Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
2.99K subscribers
21.3K photos
1.66K videos
3 files
8.04K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
👋 Добрай раніцы!

📆 Чацвер, 15 жніўня, на календары. Лічыце, сярэдзіна жніўня сёння, а яшчэ зусім рукой падаць да канца тыдня працоўнага.

🦆 Няхай у вас сёння ўсё атрымліваецца! Плывіце да сваёй мэты, як гэтая прыгожая качачка, якую можна ўбачыць у нашым, пружанскім Мухаўцы!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 14 ЖНІЎНЯ АД БЕЛТА

📌 «На пастаўках за мяжу мы можам добра зарабіць». Чаму Лукашэнка патрабуе закладваць яблыневыя сады.

📌 Галоўчанка: сітуацыя на валютным рынку ўстойлівая, расце давер да беларускага рубля.

📌 Экспарт, інвестыцыі, інфляцыя: Чабатар расказаў пра сітуацыю ў эканоміцы Беларусі.

📌 ЕС забараніў увоз у Беларусь адзення «сэканд-хэнд». У МЗС патлумачылі, чаму гэта добра для краіны.

📌 Пярцоў: нам супрацьстаяць тэхналагічныя гіганты з недружалюбных дзяржаў.

📌 Старшыня Гродзенскага аблсавета дэпутатаў: даступнасць улады для людзей робіць іх нашымі паплечнікамі.

📌 Удакладнены пытанні ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на платныя медпаслугі.

📌 Восем выканаўцаў прадставяць Беларусь на конкурсе маладзёжнай песні СД.

📌 Мартынюк пра гатоўнасць школ у Асіповіцкім раёне: усё ідзе ў планавым рэжыме, кадрамі ўкамплектаваны.

📌 «Сонейкі ідуць у школу». Рэпартаж пра тое, як сем’і з асаблівымі дзецьмі рыхтуюцца да 1 верасня.

📌 Як прыцягваюць дзяцей да заняткаў спортам, расказаў прадстаўнік Мінспорту.

📌 Замест экзотыкі – разнатраўе. Як правільна выбіраць мёд?
🏗 САМЫ ВЫСОКІ ТЭМП БУДАЎНІЦТВА ЖЫЛЛЯ Ў I ПАЎГОДДЗІ АДЗНАЧАЕЦЦА Ў ГРОДЗЕНСКАЙ І БРЭСЦКАЙ АБЛАСЦЯХ

📊 У Гродзенскай вобласці ён склаў 45,1% да гадавога задання, у Брэсцкай – 40,6%. Такая інфармацыя агучана на пасяджэнні калегіі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, прысвечаным вынікам работы будаўнічага комплексу краіны за I паўгоддзе.

👷‍♀ За студзень-чэрвень ў Беларусі ўведзена ў эксплуатацыю 1687,5 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля (38,4% ад гадавога задання), з іх з дзяржпадтрымкай – 363,6 тыс. кв. м (26%) . Доля індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва ў агульным аб’ёме ўведзенага ў эксплуатацыю жылля – 50,4% пры заданні – не менш за 50%. У Гродзенскай і Брэсцкай абласцях адзначаюцца самыя высокія тэмпы ўзвядзення жылля.

🏢 Агульны ўвод жылля з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі і арэнднага жылля за першыя 6 месяцаў склаў 541,5 тыс. кв. м.

🔑 Лепшы паказчык па накіраванні шматдзетных сем’яў на паляпшэнне жыллёвых умоў забяспечылі Віцебская (81,8%) і Брэсцкая (70,2%) вобласці. Выдадзена ключоў ад новых кватэр больш за ўсё ў Брэсцкай (81,3%) і Гомельскай (93,4%) абласцях.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 15 ЖНІЎНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Піянерскай паблізу дома № 50 у Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 56 км (+800 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Дружбы паблізу дома № 24 у Кобрыне. Абмежаванне хуткасці руху 40 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 523 км (+050 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 30 км (+450 м) аўтадарогі Р-99 «Баранавічы-Ваўкавыск-Пагранічны-Гродна». Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🚜 РАБОТНІКІ ПРУЖАНСКАГА ЛЯСГАСА ПРАЦЯГВАЮЦЬ ПРАЦАВАЦЬ НА ЛІКВІДАЦЫІ НАСТУПСТВАЎ НЕПАГАДЗІ Ў ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦІ 🌲 Працуюць яны на тэрыторыі Калінкавіцкага лясгаса Гомельскай вобласці. ✍️ У аўторак там адбылася працоўная нарада з кіраўніцтвам лясгасаў Брэсцкага…
🌲 РАБОТНІКІ ПРУЖАНСКАГА ЛЯСГАСА ПРАЦЯГВАЮЦЬ РАБОТУ Ў ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦІ

🪵 Годныя ўмовы пражывання і працы – гэта найважнейшыя складнікі работы супрацоўнікаў лясгаса, якія цяпер задзейнічаны на распрацоўцы бураломна-ветравальных лесасек на Гомельшчыне.

🔷 Апроч маніторынгу пражывання, намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце Ірына Раманюк праверыла работнікаў на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап’янення на працоўным месцы.

🔷 Начальнік аддзела планава-эканамічнай службы Юлія Лагвіновіч вывучыла ўмовы і складанасць работы вальшчыкаў лесу на бураломных дзялянках з мэтай неабходнасці вызначэння памеру зніжэння нормаў выпрацоўкі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

16 жніўня (пятніца)

–№52 Брэст – С.-Пецярбург – змена прыб./адпраўл. з 15.03/15.05 на 15.06/15.08.


АДМЯНЯЮЦЦА:

№723 Мінск – Брэст – прыб./адпраўл. – 18.52/18.53,

–№724 Брэст – Мінск – прыб./адпраўл. – 21.37/21.39.
🌾 АГРАРЫІ ПРУЖАНШЧЫНЫ ПАДЧАС ЖНІВА-2024 НАМАЛАЦІЛІ БОЛЬШ ЗА 140 ТЫСЯЧ ТОН ЗЕРНЯ

1️⃣1️⃣1️⃣1️⃣ Брэсцкая вобласць першай у краіне завяршыла ўборку зерневых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса).

🌾 Агульная вага караваю Брэстчыны на жніве-2024 – 1 315 000 тон. Ураджайнасць хлебнай нівы склала 37,8 ц/га.

📍 Пружаншчына здолела пакласці ў жытнюю скарбонку краіны больш чым 140 тысяч тон зерня. Гэта другое месца за 100 тысяч тон у Брэсцкай вобласці пасля Баранавіцкага раёна.

🚜 Найбольш намалацілі зерня ў ААТ «Ружаны-Агра» – 25 678 тон, на другім месцы ААТ «Жураўлінае» з 25 408 тонамі. ААТ «Велікасельскае Агра» – бронзавы прызёр – 17768 тон, у гэтым жа сельгаставарыстве – найвышэйшая ўраджайнасць – больш за 68 ц/га.

📌 Чытаць пра вынікі жніва-2024 у Пружанскім раёне.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА СЁННЯ ДАЎ ІНТЭРВ’Ю ТЭЛЕКАНАЛУ «РАСІЯ»

⁉️ У якасці інтэрв’юера выступіў журналіст і вядучы грамадска-палітычнага ток-шоу «60 мінут», дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі Яўген Папоў.

1️⃣1️⃣1️⃣1️⃣1️⃣ Інтэрв’ю запісалі для тэлепраграмы «Большие воскресные вести» на тэлеканале «Расія». Гутарка працягвалася каля дзвюх гадзін.

🔥 Аляксандр Лукашэнка падрабязна пракаментаваў самыя гарачыя і вострыя тэмы парадку дня. Гаварылі пра Курск і беспілотнікі, якія нядаўна парушылі беларускую граніцу, пра сітуацыю на граніцы і чырвоныя лініі, пра нядаўнія заявы Кіева і Варшавы. І яшчэ вельмі многа пра што.

📱 Некаторыя падрабязнасці абяцае сёння паказаць Telegram-канал «Пул Первого».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👨‍👩‍👧‍👦 СЯМЕЙНА-СПАРТЫЎНАЕ СВЯТА «АДПАЧЫВАЕМ УСЁЙ СЯМ’ЁЙ» АДБУДЗЕЦЦА Ў ПРУЖАНАХ 17 ЖНІЎНЯ

📍 Яно пройдзе ў гарадскім парку і на стадыёне «Мухавец».

🕖 Свята ўрачыста адкрыецца ў 10.00 гадзін ў амфітэатры гарадскога парку. У 10.20 там жа адбудзецца інтэлектуальны квіз. Затым, у 11.00 гадзін, – сямейная спартландыя на стадыёне «Мухавец».

💪 І гэта далёка не ўсё! Хутчэй чытайце падрабязнасці і правядзіце суботу актыўна і з карысцю.

📌 Падрабязнасці і праграма свята тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

16 жніўня (пятніца)

🔺 У в. Акольнік з 9.00 да 17.00 па прычыне замены свяцільнікаў вулічнага асвятлення.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
✝️ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ Ў ПРУЖАНАХ АДЗНАЧЫЎ ПАРАФІЯЛЬНАЕ СВЯТА

🙏 Сёння, ва Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, вечарам у храме адбылася ўрачыстая Святая Імша, узначаліў якую дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.

⛪️ Ксёндз-біскуп з’яўляецца нашым земляком, ураджэнцам Стараволі, а зараз служыць у Гомелі. У гэтым годзе ён адзначае 40-ю гадавіну свайго святарскага служэння і 25-годдзе біскупскага служэння.

Адметна, што юбілейная дата – 140-годдзе з моманту асвячэння як святыні – у гэтым годзе і ў пружанскага касцёла. Таксама сёлета споўнілася 26 гадоў з моманту рэкансэкрацыі (новаасвячэння) касцёла пасля таго, як ён быў вернуты прыхаджанам.

💫 У парафіяльнае свята больш за 30 вернікаў пружанскага і шарашэўскага касцёлаў прынялі сакрамэнт Бежмавання – сакрамэнт хрысціянскай сталасці. Яго ўдзяліў біскуп Казімір.

📰 Больш падрабязна раскажам у бліжэйшым нумары «Раённых будняў».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM