнялася ў гісторыі чалавецтва паэтапна праз выбраны Богам народ, які верыў і супрацоўнічаў з Богам.

Адаму і Еве Бог абвяшчае сваё абяцанне збаўлення адразу пасля іх грэхападзення. У Святым Пісанні чытаем, што Бог сказаў змею: «Я пакладу варожасць паміж табою і жанчынай, паміж нашчадкамі тваімі і нашчадкам яе. Ён разаб'е табе галаву, і ты будзеш джаліць яму пяту» (Быц. 3, 15). Гарантыя гэтай перамогі паходзіць не з чалавечых намаганняў, але з Божага Слова, дадзенага ў Абяцанні. Гэтую першую добрую вестку аб збаўленні чалавека Царква называе «Протаевангеллем». Гэтае абяцанне здзяйсняецца на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва праз выбраны Богам народ, які паверыў і прыняў Божае абяцанне аж да прыходу чаканага Месіі – Ісуса Хрыста, Сына Божага – і Яго абвяшчэння Евангелля.

Бог даў абяцанне Ною і яго сынам: «Вось Я заключаю запавет Мой з табою і з нашчадкамі тваімі пасля цябе, і з усімі жывымі істотамі» (Быц 9, 9-10).

Бог заклікае Абрагама стаць бацькам усіх вернікаў і абяцае яму: «Я выведу з цябе вялікі народ і бласлаўлю цябе; і ўзвялічу імя тваё, і ты будзеш блаславеннем. Я бласлаўлю тых, хто бласлаўляе цябе, і пракляну таго, хто праклінае цябе. Праз цябе блаславяцца ўсе плямёны зямлі» (Быц 12, 2-3).

Сваё абяцанне згодна з гэтым Саюзам Бог пацвярджае нашчадкам Абрагама - Ісааку (Быццё 26:3-4) і Якубу (Быццё 28:13-15). У Егіпце нашчадкі Якуба, як і абяцаў Госпад, выраслі ў вялікі народ (Быц 46, 3), а выхад з Егіпта, пераход праз пустыню і заваяванне зямлі абяцанай пацвердзілі вернасць Бога свайму абяцанню.

Бог верны свайму абяцанню. Ён даў абяцанні Адаму і Еве, Ною, Абрагаму, Ісааку і выканаў іх, хаця з чалавечага пункту гледжання зрабіць гэта было немагчыма. Да гэтага часу абяцанні былі аднабаковымі: Бог абяцае і выконвае сваё абяцанне. Вызваліўшы выбраны народ з егіпецкага рабства, Бог на гары Сінай зноў заключае саюз, але цяпер ужо - з народам, правадыром якога з'яўляецца Майсей. Праз Майсея Бог дае свае запаведзі ў якасці кіраўніцтва.
👍3
Навошта Бог дае Дзесяць запаведзяў?

Вывеўшы свой народ з няволі, Бог заключае з ім запавет на гары Сінай. Гэты Саюз з’яўляецца ўжо двухбаковай дамовай, у якой абодва бакі — і Бог, і народ — бяруць на сябе абавязацельствы: «Таму, калі вы шчыра слухаецеся голасу майго і захоўваеце запавет мой, будзеце [...] народам святым» (Вых 19, 5-6). Чыста па-чалавечы гэта таксама цяжка зразумець: вечны Бог, Творца, Усявышні дамаўляецца з адным маленькім, як на той час, народам. Таму, заключаючы з чалавекам Саюз, Бог узвышае яго, давярае яму, абяцаючы са Свайго боку выкананне гэтай дамовы.

Пагадненне паміж Богам і абраным народам твораць Дзесяць Запаведзяў (Дэкалог, што ў перакладзе з грэцкай азначае Дзесяць слоў) — правілы Саюза, запісаныя на дзвюх каменных скрыжалях, якія народ мог заўсёды несці з сабой. Гэта былі асноўныя законы, якія народ абавязваўся ведаць і выконваць.

Прыйшоў Майсей і склікаў старэйшынаў народу і прапанаваў ім усе гэтыя словы, якія наказаў яму Госпад. І ўвесь народ адказаў у адзін голас, кажучы: усё, што сказаў Госпад, выканаем. І данёс Майсей словы народу да Госпада. (Вых. 19, 7-8)

Дзесяць запаведзяў - гэта правілы жыцця, дадзеныя чалавеку Творцам, Які жадае, каб чалавек быў свабодным і шчаслівым. Гэта ўказальнік, дадзены Тым, Хто стварыў чалавека на Свой вобраз і падабенства і паклікаў яго да паўнаты жыцця – да шчасця. Гэта каштоўныя настаўленні адносна правільнага стаўлення да свету, бліжніх, сябе і Бога.

Дзесяць запаведзяў з'яўляюцца фундаментальнымі прынцыпамі жыцця чалавека, узаемаадносін паміж людзьмі і адносін супольнасці людзей - з Госпадам. Каб правільна зразумець Запаведзі, іх трэба разглядаць у кантэксце адносін Бога з людзьмі, у кантэксце Божай задумы адносна чалавека. Выконваючы іх, мы паказваем сваю любоў да Бога, Які нас любіць, і супрацоўнічаем з Ім. «Гэта бо любоў да Бога: захоўваць Яго запаведзі. А запаведзі Яго не цяжкія» (1 Ян 5, 3). Калі чалавек не выконвае гэтыя законы, то ён адварочваецца ад свайго Творцы - крыніцы любові і жыцця.

Педагогам да Хрыста Збаўцы быў закон Майсея, выражаны
ў Дзесяці Божых запаведзях, дадзеных Богам на гары Сінай:
Я - Госпад Бог твой.
1. He май іншых багоў, апроч Мяне.
2. He ўжывай імя Госпада Бога твайго дарэмна.
3. Памятай дзень святы святкаваць.
4. Шануй бацьку свайго і маці сваю.
5. He забівай.
6. He чужалож.
7. He крадзі.
8. He сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.
9. He пажадай жонкі бліжняга твайго.
10. He пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.
👍4
28 кастрычніка ў каляндары БГКЦ: Памяць Вялебнай Параскевы, ігуменні Полацкай. Гэта храмавае свята грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку; (іншым Апекуном парафіі ёсць свмч. Язафат). Віншуем Настаяцеля і вернікаў парафіі. =Дата смерці (dies natalis) Параскевы Полацкай - 12 лістапада 1239 (Рым) але існуе літургічная практыка, што памяць "малой" святой адзначаецца ў дзень яе заступніцы (28 кастрычніка святкуецца таксама памяць мучаніцы Параскевы Пятніцы)
5🔥1
“ДЗЯДЫ” – ЧАС МАЛІТОЎНАЙ ПАМЯЦІ ПРА ПАМЕРЛЫХ
1 – 5 лістапада 2022 г. - Заўпакойныя Службы ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

1.11.2022 – АЎТОРАК, гадз. 18:30 – Парафія Святога Духа,
Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзе д. 6:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай

2.11.2022 – СЕРАДА, гадз. 18:30 – Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая,
Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзе д. 6:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай

2.11.2022 – СЕРАДА, гадз. 18:30 – Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі,
Душпастырскі цэнтр, зав. Снежны д. 7:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай

5.11.2022 – СУБОТА, гадз. 10:00
Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзе д. 6:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай

ДАДАТКОВА:
- У СУБОТУ 5.11.2022 - душпастыры мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў гатовыя памаліцца на магілах родных вернікаў па дамоўленасці.
🔥3👍2
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ
СВЯТОГА ЯЗАФАТА, ЛІДА
вул. Каліноўскага, 16

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

НЯДЗЕЛЯ
16.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
🔥2👍1
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 31 кастрычніка – 6 лістапада

панядзелак-чацьвер
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

2 лістапада, серада
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
(за памёрлых)

6 лістапада, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
- Ружанец
1👍1
Мір – гэта не проста адсутнасць вайны, не толькі стан раўнавагі супярэчных сіл. Мір не нараджаецца з дэспатычнага дамінавання, але слушна і трапна ён названы «справай справядлівасці» (Іс 32, 17). Ён з’яўляецца плёнам парадку, дадзенага чалавечаму грамадству яго Боскім заснавальнікам; дзеля яго ажыццяўлення павінны працаваць людзі, якія прагнуць усё больш дасканалай справядлівасці. Хоць агульным дабром чалавецтва па сутнасці кіруе найперш спрадвечны закон, тым не менш, у сваіх канкрэтных выяўленнях яно з цягам часу няспынна змяняецца, таму мір немагчыма дасягнуць раз і назаўсёды, а трэба пастаянна будаваць. Акрамя таго, паколькі чалавечая воля зменлівая і зраненая грахом, клопат пра мір патрабуе ад кожнага чалавека няспыннага ўтаймавання прагненняў, а ад правамоцнай улады – пільнасці.

Аднак і гэтага недастаткова. Такога міру на зямлі нельга дасягнуць, калі не будзе забяспечана дабро асобы, і калі людзі не будуць з даверам і добраахвотна дзяліцца паміж сабой багаццямі свайго розуму і духу. Для будавання міру неабходна цвёрдае жаданне паважаць іншых людзей, народы і іх годнасць, а таксама руплівае практыкаванне братэрства. Таму мір з’яўляецца таксама плёнам любові, якая значна пераўзыходзіць тое, што можа даць справядлівасць.

Зямны мір, які ўзнікае з любові да бліжняга, – гэта вобраз і вынік Хрыстовага міру, які паходзіць ад Бога Айца. Сам уцелаўлёны Сын, Князь міру, праз Свой крыж прымірыў усіх людзей з Богам, а вяртаючы ўсім еднасць у адным Народзе і ў адным Целе, забіў нянавісць у Сваім целе і, узвышаны праз уваскрасенне, спаслаў Духа любові ў чалавечыя сэрцы.

Таму да хрысціянаў скіраваны настойлівы заклік, каб «робячы праўду ў любові» (Эф 4, 15), яны ядналіся з сапраўды мірна настроенымі людзьмі, каб у малітвах выпрасіць і аднавіць мір.

Узрушаныя тым жа духам, мы павінны хваліць тых, хто адмаўляецца ад гвалту пры адстойванні сваіх правоў і звяртаецца да такіх сродкаў абароны, якія даступныя нават слабейшым, калі гэта магчыма без парушэння правоў і абавязкаў іншых людзей ці грамадства.

Пастырская канстытуцыя пра Царкву ў сучасным свеце «Gaudium et spes» Другога Ватыканскага Сабору, 78
👍6
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ СВЯТЫХ КІРЫЛЫ І МЯТОДА, БАРАНАВІЧЫ
вул. Шаўчэнкі, 6 (храм Найсвяцейшай Тройцы айцоў-вербістаў)

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

НЯДЗЕЛЯ
12.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
👍4🔥1
1-га лістапада: УРАЧЫСТАСЬ УСІХ СВЯТЫХ - дзень памяці ўсіх шанаваных Царквою святых. (Тэрмін «Усе святыя» ахоплівае як кананізаваных святых, так і тых, хто застаўся невядомым пры жыцці).
У Каталіцкай Царкве (лацінскага абраду):
Спачатку свята ўсіх святых адзначалася 13 мая — у памяць аб асвячэнні папам Баніфацый IV паганскага храма Пантэон у 609 або 610 годзе. Аднак у VIII стагоддзі Папа Грыгорый III 1 лістапада асвяціў адну з капліцаў сабора святога Пятра у гонар усіх святых і змяніў дату свята. Праз сто гадоў Папа Грыгорый IV прысвоіў 1 лістапада статус агульнага для ўсёй каталіцкай Царквы Дня ўсіх святых (паводле Wikipedia).
👍2🔥1🤔1
Смерць не была ўласціва прыродзе, такой яна стала пасля. На пачатку Бог не паслаў смерць, але даў яе як лек. Пасля ўпадку жыццё чалавека стала поўным цяжкасцяў і працы і сапраўды напоўнілася смуткам. Таму трэба было пакласці канец няшчасцям, каб смерць аддала назад тое, што згубіла жыццё. Без дапамогі ласкі несмяротнасць становіцца хутчэй цяжарам, а не выгадай.

Таму душа атрымала магчымасць выйсці з лабірынта жыцця, з пылу цела і ісці да той супольнасці ў небе, хоць гэта магчыма толькі для святых.

Св. Амброзій Медыяланскі
👍3