Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.6K photos
1.77K videos
3 files
8.41K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
😉 Добрай раніцы!

🤗 З цудоўным аўторкам, а яшчэ Міжнародным днём сяброўства і днём пад назвай «Падзяліся абдымкамі»! Масу цудоўных нагод для таго, каб парадаваць блізкіх з самага ранку і выклікаць у іх на твары ўсмешку, даём вам прама зараз.

💛 А яшчэ жадаем, каб вашыя сябры заўсёды былі побач і заўсёды падтрымлівалі. Новы ж дзень няхай стане днём неверагодных перамог і радасных здзяйсненняў!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 29 ЛІПЕНЯ АД БЕЛТА

📌 «Ніякага турызму. Павінен быць вынік». Лукашэнка запатрабаваў узмацніць работу па рэалізацыі замежных дамоўленасцей.

📌 Нафтанка, утыльзбор, бяспека. Што абмяркоўвалі і пра што дамовіліся Лукашэнка і Пуцін на Валааме.

📌 Што Лукашэнка яшчэ ў 2005-м назваў «нашай нацыянальнай годнасцю»? Як гэта было.

📌 Сергяенка 30 ліпеня здзейсніць рабочы візіт у Іран.

📌 Мінэнерга: удвая павялічана колькасць аварыйных брыгад, задзейнічаных ва ліквідацыі наступстваў непагадзі.

📌 МНС: адноўлена 790 сельскагаспадарчых будынкаў, якія пацярпелі ад урагану.

📌 Самы высокі прахадны бал на бюджэт у БДМУ склаўся на стаматалагічным факультэце.

📌 ФОТАФАКТ: Івацэвічы рыхтуюцца да Дня беларускага пісьменства.

📌 Алімпіяда-2024: Скандал вакол «Таемнай вячэры» і запозненыя прабачэнні. Што пішуць пра эпізод цырымоніі адкрыцця.

📌 Вінаваты ў пахаладанні цыклон Кірсці. Сіноптыкі далі прагноз на гэты тыдзень.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 30 ЛІПЕНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Маскоўскай паблізу дома № 346 у Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Дзяржынскага паблізу дома № 78 у Кобрыне. Абмежаванне хуткасці руху 40 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Дружбы паблізу дома № 24 у Кобрыне. Абмежаванне хуткасці руху 40 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 502 км (+900 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 473 км (+685 м) аўтадарогі Р-43 «гр. РФ-Крычаў-Бабруйск-Івацэвічы». Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌾 КАМБАЙНАВЫЯ ЭКІПАЖЫ І ВАДЗІЦЕЛЬ ААТ «ШАНІ-АГРАПРАДУКТ» СТАЛІ ТЫСЯЧНІКАМІ

🚜 Працоўных поспехаў дасягнулі экіпажы ў складзе старшага камбайнера Георгія Касьяна і камбайнера Дзяніса Канановіча, старшага камбайнера Андрэя Макарэвіча і камбайнера Віталія Вакульчыка, а таксама вадзіцель Вячаслаў Пасько.

🔹 Павіншаваць першы экіпаж, які намалаціў першую 1000 тон, і першага вадзіцеля, які перавёз 1000 тон збожжавых, зернебабовых і рапсу, прыехала старшыня Пружанскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Вольга Зубкова. Яна пажадала ўдзельнікам жніва моцнага здароўя і новых працоўных перамог.

👏 Віншавалі тысячнікаў таксама прадстаўнікі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Шані-аграпрадукт». Далучыліся да віншаванняў і мясцовыя культработнікі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🏆 З ТРЫМА ДЫПЛОМАМІ З АБЛАСНЫХ СПАБОРНІЦТВАЎ САНДРУЖЫН ВЯРНУЛАСЯ КАМАНДА ААТ «ПРУЖАНСКІ ЛЬНОЗАВОД»

💪 Абласныя спаборніцтвы санітарных дружын адбыліся ў Мікашэвічах (Лунінецкі раён). Удзел у іх прынялі 19 каманд.

🔷 Цікава, што санітарная дружына ААТ «Пружанскі льнозавод» – пераможца раённага этапу, якая і прадстаўляла Пружаншчыну на абласным, адкрыла спаборніцтвы падчас конкурсу страявой падрыхтоўкі. Ён прайшоў на плошчы каля Палаца культуры ў Мікашэвічах.

🔷 Сандружына пераадолела некалькі этапаў, дзе аказвалі пацярпелым розныя віды першай даўрачэбнай дапамогі. Суддзі праверылі табельнае аснашчэнне дружыны, уменні працаваць у ачагу камбінаванага, хімічнага паражэння, інфекцыйнага захворвання. Удзельнікі праходзілі тэсціраванне і дэманстравалі здольнасці ў творчым конкурсе.

🥇 У выніку сандружына «Пружанскага льнозавода» вярнулася з трыма дыпломамі. Каманда стала пераможцай у конкурсе строю і песні, конкурсе насценнага друку і конкурсе мастацкай самадзейнасці абласных спаборніцтваў санітарных дружын.

👏 Віншуем!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
✍️ СТАРТАВАЎ ПРЫЁМ ЗАЯВАК НА ЎДЗЕЛ У РЭСПУБЛІКАНСКІМ КОНКУРСЕ МАЛАДЫХ ЖУРНАЛІСТАЎ «ПРЭС-КОД»

📰 Конкурс праводзіцца з мэтай рэалізацыі задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і садзейнічання станаўленню прафесійных маладых журналістаў.

Намінацыі:
▪️ «Лепшыя аўтарскія матэрыялы» (рэпартаж, спецыяльны праект патрыятычнай тэматыкі);
▪️ «Лепшая карыкатура па найбольш вострай сацыяльнай тэматыцы»;
▪️ «Лепшы фотарэпартаж»;
▪️ «Лепшы відэасюжэт пра памятныя мясціны Беларусі, вядомых людзей, знамянальную падзею»;
▪️ «Лепшы відэаблог»;
▪️ «Лепшая аператарская работа»;
▪️ «Лепшы праект у новых медыя».

Узроставыя групы ўдзельнікаў конкурсу:
✔️ група 1 – ад 16 да 21 года ўключна (на момант падачы заяўкі на ўдзел у конкурсе);
✔️ група 2 – ад 22 да 31 года ўключна (на момант падачы заяўкі на ўдзел у конкурсе).

🏆 Пераможцы будуць узнагароджаны на штогадовым Форуме маладых журналістаў.

Падрабязная інфармацыя пра ўмовы удзелу ў конкурсе – на сайце Мінінфарма.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

31 ліпеня (серада)

–№736 Брэст – Мінск – змена прыб./адпраўл. з 08.49/08.50 на 08.47/08.48,

–Брэст – Баранавічы-П. – змена прыб./адпраўл. з 13.30/13.31 на 12.54/12.55.