Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
2.99K subscribers
21.3K photos
1.66K videos
3 files
8.04K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
🐝 Добрай раніцы!

📱 Сёння – серада, і той самы дзень, калі можна законна каштаваць мёд і адначасова чытаць навіны ў нашым Telegram-канале. Віншуем усіх з Мядовым Спасам, які традыцыйна адзначаецца 14 жніўня! А яшчэ з днём нараджэння месенджара Telegram, якому сёння 11 гадоў, уяўляеце?

🍯 Таму жадаем усім прыемнага, салодкага, смачнага, цікавага і багатага толькі на добрыя навіны і такія ж паведамленні дня!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 13 ЖНІЎНЯ АД БЕЛТА

📌 Лукашэнка змяніў умовы рэалізацыі насельніцтву дзелавой драўніны. Пабудаваць дом стане прасцей.

📌 Беларусь накіравала зварот старшыні Савета бяспекі ААН з-за інцыдэнту з украінскімі БПЛА.

📌 Удумлівы і эканамічна падкаваны. Галоўчанка прадставіў новага віцэ-прэм’ера.

📌 «Зарэкамендаваў сябе як пісьменны кіраўнік». Каранкевіч прадставіў калектыву міністра энергетыкі.

📌 Качанава: не кожная краіна мае магчымасць прадастаўляць такія сацгарантыі, якія ёсць у нас.

📌 Вальфовіч: прадпрыемствы беларускага ВПК прывязуць з форуму «Армія» многа новых кантрактаў.

📌 Амаль 40% экспарту – малочка. На якія нішы прэтэндуе Беларусь у супрацоўніцтве з Санкт-Пецярбургам.

📌 «Белавія» трапіла ў спіс лепшых кампаній свету па якасці харчавання на борце.

📌 (Не)бяспечная прыгажосць. Зваротаў у Міністэрства аховы здароўя з-за няякасных касметалагічных працэдур стала больш.

📌 У бальніцы сястрынскага догляду – да 180 дзён. Якія варыянты ў пацыентаў потым?

📌 Традыцыі і самабытнасць. Чым так прывабныя брэндавыя мерапрыемствы рэгіёнаў Беларусі.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🇧🇾 НОВЫ КІРАЎНІК БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ ПЁТР ПАРХОМЧЫК ДАЎ ЭКСКЛЮЗІЎНАЕ ІНТЭРВ'Ю ТЭЛЕКАНАЛУ «БЕЛАРУСЬ 4. БРЭСТ»

🔹 Журналістам тэлеканала ўдалося з першых крокаў на новай пасадзе Пятра Пархомчыка запісаць з ім эксклюзіўнае інтэрв’ю.

❗️ Пётр Аляксандравіч абазначыў прыярытэты ў далейшай рабоце.

📹 Інтэрв’ю – па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 14 ЖНІЎНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на Варшаўскай шашы паблізу дома № 37 у Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 36 км (+100 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзінна 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 103 км (+870 м) аўтадарогі Р-85 «Слонім-Высокае». Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 466 км (+900 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Іванаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на пр-це Савецкім паблізу дома № 20 у Баранавічах. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📹 ВІДЭАФАКТ. Работнікі ААТ «Жураўлінае» Пружанскага раёна пабывалі на шоу «Дыскатэка СССР» у Мінску

🪩 Шоу адбылося ў мінулую суботу на «Мінск-Арэне». Магчымасць наведаць яго атрымалі найлепшыя работнікі сельгаставарыства – тыя, якія вызначыліся рэкордамі на жніве-2024. Наведванне канцэрта стала падарункам для іх ад сельгаставарыства.

💃🕺 Па выніках наведвання шоу ААТ «Жураўлінае» апублікавала ў сваім афіцыйным Instagram вось такое відэа.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📻 СЛУХАЙЦЕ СЁННЯ НАВІНЫ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА НА «РАДЫЁ БРЭСТ»

🕛 Па традыцыі, сёння, у сераду, у 12.00 гадзін на хвалі 105,6 FM слухайце праграму «Региональные новости. Пружаны».

⁉️ Сёння ў выпуску:

📍 з якімі вынікамі Пружаншчына завяршыла ўборку зерневых і зернебабовых культур;
📍 у які раз прайшоў маладзёжны семінар-злёт Брэсцкай епархіі «Адзінства-2024» у Вежным і якія падзеі адбыліся ў рамках яго;
📍 што за свята пройдзе і ў Пружанах у бліжэйшую суботу і калі адбудзецца яшчэ адзін школьны кірмаш
і многае іншае.

🎧 Слухайце гэты выпуск таксама з дапамогай анлайн-трансляцыі на сайце radiobrestfm.by і з дапамогай Першага беларускага радыёплеера. Пасля запіс эфіру з’явіцца на галоўнай старонцы нашага сайта, на старонцы «Программа на радио» і ў нашых групах «УКантакце» і на «Аднакласніках».
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
МАЛАДЗЁЖНЫ ПРАВАСЛАЎНЫ СЕМІНАР-ЗЛЁТ «АДЗІНСТВА-2024» БРЭСЦКАЙ ЕПАРХІІ ПРАЙШОЎ У ВЕЖНЫМ 🛕 Традыцыйны злёт праводзіўся 9-12 жніўня на тэрыторыі Мікалаеўскага скіта жаночага манастыра Нараджэння Прасвятой Багародзіцы на хутары Вежнае ў Пружанскім раёне. 🙏
🔹 ТЭЛЕКАНАЛ «БЕЛАРУСЬ 4. БРЭСТ» РАСКАЗАЎ ПРА МАЛАДЗЁЖНЫ ЗЛЁТ «АДЗІНСТВА-2024» У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ

Зарадзіцца пазітывам, знайсці сяброў і атрымаць духоўную сілу.

На тэрыторыі падвор’я жаночага Свята-Раства-Багародзіцкага манастыра ў Пружанскім раёне адбыўся маладзёжны семінар-злёт Брэсцкай епархіі «Адзінства-2024».

🙏 Сёлета ён сабраў 450 чалавек.

📌 Глядзець сюжэт.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚠️ У АЗДАРАЎЛЕНЧЫХ ЛАГЕРАХ У ПРУЖАНСКІМ І ПІНСКІМ РАЁНАХ ВЫЯЎЛЕНЫ ПАРУШЭННІ Ў АРГАНІЗАЦЫІ ХАРЧАВАННЯ ДЗЯЦЕЙ

👮‍♂️ Пракуратура Брэсцкай вобласці выявіла парушэнні і факты невыканання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў пры арганізацыі харчавання непаўналетніх, а таксама парушэнні пажарнай бяспекі ў некаторых аздараўленчых лагерах.

🔷 Падчас праверкі ў аздараўленчых лагерах Пружанскага і Пінскага раёнаў выяўлены парушэнні ў арганізацыі харчавання дзяцей. У прыватнасці, мела месца фармальнае правядзенне праверкі якасці і адпаведнасці гатовай прадукцыі заяўленаму меню. Не ва ўсіх абследаваных лагерах выконваліся санітарна-гігіенічныя патрабаванні, у тым ліку ўмовы захоўвання прадуктаў харчавання, што прыводзіла да іх хуткага псавання.

🔷 У асобных выпадках выяўлены парушэнні пажарнай бяспекі. Устаноўлена, што супрацоўнікам, які працаваў у аздараўленчым лагеры ў Баранавіцкім раёне, былі дапушчаны парушэнні працоўнай дысцыпліны. Пасля ўнясення акта нагляду ён быў звольнены, а дырэктару аб’яўлены выгавар.

✍️ Пракуратура вобласці ўнесла ў аблвыканкам адпаведную інфармацыйную запіску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

15 жніўня (чацвер)

– Баранавічы-П. – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 15.24/15.25 на 15.29/15.30.
🇧🇾 ДЭПУТАТ ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ БЕЛАРУСІ ЮРЫЙ НАРКЕВІЧ СЁННЯ ПРАЦАВАЎ У СУХОПАЛЬСКІМ СЕЛЬСАВЕЦЕ

☎️ Работу Юрый Наркевіч сёння пачаў з Сухопальскага сельвыканкама. Тут ён правёў «прамую тэлефонную лінію» з прыёмам грамадзян.

👩‍⚕️ Пасля сустрэч з жыхарамі вёсак Юрый Іосіфавіч наведаў Сухопальскую бальніцу сястрынскага догляду.

🎒 Працоўны дзень Юрыя Наркевіча закончыўся ў аг. Мурава, дзе дэпутат правёў маніторынг гандлю школьнымі таварамі. Менавіта сёння ў аграгарадку працаваў выязны «школьны кірмаш», арганізаваны райспажыўтаварыствам. Падобныя гандлёвыя пляцоўкі будуць з’яўляцца да канца жніўня ва ўсіх аграгарадках раёна, пра што вяскоўцы будуць загадзя даведвацца з аб’яў у стацыянарных магазінах, сацсетках і групах.

📣 Юрый Іосіфавіч высветліў аддачу ад новай формы гандлю, азнаёміўся з асартыментам і цэнамі на тавары.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

15 жніўня (чацвер)

🔺 У в. Далкі з 9.00 да 17.00 па прычыне замены свяцільнікаў вулічнага асвятлення.

🔺 У в. Ясень з 9.00 да 17.00 па прычыне замены свяцільнікаў вулічнага асвятлення.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.