Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
2.99K subscribers
21.3K photos
1.66K videos
3 files
8.04K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💥 У НЯДЗЕЛЮ Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ АДБЫЛАСЯ «П’ЯНАЯ» АВАРЫЯ

🚓 Жыхар г. Слоніма 1984 года нараджэння «на падпітку» сеў за руль аўтамабіля «Рэно Кліо».

🌳 Каля г.п. Ружаны пры манеўраванні мужчына не справіўся з кіраваннем. У выніку машына з’ехала ў кювет і сутыкнулася з дрэвам.

🚑 Сцэнарый аварыі амаль аналагічны ДТЗ, што адбылося напрыканцы ліпеня пад Шарашэва.

📌 Усе падрабязнасці.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
⚠️ У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ЎВЕДЗЕНА АБМЕЖАВАННЕ НА НАВЕДВАННЕ ЛЯСОЎ 🌲 Такое рашэнне прынята 31 ліпеня ў сувязі з устанаўленнем ІІІ класа пажарнай небяспекі. ❗️ Сітуацыя можа аператыўна мяняцца. 🗺 Аператыўна адсочваць дадзеныя пра ўвядзенне мер абмежавальнага…
⚠️ НАВЕДВАННЕ ЛЯСОЎ ЗНОЎ АБМЕЖАВАНА Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ

🗺 Абмежаванні былі ўведзены сёння, 12 жніўня. Да гэтага наведваць лясы Пружаншчыны на працягу некалькіх дзён можна было без абмежаванняў.

🟡 Такім чынам, ва ўсіх 16-ці раёнах #1рэгіёна дзейнічае абмежаванне на наведванне лясоў.

🌲 У той жа час у іншых абласцях Беларусі паступова здымаюцца абмежаванні на наведванне лясных масіваў у сувязі з праходжаннем дажджоў.

👨‍💻 Аператыўна адсочваць сітуацыю можна з дапамогай інтэрактыўнай карты на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
Photo
📸 ФОТА- і ВІДЭАФАКТ. У ААТ «Ружаны-Агра» адзначылі «Дажынкі-2024»

Святочнае мерапрыемства адбылося ў мінулую суботу ў Ружанскім цэнтры культуры і вольнага часу.

🌾 Па традыцыі, не абышлося без узнагароджання і шматлікіх музычных віншаванняў.

🚜 Як інфармуе райсельгасхарч, па выніках жніва-2024 работнікі ААТ «Ружаны-Агра» намалацілі больш за 25,6 тыс. тон зерня. Ураджайнасць склала 41,1 ц/га.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

13 жніўня (аўторак)

🔺 У в. Воля з 9.00 да 17.00 па прычыне абрэзкі крон дрэў.

🔺 У в. Карасі з 9.00 да 17.00 па прычыне абрэзкі крон дрэў.

🔺 У в. Непамацынаўка з 9.00 да 17.00 па прычыне рэканструкцыі паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
👋 Добрай раніцы!

😌 Сярод вашых знаёмых ці сяброў ёсць ляўша? Тады абавязкова павіншуйце гэтага чалавека! Усё таму, што менавіта сёння, 13 жніўня, адзначаецца Міжнародны дзень ляўшы. Дарэчы, ляўшы лічацца больш творчымі і крэатыўнымі.

💫 Няхай жа ў кожнага сёння энергіі і запалу хопіць для рэалізацыі ўсіх задум і ўвасаблення ў жыццё цудоўных ідэй!

І давайце высветлім, колькі тут нас? Стаўце рэакцыі на гэты пост:
👍 – я праўша,
❤️ – я ляўша.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 12 ЖНІЎНЯ АД БЕЛТА

📌 Назначэнні ва Урадзе, рэгіёнах, Мінэнерга і БЧ. Падрабязнасці кадравага панядзелка ў Лукашэнкі.

📌 Лукашэнка падпісаў указ аб рэгуляванні адміністрацыйных працэдур.

📌 «Цікавасць да нашай краіны велізарная». Качанава пра міжнароднае супрацоўніцтва Беларусі.

📌 Хрэнін і Белавусаў абмеркавалі бягучую ваенна-палітычную абстаноўку.

📌 Беларусь заклікала ЕС паўплываць на ўкраінскае кіраўніцтва. Усё з-за збітых над Беларуссю беспілотнікаў.

📌 ДПК: абстаноўка на мяжы з Украінай цалкам пад кантролем.

📌 Аб’ёмы вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі за першае паўгоддзе павялічаны на 10,2%.

📌 Больш за 30 тыс. інтэрнэт-магазінаў зарэгістравана ў гандлёвым рэестры Беларусі.

📌 Амаль 140 тыс. дэпазітных рахункаў па праграме «Сямейны капітал» адкрыта ў Беларусі.

📌 Больш за 30 тыс. навучэнцаў і студэнтаў працаўладкаваны пры дапамозе службы занятасці за чэрвень-ліпень.

📌 Як сем’ям атрымаць дапамогу да новага навучальнага года, нагадалі ў Мінпрацы.

📌 Апытанне: вернікамі сябе лічаць 55,6% жыхароў Беларусі.

📌 Залатой: нават каментатары агучвалі, што я нейтральны спартсмен з Беларусі.

📌 «Барацьба вядзецца комплексна». Супрацоўнік міліцыі расказаў пра супрацьдзеянне педафіліі.

📌 Белгідрамет: на гэтым тыдні ў Беларусь вернецца цёплае летняе надвор’е.
🏫 БОЛЬШ ЗА BR23 МЛН ВЫДЗЕЛІЛІ Ў БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ НА БУДАЎНІЦТВА І РЭКАНСТРУКЦЫЮ ЎСТАНОЎ АДУКАЦЫІ

❗️ Пра гэта расказала начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Наталля Каліноўская.

🏗️ У інвестыцыйную праграму паўднёва-заходняга рэгіёна на 2024 год уключаны 17 аб’ектаў адукацыі. Прадугледжаны іх будаўніцтва і рэканструкцыя, а таксама выкананне праектна-пошукавых работ. У прыватнасці, у Брэсцкім дзяржаўным абласным цэнтры маладзёжнай творчасці скончылі рэканструкцыю пешаходнага пандуса. У Драгічынскім раёне адрамантавалі і перапрафілявалі будынак былой школы пад аздараўленчы лагер «Зарніца».

👨‍👩‍👧‍👦 У Брэсце да 1 верасня завершаць будаўніцтва новага дзіцячага сада на 350 месцаў. Ён размешчаны ў мікрараёне Вулька-3. У Пінску будуюць школу з дзіцячым садам на 471 месца.

❗️ Работы выконваюцца і ў іншых раёнах вобласці.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 13 ЖНІЎНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Маскоўскай паблізу вул. Д. Данскога ў Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 38 км (+550 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Інтэрнацыянальнай паблізу дома № 104 у Кобрыне. Абмежаванне хуткасці руху 40 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзінна 523 км (+050 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 7 км (+330 м) аўтадарогі Р-4 «Баранавічы-Ляхавічы». Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.