Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.5K photos
1.77K videos
3 files
8.4K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
У МІНІСТЭРСТВЕ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ РАСКАЗАЛІ ПРА СТАН ПАЦЯРПЕЛЫХ У ВЫНІКУ ДТЗ У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ

🚑 Па паведамленні спецыялістаў Брэсцкага абласнога цэнтра экстранага медыцынскага рэагавання, у выніку ДТЗ пацярпелі 13 чалавек. На месцы аварыі загінулі тры чалавекі.

🏥 У Пружанскую цэнтральную раённую бальніцу дастаўлены 10 пацярпелых. Усіх агледзелі профільныя ўрачы-спецыялісты раённага і абласнога ўзроўняў.

🩺 Усім пацыентам праведзены неабходныя дыягнастычныя і лячэбныя мерапрыемствы. Пасля ацэнкі стану трое пацярпелых пераведзены аўтамабілямі хуткай медыцынскай дапамогі (рэанімабілямі) у Брэсцкую абласную клінічную бальніцу. Пацыенты шпіталізаваны ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі. Для правядзення Рэспубліканскага кансіліуму і аказання дапамогі калегам у бальніцу выехала брыгада ўрачоў-спецыялістаў РНПЦ.

👩‍⚕️ У траўматалагічным аддзяленні Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы з траўмамі рознай лакалізацыі працягваюць лячэнне 7 пацярпелых, стан якіх ацэнена як сярэдняй ступені цяжкасці.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📣 СІТУАЦЫЮ СА СТАНАМ ВАДЫ Ў РАЦЭ МУХАВЕЦ ПРАКАМЕНТАВАЛІ Ў РАЁННАЙ ІНСПЕКЦЫІ ПРЫРОДНЫХ РЭСУРСАЎ І АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ

⁉️ Жыхары Пружан, занепакоеныя колерам і ўзроўнем вады ў рацэ Мухавец, сёння актыўна размяшчаюць фота ракі ў сацыяльных сетках і задаюць пытанне: што адбылося?

📍 Каментарый наконт сітуацыі апублікаваў Telegram-канал Пружанскага райвыканкама «Пружанскія навіны».

Сітуацыю пракаментаваў галоўны спецыяліст Пружанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Гарус.

📌 Чытаць каментарый тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

22 жніўня (чацвер)

–№27 Масква – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 12.33/12.35 на 12.36/12.38,

–Брэст – Баранавічы-П.
– змена прыб./адпраўл. з 13.30/13.31 на 13.04/13.05.
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

22 жніўня (чацвер)

🔺 У в. Чахец з 9.00 да 17.00 па прычыне рэканструкцыі паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У г.п. Ружаны на вул. Інтэрнацыянальнай (дамы 67–91), зав. Інтэрнацыяльным (дамы 2–4), вул. Калініна (дамы 1–25) з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту мачтавай трансфарматарнай падстанцыі.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.