Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.5K photos
1.77K videos
3 files
8.4K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
💐 ВЯДОМАГА Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ЎРАЧА ІВАНА ПАЧЫНЧЫКА ПАВІНШАВАЛІ З 80-ГАДОВЫМ ЮБІЛЕЕМ

👨‍⚕️ Сёння ў выдатнага ўрача, заслужанага ветэрана працы, былога галоўнага ўрача Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы Івана Пачынчыка юбілей – 80 гадоў.

🩺 Палову з іх – 40 гадоў – Іван Мікалаевіч працаваў у роднай бальніцы.

📍 Павіншаваў вядомага і паважанага ў раёне чалавека, граматнага спецыяліста сёння намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Супрыновіч. Вядома, не засталіся ўбаку ад віншаванняў кіраўніцтва, прафкам і калектыў Пружанскай ЦРБ.

👏 Івану Пачынчыку пажадалі моцнага здароўя і дабрабыту. У адказ юбіляр даў параду: заставацца заўсёды на пазітыве і быць аптымістамі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

7 верасня (субота)

–№27 Масква – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 12.33/12.35 на 12.34/12.36.
📰 У НУМАРЫ «РАЁННЫХ БУДНЯЎ» ЗА 7 ВЕРАСНЯ ВЫ ПРАЧЫТАЕЦЕ

👩‍⚕️ Здаровая нацыя – паспяховая краіна. На базе Мокраўскага сельсавета адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў з удзелам Юрыя Наркевіча.

👨‍🏫 Акцэнты Рэспубліканскага педсавета. Педагогі раёна, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, падзяліліся меркаваннямі.

📍 Мець жаданне застацца назаўсёды. Замацаванне маладых спецыялістаў і якасць медабслугоўвання сталі тэмамі пасяджэння Пружанскага райвыканкама.

🇧🇾 Наша праўда. Інфармацыйная і ідэалагічная работа павінна быць выведзена на сістэмны ўзровень.

🌟 У памяць аб актывістах падпольнага руху. Мемарыяльную дошку ў гонар падпольнай камсамольскай арганізацыі адкрылі ў Бярэзніцы.

✍️ Калонка галоўнага рэдактара. Калі ёсць за што любіць нашу Беларусь.

⁉️ Пытанне-адказ. Дык дзе шукаць змены ў раскладзе руху цягнікоў?

👍 «У школу з Добрым Сэрцам». Расказваем, куды завітала дабрачынная акцыя ГА «БРСМ».

🍅 Наша апытанне. Чым парадаваў дачнікаў сёлетні ўраджай?

❗️ Старонка «Закон і грамадства». Як абараніцца ад «міграцыйных» махляроў, калі сувенірныя купюры могуць прывесці да крымінальнай адказнасці і чаму спажывец павінен ведаць свае правы.

👨‍👩‍👧‍👦 113 гадоў газавай галіне аддала дынастыя Шлебаў з Пружанскага раёна.

📰 Навіны адным радком і «Інфарм-калонка». Тэлепраграма і гараскоп на новы тыдзень. Рэцэпт, віншаванні, гараскоп, надвор’е, рэклама і інш.

📭 Не забывайцеся падпісвацца на друкаваную версію «Раённых будняў». Усе самыя актуальныя навіны Пружаншчыны – на старонках нашай газеты!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☺️ Добрай раніцы!

🌞 Віншуем з першымі паўнацэннымі восеньскімі выхаднымі! Сіноптыкі абяцаюць нам, што па тэмпературы паветра яны будуць нібыта летнія. А ці гэта не цудоўна?!

🍓 А вось наша падпісчыца і зараз радуецца ўраджаю клубніц! Мы ж жадаем, каб гэты дзень прынёс вам станоўчыя эмоцыі. Няхай выхадныя будуць яркімі, а калі працуеце – прадуктыўнага дня!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🗒️ АФІША Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ НА 7 ВЕРАСНЯ

Сёння, у суботу, 7 верасня:

📌 дзень адчыненых дзвярэй у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны ў 11.00,
📌 дзень адчыненых дзвярэй ва ўзорнай кантакт-студыі тэатралізаванай гульні «Teens-фармат» Пружанскага гарадскога Палаца культуры ў 12.30,
📌 свята аграгарадка Шані «Мілы сэрцу куточак – мой аграгарадок» з 15.00,
📌 дзіцячая папяровая дыскатэка ў Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу ў 18.00,
📌 дыскатэка ў Хараўскім сельскім клубе-бібліятэцы ў 20.00.

Выставы:

📌 выстава работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Карункавыя ўзоры» ў Мураўскім сельскім Доме культуры,
📌 выстава карт з калекцыі Беларускага геаграфічнага таварыства ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»,
📌 выстава работ Андрэя Ждановіча «Беларускі пейзаж» у Ружанскім палацавым комплексе роду Сапег.

🎬 Чакае ўсіх пружанскі кінатэатр «Спадарожнік»!