Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
2.99K subscribers
21.3K photos
1.66K videos
3 files
8.04K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
💐 БЫЛОГА ВЯЗНЯ АЛЕНУ ГАРЭЙКА ВІНШАВАЛІ З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ Ў ШАНЯЎСКІМ СЕЛЬСАВЕЦЕ

🏡 Алена Лявонцьеўна Гарэйка, былы вязень, пражывае ў в. Шакуны Пружанскага раёна.

👵 Цяжкімі былі дзяцінства і юнацкасць гэтага цудоўнага чалавека, аднак Алена Лявонцьеўна вынесла ўсе нягоды.

👏 Многа цудоўных слоў падзякі і пажаданняў прагучала ў адрас імянінніцы ў панядзелак ад старшыні Шаняўскога сельвыканкама Ірыны Бяляевай, старшыні Савета ветэранаў Шаняўскога сельвыканкама Ганны Хатэнка, загадчыка Шаняўскога СКБ Таццяны Кобрынец.

🎂 Яны павіншавалі Алену Лявонцьеўну з днём нараджэння, пажадалі ёй моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, мірнага неба над галавой.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚕️ СУСТРЭЧУ З МАЛАДЫМІ СПЕЦЫЯЛІСТАМІ ПРАВЯЛІ Ў АБЛАСНОЙ ПСІХІЯТРЫЧНАЙ БАЛЬНІЦЫ «МАГІЛЁЎЦЫ»

👨‍⚕️ З маладымі спецыялістамі сустрэліся адміністрацыя медустановы і прадстаўнікі прафсаюзнага камітэта.

👩‍⚕️ Сёлета ў Брэсцкую абласную псіхіятрычную бальніцу «Магілёўцы» на першае працоўнае месца прыбылі дзве медыцынскія сёстры, медбрат і фельчар-лабарант.

✍️ Такія сустрэчы традыцыйна праводзяцца для таго, каб маладыя спецыялісты ведалі, што ім аказваецца ўвага і падтрымка на самым высокім узроўні, што яны ніколі не застануцца сам-насам са сваімі праблемамі.

Сустрэча прайшла ў форме дыялогу. Моладзь не толькі слухала пажаданні і парады, але і звярталася з пытаннямі, якія цікавілі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🚛 АЛЯКСАНДР КРЭЙДЗІЧ – МАЛАДЫ ВАДЗІЦЕЛЬ, ЯКІМ ГАНАРАЦЦА «ЖУРАЎЛІНАЕ» І ПРУЖАНШЧЫНА

🌾 Лепшых рэзультатаў па перавозцы зерня на жніве-2024 сярод маладых вадзіцеляў дамогся Аляксандр Крэйдзіч з ААТ «Жураўлінае» з вынікам больш чым 4000 тон.

🐄 Як вядома, усе не могуць быць дырэктарамі гаспадарак, кіраўнікамі прадпрыемстваў, начальнікамі розных аддзелаў, займацца бізнесам. А нехта ж павінен і кароў даіць, будынкі ўзводзіць, дзяцей вучыць, дарогі будаваць, баранку круціць. Шчасце, што ў Беларусі любая прафесія ў пашане, асабліва рукі, натруджаныя, мазолістыя.

🚜 Вось і Аляксандр Крэйдзіч ганарыцца сваім абраным працоўным шляхам і нават не ўяўляе сябе на іншым месцы. Ды і навошта бегаць, калі ўсё задавальняе?

📌 Чытаць далей тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
МАЛАДЗЁЖНЫ ПРАВАСЛАЎНЫ СЕМІНАР-ЗЛЁТ «АДЗІНСТВА-2024» БРЭСЦКАЙ ЕПАРХІІ ПРАЙШОЎ У ВЕЖНЫМ

🛕 Традыцыйны злёт
праводзіўся 9-12 жніўня на тэрыторыі Мікалаеўскага скіта жаночага манастыра Нараджэння Прасвятой Багародзіцы на хутары Вежнае ў Пружанскім раёне.

🙏 У першы дзень, 9 жніўня, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў святочную службу ў Мікалаеўскім скіце, дзе захоўваецца асабліва шануемы самаадноўлены спіс цудатворнага абраза Маці Божай, названай «Адзігітрыя».

🕯 Апоўначы 10 жніўня ўсе ўдзельнікі семінара-злёту сабраліся ў Мікалаеўскім падворку жаночага манастыра для ўдзелу ў Боскай літургіі, якую ўзначаліў архіепіскап Іаан.

⁉️ 12 жніўня, у завяршальны дзень семінара-злёта «Адзінства-2024», архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан правёў гутарку з удзельнікамі мерапрыемства і адказаў на ўсе хвалюючыя і цікавыя для маладога пакалення пытанні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔹 НА ТЭРЫТОРЫІ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА СЁННЯ ПРАЦУЕ РЭЙДАВАЯ ГРУПА ТЭХНІЧНАЙ ІНСПЕКЦЫІ ПРАЦЫ ФПБ

✍️ Як расказала старшыня Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук, у цэнтры ўвагі сёння 10 арганізацый.

❗️ Члены рэйдавай групы ажыццяўляюць маніторынг за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях Пружаншчыны.

🔷 Вынікі праведзенай работы падвядуць на нарадзе з удзелам спецыялістаў па ахове працы, старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM