Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.6K photos
1.77K videos
3 files
8.42K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💥 Расследаванне ДТЗ у Пружанскім раёне працягваецца – падрабязнасці

❗️ У выніку буйнога ДТЗ у Пружанскім раёне сёння загінулі тры чалавекі, яшчэ 10 – атрымалі траўмы.

🛣 Раніцай паблізу аграгарадка Стараволя вадзіцель фургона не саступіў дарогу аўтобусу і ўрэзаўся ў яго.

🔴 Падрабязнасці расказалі на тэлеканале «СТВ».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌹 Добрай раніцы!

📆 Сёння чацвер, а яшчэ да канца лета разам з днём сённяшнім застаецца ўсяго 10 дзён. Усведамляеце?!

🥰 Таму атрымліваем асалоду ад кожнага імгнення лета, настройваемся на пазітыўную хвалю і проста выдатны дзень!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 21 ЖНІЎНЯ

📌 Чаму Лукашэнка называе Курган Славы сакральным месцам і як яго выратавалі ад запусцення.

📌 Андрэй Філатаў прызначаны першым намеснікам старшыні Дзяржпамежкамітэта.

📌 Лукашэнка падпісаў указ аб рамеснай дзейнасці.

📌 Галоўчанка: рост ВУП Беларусі ў 2025 годзе запланаваны вышэй за тэмпы развіцця сусветнай эканомікі.

📌 У Беларусі ў 2025 годзе павысяць заробкі бюджэтнікам. Каму і калі?

📌 У Беларусі з 1 верасня павышаецца базавая стаўка для аплаты працы ў бюджэтнай сферы.

📌 Больш за 100 тыс. беларускіх шматдзетных сем'яў атрымалі матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы.

📌 За першае паўгоддзе Беларусь экспартавала тавараў амаль на $20 млрд.

📌 У Беларусі за пяць гадоў вытворчасць рапсавага алею вырасла ў 1,4 раза.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 22 ЖНІЎНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на вул. 28 Ліпеня паблізу «моста праз р.Мухавец» у Брэсце. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 490 км (+020 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 98 км (+500 м) аўтадарогі Р-6 «Івацэвічы-Пінск-Столін» у Пінскім раёне. Абмежаванне скорасці руху 70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 466 км (+900 м) аўтадарогі М-10 «гр.РФ-Гомель-Кобрын» у Іванаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на пр-це Савецкім паблізу дома №20 у Баранавічах. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
👨💻 СЁННЯ ПРОЙДЗЕ ЭЛЕКТРОННЫ КІРМАШ ВАКАНСІЙ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА

🕖 Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама праводзіць электронны кірмаш вакансій з 10 да 12 гадзін.

📝 У спісе ўдзельнікаў – 19 арганізацый.

📌 Усе ўдзельнікі разам прапануюць больш за 840 вакансій. Саіскальнікі могуць задаць наймальнікам пытанні, атрымаць кансультацыю і запрашэнне на гутарку.

➡️ Прыняць удзел у кірмашы – па спасылцы
☎️ ПРАМА ЗАРАЗ «ПРАМУЮ ТЭЛЕФОННУЮ ЛІНІЮ» ПРАВОДЗІЦЬ НАЧАЛЬНІК АДДЗЕЛА ПРАЦЫ ЎПРАЎЛЕННЯ ПА ПРАЦЫ, ЗАНЯТАСЦІ І САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЕ ПРУЖАНСКАГА РАЙВЫКАНКАМА ДАР'Я ЧАРНЯК

📅 Прама зараз «прамую тэлефонную лінію» па пытаннях выканання працоўнага заканадаўства праводзіць начальнік аддзела працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама Дар'я Аляксандраўна Чарняк.

📞 Тэлефануйце з 10.00 да 12.00 гадзін па нумары 4-15-63.
🔥 ПАРАДАК ДНЯ ПЕРШАГА НА СЁННЯ

🇧🇾🇨🇳 Зусім хутка пачнецца сустрэча з Прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Цянам.

Усе падрабязнасці чытайце тут.
🛹🏀💪 Наша апытанне. Пружанцы расказалі, чаму прыходзяць займацца спортам у новы скейт-ролер парк на гарадскім стадыёне

📍 У чэрвені на гарадскім стадыёне з’явіўся новы скейт-роллер парк на якім штодзень займаюцца як дзеці, так і дарослыя. Пра тое, якія перавагі мае пляцоўка ў параўнанні з іншымі спартыўнымі аб’ектамі горада, мы даведаліся ў яе наведвальнікаў.

Падрабязней чытайце тут.
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

23 жніўня (пятніца)

🔺 У аг. Роўбіцк на вул. Шырокай (дамы 1–26) з 9.00 да 17.00 па прычыне рэканструкцыі паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
🛒📊 МАНІТОРЫНГ ЦЭН

🔹 21 жніўня ў рамках рабочай паездкі ў аг. Буховічы Кобрынскага раёна член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Іванавіч Пішч наведаў мясцовую краму.

🔹 Сенатар пагутарыў не толькі з кіраўніцтвам гандлёвага аб'екта, але і з пакупнікамі. Аляксандр Іванавіч цікавіўся ў жыхароў, ці назіраўся дэфіцыт якой-небудзь групы тавараў. Са слоў жыхароў у гэтым пытанні праблем не ўзнікала. І сёння, як упэўніліся сенатар і cтаршыня Буховіцкага сельскага выканаўчага камітэта – Таццяна Мікалаеўна Біч, у магазінах няма пустых паліц.

🔹 «Гандаль у сельскай мясцовасці мае і эканамічнае, і сацыяльнае значэнне» — падкрэсліў парламентарый.

– Гэта пытанне комплекснага развіцця сельскіх населеных пунктаў. Яно напрамую ўплывае на якасць сацыяльных паслуг, замацаванне ў вёсцы маладых кадраў, стварэнне новых рабочых месц, павышэнне прывабнасці жыцця ў вёсцы.
🌲 У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ЗНОЎ МОЖНА НАВЕДВАЦЬ ЛЯСЫ

🗺 Такая інфармацыя ўтрымліваецца на інтэрактыўнай карце Міністэрства лясной гаспадаркі.

🟢 Цяпер на ёй Пружанскі раён пазначаны зялёным колерам. Гэта значыць, што лясныя масівы ў нашым раёне дазваляецца наведваць без абмежаванняў.
🇧🇾🇨🇳 Беларусь прапрацоўвае з Кітаем 15 стратэгічных інвестпраектаў на $3 млрд

🔥 Беларусь прапрацоўвае з Кітаем 15 новых стратэгічных інвестыцыйных праектаў на $3 млрд. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў 22 жніўня на сустрэчы з прэм'ерам Дзяржаўнага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Цянам.

📍 «У актыўнай прапрацоўцы з кітайскімі партнёрамі 15 новых інвестпраектаў стратэгічнага ўзроўню на суму да трох мільярдаў долараў», – расказаў Аляксандр Лукашэнка.

🔹 Паводле яго слоў, найбольш важныя з іх: трэці этап праекта па глыбокай перапрацоўцы збожжа Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі, будаўніцтва заводаў па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы і ДСП, арганізацыя сучаснага аўтаматызаванага ліцця, вытворчасці рухавікоў, поліпрапілену, карбаміду, хларату натрыю, перакісу вадароду, кальцыніраванай соды.
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

23 жніўня (пятніца)

АДМЯНЯЮЦЦА:

№723 Мінск – Брэст – прыб./адпраўл. – 18.52/18.53,

–№724 Брэст – Мінск – прыб./адпраўл. – 21.37/21.39.
🌄 Добрай раніцы!

📌 Жадаем Вам цудоўнага дня і добрага настрою.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 22 ЖНІЎНЯ АД БЕЛТА

📌 Лукашэнка прапанаваў КНР рэалізаваць вялікі прыход кітайскіх тэхналогій у Беларусь.

📌 Лі Цян: Беларусь і Кітай пастаянна паглыбляюць палітычны ўзаемадавер і нарошчваюць дзелавое супрацоўніцтва.

📌 Галоўчанка: тавараабарот Беларусі і Кітая за 30 гадоў вырас у 140 разоў. Пагадненне паміж Урадамі Беларусі і Кітая аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый падпісана ў Мінску.

📌 «Гэта вялікая работа, сур’ёзная работа». Качанава пра дзейнасць маладых парламентарыяў.

📌 Рост ВРП на 7,8%, інвестыцый – на 10%. У Мінскім аблвыканкаме абмеркавалі асноўныя паказчыкі за І паўгоддзе.

📌 Страхавы стаж, разліковы перыяд і ўзносы. Што трэба ведаць пра новы парадак выплаты і разліку дапамог.

📌 Вальфовіч наведаў прыгранічныя з Украінай раёны.

📌 Расказваем, колькі драўніны можна купіць па льготнай цане, каб пабудаваць дом.

📌 Свет тэхнікі і тэхналогій. Новы факультатыў для старшакласнікаў зацвердзіла Мінадукацыі.

📌 У Мінадукацыі растлумачылі, як быць бацькам, якія набылі дзецям дзённік не ўзору 2024 года.

📌 Некаторым беларусам прыходзяць дзіўныя пасылкі. Цэнтр абароны персанальных дадзеных праводзіць праверку.

📌 Гендырэктар «Беларусьфільма» расказаў пра здымкі сумеснай карціны з КНР.

📌 Футбольны вундэркінд з Мінска хоча перасягнуць Глеба і Месі.

📌 Пацяпленне да +33 °С абяцаюць сіноптыкі на выхадных і ў пачатку наступнага тыдня.

📌 Царква пад брызентавым падстрэшкам. Што «дэмакратычны» Захад думае пра ганенні на УПЦ. Агляд БЕЛТА.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 23 ЖНІЎНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Маскоўскай паблізу дома № 346 у Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 502 км (+900 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Дзяржынскага паблізу дома № 78 у Кобрыне. Абмежаванне хуткасці руху 40 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 332 км (+600 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Лунінецкім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 473 км (+685 м) аўтадарогі Р-43 «гр. РФ-Крычаў-Бабруйск-Івацэвічы». Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📸 ПАДТРЫМАЕМ РАБОТНІКАЎ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА ГАЗАЗАБЕСПЯЧЭННЯ Ў ФОТАКОНКУРСЕ, ПРЫСВЕЧАНЫМ ГОДУ ЯКАСЦІ

👏 У Telegram-канале УП «Брэстаблгаз» праходзіць галасаванне за работы, адпраўленыя на фотаконкурс «ПРАЦА! ЯКАСЦЬ! ПОСПЕХ!», прысвечаны Году якасці.

❗️ Сёння, 23 жніўня, – заключны дзень галасавання.

📱 Падтрымаць работнікаў Пружанскага раёна газазабеспячэння можна, перайшоўшы па гэтай спасылцы і паставіўшы любую рэакцыю пад фотаздымкам.

👍 Важна! Падлічваецца колькасць ЛЮБЫХ знакаў, пакінутых пад фатаграфіяй («дызлайкі» улічваюцца як голас «ЗА»).

🏆 Тры фота, якія набралі найбольшую колькасць знакаў, аб’яўляюцца пераможцамі. У выпадку аднолькавай колькасці галасоў старшыня журы мае права на адзін дадатковы голас.

✔️ Падтрымаем нашых!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM