Патрыярх Мараніцкай Царквы кардынал Бешара Бутрас занепакоены палітычнай напружанасцю ў Ліване. =Калі дэпутаты не абяруць годнага прэзідэнта, народ паўстане супраць іх усіх. Так мараніцкі Патрыярх кардынал Бешара Бутрас Раі раскрытыкаваў выбары лідара дзяржавы ў Ліване, якія прыйшлі ў тупік.
“Калі дэпутаты не абяруць нацыянальнага, суверэннага і кваліфікаванага прэзідэнта, які возьме на сябе справы кіравання, няхай не абвінавачваюць народ, калі той паўстане супраць іх усіх”, - сказаў протаіерарх падчас адной з Літургій. Ён як глава самай вялікай хрысціянскай супольнасці мае ў краіне важны палітычны голас.
Першае пасяджэнне парламента прайшло безвынікова. Кардынал асцерагаецца, што нязгода дэпутатаў адносна кандыдата можа прывесці выбарчыя сесіі ў тупік. Невыбранне прэзідэнта ён акрэсліў як дыверсію. Заканчэнне канстытуцыйнага тэрміну без дасягнення пагаднення на выбарах, як сцвердзіў мараніцкі Патрыярх, стане “злачынствам супраць ліванскага народа і дзяржавы ў іх цяперашнім становішчы”.
Тэрмін кіравання прэзідэнта Мішэля Ауна, які не можа быць ізноў абраны, завяршаецца 31 кастрычніка 2022 года. Паводле ліванскай канстытуцыі, выбарчы перыяд павінен быў распачацца 1 верасня 2022 года, але старшыня парламента Набіх Беры склікаў палату толькі на мінулым тыдні. Аднак сесія была перарвана з прычыны адсутнасці кворуму. Тады спікер абвясціў, што далейшыя сесіі будуць залежаць ад узгаднення кандыдата дэпутатамі.
Згодна з устаноўленым сто гадоў таму прынцыпам рэлігійнай прапарцыянальнасці, прэзідэнтам Лівана павінен быць хрысціянін-мараніт, прэм'ер-міністрам – суніт, а старшынёй парламента – шыіт.
=Зараз Ліван перажывае цяжкі эканамічны крызіс. Адначасова працягваецца міжнародная палітычная спрэчка вакол па-ранейшаму нявырашанага пытання марскіх меж паміж Ізраілем і Ліванам, дзе знаходзяцца радовішчы нафты і прыроднага газу. Паводле мясцовых СМІ, прапанаванае ЗША пагадненне аб урэгуляванні шматгадовай спрэчкі і выкарыстанні прыродных рэсурсаў было станоўча прынята абодвума бакамі канфлікту. (Ян Глінскі, Vaticannews)

❤3🔥1
Forwarded from Католики ✝️
Сегодня, 11 октября
✝️ Память Св. Папы Иоанна XXIII
⚜️ Святой Иоанн XXIII (Анджело Джузеппе Ронкалли; 25 ноября 1881 — 3 июня 1963) — римский Папа с 1958 по 1963 год. Решением Папы Франциска литургическая память Иоанна XXIII совершается не в день смерти, как обычно, но именно в годовщину открытия первой сессии Второго Ватиканского Собора - 11 октября 1962 г.
👨🏻🎓 Именно усилиями, вдохновением и молитвами Иоанна XXIII - "доброго Папы", Папы-дипломата, Папы-миротворца, состоялся Второй Ватиканский Собор, сделавший Католическую Церковь такой, какой сегодня её знает весь мир.
⚜️ …Папа Иоанн XXIII рассказывал, что в ночь перед открытием Собора испытывал сильное беспокойство, пытался заранее предусмотреть возможные трудности, подумать о том, чтобы не совершить какой-нибудь роковой ошибки. В волнении, он начал молиться и услышал внутри себя: «Успокойся и иди спать, Папа Иоанн, не ты управляешь Церковью»…

🔥3
11 кастрычніка - успамін св. Папы Яна XXIII
Беларускія грэка-католікі ушаноўваюць св. Яна ХХІІІ і ўспамінаюць ягонае прызначэнне а. Чэслава Сіповіча грэка-католіцкім біскупам.
Святы Ян XXIII (Angelo Giuseppe Roncalli) нарадзіўся 25 лістапада 1881 - адышоў у вечнасць 3 чэрвеня 1963. Папа Рымскі з 1958 па 1963 год.
Рашэннем Папы Францішка літургічны ўспамін Яна XXIII адзначаецца не ў дзень смерці, як звычайна, але менавіта ў гадавіну адкрыцця першай сесіі Другога Ватыканскага Сабору - 11 кастрычніка 1962 г.
Намаганнямі, натхненнем і малітвамі Яна XXIII - "добрага Папы", папы-дыпламата, папы-міратворца, адбыўся Другі Ватыканскі Сабор (1962-1965), які разпачаў духоўнае і тэалагічнае аднаўленне Каталіцкай Царквы.
2 ліпеня 1960 г. Папа Ян ХХІІІ намінаваў беларускага ераманаха-марыяніна а. Чэслава Сіповіча тытулярным біскупам Марыямітанскім. Біскупскую хіратонію Уладыка Чэслаў атрымаў 6 жніўня 1960 г. і тым жа Папам Янам ХХІІІ быў прызначаны Апостальскім Візітатарам для беларусаў грэка-католікаў у замежжы. Такім чынам, пасьля 120 гадоў (ад г. зв. Полацкага “сабору” ў 1839 г. – гэта значыць ад “ліквідацыі” структур Уніяцкай Царквы царскімі ўладамі) беларускія католікі ўсходняга абраду атрымалі свайго біскупа.
У 1962-1965 Уладыка Чэслаў - адзіны беларускі біскуп - удзельнічаў у працы Другога Ватыканскага Сабору, дзе быў абраны ў камісію па справах Усходніх Цэркваў.
Супрацоўніцтва Уладыкі Чэслава з Святым Пасадам працягвалася ў час пантыфікатаў Папы Паўла VI і Папы Яна Паўла ІІ.
Пасля Сабору Уладыка Чэслаў быў адным з выдатных беларускіх тэарэтыкаў і ўдзельнікаў міжхрысьціянскага і міжрэлігійнага дыялогу.

👍3🔥1
Чаму Бог дае людзям запаведзі?
Стварыўшы чалавека на свой вобраз і падабенства, Госпад Бог надзяліў яго розумам і воляй. Бог пасяліў яго ў раі, даў волю і запаведзь: «З кожнага дрэва ў садзе еш; не еш з дрэва пазнання дабра і зла» (Быц 2, 16-17). Такім чынам Бог першы шануе годнасць і свабоду чалавека, бо, даючы запаведзь, пакідае чалавеку магчымасць свабоднага выбару.
Нават калі чалавек парушыў запаведзь Божую — сарваў плод з дрэва пазнання дабра і зла, замахнуўся на тое, што яму не належыць, — Госпад шануе яго выбар. Наступствам парушэння запаведзі з'яўляецца схільнасць чалавека да граху, пакуты і смерць. Аднак Бог — любячы Айцец — не пакідае чалавека, а апякуецца і вядзе яго, абяцае вызваліць з няволі граху і суправаджае на шляху збаўлення.
Жадаючы, каб чалавек быў свабодным і шчаслівым, Бог дае яму запаведзі — правілы жыцця, арыенціры жыцця з Богам. Выконваючы запаведзі, мы паказваем сваю любоў да Бога, Які любіць нас, і супрацоўнічаем з Ім. Калі мы не выконваем запаведзі, то адварочваемся ад нашага Творцы - крыніцы любові і жыцця.
Госпад з любові да нас адкрывае нам свой Закон як «дарогу жыцця», праз якую заклікае нас выйсці з няволі граху да свабоды дзяцей Божых. Госпад дае нам запаведзі, якія накіроўваюць нас да праведнага жыцця, але не пазбаўляюць свабоды і адказнасці за свае ўчынкі.
"Калі чалавек любіць Бога, тады яму мілае ўсё, што належыць Богу, што вядзе да Бога і што Яму прыемна. Тады для яго становіцца дарагім і мілым Божае Слова, праз якое ён лепш пазнае Бога, і Божы Закон, у якім выяўляецца Яго воля, і малітва, якой размаўляе з Ім. Кожны чалавек для яго таксама дарагі, бо бачыць у ім Божае дзіця. Так любоў Божая асвятляе ўсё жыццё чалавека. А галоўнае, пралівае святло на ўзаемаадносіны паміж людзьмі". (Слуга Божы мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі)

🔥2
Вялікая Вячэрня на нядзелю, 16 кастрычніка
https://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/195-vyachernya-uvechary.html

Свабода i маральная адказнасць чалавека
Настаўнік! Што добрага я павінен зрабіць, каб мець жыццё вечнае? - Як хочаш увайсці ў жыццё, захоўвай запаведзі (Мц 19, 16-17).
Што такое свабода чалавека?
Бог дае чалавеку свабоду. Божыя запаведзі не абмяжоўваюць яго выбар, але скіроўваюць да поўнай свабоды і маральнай адказнасці. У стварэнні чалавек атрымаў магчымасць выбіраць і праз правільны выбар рухацца да сапраўднай свабоды. Толькі свядома і добраахвотна выбіраючы Бога, чалавек становіцца цалкам свабодным, жыве ў свабодзе самога Бога.
Госпад заклікаў чалавека да святасці, свабоды і адказнасці. Схільнасць чалавека да зла ўзнікла ў выніку граху прародзічаў. Хрыстос, аздаравіўшы нас, даў нам свабоду дзяцей Божых, паказаў, як выбіраць дабро — рабіць жыццёвы выбар, які вядзе да вызвалення, абагаўлення. У гэтым умацоўвае нас Божая ласка, прымаючы якую, мы перамагаем грахоўныя схільнасці і ўзрастаем у дабрадзейнасцях.
У кожнага чалавека Госпад укладвае ўнутраны закон – сумленне, якое падказвае чалавеку, добры ці дрэнны яго ўчынак. «Бог даў нашай душы чуйнага і нядрэмнага суддзю, гэта значыць сумленне. Няма сярод людзей такога чулага суддзі, як нашае сумленне» (св. Ян Залатавусны, Пра Лазара 4).
Чалавек здольны ўсведамляць мэту і наступствы сваіх дзеянняў і кіраваць сваімі дзеяннямі, якія могуць набліжаць яго да Бога або аддаляць. Той, хто адважваецца на акт гераічнай любові, становіцца героем, а хто добраахвотна згаджаецца на забойства, становіцца забойцам.
"Годнасць чалавека патрабуе, каб ён дзейнічаў паводле свядомага і дабравольнага выбару, гэта значыць асабіста, паводле ўнутранага імпульсу і пераканання, а не паводле нейкага сляпога інстынкту ці чыста вонкавага падпарадкавання... Свабода чалавека, закранутага грахом, можа рэалізаваць гэтую скіраванасць да Бога толькі з дапамогай Божай ласкі. Але кожны павінен будзе даць справаздачу за сваё жыццё перад Божым судом паводле таго, што ён рабіў, дабро ці зло". (ІІ Ватыканскі Сабор, Пастырская канстытуцыя пра Царкву ў сучасным свеце «Радасць і надзея» 17)

👍3
Юбілей 100-годдзя вяртання ў Барунскую святыню цудадзейнай Іконы Багародзіцы
-Віншавальны ліст Архімандрыта Сяргея-
N. 22.104/MB
Мінск, 14.10.2022.
Архімандрыт СЯРГЕЙ (Гаек)
Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі
—————————————————————————
Яго Эксцэленцыя Біскуп Аляксандр КАШКЕВІЧ
Біскуп Гродзенскі, ГРОДНА
Ваша Эксцэленцыя, Найдастойны Ксёндз Біскуп!
Laudetur Jesus Christus, salutem Vobis dicimus in Domino!
Прывітанне Вам і пашана ў Хрысце Ісусе – у гэты час Юбілею 100-годдзя вяртання ў Барунскую святыню цудадзейнай Іконы Багародзіцы – Суцяшальніцы Засмучаных.
Для грэка-католікаў Беларусі гэты Юбілей ёсць часам асаблівай радасці і ўдзячнасці Богу. Урачыста ўшаноўваецца Ікона, якая 330 год таму пасялілася ў Барунскай пушчы і перад якой грэка-каталіцкія манахі з Ордэна Айцоў Базыліянаў паўтара стагоддзя духова апякалі вернікаў візантыйскага і рыма-каталіцкага абраду. Зразумела, што Маці Божая ўсцяшала засмучаных і ў час, калі царскія акупанты адабралі храм ў Айцоў Базыліянаў.
100 год таму Ікона Маці Божай вярнулася ў Барунскі храм і вернікі маглі перад цудадзейным Абразом шукаць суцяшэння і ўмацавання ў веры.
100 год – у час радасных і сумных падзеяў, Маці Божая Барунская нястомна суцяшала і падтрымлівала вернікаў, якія з блізкіх і далёкіх мясцінаў прыходзілі маліцца перад Яе цудадзейнай Іконай. Яна падтрымлівала і руплівых душпастыраў, якія ў часы пераследу веры камуністамі стараліся мужна служыць Божаму Люду.
Ад 1980 да 1989 года святарскае служэнне ў Барунскім храме нёс грэка-каталіцкі святар айцец Ян Матусевіч, душпастырскім клопатам апякаў ён рыма-каталіцкіх вернікаў, аказваў гасціну тайным манахам Базыліянам, якія прыбывалі здалёк, каб памаліцца ў сваім храме.
Напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя а. Ян прымаў і беларускіх студэнтаў, настаўнікаў, інтэлігенцыю, што прыбывалі з Мінска і іншых гарадоў, каб тут – у Барунах прыняць святы Хрост або вацэрковіцца. 12 лістапада 1989 года тут, у храме ў Барунах, а. Ян адслужыў першае, адкрытае грэка-каталіцкае набажэнста ў Беларусі.
Пасля пераезду а. Яна ў Мінск, пастырскае служэнне ў Барунскай святыні перанялі Ксяндзы Салезіяне, а яшчэ пазней – руплівыя святары Гродзенскай дыяцэзіі.
За ўсіх іх сёння – супольна – дзякуем Госпаду перад Цудатворнай Іконай Багародзіцы – Суцяшальніцы засмучаных.
Deo gratias!
+архім. Сяргей (Гаек)
Апостальскі візітатар Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі

❤9👍1
Чаму мы блытаемся ў думках і задумваемся, аб чым мы павінны маліцца, баючыся, што мы не молімся так, як трэба? Чаму не ўсклікаем словамі псальма: «Аднаго я прашу ў Госпада і толькі гэтага жадаю, каб жыць мне ў доме Госпада ва ўсе дні жыцця майго. Каб сузіраць хараство Госпада і наведваць Яго святыню» (Пс 27 [26], 4). Там усе дні становяцца адным, не прыходзяць і не адыходзяць, і не пачынаецца адзін, калі заканчваецца другі; усе трываюць бясконца разам, а жыццё, да якога належаць, не мае канца.
Каб толькі мы маглі дасягнуць гэтага шчаслівага жыцця. Жыцця, якое сталася целам, навучыла нас маліцца. Не ў шматслоўі, нібы слуханне залежала ад нашага шматслоўя. Мы молімся да таго, хто, – як кажа Госпад, – ведае, што нам патрэбна, перш чым мы папросім (пар. Мц 6, 7-8).
Мы маглі б здзіўляцца, чаму да малітвы нас заахвочвае той, хто ведае нашыя просьбы, перш, чым мы папросім Яго, калі б мы не памяталі, што наш Бог і Госпад не хоча такім чынам даведацца пра нашыя патрэбы, бо дасканала іх ведае, але праз малітву хоча ажывіць нашае жаданне, каб мы ўмелі прыняць тое, што ён пажадаў нам даць. Чаму Святое Пісанне кажа нам: «Адкрыйцеся і вы. Не хадзіце пад чужым ярмом з няверуючымі!» (пар. 2 Кар 6, 13-14).
Гэты вялікі дар, якога «вока не бачыла», бо ён не мае колеру, «і вуха не чула», бо ён не з’яўляецца гукам, «і не спазнала сэрца чалавека» (пар. 1 Кар 2, 9), бо менавіта сэрца чалавека павінна туды ўвайсці, мы прымем яго больш плённа, калі нашая вера будзе больш моцнай, нашая надзея больш непахіснай, а жаданне больш гарачым.
У гэтай веры, надзеі і любові мы няспынна молімся з непагасным жаданнем. Аднак у вызначаных гадзінах і абставінах мы таксама словамі звяртаемся да Бога, каб праз пасрэдніцтва гэтых знакаў нагадаць самім сабе, наколькі мы ўзраслі ў святым жаданні, і каб яшчэ больш заахвоціць нас памнажаць яго. Чым больш жывым будзе жаданне, тым большы будзе плён. Таму словы Апостала: «Няспынна маліцеся» (1 Тэс 5, 17) азначаюць не што іншае, як няспыннае жаданне атрымаць шчаслівае жыццё ад таго, хто можа яго даць. Бо не можа быць шчаслівага жыцця па-за вечным.
Св. Аўгустын

👍4
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 17-23 кастрычніка
23 кастрычніка, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 17-23 кастрычніка
23 кастрычніка, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
😢1
ГРЭКА-КАТАЛІЦКІЯ СЛУЖБЫ ў МІНСКУ: 17 - 22 кастрычніка 2022 г. =АЎТОРАК, 18.10.22, гадз. 18:30, Парафія Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6): Успамін св. Апостала і Евангеліста Лукі, Дзень малітвы за лекараў, медпрацоўнікаў і хворых; =СЕРАДА, 19.10.22, гадз. 18:30, Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, д. 7): Ушанаванне Багародзіцы, Дзень малітвы за Сем'і; =ПЯТНІЦА, 21.10.22, гадз. 18:30, Парафія Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6): Заўпакойная служба Змітраўскай суботы.
❤5
Forwarded from Христианская Россия
«Я сам творец этой унии…»: Лев Сапега и униатская церковь
Сегодня мы представляем вашему вниманию историческое исследование о роли канцлера Великого Княжества Литовского Льва Сапеги в создании и продвижении Брестской унии.
Его автором является доктор исторических наук, профессор Светлана Морозова — зав.кафедры истории Беларуси Гродненского государственного университета.
Тема ее докторской работы («Униатская церковь в этнокультурном развитии Беларуси (1596—1839 гг.)») привлекла внимание нашей редакции к ее научной деятельности. Ниже вы можете ознакомиться с текстом небольшой монографии Светланы Морозовой о Льве Сапеге.
Отметим, что он боролся за воссоединение православных из Великого Княжества Литовского с Римом, начиная с эпохи правления Стефана Батория. Однако, это начинание Сапеге удалось в какой-то мере реализовать только при следующем короле — Сигизмунде Вазе.
Читать далее на портале "Христианская Россия":
https://christrussia.ru/ya-sam-tvorecz-etoj-unii-lev-sapega-i-uniatskaya-czerkov/

👍12
18 кастрычніка ў Каталіцкай Царкве (розных абрадаў) адзначаецца літургічны ЎСПАМІН СВ. ЕВАНГЕЛІСТА ЛУКІ. =У гэты дзень святкуе ўся Служба аховы здароўя: лекары, медсёстры, манахіні, якія працуюць у шпіталях і дамах састарэлых, адным словам, усе, хто мае дачыненне да дапамогі хворым, бо знаходзяцца пад заступніцтвам св. Лукі. =у МІНСКУ - АЎТОРАК, 18.10.22, гадз. 18:30, Парафія Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6): Успамін св. Апостала і Евангеліста Лукі, Дзень малітвы за лекараў,і медпрацоўнікаў і хворых;
🔥5👍2
Той, хто кажа: «Як праз нас Ты паказаў ім сваю святасць, так праз іх пакажы нам сваю веліч» (Сір 36, 3), і: «Няхай павераць прарокам Тваім» (Сір 36, 15), ці ж не кажа: «Свяціся імя Тваё»?
Хто кажа: «Божа, аднаві нас, няхай заззяе Тваё аблічча, – і мы будзем збаўлены» (Пс 78 [79], 4), ці ж не кажа: «Прыйдзі Валадарства Тваё»?
Хто кажа: «Умацуй мае крокі Тваім словам, няхай не пануе нада мною ніякае беззаконне» (Пс 119 [118], 133), ці ж не кажа: «Будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі»?
Хто кажа: «Не давай мне ні беднасці, ні багацця» (Прып 30, 8), ці ж не кажа: «Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння»?
Хто кажа: «Успомні, Госпадзе, Давіда і ўсе яго цярпенні» (Пс 132 [131], 1) або: «Госпадзе, мой Божа, калі я гэта зрабіў, калі ёсць беззаконне на маіх далонях, калі я адплаціў злом маім ворагам» (пар. Пс 7, 1-4), ці ж не кажа: «Адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым»?
Хто кажа: «Ад ворагаў маіх вызвалі мяне, мой Божа, абарані ад тых, хто паўстае супраць мяне» (Пс 59 [58], 2), ці ж не кажа: «Збаў нас ад злога»?
Такім чынам, калі б ты пажадаў даследаваць усе малітвы, што знаходзяцца ў Святым Пісанні, думаю, што ты не знайшоў бы нічога, што б не змяшчалася б і пра што не гаварылася б у малітве Гасподняй. Таму можна карыстацца падчас малітвы рознымі словамі, просячы аб тых самых дарах, але нельга прасіць аб іншых.
Гэтыя малітвы павінны ўзносіцца да Бога за нас саміх, а нават без усялякага сумнення, таксама за ворагаў, бо ў сэрцы таго, хто моліцца, можа з’явіцца або пераважаць адносна той ці іншай асобы то адно, то другое пачуццё, у залежнасці ад больш ці менш цеснай сувязі роднасці ці сяброўства.
Гэткім чынам ты ўжо ведаеш, я думаю, не толькі пра тое, як ты павінен маліцца, але таксама, аб чым ты павінен маліцца: не таму, што я павучаю, але таму, што вучыць Госпад, Які ўсіх нас пажадаў навучыць.
Трэба імкнуцца да шчаслівага жыцця і выпрошваць яго ў Госпада Бога. У чым заключаецца шчасце, разважалі многія і шмат разоў. Але навошта нам звяртацца да такой вялікай колькасці аўтараў і да такой колькасці поглядаў? Сцісла і выразна кажа нам Святое Пісанне: «Шчаслівы народ, Богам якога ёсць Госпад» (Пс 144 [143], 15). Каб належаць да гэтага народу, каб мець магчымасць сузіраць Бога і жыць з Ім навекі, трэба памятаць, што «мэта настаўлення – гэта любоў з чыстага сэрца, добрага сумлення і праўдзівай веры» (пар. 1 Цім 1, 5).
Сярод гэтых трох цнотаў пад добрым сумленнем трэба разумець надзею. А таго, хто моліцца, гэта значыць таго, хто верыць, спадзяецца і жадае, вера, надзея і любоў вядуць да Бога, а ён у малітве Гасподняй адкрывае, аб чым трэба маліцца.