Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.5K photos
1.77K videos
3 files
8.39K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🌾 КАЛЕКТЫЎ ЗСК-80 ААТ «РУЖАНЫ-АГРА» ПЕРШЫМ У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ПРАСУШЫЎ 10 ТЫСЯЧ ТОН ЗБОЖЖА!

👏 Калектыў працаўнікоў зернесушыльнага комплексу Калазубы ААТ «Ружаны-Агра» ў складзе Сяргея Левянкова, Дзмітрыя Лазара, Алега Паўловіча і Андрэя Юрэні прымаў віншаванні з гэтым важным дасягненнем на жніве-2024.

❗️ Віншавалі работнікаў ААТ «Ружаны-Агра» старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Вольга Зубкова і дырэктар ААТ «Ружаны-Агра» Андрэй Босак.

1️⃣1️⃣1️⃣1️⃣ Нагадаем, раней мы паведамлялі, што менавіта калектыў ЗСК-80 ААТ «Ружаны-Агра» лідзіруе на прасушцы збожжа на жніве-2024 у Брэсцкай вобласці.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
Photo
📸 ФОТАФАКТ. Вёскі Воля і Карасі Пружанскага раёна адзначылі сваё свята

🌦 У прыроды няма дрэннага надвор’я. Нягледзячы на дождж, у нядзелю, 28 ліпеня, адбылося свята вёсак Воля і Карасі Пружанскага раёна.

🏡 На свята «Деревенька моя, деревенька – красавица!» сабралася каля 90 жыхароў і гасцей вёсак – ад самых маленькіх да старажылаў.

👵 Ганаровым госцем стала самая пажылая жыхарка вёскі Карасі, якой сёлета споўніцца 100 гадоў – Лізавета Фёдараўна Кечко.

🎤 Аўтаклуб, як заўсёды, парадаваў выдатнымі музычнымі нумарамі, а госці атрымалі падарункі і станоўчыя эмоцыі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💡 ЧАСОВЫЯ ПЕРАБОІ З ЭЛЕКТРАЗАБЕСПЯЧЭННЕМ ЗАФІКСАВАНЫ Ў НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАХ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА

⚡️ Таксама яны фіксуюцца ў Баранавіцкім, Пінскім, Маларыцкім раёнах Брэсцкай вобласці.

🏭 Цыклон, які прыйшоў учора ў Беларусь, дабраўся да Брэсцкай вобласці. Як паведамляе РУП «Брэстэнерга», усяго ў Брэсцкай вобласці на аднаўленні электразабеспячэння, парушанага непагаддзю, працуюць больш за 250 энергетыкаў.

💨 Моцныя парывы ветру абрываюць правады, накідваючы на іх зламаныя дрэвы і галіны. Часткова адсутнічае электрычнасць у 27 населеных пунктах.

🚛 Аварыйна-аднаўленчыя брыгады аператыўна выязджаюць для ліквідацыі пашкоджанняў на лініях электраперадачы адразу пасля іх выяўлення.

🕖 Па дадзеных на 14.00 па вобласці працуе 74 брыгады, больш за 250 чалавек, 44 адзінкі спецтэхнікі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📸 ФОТАФАКТ. Моцны вецер абломвае галіны дрэў у Пружанах

🌐 Такія фотаздымкі даслаў нам падпісчык у чат-бот @budnipruzhany_bot.

💨 Вецер не толькі абломвае галіны, але і вырывае самі дрэвы. Такія яго наступствы можна ўбачыць у гарадскім парку Пружан. Адпаведныя службы рэагуюць на наступствы надвор’я і ліквідуюць іх.

⚠️ На сёння сіноптыкі аб’явілі аранжавы узровень небяспекі з-за моцнага ветру. Па інфармацыі Брэстаблгідрамету, вецер парывамі да 15-20 м/с чакаецца і заўтра. Таксама на заўтра зноў аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Будзьце ўважлівымі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
📸 ФОТАФАКТ. Моцны вецер абломвае галіны дрэў у Пружанах 🌐 Такія фотаздымкі даслаў нам падпісчык у чат-бот @budnipruzhany_bot. 💨 Вецер не толькі абломвае галіны, але і вырывае самі дрэвы. Такія яго наступствы можна ўбачыць у гарадскім парку Пружан. Адпаведныя…
📸 ФОТАФАКТ. А гэта ўжо вуліца Макаранкі ў Пружанах

🌳 Вецер паваліў дрэва каля варот забойнага цэху філіяла «Камбінат кааператыўнай прамысловасці» Пружанскага райспажыўтаварыства.

👩‍🚒 Фотаздымкамі падзяліліся работнікі Пружанскага РАНС.

☎️ Яны ж паведамілі, што адпаведныя службы ўжо праінфармаваны пра падзенне дрэва.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
📸 ФОТАФАКТ. А гэта ўжо вуліца Макаранкі ў Пружанах 🌳 Вецер паваліў дрэва каля варот забойнага цэху філіяла «Камбінат кааператыўнай прамысловасці» Пружанскага райспажыўтаварыства. 👩‍🚒 Фотаздымкамі падзяліліся работнікі Пружанскага РАНС. ☎️ Яны ж паведамілі…
📸 ФОТАФАКТ. З-за моцнага ветру падаюць дрэвы і ўздоўж дарогі на Ружаны

📍 «Фота зроблена каля саду, у бок Ружан», – напісала нам падпісчыца.

☝️ Яшчэ раз звяртаемся да нашых падпісчыкаў: будзьце ўважлівымі і беражыце сябе.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
💡 ЧАСОВЫЯ ПЕРАБОІ З ЭЛЕКТРАЗАБЕСПЯЧЭННЕМ ЗАФІКСАВАНЫ Ў НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАХ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА ⚡️ Таксама яны фіксуюцца ў Баранавіцкім, Пінскім, Маларыцкім раёнах Брэсцкай вобласці. 🏭 Цыклон, які прыйшоў учора ў Беларусь, дабраўся да Брэсцкай вобласці. Як паведамляе…
⚡️БАРАНАВІЦКІ, ПРУЖАНСКІ І ПІНСКІ РАЁНЫ БОЛЬШ ЗА ІНШЫЯ Ў БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ ПАЦЯРПЕЛІ АД ПАЎНОЧНАГА ЦЫКЛОНУ

🏭 Энергетыкі Брэсцкай вобласці працуюць ва ўзмоцненым рэжыме.

‼️ Усяго наступствы паўночнага цыклону ліквідуюць 96 аварыйна-аднаўленчых брыгад. Больш за іншых ад цыклону «Ігар» пацярпелі Баранавіцкі, Пружанскі, Пінскі раёны.

💡 З-за моцнай ветравой нагрузкі пашкоджаны 14 ліній 10 кВ, зафіксаваны 51 выпадак абрыву правадоў. Парушана электразабеспячэнне 20 населеных пунктаў, часткова адсутнічае электрычнасць яшчэ ў 32 вёсках.

⚡️ Больш за 300 энергетыкаў працуюць на аднаўленні ліній электраперадачы, задзейнічана 55 адзінак спецтэхнікі, ва ўсіх філіялах РУП «Брэстэнерга» дызельныя генератары правераны і гатовы да работы.

🕖 Да канца светлавога дня плануецца завяршэнне работ на асноўных участках пашкоджаных ліній.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
💥 ПАДРАБЯЗНАСЦІ СУБОТНЯГА ДТЗ У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ РАСКАЗАЛІ Ў ДАІ

🚒 Нагадаем, што ў выніку гэтага ДТЗ выратавальнікі дэблакавалі мужчыну-вадзіцеля, які аказаўся замкнёным у машыне. Ён дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя.

🛣 Само здарэнне адбылося ў суботу, 27 ліпеня, каля 8.10 гадзін. 24-гадовы жыхар Пружанскага раёна, які не меў правоў кіравання і пры гэтым знаходзіўся у стане алкагольнага ап’янення, кіраваў аўтамабілем «Ford» і рухаўся па аўтадарозе Н-540 «Купічы-Шарашэва-Вялікае Сяло».

🚗 Па папярэдняй інфармацыі, на 5-м кіламетры аўтадарогі, на закругленні дарогі направа, не выбраў бяспечную хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем. У выніку мужчына з’ехаў у левы па ходзе руху кювет і здзейсніў наезд на прыдарожнае дрэва, пасля чаго дапусціў перакульванне.

🚑 У выніку ДТЗ вадзіцель шпіталізаваны. У яго крыві знойдзена 0,6 праміле алкаголю. Праводзіцца праверка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

30 ліпеня (аўторак)

–№736 Брэст – Мінск – змена прыб./адпраўл. з 08.49/08.50 на 08.47/08.48,

–Брэст – Баранавічы-П. – змена прыб./адпраўл. з 13.30/13.31 на 12.54/12.55.