Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
2.99K subscribers
21.3K photos
1.66K videos
3 files
8.04K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
☕️ Добрай раніцы!

🌼 Сярэдзіна працоўнага тыдня сёння – серада, 21 жніўня. Да канца лета застаецца ўсё менш часу, таму паспявайце заўважаць прыгажосць прыроды!

👍 Зычым вам сёння, у новым дні, выдатнага настрою, цікавых ідэй і іх яркага ўвасаблення ў жыццё!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 20 ЖНІЎНЯ АД БЕЛТА

📌 Лукашэнка заявіў пра планы вывесці супрацоўніцтва Беларусі і Пакістана на больш высокі ўзровень.

📌 Візавыя пытанні, пастаўкі трактароў і мэблі. Сардар Аяз Садзік раскрыў падрабязнасці сустрэчы з Лукашэнкам.

📌 Лукашэнка запрошаны Генеральным сакратаром ААН на канферэнцыю для краін, якія не маюць выхаду да мора.

📌 Качанава: візіт парламенцкай дэлегацыі Пакістана надасць новы імпульс двухбаковаму супрацоўніцтву.

📌 Здзекаваннямі над грамадзянамі назвалі ў МЗС Беларусі цяперашняе становішча на граніцах з ЕС.

📌 Інавацыі, тэхналогіі, чалавечы капітал. Снапкоў пра асновы развіцця эканомікі.

📌 Мінсельгасхарч: сёлета збяром 10,3 млн тон збожжавых з улікам кукурузы і рапсу.

📌 Прыродны газ у 2024 годзе ўпершыню пададзены ў 17 населеных пунктаў Беларусі.

📌 Іванец пра алімпіяднікаў: такой колькасці залатых медалёў яшчэ не было ў гісторыі нашай краіны.

📌 Мінадукацыі: меддаведкі да 1 верасня патрэбны толькі першакласнікам.

📌 Беларускія ваенныя пакарылі гару Эльбрус.

📌 Якія птушкі, рыбы і насякомыя могуць увайсці ў новае выданне Чырвонай кнігі, расказалі ў НАН Беларусі.

📌 З 26 жніўня Мінскі метрапалітэн пераходзіць на зімовы рэжым работы.

📌 Як пазбегнуць ДТЗ у перыяд актывізацыі дзікіх жывёл, далі рэкамендацыі ў Мінлясгасе.

📌 Горныя хрыбты, пустыні і даліны. У сталічным парку адкрылася выстава «Пакістан з першага погляду».
💥 СЁННЯ Ў ДТЗ У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ЗАГІНУЛА ТРЫ ЧАЛАВЕКІ

🚗 Сёння каля 07.15 гадзін у Пружанскім раёне, па папярэдняй інфармацыі, вадзіцель аўтамабіля Mercedes, які рухаўся па другараднай дарозе, не саступіў дарогу і ўчыніў сутыкненне з аўтобусам MAЗ.

🛣 Аўтобус рухаўся па галоўнай. Ад удару ён перакуліўся. У салоне знаходзілася 12 чалавек.

⚠️ У выніку ДТЗ загінуў вадзіцель Mercedes і два пасажыры аўтобуса.

👮‍♂️ На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, следча-аператыўная група.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 21 ЖНІЎНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Піянерскай паблізу дома № 50 у Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 502 км (+900 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Дружбы паблізу дома № 24 у Кобрыне. Абмежаванне хуткасці руху 40 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 332 км (+600 м) аўтадарогі М-10 «гр.РФ-Гомель-Кобрын» у Лунінецкім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 30 км (+450 м) аўтадарогі Р-99 «Баранавічы-Ваўкавыск-Пагранічны-Гродна». Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
У МІНІСТЭРСТВЕ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ РАСКАЗАЛІ ПРА СТАН ПАЦЯРПЕЛЫХ У ВЫНІКУ ДТЗ У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ

🚑 Па паведамленні спецыялістаў Брэсцкага абласнога цэнтра экстранага медыцынскага рэагавання, у выніку ДТЗ пацярпелі 13 чалавек. На месцы аварыі загінулі тры чалавекі.

🏥 У Пружанскую цэнтральную раённую бальніцу дастаўлены 10 пацярпелых. Усіх агледзелі профільныя ўрачы-спецыялісты раённага і абласнога ўзроўняў.

🩺 Усім пацыентам праведзены неабходныя дыягнастычныя і лячэбныя мерапрыемствы. Пасля ацэнкі стану трое пацярпелых пераведзены аўтамабілямі хуткай медыцынскай дапамогі (рэанімабілямі) у Брэсцкую абласную клінічную бальніцу. Пацыенты шпіталізаваны ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі. Для правядзення Рэспубліканскага кансіліуму і аказання дапамогі калегам у бальніцу выехала брыгада ўрачоў-спецыялістаў РНПЦ.

👩‍⚕️ У траўматалагічным аддзяленні Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы з траўмамі рознай лакалізацыі працягваюць лячэнне 7 пацярпелых, стан якіх ацэнена як сярэдняй ступені цяжкасці.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM