Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
2.99K subscribers
21.3K photos
1.66K videos
3 files
8.04K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 19 ЖНІЎНЯ АД БЕЛТА

📌 Ад жыллёвага будаўніцтва да рамеснай дзейнасці. Падрабязнасці нарады Лукашэнкі з кіраўніцтвам Саўміна.

📌 Якія віды дзейнасці для рамеснікаў трапяць у новы пералік? Растлумачыў Міністр эканомікі.

📌 Рост у прамысловасці і АПК, зніжэнне складскіх запасаў: станоўчыя трэнды ў эканоміцы пераважаюць.

📌 У Беларусі ў студзені-ліпені пабудавалі 20,3 тысячы новых кватэр.

📌 Актуалізаваны пералік арганізацый, у якіх грамадзяне Беларусі праходзяць альтэрнатыўную службу.

📌 Колькі чалавек і з якіх краін наведалі Беларусь з пачатку дзеяння пашыранага бязвізу.

📌 Калі геаграфія не мае значэння: Беларусь і Глабальны Паўднёва-Усход.

📌 Шчаслівыя авечкі і малако даюць шчаслівае. Як у Беларусі засланілі славу французскіх сыравараў.

📌 Экспедыцыя з удзелам беларусаў высадзілася на Паўночным полюсе.

📌 ФОТАРЭПАРТАЖ: Праваслаўныя вернікі адзначаюць Праабражэнне Гасподняе – Яблычны Спас

📌 Цёплае надвор’е з навальніцамі і парывістым ветрам. Сіноптыкі далі прагноз на бягучы тыдзень.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 20 ЖНІЎНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на Варшаўскай шашы паблізу дома № 37 у Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 490 км (+020 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 36 км (+100 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 97 км (+500 м) аўтадарогі Р-6 «Івацэвічы-Пінск-Столін» у Пінскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 523 км (+050 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на пр-це Савецкім паблізу дома № 41 у Баранавічах. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🔥 АКЦЫЯ «У ШКОЛУ – З «БЕЛАЙ РУССЮ»: ГАСЦЕЙ З ПАДАРУНКАМІ ПРЫМАЛА ШМАТДЗЕТНАЯ СЯМ’Я ВАКУЛЬСКІХ 👨‍🏫 Сёння ў рамках акцыі «У школу – з «Белай Руссю» актывісты раённага аб’яднання грамадскай арганізацыі і Пружанскай ЦРБ уручылі шматдзетнай сям’і Вакульскіх падарункі…
😁 АКЦЫЯ «У ШКОЛУ – З «БЕЛАЙ РУССЮ» ПРАЦЯГВАЕЦЦА Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ

👨‍👩‍👧‍👦 Пярвічная арганізацыя РГА «Белая Русь» СШ № 1 г. Пружаны імя ЧБВА налічвае ў сваіх радах шэсць шматдзетных сем’яў.

🎁 У панядзелак палове з іх уручылі грашовыя сертыфікаты на пакупку канцылярскіх прылад да новага навучальнага года.

❗️ Па ініцыятыве старшыні пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь», дырэктара ўстановы адукацыі Святланы Станкевіч шматдзетнай сям’і Алены Азімжанавай уручылі дадатковы падарунак: у сям’і выхоўваюцца пяцёра дзяўчынак!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚠️ У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ЗНОЙДЗЕНЫ СНАРАДЫ ЧАСОЎ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

🌲 Прадметы, якія нагадваюць снарады часоў вайны, былі знойдзены ў лясным масіве паблізу Харавы. Паведамленне пра гэта паступіла ў аператыўна-дзяжурную службу Пружанскага РАУС.

🔍 Сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5526 устанавіла, што знойдзеныя прадметы – снарады і мінамётная міна часоў Вялікай Айчыннай вайны.

📌 Чытаць больш падрабязна.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
👔 Наколькі патрэбны «школьныя базары»? 📌 Як каменціруе намеснік старшыні райвыканкама Святлана Ханавец, такі падыход мае некалькі пераваг. Па-першае, бацькі ўвачавідкі бачаць усе перавагі прапануемага адзення, па-другое, дэманструецца асартымент, які даволі…
🤵‍♂ ПА ПОДЫУМЕ Ў ШКОЛЬНАЙ ФОРМЕ ПРАДЭФІЛЯВАЛІ ПРУЖАНСКІЯ ШКОЛЬНІКІ

🤵‍♀ Напярэдадні новага навучальнага года ў Пружанах ужо ў другі раз запар прайшоў паказ адзення дзелавога і спартыўнага стылю.

❗️ Свае найлепшыя мадэлі прадставілі вядомыя беларускія фірмы.

🔹 Падрабязней пра мерапрыемства і ў цэлым падрыхтоўку да школы – у відэа «Беларусь 4. Брэст».

📱 Глядзець тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

21 жніўня (серада)

–№27 Масква – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 12.33/12.35 на 12.36/12.38,

–Брэст – Баранавічы-П.
– змена прыб./адпраўл. з 13.30/13.31 на 13.04/13.05,

– Баранавічы-П. – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 15.24/15.25 на 16.02/16.03.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚌 ЗАХОЎВАЙЦЕ САБЕ! НОВЫ РАСКЛАД РУХУ ГАРАДСКІХ АЎТОБУСАЎ ПА ПРЫПЫНАЧНЫХ ПУНКТАХ ПРУЖАН УЖО НА НАШЫМ САЙЦЕ

❗️ Вы прасілі – мы апублікавалі!

📰 Актуальны расклад руху аўтобусаў па прыпыначных пунктах Пружан можна знайсці ў нумары «Раённых будняў» за 17 жніўня. Даступны ён і на нашым сайце па гэтай спасылцы.

✔️ Глядзіце, захоўвайце і карыстайцеся!

🚏 Самы актуальны расклад руху аўтобусаў удакладняйце на сайце аўтапарка № 11 ap11.by ва ўкладцы «Расписание», выбіраючы адпаведна гарадскі расклад, расклад з АС Пружаны і расклад з АС Ружаны.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

21 жніўня (серада)

🔺 У аг. Роўбіцк на вул. Барана (дамы 12–18) з 9.00 да 17.00 па прычыне рэканструкцыі паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У в. Малочкі з 9.00 да 17.00 па прычыне тэхнічнага абслугоўвання трансфарматарнай падстанцыі.

🔺 У в. Смаляны на вул. Цэнтральнай (дамы 1–41), Новай (дамы 1–21), Садовай (дамы 1–13) з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.