Грэка-католікі Беларусі
608 subscribers
2.63K photos
36 videos
52 files
2.45K links
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Download Telegram
Юбілей 100-годдзя вяртання ў Барунскую святыню цудадзейнай Іконы Багародзіцы
-Віншавальны ліст Архімандрыта Сяргея-

N. 22.104/MB
Мінск, 14.10.2022.

Архімандрыт СЯРГЕЙ (Гаек)
Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі
—————————————————————————

Яго Эксцэленцыя Біскуп Аляксандр КАШКЕВІЧ
Біскуп Гродзенскі, ГРОДНА

Ваша Эксцэленцыя, Найдастойны Ксёндз Біскуп!
Laudetur Jesus Christus, salutem Vobis dicimus in Domino!

Прывітанне Вам і пашана ў Хрысце Ісусе – у гэты час Юбілею 100-годдзя вяртання ў Барунскую святыню цудадзейнай Іконы Багародзіцы – Суцяшальніцы Засмучаных.

Для грэка-католікаў Беларусі гэты Юбілей ёсць часам асаблівай радасці і ўдзячнасці Богу. Урачыста ўшаноўваецца Ікона, якая 330 год таму пасялілася ў Барунскай пушчы і перад якой грэка-каталіцкія манахі з Ордэна Айцоў Базыліянаў паўтара стагоддзя духова апякалі вернікаў візантыйскага і рыма-каталіцкага абраду. Зразумела, што Маці Божая ўсцяшала засмучаных і ў час, калі царскія акупанты адабралі храм ў Айцоў Базыліянаў.

100 год таму Ікона Маці Божай вярнулася ў Барунскі храм і вернікі маглі перад цудадзейным Абразом шукаць суцяшэння і ўмацавання ў веры.

100 год – у час радасных і сумных падзеяў, Маці Божая Барунская нястомна суцяшала і падтрымлівала вернікаў, якія з блізкіх і далёкіх мясцінаў прыходзілі маліцца перад Яе цудадзейнай Іконай. Яна падтрымлівала і руплівых душпастыраў, якія ў часы пераследу веры камуністамі стараліся мужна служыць Божаму Люду.

Ад 1980 да 1989 года святарскае служэнне ў Барунскім храме нёс грэка-каталіцкі святар айцец Ян Матусевіч, душпастырскім клопатам апякаў ён рыма-каталіцкіх вернікаў, аказваў гасціну тайным манахам Базыліянам, якія прыбывалі здалёк, каб памаліцца ў сваім храме.

Напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя а. Ян прымаў і беларускіх студэнтаў, настаўнікаў, інтэлігенцыю, што прыбывалі з Мінска і іншых гарадоў, каб тут – у Барунах прыняць святы Хрост або вацэрковіцца. 12 лістапада 1989 года тут, у храме ў Барунах, а. Ян адслужыў першае, адкрытае грэка-каталіцкае набажэнста ў Беларусі.

Пасля пераезду а. Яна ў Мінск, пастырскае служэнне ў Барунскай святыні перанялі Ксяндзы Салезіяне, а яшчэ пазней – руплівыя святары Гродзенскай дыяцэзіі.
За ўсіх іх сёння – супольна – дзякуем Госпаду перад Цудатворнай Іконай Багародзіцы – Суцяшальніцы засмучаных.
Deo gratias!

+архім. Сяргей (Гаек)
Апостальскі візітатар Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі
9👍1
Чаму мы блытаемся ў думках і задумваемся, аб чым мы павінны маліцца, баючыся, што мы не молімся так, як трэба? Чаму не ўсклікаем словамі псальма: «Аднаго я прашу ў Госпада і толькі гэтага жадаю, каб жыць мне ў доме Госпада ва ўсе дні жыцця майго. Каб сузіраць хараство Госпада і наведваць Яго святыню» (Пс 27 [26], 4). Там усе дні становяцца адным, не прыходзяць і не адыходзяць, і не пачынаецца адзін, калі заканчваецца другі; усе трываюць бясконца разам, а жыццё, да якога належаць, не мае канца.

Каб толькі мы маглі дасягнуць гэтага шчаслівага жыцця. Жыцця, якое сталася целам, навучыла нас маліцца. Не ў шматслоўі, нібы слуханне залежала ад нашага шматслоўя. Мы молімся да таго, хто, – як кажа Госпад, – ведае, што нам патрэбна, перш чым мы папросім (пар. Мц 6, 7-8).

Мы маглі б здзіўляцца, чаму да малітвы нас заахвочвае той, хто ведае нашыя просьбы, перш, чым мы папросім Яго, калі б мы не памяталі, што наш Бог і Госпад не хоча такім чынам даведацца пра нашыя патрэбы, бо дасканала іх ведае, але праз малітву хоча ажывіць нашае жаданне, каб мы ўмелі прыняць тое, што ён пажадаў нам даць. Чаму Святое Пісанне кажа нам: «Адкрыйцеся і вы. Не хадзіце пад чужым ярмом з няверуючымі!» (пар. 2 Кар 6, 13-14).

Гэты вялікі дар, якога «вока не бачыла», бо ён не мае колеру, «і вуха не чула», бо ён не з’яўляецца гукам, «і не спазнала сэрца чалавека» (пар. 1 Кар 2, 9), бо менавіта сэрца чалавека павінна туды ўвайсці, мы прымем яго больш плённа, калі нашая вера будзе больш моцнай, нашая надзея больш непахіснай, а жаданне больш гарачым.

У гэтай веры, надзеі і любові мы няспынна молімся з непагасным жаданнем. Аднак у вызначаных гадзінах і абставінах мы таксама словамі звяртаемся да Бога, каб праз пасрэдніцтва гэтых знакаў нагадаць самім сабе, наколькі мы ўзраслі ў святым жаданні, і каб яшчэ больш заахвоціць нас памнажаць яго. Чым больш жывым будзе жаданне, тым большы будзе плён. Таму словы Апостала: «Няспынна маліцеся» (1 Тэс 5, 17) азначаюць не што іншае, як няспыннае жаданне атрымаць шчаслівае жыццё ад таго, хто можа яго даць. Бо не можа быць шчаслівага жыцця па-за вечным.

Св. Аўгустын
👍4
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 17-23 кастрычніка

23 кастрычніка, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
😢1
ГРЭКА-КАТАЛІЦКІЯ СЛУЖБЫ ў МІНСКУ: 17 - 22 кастрычніка 2022 г. =АЎТОРАК, 18.10.22, гадз. 18:30, Парафія Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6): Успамін св. Апостала і Евангеліста Лукі, Дзень малітвы за лекараў, медпрацоўнікаў і хворых; =СЕРАДА, 19.10.22, гадз. 18:30, Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, д. 7): Ушанаванне Багародзіцы, Дзень малітвы за Сем'і; =ПЯТНІЦА, 21.10.22, гадз. 18:30, Парафія Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6): Заўпакойная служба Змітраўскай суботы.
5
«Я сам творец этой унии…»: Лев Сапега и униатская церковь

Сегодня мы представляем вашему вниманию историческое исследование о роли канцлера Великого Княжества Литовского Льва Сапеги в создании и продвижении Брестской унии.

Его автором является доктор исторических наук, профессор Светлана Морозова — зав.кафедры истории Беларуси Гродненского государственного университета.

Тема ее докторской работы («Униатская церковь в этнокультурном развитии Беларуси (1596—1839 гг.)») привлекла внимание нашей редакции к ее научной деятельности. Ниже вы можете ознакомиться с текстом небольшой монографии Светланы Морозовой о Льве Сапеге.

Отметим, что он боролся за воссоединение православных из Великого Княжества Литовского с Римом, начиная с эпохи правления Стефана Батория. Однако, это начинание Сапеге удалось в какой-то мере реализовать только при следующем короле — Сигизмунде Вазе.

Читать далее на портале "Христианская Россия":

https://christrussia.ru/ya-sam-tvorecz-etoj-unii-lev-sapega-i-uniatskaya-czerkov/
👍12
18 кастрычніка ў Каталіцкай Царкве (розных абрадаў) адзначаецца літургічны ЎСПАМІН СВ. ЕВАНГЕЛІСТА ЛУКІ. =У гэты дзень святкуе ўся Служба аховы здароўя: лекары, медсёстры, манахіні, якія працуюць у шпіталях і дамах састарэлых, адным словам, усе, хто мае дачыненне да дапамогі хворым, бо знаходзяцца пад заступніцтвам св. Лукі. =у МІНСКУ - АЎТОРАК, 18.10.22, гадз. 18:30, Парафія Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6): Успамін св. Апостала і Евангеліста Лукі, Дзень малітвы за лекараў,і медпрацоўнікаў і хворых;
🔥5👍2
Той, хто кажа: «Як праз нас Ты паказаў ім сваю святасць, так праз іх пакажы нам сваю веліч» (Сір 36, 3), і: «Няхай павераць прарокам Тваім» (Сір 36, 15), ці ж не кажа: «Свяціся імя Тваё»?

Хто кажа: «Божа, аднаві нас, няхай заззяе Тваё аблічча, – і мы будзем збаўлены» (Пс 78 [79], 4), ці ж не кажа: «Прыйдзі Валадарства Тваё»?

Хто кажа: «Умацуй мае крокі Тваім словам, няхай не пануе нада мною ніякае беззаконне» (Пс 119 [118], 133), ці ж не кажа: «Будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі»?

Хто кажа: «Не давай мне ні беднасці, ні багацця» (Прып 30, 8), ці ж не кажа: «Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння»?

Хто кажа: «Успомні, Госпадзе, Давіда і ўсе яго цярпенні» (Пс 132 [131], 1) або: «Госпадзе, мой Божа, калі я гэта зрабіў, калі ёсць беззаконне на маіх далонях, калі я адплаціў злом маім ворагам» (пар. Пс 7, 1-4), ці ж не кажа: «Адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым»?

Хто кажа: «Ад ворагаў маіх вызвалі мяне, мой Божа, абарані ад тых, хто паўстае супраць мяне» (Пс 59 [58], 2), ці ж не кажа: «Збаў нас ад злога»?

Такім чынам, калі б ты пажадаў даследаваць усе малітвы, што знаходзяцца ў Святым Пісанні, думаю, што ты не знайшоў бы нічога, што б не змяшчалася б і пра што не гаварылася б у малітве Гасподняй. Таму можна карыстацца падчас малітвы рознымі словамі, просячы аб тых самых дарах, але нельга прасіць аб іншых.

Гэтыя малітвы павінны ўзносіцца да Бога за нас саміх, а нават без усялякага сумнення, таксама за ворагаў, бо ў сэрцы таго, хто моліцца, можа з’явіцца або пераважаць адносна той ці іншай асобы то адно, то другое пачуццё, у залежнасці ад больш ці менш цеснай сувязі роднасці ці сяброўства.

Гэткім чынам ты ўжо ведаеш, я думаю, не толькі пра тое, як ты павінен маліцца, але таксама, аб чым ты павінен маліцца: не таму, што я павучаю, але таму, што вучыць Госпад, Які ўсіх нас пажадаў навучыць.

Трэба імкнуцца да шчаслівага жыцця і выпрошваць яго ў Госпада Бога. У чым заключаецца шчасце, разважалі многія і шмат разоў. Але навошта нам звяртацца да такой вялікай колькасці аўтараў і да такой колькасці поглядаў? Сцісла і выразна кажа нам Святое Пісанне: «Шчаслівы народ, Богам якога ёсць Госпад» (Пс 144 [143], 15). Каб належаць да гэтага народу, каб мець магчымасць сузіраць Бога і жыць з Ім навекі, трэба памятаць, што «мэта настаўлення – гэта любоў з чыстага сэрца, добрага сумлення і праўдзівай веры» (пар. 1 Цім 1, 5).

Сярод гэтых трох цнотаў пад добрым сумленнем трэба разумець надзею. А таго, хто моліцца, гэта значыць таго, хто верыць, спадзяецца і жадае, вера, надзея і любоў вядуць да Бога, а ён у малітве Гасподняй адкрывае, аб чым трэба маліцца.

Св. Аўгустын
3🔥1
Пра традыцыйныя беларускія строі і вышыўку, пра яе сімвалізм і хрысціянскія карані, пра асаблівую практычнасць старажытнага беларускага адзення і пра цудоўныя ўласцівасці ільну размаўляем з дызайнерам, прадпрымальніцай-хрысціянкай, катэхэткай Алёнай Маркоўкай.
https://youtu.be/GsuG-7RJvXc
👍5👏1
Якія галоўныя запаведзі Божыя?

Бог стварыў і паклікаў чалавека да шчасця, і толькі ў еднасці з Богам чалавек можа дасягнуць паўнаты шчасця. Святое Пісанне сведчыць, што на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва Бог апякуецца чалавекам, вядзе яго, размаўляе з ім. Пазнаючы Божую любоў і клопат, чалавек свабодна адказвае любоўю Богу, іншым людзям, створанаму Богам свету, выконваючы Яго волю.

Бог дае і выконвае Свае абяцанні праз выбраны народ — патрыярхаў і прарокаў. Так, на гары Сінай праз Майсея Ён даў дзесяць запаведзяў, выконваючы якія, чалавек знаходзіцца ў еднасці з Богам (гл. Вых 20, 2-17):
1. Не май іншых багоў, апроч Мяне.
2. Не ўжывай імя Госпада Бога твайго дарэмна.
3. Памятай святы дзень святкаваць.
4. Шануй бацьку свайго і маці сваю.
5. Не забівай.
6. He чужалож.
7. He крадзі.
8. He сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.
9. He пажадай жонкі бліжняга твайго.
10. He пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.

Абяцанне збаўлення і аб’яўлення Божай волі цалкам споўнілася ў Сыне Божым Ісусе Хрысце і ў Яго Евангеллі: «Споўніўся час, і наблізілася Валадарства Божае; пакайцеся і верце ў Евангелле» (Мк 1, 15).

Ісус Хрыстос перамяняе нашы адносіны з Богам, іншымі людзьмі, светам. Даючы нам запаведзі шчаснасці, Ён заклікае нас выяўляць любоў да Бога і бліжняга ў нашых словах, учынках і адносінах. Ён заклікае нас да поўнага жыцця, да сапраўднага шчасця – шчаснасці (Мц 5, 3-12):
Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
Шчаслівыя засмучаныя, бо яны будуць суцешаны.
Шчаслівыя лагодныя, бо яны атрымаюць у спадчыну зямлю.
Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны будуць насычаны.
Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць.
Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.
Шчаслівыя міратворцы, бо яны будуць названыя сынамі Божымі.
Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць, пераследаваць і ўсяляк
зласловіць несправядліва за Мяне. Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая
ўзнагарода вашая ў нябёсах.

Ісус Хрыстос збаўляе нас і дае нам запаведзі, каб, жывучы і дзейнічаючы згодна з імі, мы былі з Богам, каб Бог быў сэрцам і асновай нашага жыцця. Сваім жыццём Ён адкрывае нам, як верыць, як цалкам спадзявацца на Бога, як любіць Бога больш за ўсё, а бліжняга, як самога сябе.

Ісус Хрыстос у поўнай меры адкрывае нам Божую любоў і Яго волю. Ён вучыць нас, што ўвесь закон і ўсе запаведзі змяшчаюцца ў дзвюх галоўных запаведзях — «запаведзях любові».

На пытанне: «Настаўнік, якая найбольшая запаведзь у Законе?» - Ісус адказвае: «Любі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, усёю душою тваёю і ўсім розумам тваім: гэта найбольшая і найпершая запаведзь. А другая падобная да яе: любі бліжняга твайго, як самога сябе. Увесь закон і прарокі абапіраюцца на гэтыя дзве запаведзі». (Мц 22, 37-40).
🔥5👍1
Македонская Праваслаўная Царква — Архібіскупства Охрыдскае (МПЦ- АО) 16 кастрычніка 2022 г. абвясціла святым царкоўнага пісьменніка, ігумена манастыра св. Дзмітрыя Салунскага ў Лешках - Кірыла (Пейчыновіча). Ён жыў на мяжы 18-19 стагоддзяў і лічыцца адным з галоўных асветнікаў македонскага народа. Кананізацыю, якая адбылася ў саборы св. Кірыла і Мяфодзія ў Тэтаве на паўночным захадзе Паўночнай Македоніі, узначаліў Архіепіскап Охрыдскі і Македонскі, Мітрапаліт Скоп'е Стэфан.
🤔3🔥2👍1
Любоў да Бога

Любі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёй сілаю тваёю (Другазаконне 6:45).

Што значыць любіць Бога?

Хрысціянскае жыццё пачынаецца з сустрэчы з Ісусам Хрыстом, якая дае жыццю новы кірунак, новую перспектыву. Ісус Хрыстос наказвае любоў як галоўны прынцып жыцця: «Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго [...], жыў жыццём вечным» (Ян 3, 16). Вера ў Божую любоў — гэта ласка і галоўны выбар жыцця хрысціяніна: «Бог ёсць любоў, і хто трывае ў любові, той трывае ў Богу, і Бог у ім» (1 Ян 4, 16).

Любоў да Бога — гэта наш адказ на любоў Бога да нас. «Мы любім, таму што Ён першы палюбіў нас» (1 Ян 4, 19). Любоў да Бога мы выяўляем усім сваім жыццём, перш за ўсё - у малітве, жыццёвай пазіцыі, учынках. Мы паказваем сваю любоў да Бога, калі прымаем тое, што паходзіць ад Бога, выконваем Яго запаведзі, жывём і дзейнічаем з любові да Бога і бліжняга.

Гэта любоў да Бога: выконваць Яго запаведзі. І запаведзі Яго не цяжкія (1 Ян 5, 3).
5👍1
Госпадзе, няхай заўсёды ззяе ў нашых сэрцах святло Уваскрасення, каб, пазбыўшыся цемры смяротнага граху, мы маглі дасягнуць паўнаты Тваёй славы.
👍6
Любоў да бліжняга

Любі бліжняга твайго, як самога сябе (Ляв 19, 17).

Чаму мы любім бліжніх?

Госпад Бог любіць кожнага чалавека. Ён стварае яго на вобраз Свой, дае яму несмяротную душу. Кожны чалавек пакліканы да вечнага жыцця ў Богу. Ісус Хрыстос збаўляе кожнага чалавека праз сваё ўцелаўленне, муку, смерць і ўваскрасенне. Усе людзі, такія розныя на першы погляд, нагадваюць нам пра Бога – Творцу і Збаўцу.

Прымаючы бязмежную Божую любоў і клопат, мы адказваем любоўю да Бога і да людзей. Любоў да Бога выяўляецца ў нашай любові да людзей. Бліжнімі нашымі з'яўляюцца ўсе людзі — родзічы, сябры, суседзі, незнаёмыя і нават ворагі. Мы любім сям'ю і сяброў, клапоцімся пра незнаёмцаў. Але як быць з тымі, чые намеры і дзеянні накіраваны супраць нас?

Ісус заклікае нас да цэласнай любові да Бога і да бліжняга – любові, якая спалучае нашыя перакананні, пачуцці, словы і ўчынкі. «Калі хто кажа: «Я люблю Бога», але ненавідзіць брата свайго, той хлус. Бо хто не любіць брата свайго, якога бачыць, не можа любіць Бога, якога не бачыць. І мы атрымалі ад яго гэты загад: «Хто любіць Бога, няхай любіць і брата свайго» (1 Ян 4, 19-21). «Хто любіць брата свайго, той прабывае ў святле, і ў ім няма прычыны ўпасці. Хто ненавідзіць брата свайго, той у цемры, і ў цемры ходзіць, і не ведае, куды ідзе, бо цемра засланіла яму вочы» (1 Ян 2, 10-11).

Вось што Я загадваю вам: каб вы любілі адзін аднаго! (Ян 15, 17).
👍3
Што такое пакаянне?

З часоў Старога Запавету традыцыя пакаяння называлася тшува, што значыць "вяртанне". Тшува ўключае ў сябе тры аспекты: вызнанне, шкадаванне і абавязацельства не паўтараць гэты грэх. Калі Госпад адкрывае перад намі нашы грахі, мы згаджаемся з Ім у тым, што мы няправыя, выказваем шчырае шкадаванне і адварочваемся ад іх з цвёрдай рашучасцю не здзяйсняць іх у будучыні.
👍5