Грэка-католікі Беларусі
606 subscribers
2.63K photos
36 videos
52 files
2.45K links
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Download Telegram
Македонская Праваслаўная Царква — Архібіскупства Охрыдскае (МПЦ- АО) 16 кастрычніка 2022 г. абвясціла святым царкоўнага пісьменніка, ігумена манастыра св. Дзмітрыя Салунскага ў Лешках - Кірыла (Пейчыновіча). Ён жыў на мяжы 18-19 стагоддзяў і лічыцца адным з галоўных асветнікаў македонскага народа. Кананізацыю, якая адбылася ў саборы св. Кірыла і Мяфодзія ў Тэтаве на паўночным захадзе Паўночнай Македоніі, узначаліў Архіепіскап Охрыдскі і Македонскі, Мітрапаліт Скоп'е Стэфан.
🤔3🔥2👍1
Любоў да Бога

Любі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёй сілаю тваёю (Другазаконне 6:45).

Што значыць любіць Бога?

Хрысціянскае жыццё пачынаецца з сустрэчы з Ісусам Хрыстом, якая дае жыццю новы кірунак, новую перспектыву. Ісус Хрыстос наказвае любоў як галоўны прынцып жыцця: «Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго [...], жыў жыццём вечным» (Ян 3, 16). Вера ў Божую любоў — гэта ласка і галоўны выбар жыцця хрысціяніна: «Бог ёсць любоў, і хто трывае ў любові, той трывае ў Богу, і Бог у ім» (1 Ян 4, 16).

Любоў да Бога — гэта наш адказ на любоў Бога да нас. «Мы любім, таму што Ён першы палюбіў нас» (1 Ян 4, 19). Любоў да Бога мы выяўляем усім сваім жыццём, перш за ўсё - у малітве, жыццёвай пазіцыі, учынках. Мы паказваем сваю любоў да Бога, калі прымаем тое, што паходзіць ад Бога, выконваем Яго запаведзі, жывём і дзейнічаем з любові да Бога і бліжняга.

Гэта любоў да Бога: выконваць Яго запаведзі. І запаведзі Яго не цяжкія (1 Ян 5, 3).
5👍1
Госпадзе, няхай заўсёды ззяе ў нашых сэрцах святло Уваскрасення, каб, пазбыўшыся цемры смяротнага граху, мы маглі дасягнуць паўнаты Тваёй славы.
👍6
Любоў да бліжняга

Любі бліжняга твайго, як самога сябе (Ляв 19, 17).

Чаму мы любім бліжніх?

Госпад Бог любіць кожнага чалавека. Ён стварае яго на вобраз Свой, дае яму несмяротную душу. Кожны чалавек пакліканы да вечнага жыцця ў Богу. Ісус Хрыстос збаўляе кожнага чалавека праз сваё ўцелаўленне, муку, смерць і ўваскрасенне. Усе людзі, такія розныя на першы погляд, нагадваюць нам пра Бога – Творцу і Збаўцу.

Прымаючы бязмежную Божую любоў і клопат, мы адказваем любоўю да Бога і да людзей. Любоў да Бога выяўляецца ў нашай любові да людзей. Бліжнімі нашымі з'яўляюцца ўсе людзі — родзічы, сябры, суседзі, незнаёмыя і нават ворагі. Мы любім сям'ю і сяброў, клапоцімся пра незнаёмцаў. Але як быць з тымі, чые намеры і дзеянні накіраваны супраць нас?

Ісус заклікае нас да цэласнай любові да Бога і да бліжняга – любові, якая спалучае нашыя перакананні, пачуцці, словы і ўчынкі. «Калі хто кажа: «Я люблю Бога», але ненавідзіць брата свайго, той хлус. Бо хто не любіць брата свайго, якога бачыць, не можа любіць Бога, якога не бачыць. І мы атрымалі ад яго гэты загад: «Хто любіць Бога, няхай любіць і брата свайго» (1 Ян 4, 19-21). «Хто любіць брата свайго, той прабывае ў святле, і ў ім няма прычыны ўпасці. Хто ненавідзіць брата свайго, той у цемры, і ў цемры ходзіць, і не ведае, куды ідзе, бо цемра засланіла яму вочы» (1 Ян 2, 10-11).

Вось што Я загадваю вам: каб вы любілі адзін аднаго! (Ян 15, 17).
👍3
Што такое пакаянне?

З часоў Старога Запавету традыцыя пакаяння называлася тшува, што значыць "вяртанне". Тшува ўключае ў сябе тры аспекты: вызнанне, шкадаванне і абавязацельства не паўтараць гэты грэх. Калі Госпад адкрывае перад намі нашы грахі, мы згаджаемся з Ім у тым, што мы няправыя, выказваем шчырае шкадаванне і адварочваемся ад іх з цвёрдай рашучасцю не здзяйсняць іх у будучыні.
👍5
МІНСК, 22.10.2022 – Мітрапалічы палій Уладыкі Юзафа Станеўскага.
Віншаванне ад імя грэка-католікаў.
Εις πολλά έτη Δέσποτα! – На многія леты, Уладыка!

Высокадастойны Мітрапаліт Юзаф,
ад імя святароў і вернікаў Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі вельмі шчыра віншуем Вас у гэты момант накладання на вас мітрапалічага палія.

Палій (лац. palium) – як ў візантыйскай традыцыі омофор – знак асаблівага архіпастырскага клопату і служэння, але гэта і знак асаблівай сулучнасці (communio) з Папам Рымскім і Паўсюдной Царквой.
З Ecclesia Una, Sancta, Catholica et Apostolica – у багацці розных трыдыцый і абрадаў. Таму надзеты на Вас палій – крыніца нашай глыбокай радасці.

Гэтая духоўная падзея здзяйсняецца ў Дзень літургічнай памяці св. Яна Паўла ІІ, які аднавіў структуры Каталіцкай Царквы ў Беларусі.
Няхай Ягонае заступніцтва заўжды Вас суправаджае.
Εις πολλά έτη Δέσποτα! – На многія леты, Уладыка!

+архімандрыт Сяргей (Гаек)
Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі
🔥5
У НЯДЗЕЛЮ, 23.10.22 - БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ у Мінску: =храм Парафіі Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6): Літургіі ў: 10:00; 15:00; 18:00. ==храм Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, д. 7): Літургія ў 10:00.
4😢1
Любоў да сябе

Няхай рука Твая будзе гатовая дапамагаць мне, бо я выбраў наказы Твае. Прагну, Госпадзе, збаўлення Твайго; закон Твой - радасьць мая (Пс 119, 173-174).

Што значыць любіць сябе?

З самага пачатку нашага жыцця мы прымаем любоў ад Бога і іншых людзей, перш за ўсё родных і блізкіх. Прымаючы іх любоў, мы рэалізуем сябе, вучымся прымаць і любіць сябе. Мы найлепш ведаем свае перавагі і недахопы, але любіць азначае прымаць, шанаваць і дараваць. Любіць сябе — значыць прыняць сваё жыццё як велічны дар Творцы, адкрыць сябе на любоў Божую і іншых людзей, цалкам аддаць сваё жыццё і ўсе свае клопаты Богу.

Любоў да сябе - гэта не самалюбаванне, эгацэнтрызм або нарцысізм, а пачуццё ўласнай годнасці, самапавага, самасвядомасць і гатоўнасць да самаахвяравання. Чалавек, які прымае, шануе і любіць сябе, здольны правільна прымаць, паважаць і любіць іншых людзей.

Ісус вучыць: «Хто мае запаведзі Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне». Хто любіць Мяне, таго палюбіць Айцец Мой, і Я палюблю яго і адкрыюся яму» (Ян 14, 21).
👍5
Хто такі Госпад Бог?

«Я — Госпад Бог твой», — такімі словамі звяртаецца да нас Бог, даючы нам запаведзі. У той жа час Ён запрашае нас расплюшчыць вочы, паглядзець навокал і спазнаць рэчаіснасць такой, якая яна ёсць, такой, якой Ён яе стварыў.

Наш Бог – гэта асоба, а не ідэя ці абстракцыя. Бог жывы, Ён побач, Ён «Той, Хто ёсць». Сын Божы - Ісус Хрыстос - прыйшоў у свет і збавіў нас. Пазнай Яго, прызнай Яго сваім Госпадам, адкінь усё, што аддзяляе цябе ад Яго, і заставайся ў Яго любові, бо Ён Госпад, твой Бог, адзіны Бог.
👍4
Няхай нашыя сэрцы хінуцца да таго, хто з’яўляецца верным сваім абяцанням і справядлівым у сваіх прысудах. Той, хто забараніў падман, перадусім Сам не падманвае; няма нічога немагчымага для Бога, акрамя маны. Таму ажывім нашую веру ў Яго абяцанні і будзем памятаць, што ўсё ў Яго сіле.

Словам сваёй сілы Ён устанавіў усё і словам можа ўсё знішчыць. «Хто Яму скажа: „Што Ты зрабіў?” і хто паўстане супраць Яго моцы» (пар. Мдр 12, 12). Ён усё робіць, калі хоча і як хоча, і нічога з таго, што загадаў, не прападзе. Усё – перад Ім, і нішто не схаваецца ад Яго волі, бо «нябёсы абвяшчаюць Божую славу, пра справу рук Яго расказвае небасхіл. Дзень дню апавядае слова, ноч ночы адкрывае веды. Няма мовы, і няма слоў, але чуецца іх голас» (Пс 19 [18], 2-4).

Паколькі Бог бачыць усё і ўсё чуе, будзем баяцца Яго. Пакінем нячыстыя жаданні дрэнных учынкаў, каб на будучым судзе мы маглі адчуць апеку Яго міласэрнасці. Бо хто з нас можа ўцячы ад Яго магутнай рукі? Які ж свет можа прыняць таго, хто ўцякае ад Яго? Пісанне ў іншым месцы кажа: «Куды пайду ад духа Твайго і ад аблічча Твайго куды ўцяку? Калі ўзыду на неба, Ты там; калі перасялюся на край зямлі, – там таксама будзе Твая правіца; калі спачну ў адхлані, – і там Твой дух» (пар. Пс 139 [138], 7-11). Дык куды ж адысці ці дзе схавацца ад Таго, Хто ахоплівае ўсё?

Св. Клімент, Папа Рымскі
👍2
“Малітва - гэта сіла міру”
Грэка-католікі Беларусі малітвай суправаджаюць намаганні Папы Францішка дзеля міру.

25 кастрычніка 2022 г., у Рыме завяршаецца духоўная Сустрэча прадстаўнікоў вялікіх рэлігій свету дзеля міру.

= У 16:30 (17:30 ў Мінску) Яго Святасць Папа Францішак узначаліць у Калізеі Малітву хрысціянаў - у прысутнасці прадстаўнікоў хрысціянскіх Цэркваў і Супольнасцёй.
Прадстаўнікі іншых рэлігій збіраюцца на малітве ў розных месцах Рыму.

= У Калізеі а 17:00 гадз. (18:00 ў Мінску)
- Фінальная цырымонія
- Заключныя прамовы
- Прамова Папы Францішка
- Хвілінай маўчання ў памяць аб ахвярах вайны
- Заклік да міру
- Знак міру
== Беларускія грэка-католікі далучаюцца ў салідарнай малітве да гэтый духоўнай праграмы – паводле мінскага часу ад 17:30.
== Грэка-каталіцкая капліца парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе, д. 6) у аўторак 25 кастрычніка 2022 г. будзе адкрытая для малітвы з 17:00 да 21:00.
🔥5
Дар стварэння свету для чалавека і яго маральная адказнасць

І ўбачыў Бог усё, што стварыў, і было вельмі добра (Быц 1, 31)

Як я прымаю ўсё, што стварыў Бог? З першых радкоў Святога Пісання мы даведваемся пра Бога — Творцу, Які стварае свет у бясконцай велічы: космас, прыроду, чалавека. Святое Пісанне сведчыць, што праз стварэнне мы пазнаем Творцу: «Бо з велічы і прыгажосці стварэнняў, праз падабенства можна пазнаць Творцу іх» (Мдр 13, 5).

"Нішто іншае не магло быць прычынай існавання свету, акрамя Бога, Які Сам з'яўляецца Добрым, стварыў тое, што карыснае; Сам Мудры стварыў тое, што цудоўнае; Сам Магутны стварыў тое, што вялікае. І таму Ён з’явіўся табе нібы мастак, які не толькі ведае быццё ўсіх рэчаў, але і гарманічна злучыў асобныя часткі і давёў цэлае да цудоўнай гармоніі і згоды". (св. Васіль Вялікі)

Асаблівым стварэннем Божым з’яўляецца чалавек, якога Госпад Бог надзяліў вялікай годнасцю і сілай. Ён пасяліў яго ў райскім садзе. У ім чалавек меў блаславёнае і шчаслівае жыццё. Усё, што стварыў Бог, Ён даў чалавеку і ўпаўнаважыў яго працягваць Яго справу стварэння. Чалавек, атрымаўшы Божыя дары, пакліканы памнажаць іх, развіваць, клапаціцца пра іх. Бог стварыў гэты свет для чалавека, даручыў яму ўпарадкаваць яго (Пс 8, 5–7), і таму чалавек нясе за яго маральную адказнасць (пар. Быц 1, 28).

У свеце, створаным Богам, пануе гармонія, таму чалавек можа правільна дзейнічаць у ім толькі тады, калі ён знаходзіцца ў еднасці з Богам, захоўвае ўстаноўлены Ім парадак і пастаўленую Ім мэту. Калі чалавек, дзякуючы працы сваіх рук і сваім здольнасцям, адкрывае таямніцы прыроды і правільна ўпарадкоўвае свет, тады ён спазнае веліч і прысутнасць Бога Стварыцеля. Чалавек, які сваёй дзейнасцю наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю, знішчае Божае стварэнне, неад’емнай часткай якога з’яўляецца. Ён грашыць у адносінах да стварэння, у адносінах да сябе і Бога.
👍2
У царкоўным каляндары 26 кастрычніка - Памяць св. Змітра Салунскага. Віншуем і молімся сёння за а. Змітра Чарнеля і а. Змітра Грышана - Божага блаславення ва ўсіх добрых справах "На многія леты"!. З пашанай +архім. Сяргей
8🔥1
Я буду хадзіць сярод вас і буду вашым Богам, а вы будзеце Маім народам (Лев 26, 12)

Што такое Божае абяцанне збаўлення?

Чалавек зграшыў, адкінуў тое, да чаго заклікаў яго Госпад. У выніку граху ў свет прыйшла смерць. Чалавек не дасягнуў богападобнасці, страціў рай, парушылася гармонія паміж Творцам і стварэннем. Аднак Бог не адварочваецца ад чалавека, але працягвае быць з ім, апякуецца ім і абяцае яму збаўленне.

Абяцанне збаўлення — гэта Божае абяцанне, у якім Ён запэўнівае чалавека ў нязменнасці Свайго плана адносна яго богападобнасці і абагаўлення. Божае абяцанне збаўлення спаўнялася ў гісторыі чалавецтва паэтапна праз выбраны Богам народ, які верыў і супрацоўнічаў з Богам.

Адаму і Еве Бог абвяшчае сваё абяцанне збаўлення адразу пасля іх грэхападзення. У Святым Пісанні чытаем, што Бог сказаў змею: «Я пакладу варожасць паміж табою і жанчынай, паміж нашчадкамі тваімі і нашчадкам яе. Ён разаб'е табе галаву, і ты будзеш джаліць яму пяту» (Быц. 3, 15). Гарантыя гэтай перамогі паходзіць не з чалавечых намаганняў, але з Божага Слова, дадзенага ў Абяцанні. Гэтую першую добрую вестку аб збаўленні чалавека Царква называе «Протаевангеллем». Гэтае абяцанне здзяйсняецца на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва праз выбраны Богам народ, які паверыў і прыняў Божае абяцанне аж да прыходу чаканага Месіі – Ісуса Хрыста, Сына Божага – і Яго абвяшчэння Евангелля.

Бог даў абяцанне Ною і яго сынам: «Вось Я заключаю запавет Мой з табою і з нашчадкамі тваімі пасля цябе, і з усімі жывымі істотамі» (Быц 9, 9-10).

Бог заклікае Абрагама стаць бацькам усіх вернікаў і абяцае яму: «Я выведу з цябе вялікі народ і бласлаўлю цябе; і ўзвялічу імя тваё, і ты будзеш блаславеннем. Я бласлаўлю тых, хто бласлаўляе цябе, і пракляну таго, хто праклінае цябе. Праз цябе блаславяцца ўсе плямёны зямлі» (Быц 12, 2-3).

Сваё абяцанне згодна з гэтым Саюзам Бог пацвярджае нашчадкам Абрагама - Ісааку (Быццё 26:3-4) і Якубу (Быццё 28:13-15). У Егіпце нашчадкі Якуба, як і абяцаў Госпад, выраслі ў вялікі народ (Быц 46, 3), а выхад з Егіпта, пераход праз пустыню і заваяванне зямлі абяцанай пацвердзілі вернасць Бога свайму абяцанню.

Бог верны свайму абяцанню. Ён даў абяцанні Адаму і Еве, Ною, Абрагаму, Ісааку і выканаў іх, хаця з чалавечага пункту гледжання зрабіць гэта было немагчыма. Да гэтага часу абяцанні былі аднабаковымі: Бог абяцае і выконвае сваё абяцанне. Вызваліўшы выбраны народ з егіпецкага рабства, Бог на гары Сінай зноў заключае саюз, але цяпер ужо - з народам, правадыром якога з'яўляецца Майсей. Праз Майсея Бог дае свае запаведзі ў якасці кіраўніцтва.
👍3
Навошта Бог дае Дзесяць запаведзяў?

Вывеўшы свой народ з няволі, Бог заключае з ім запавет на гары Сінай. Гэты Саюз з’яўляецца ўжо двухбаковай дамовай, у якой абодва бакі — і Бог, і народ — бяруць на сябе абавязацельствы: «Таму, калі вы шчыра слухаецеся голасу майго і захоўваеце запавет мой, будзеце [...] народам святым» (Вых 19, 5-6). Чыста па-чалавечы гэта таксама цяжка зразумець: вечны Бог, Творца, Усявышні дамаўляецца з адным маленькім, як на той час, народам. Таму, заключаючы з чалавекам Саюз, Бог узвышае яго, давярае яму, абяцаючы са Свайго боку выкананне гэтай дамовы.

Пагадненне паміж Богам і абраным народам твораць Дзесяць Запаведзяў (Дэкалог, што ў перакладзе з грэцкай азначае Дзесяць слоў) — правілы Саюза, запісаныя на дзвюх каменных скрыжалях, якія народ мог заўсёды несці з сабой. Гэта былі асноўныя законы, якія народ абавязваўся ведаць і выконваць.

Прыйшоў Майсей і склікаў старэйшынаў народу і прапанаваў ім усе гэтыя словы, якія наказаў яму Госпад. І ўвесь народ адказаў у адзін голас, кажучы: усё, што сказаў Госпад, выканаем. І данёс Майсей словы народу да Госпада. (Вых. 19, 7-8)

Дзесяць запаведзяў - гэта правілы жыцця, дадзеныя чалавеку Творцам, Які жадае, каб чалавек быў свабодным і шчаслівым. Гэта ўказальнік, дадзены Тым, Хто стварыў чалавека на Свой вобраз і падабенства і паклікаў яго да паўнаты жыцця – да шчасця. Гэта каштоўныя настаўленні адносна правільнага стаўлення да свету, бліжніх, сябе і Бога.

Дзесяць запаведзяў з'яўляюцца фундаментальнымі прынцыпамі жыцця чалавека, узаемаадносін паміж людзьмі і адносін супольнасці людзей - з Госпадам. Каб правільна зразумець Запаведзі, іх трэба разглядаць у кантэксце адносін Бога з людзьмі, у кантэксце Божай задумы адносна чалавека. Выконваючы іх, мы паказваем сваю любоў да Бога, Які нас любіць, і супрацоўнічаем з Ім. «Гэта бо любоў да Бога: захоўваць Яго запаведзі. А запаведзі Яго не цяжкія» (1 Ян 5, 3). Калі чалавек не выконвае гэтыя законы, то ён адварочваецца ад свайго Творцы - крыніцы любові і жыцця.

Педагогам да Хрыста Збаўцы быў закон Майсея, выражаны
ў Дзесяці Божых запаведзях, дадзеных Богам на гары Сінай:
Я - Госпад Бог твой.
1. He май іншых багоў, апроч Мяне.
2. He ўжывай імя Госпада Бога твайго дарэмна.
3. Памятай дзень святы святкаваць.
4. Шануй бацьку свайго і маці сваю.
5. He забівай.
6. He чужалож.
7. He крадзі.
8. He сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.
9. He пажадай жонкі бліжняга твайго.
10. He пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.
👍4