Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
2.99K subscribers
21.3K photos
1.66K videos
3 files
8.04K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾🇧🇾🇧🇾 Зараз ідзе падлік галасоў па выніках выбараў дэпутатаў

🎉🎉 Як праходзіла галасаванне ў #1рэгіёне?

⚡️ Паведамляе старшыня абласной выбарчай камісіі Аляксандр Каледа.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🐄 ЛЕПШЫ МАЛОЧНАТАВАРНЫ КОМПЛЕКС У ГАСПАДАРЦЫ І #1РЭГІЁНЕ – МТК «КЛЕПАЧЫ» ААТ «ЖУРАЎЛІНАЕ»

📌 Ужо шмат гадоў у ААТ «Жураўлінае» праводзіцца конкурс «Лепшы малочнатаварны комплекс гаспадаркі».

🏆 Згодна з умовамі конкурсу, па выніках работы за 2023 год пераможцам спаборніцтва прызнаны малочнатаварны комплекс «Клепачы».

🎁 За выдатную працу работнікам МТК «Клепачы» ўручаны 31 ноўтбук і 5 мультыварак.

🎉🎉 Таксама МТК «Клепачы» заняў першае месца ў штогадовым абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі за 2023 год. Падрабязней пра гэта – у нашым Viber-канале.

📰 А яшчэ больш падрабязна пра работу ААТ «Жураўлінае» ў цэлым чытайце ўжо заўтра, 2 сакавіка, у свежым выпуску газеты «Раённыя будні». Не прапусціце!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ГАЛОЎНАЕ Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ЗА МІНУЛЫ ТЫДЗЕНЬ

📌 Дэпутатам Нацыянальнага сходу па Пружанскай выбарчай акрузе №9 абраны Юрый Наркевіч

📌 Раённы этап абласнога фестывалю «У адзіным рытме» прайшоў у Пружанах

📌 Новы малочна-таварны комплекс ААТ «Велікасельскае Агра» ў сюжэце на «Беларусь 1»

📌 Дырэктар Шчарчоўскай СШ, кіраўнік Маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў Дзяніс Цямчык прымае ўдзел у Сусветным фестывалі моладзі ў Сочы

📌 Сход акцыянераў і прафсаюзны сход правялі ў ААТ «Пружанскае»

📌 Адбылося ўручэнне дыпломаў выпускнікам пружанскага каледжа

📌 Жанчыны Пружаншчыны – пераможцы абласнога этапу конкурсу «Жанчына года – 2023»

📌 Названы лепшыя ўстановы адукацыі раёна па выніках работы ў 2023 год

📌 У «Агра-Калядзічах» ідуць палявыя работы, у тым ліку ў нядзелю

📌 Палявыя работы пачалі і ў «Жураўліным»

📌 Прафсаюзны прававы прыём прайшоў у Пружанах

📌 Лепшы ў гаспадарцы і #1рэгіёнеМТК «Клепачы» ААТ «Жураўлінае»

📌 Работнікі Пружанскага РАНС правялі вучэбныя эвакуацыі

📌 Адбылася Канферэнцыя Пружанскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»

📌 Пружанская раённая арганізацыя ГА «БРСМ» падвяла вынікі работы за 2023 год

📌 У Пружанах згарэў аўтамабіль «Opel Movano»

📌 У Сланімцах работнікі МНС выратавалі мужчыну, якога прыціснула машынай
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
❗️ Старшыня РГА «Патрыёты Беларусі» Мікалай Зарубіцкі: Мы будзем расказваць людзям пра тыя зверствы, якія здзейснілі фашысты на нашай зямлі з нашымі людзьмі 🇧🇾🇧🇾🇧🇾 Старшыня РГА «Патрыёты Беларусі» дадаў, што праект працягнецца да 30 чэрвеня. 🏍🚗 Да калоны…
🎉🎉 АЎТАПРАБЕГ У РАМКАХ СПЕЦПРАЕКТА «СЁСТРЫ ХАТЫНІ» СУСТРАКАЮЦЬ У #1РЭГІЁНЕ

📍 Калону аўтапрабегу віталі каля вёскі Іодчыкі Івацэвіцкага раёна.

📍 Тут калону аўтамабілістаў і байкераў сустракалі кіраўніцтва, прафсаюзныя лідары і актывісты Пружанскага раёна. Адбылося ўручэнне памятных падарункаў.

🕯️🕯️ У гэтыя мінуты ў в. Байкі Пружанскага раёна пачынаецца мітынг-рэквіем.

➡️ Сачыце за навінамі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
📸 ФОТАФАКТ. Дэлегацыя Пружанскага раёна прыбыла ў Палац Рэспублікі на гала-канцэрт Брэсцкай вобласці ў рамках фестывалю «Беларусь – мая песня» 📍 Узначальвае дэлегацыю старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец. У складзе дэлегацыі работнікі…
📸 ВІДЭА- і ФОТАФАКТ. Народны ансамбль танца «Спадчына» Пружанскага гарадскога Палаца культуры выступіў на гала-канцэрце #1рэгіёна ў рамках фестывалю «Беларусь – мая песня»

💃🕺 У Палацы Рэспублікі ансамбль пад кіраўніцтвам Валянціны Іскаліевай паўдзельнічаў у агульным нумары пад назвай «Галасы продкаў».

📍 Народны ансамбль танца «Спадчына» – сапраўдны брэнд Пружанскага раёна, пра які ведаюць як у #1рэгіёне, так і ва ўсёй краіне.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
❤️🇧🇾❤️ ТРЭЦІ ДЗЕНЬ ФЕСТЫВАЛЮ «ВЫТОКІ» НА ЭКРАНАХ ВЯДУЧЫХ ТЭЛЕКАНАЛАЎ БЕЛАРУСІ 💫 Спартыўна-культурны фестываль «Вытокі», хоць і завяршыўся, але застаецца цудоўнай інфанагодай для журналістаў. ▫️🟡🔴 Прадстаўляем вашай увазе рэпартажы пра трэці дзень маштабнага…
❤️🇧🇾❤️ ВЫНІКОВЫЯ РЭПАРТАЖЫ ПРА «ВЫТОКІ» Ў ПРУЖАНАХ ПАКАЗВАЮЦЬ ТЭЛЕКАНАЛЫ КРАІНЫ

💥 Тры дні, тысячы гасцей і ўдзельнікаў, новы спартыўны аб’ект. І, вядома ж, акіян эмоцый!

🎉 Гэта толькі малая частка культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокi»!

🎉🎉 Юбілейны форум прайшоў у #1рэгіёне, а іменна ў Пружанах. Невялікі горад пагрузіўся ў атмасферу вялікага свята, і наўрад ці каго гэтыя тры дні пакінулі абыякавымі.

▫️🟡 Прапануем паглядзець выніковыя сюжэты пра «Вытокi» тэлеканалаў «Беларусь 1» і «ОНТ».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🏆 КАМАНДА «ТРЭЦІ БАТАЛЬЁН» ПРУЖАНСКАЙ СШ № 3 – ЛЕПШАЯ Ў #1РЭГІЁНЕ ПА ВЫНІКАХ АБЛАСНОЙ «ЗАРНІЦЫ»!

💪 Прадстаўнікі Пружанскага раёна сталі пераможцамі абласнога этапу рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца».

🔷 Гульня праходзіла з 11 па 12 чэрвеня на базе 111-й гвардзейскай артылерыйскай Кёнігсбергскай Чырванасцяжнай ордэна Кутузава брыгады. Вучні пружанскай сярэдняй школы № 3 у складзе каманды «Трэці батальён» змагаліся ў спаборніцтвах па стральбе, аглядзе песні, паласе перашкод і квізе.

👏 Па выніках усіх конкурсаў каманда «Трэці батальён» узнагароджана Дыпломам I ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.

🔷 Падрыхтавалі хлопчыкаў і дзяўчынак да ўдзелу ў гульні настаўнікі фізічнай культуры і здароўя Аляксандр Бажко і Міхаіл Аблаушка.

🎉🎉 Менавіта каманда СШ № 3 г. Пружаны прадставіць Брэстчыну на рэспубліканскім этапе «Зарніцы». Віншуем і жадаем поспехаў!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👩‍⚕️ СТАРШЫНЯ ПРАФСАЮЗНАЙ ПЯРВІЧКІ АБЛАСНОЙ ПСІХІЯТРЫЧНАЙ БАЛЬНІЦЫ «МАГІЛЁЎЦЫ» ЛІКА ГУСАК АДЗНАЧАНА ПАДЗЯКАЙ МІНІСТРА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ БЕЛАРУСІ

🎉🎉 У #1рэгіёне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня медыцынскіх работнікаў. Прафесійнае свята медыкі будуць святкаваць у бліжэйшую нядзелю, 16 чэрвеня.

⚕️ Лепшых прадстаўнікоў медыцынскай прафесіі з усёй вобласці ўшаноўвалі ў абласным Палацы культуры прафсаюзаў.

🔶 Сярод узнагароджаных – старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Установы аховы здароўя «Брэсцкая абласная псіхіятрычная бальніца «Магілёўцы» Ліка Гусак, якая адзначана Падзякай Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

🔶 Падзяка ўручана за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўнёсак у развіццё і ўдасканаленне сістэмы аховы здароўя.

👏 Віншуем з узнагародай!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌾 МАЛАДЫ ВАДЗІЦЕЛЬ ААТ «ЖУРАЎЛІНАЕ» АЛЯКСАНДР КРЭЙДЗІЧ ПЕРШЫМ У #1РЭГІЁНЕ ПЕРАВЁЗ 2000 ТОН ЗБОЖЖА НА ЖНІВЕ-2024!

🎉🎉 Сёння ў ААТ «Жураўлінае» свята: малады вадзіцель Аляксандр Крэйдзіч перавёз 2000 тон збожжа новага ўраджаю першым у Брэсцкай вобласці!

👏 Павіншавалі маладога вадзіцеля з перамогай старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, старшыня Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Аляксандр Саланевіч, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Вольга Зубкова. Уручаны памятныя падарункі.

🚜 Дырэктар ААТ «Жураўлінае», член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Пішч павіншаваў маладога вадзіцеля. Пажадаў здароўя, сіл, поспехаў для пераадолення чарговай, ужо 3000-й адзнакі намалоту!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
⚡️ РОЎНА 30 ГАДОЎ ТАМУ, 20 ЛІПЕНЯ 1994 ГОДА, АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА АФІЦЫЙНА ЗАСТУПІЎ НА ПАСАДУ ПРЭЗІДЭНТА ❗️ Ён стаў першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Дата гістарычная! 🕖 У той дзень пасяджэнне Вярхоўнага Савета адкрылася ў 10 раніцы і сабрала рэкордную…
⚡️ ПЕРШЫ Ў #1РЭГІЁНЕ І ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ

🎉🎉 З нагоды 30-годдзя знаходжання на пасадзе Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі Брэсцкі аблвыканкам падрыхтаваў падборку фота. На іх – моманты візітаў Кіраўніка дзяржавы ў нашу Брэсцкую вобласць.

📍 Трапіла ў падборку і фота з адкрыцця Лядовага палаца ў Пружанах. Сімвалічную чырвоную стужку 27 ліпеня 2007 года перарэзаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Роўна праз тыдзень, у наступную суботу, нашаму Лядоваму споўніцца 17 гадоў. Давайце ўспомнім, як яго будавалі і адкрывалі – глядзіце тут.

🌾 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыязджаў у Пружаны і ў 2003 годзе, калі горад 3-4 кастрычніка прымаў рэспубліканскае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2003». Архіўнае відэа – вашай увазе.

‼️ 19 жніўня 2022 года Прэзідэнт з рабочай паездкай наведаў ААТ «Жураўлінае» – глядзіце тут.

🇧🇾 Ганарымся нашым мінулым, цяперашнім і будучым з моцным лідарам!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ГАЛОЎНАЕ Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ЗА 22–29 ЛІПЕНЯ

📌 Лідараў жніва ўшаноўвалі ў «Велікасельскім Агра», «Жураўліным», філіяле «Айчына» ААТ «Белавежскі», «Агра-Калядзічах», «Пружанскім», «Ружаны-Агра», «Ліноўскім», «Роўбіцкім» і іншых сельгаспрадпрыемствах

📌 Першага ў Брэсцкай вобласці маладога вадзіцеля-трохтысячніка Аляксандра Крэйдзіча віншавалі ў «Жураўліным»

📌 Пружаншчына набліжаецца да намалоту ў 100 тысяч тон

📌 Сацыяльную рэкламу МНС размясцілі на мяккім тварагу «Пружанскага малочнага камбіната»

📌 У Пружанскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы ідзе прыёмная кампанія

📌 Работнікі Пружанскага лясгаса працуюць на ліквідацыі наступстваў непагадзі ў Калінкавіцкім раёне

📌 Пружанскі РАУС раскрыў схему крадзяжу дызпаліва з аднаго з дзяржпрадпрыемстваў

📌 Ключы ад арэндных кватэр атрымалі ў прафесійнае свята пружанскія выратавальнікі

📌 Супрацоўнікі ДАІ надаюць асаблівую ўвагу бяспецы дзяцей

📌 Адказны сакратар «Раённых будняў» Ірына Сядова ўзнагароджана Граматай Пружанскага райвыканкама

📌 З якімі вынікамі прыйшоў «Камунальнік» да свайго 80-годдзя

📌 Пружанскі «Камунальнік» урачыстым мерапрыемствам адзначыў 80-гадовы юбілей

📌 Машыністы ЗСК-80 ААТ «Ружаны-Агра» лідзіруюць на жніве-2024 у #1рэгіёне

📌 У Лінова 26 ліпеня гарэла лазня

📌 Работнікі МНС 27 ліпеня выратавалі дэблакаванага ў выніку ДТЗ у Пружанскім раёне вадзіцеля

📌 Работнікі гандлю «Пружанскага малочнага камбіната», ААТ «Жураўлінае», «Пружанскага райаграсэрвіса» прымалі віншаванні ад райкама прафсаюза работнікаў АПК
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
⚡️ НАША КАЛЕГА, ВЕТЭРАН ЖУРНАЛІСТЫКІ ІРЫНА СЯДОВА ЎЗНАГАРОДЖАНА ГРАМАТАЙ «БЕЛАРУСКАГА САЮЗА ЖУРНАЛІСТАЎ» 1️⃣1️⃣1️⃣1️⃣ Сёння ў Жабінкаўскім раёне праходзіць Форум медыйнай супольнасці Брэсцкай вобласці. 🏆 Самая чакаемая яго частка – гэта, канечне, узнагароджанне.…
📸 ФОТАВЫСТАВУ «ПЕРШЫ Ў #1РЭГІЁНЕ» ПРЭЗЕНТАВАЛІ Ў ЖАБІНЦЫ

🎉🎉 Прэзентацыя выставы адбылася падчас Форуму медыйнай супольнасці Брэсцкай вобласці.

🇧🇾 Нагадаем, што фотавыставу прымеркавалі да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва. Упершыню яна экспанавалася ў кінатэатры «Беларусь» у Брэсце. Цяпер жа пачынае сваё падарожжа па раёнах #1рэгіёна. Таму, спадзяёмся, хутка яе ўбачаць і пружанцы!

📍 На выставе прадстаўлены і фотаздымак з адкрыцця Лядовага палаца ў Пружанах. Сімвалічную чырвоную стужку ў той дзень, 27 ліпеня 2007 года, перарэзаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🌾 СЯРОД АБЛАСНЫХ ЛІДАРАЎ ПА ВЫНІКАХ ЖНІВА-2024 КАЛЕКТЫЎ ЗСК-80 ААТ «РУЖАНЫ-АГРА» 1️⃣1️⃣1️⃣ Пра лідараў жніва-2024 на Брэстчыне расказаў на гэтым тыдні падчас прэс-канферэнцыі намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкагааблвыканкама…
🌾 МАШЫНІСТЫ ЗСК-80 ААТ «РУЖАНЫ-АГРА» ЛІДЗІРУЮЦЬ НА ЖНІВЕ-2024 НЕ ТОЛЬКІ Ў #1РЭГІЁНЕ, АЛЕ І Ў КРАІНЕ

🟥 «Сельская газета» ў чарговы раз апублікавала спіс лідараў па абласцях Беларусі.

1️⃣1️⃣1️⃣ Па стане на 23 жніўня ў Брэсцкай вобласці лідарамі на прасушцы збожжа з’яўляюцца машыністы ЗСК-80 ААТ «Ружаны-Агра» Сяргей Левянкоў, Алег Паўловіч, Андрэй Юрэня і Дзмітрый Лазар. Разам яны прасушылі 19 749 тон зерня.

🇧🇾 У разрэзе Беларусі машыністы зернеачышчальна-сушыльнага комплексу з Пружанскага раёна – другія ў краіне! Апераджаюць іх толькі машыністы сушыльнага агрэгата ЗАТ «Агракамбінат «Зара» Магілёўскага раёна, якія прасушылі больш за 22 тысячы тон.

👏 Ведай нашых! Ганарымся!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ГАЛОЎНАЕ Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ЗА 19–25 ЖНІЎНЯ

📌 Пяты этап велагонкі «Тур Беларусі» прайшоў праз Пружанскі раён

📌 Пружанец Станіслаў Брадніцкі заваяваў золата і бронзу XVII Міжнароднай алімпіяды па навуках аб Зямлі (IESO) у Кітаі

📌 У пладовым садзе ААТ «Ружаны-Агра» пачалі збор духмяных вітамінаў

📌 У Пружанскім раёне праходзіць акцыя «У школу – з Белай Руссю»: сертыфікаты на набыццё школьных тавараў атрымліваюць сем’і

📌 У Пружанскім раёне знойдзены снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны

📌 У ДТЗ у Пружанскім раёне 21 жніўня загінула тры чалавекі

📌 СК распачаў крымінальную справу па факце смяротнага ДТЗ у Пружанскім раёне

📌 Пра стан пацярпелых у ДТЗ расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя і Брэсцкай аблбальніцы

📌 Расследаванне ДТЗ у Пружанскім раёне працягваецца

📌 Сітуацыю са станам вады ў рацэ Мухавец пракаментавалі ў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

📌 Работнік АДАІ Пружанскага РАУС Аляксандр Арэшчанка стаў трэцім у абласным аглядзе-конкурсе прафмайстэрства

📌 Выкладчык Пружанскага каледжа Лідзія Рэпіха ўдастоена нагруднага знаку «Выдатнік адукацыі»

📌 Адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў

📌 У «Велікасельскім Агра» атрымалі значна большую ўраджайнасць азімага рапсу, чым у мінулым годзе, уборка ідзе і ў «Агра-Калядзічах»

📌 Работнікі Пружанскага КУВП «Камунальнік» рыхтуюць Івацэвічы да Дня беларускага пісьменства

📌 Інжынер па ахове працы «Пружанскіх электрасетак» Сяргей Трапук заняў другое месца ў галіновых спаборніцтвах

📌 Нікога на вуліцу не выганяюць. Пружанскі райвыканкам пракаментаваў сітуацыю з хакейнай камандай «Пружаны-2009»

📌 Машыністы ЗСК-80 ААТ «Ружаны-Агра» лідзіруюць на жніве-2024 не толькі ў #1рэгіёне, але і ў краіне

📌 У Пружанскім раёне абмежавана наведванне лясоў