Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.5K photos
1.77K videos
3 files
8.39K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 12 ЛІПЕНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Маскоўскай паблізу дома № 346 у Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 38 км (+550 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 56 км (+800 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 12.00 да 00.00 гадзін на вул. Дружбы паблізу дома № 24 у Кобрыне. Абмежаванне хуткасці руху 40 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 98 км (+500 м) аўтадарогі Р-6 «Івацэвічы-Пінск-Столін» у Пінскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 473 км (+685 м) аўтадарогі Р-43 «гр. РФ-Крычаў-Бабруйск-Івацэвічы». Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
‼️ ПРАМА ЗАРАЗ ЧЛЕН САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ БЕЛАРУСІ АЛЯКСАНДР ПІШЧ ПРАВОДЗІЦЬ ПРАМУЮ ТЭЛЕФОННУЮ ЛІНІЮ 🇧🇾 Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктар ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Іванавіч…
⁉️ З ЯКІМІ ПЫТАННЯМІ ЗВЯРТАЛІСЯ ДА ЧЛЕНА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ АЛЯКСАНДРА ПІШЧА ПАДЧАС ПРАМОЙ ЛІНІІ І ВЫЯЗНОГА ПРЫЁМУ Ў РУЖАНАХ

☎️ У Ружанскім сельвыканкаме напярэдадні член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Пішч правёў прамую лінію і асабісты прыём грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

📍 Таксама падчас прыёму і прамой лініі прысутнічалі старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец і старшыня Ружанскага сельвыканкама Аксана Юркоўская.

✍️ Пытанні з якімі звярнуліся да сенатара: арэнда памяшкання, якасць вады у г.п. Ружаны, рамонт воінскіх могілак у в. Заполле, кошт будаўніцтва жылля, рамонт спартыўнай пляцоўкі ў г. п. Ружаны, аднаўленне аўтобусных рэйсаў. Парламентарый даў тлумачэнні па ўсіх пытаннях, даў адпаведныя даручэнні і ход іх разгляду паставіў на асабісты кантроль.

📣 – Некаторыя хвалюючыя жыхароў пытанні ўдаецца вырашыць шляхам тлумачэння норм дзеючага заканадаўства, аднак частка з іх патрабуе разгляду і рашэння ў цесным узаемадзеянні з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўлады, адзначыў сенатар.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️❗️❗️❗️❗️❗️ Раённыя спаборніцтвы санітарных дружын праходзяць на гарадскім стадыёне «Мухавец» у Пружанах

👩‍⚕️ Удзельнічаюць у спаборніцтвах сёлета 10 каманд з розных арганізацый Пружанскага раёна.

📰 На месцы працуе наш карэспандэнт, таму пра эмоцыі і, галоўнае, пра вынікі можна будзе прачытаць у бліжэйшы час у «Раённых буднях».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 СЯБРОЎСКАЯ СУСТРЭЧА ВЕТЭРАНАЎ ОРГАНАЎ УНУТРАНЫХ СПРАЎ БРЭСЦКАЙ І ГРОДЗЕНСКАЙ АБЛАСЦЕЙ ПРАХОДЗІЦЬ НА РУЖАНСКАЙ ЗЯМЛІ

🌟 Напачатку сустрэчы адбылося ўскладанне вянкоў да брацкай магілы герояў, якія загінулі ў баях за свабоду і незалежнасць Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Брацкая магіла размешчана ў самым цэнтры Ружан.

❗️ Сімвалічна, што мерапрыемствы праходзяць у дзень вызвалення Ружан ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Нагадаем, што ўжо заўтра, у суботу, гарадскі пасёлак адзначыць сваё свята.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🇧🇾 ХРОНІКА ВЫЗВАЛЕННЯ ПРУЖАНШЧЫНЫ. 11 ЛІПЕНЯ 1944-ГА 📍 Атрымаўшы ўдар на ўчастку Слонім-Жыровічы, праціўнік адступае ў паўднёва-заходнім напрамку. Разведкай устаноўлена, што на ўчастку палка праціўнік адступае на м. Ружаны. У 5.00 полк выйшаў па маршруце…
🇧🇾🇧🇾 ХРОНІКА ВЫЗВАЛЕННЯ ПРУЖАНШЧЫНЫ. 12 ЛІПЕНЯ 1944-га

🔷 Ноччу разведка палка ў складзе разведузводу і сапёраў выявіла ў 4.30 адыход авангарду праціўніка. Полк адразу згарнуўся і выступіў наперад на выкананне раней пастаўленай задачы – захапіць Ружаны. Перадавы атрад у складзе двух узводаў аўтаматчыкаў, сапёрнага ўзвода і ўзвода разведкі выступіў на самаходных гарматах 925-га лсап.

🔷 У 7.30 полк заняў м. Ружаны і выйшаў да ракі Ружанка. Пераправа аказалася ўзарванай праціўнікам.

🔷 Праціўнік замацаваўся на заходнім беразе р. Ружанка, вёў моцны франтальны і фланкіруючы кулямётны агонь па месцы магчымай пераправы. Пад агнём праціўніка полк акапаўся і да наступлення цемры заняў абарону.

🔷 У баях за Ружаны самаходныя гарматы 925-га лсап падбілі дзве самаходкі праціўніка. Разведчыкі і сапёры палка пад агнём праціўніка разведвалі на рацэ Ружанка месца для магчымай пераправы палка на заходні бераг. З наступленнем цемры ўдакладнена месца пераправы, для яе падрыхтаваны падручныя сродкі.

📝 З «Журнала баявых дзеянняў» 120 стралковага палка 69 стралковай Сеўскай двойчы Чырванасцяжнай ордэна Суворава дывізіі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
‼️ МЕМАРЫЯЛЬНУЮ ДОШКУ Ў ГОНАР ГЕРОЯ САВЕЦКАГА САЮЗА МІКАЛАЯ ЦІМАФЕЕВІЧА СУШАНАВА АДКРЫЛІ СЁННЯ Ў РУЖАНАХ

🌟 Мікалай Цімафеевіч Сушанаў – Герой Савецкага Саюза і легендарны пагранічнік. У перыяд з 1950 па 1962 год падымаў разбураную вайной сельскую гаспадарку ў Ружанах, умацоўваў савецкую ўладу.

🇧🇾 Мемарыяльная дошка размясцілася на будынку ААТ «Ружаны-Агра». Сімвалічна, што яе адкрыццё супала з днём 80-годдзя вызвалення Ружан ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які адзначаецца сёння, 12 ліпеня.

🌸 Ва ўрачыстым мітынгу «Мы будзем памятаць» прынялі ўдзел старшыня Ружанскага сельвыканкама Аксана Юркоўская, дырэктар ААТ «Ружаны-Агра» Андрэй Босак і работнікі гаспадаркі, ваеннаслужачыя і ветэраны органаў пагранічнай службы, моладзь і грамадскасць.

▶️ Удзел у мерапрыемстве прыняла і Наталля Мікалаеўна, дачка Мікалая Цімафеевіча Сушанава.

📰 Больш падрабязна чытайце на наступным тыдні на старонках «Раённых будняў».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌾 НОВЫХ ТЫСЯЧНІКАЎ НА ЖНІВЕ-2024 ВІНШАВАЛІ СЁННЯ Ў ААТ «ЖУРАЎЛІНАЕ»

🚜 Віншаванні з нагоды тысячнага намалоту прымалі сёння старэйшы камбайнер Мікалай Бірук і камбайнер Міхаіл Фядотаў, а таксама малады вадзіцель Яўген Лепчанка.

❗️ Каб павіншаваць аграрыяў з важным дасягненнем, на палетак ААТ «Жураўлінае» завітаў старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Грышкевіч.

📍 Таксама віншавалі работнікаў сельгаспрадпрыемства першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы райвыканкама Сяргей Глушко, дырэктар ААТ «Жураўлінае», член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Пішч, прафсаюзны камітэт сельгаставарыства.

🚛 Дарэчы, Яўген Лепчанка стаў ужо другім маладым вадзіцелем у «Жураўліным», які перавёз 1000 тон збожжа на жніве-2024.

📰 Падрабязней пра дасягненні нашых аграрыяў на жніве мы і надалей будзем расказваць у «раёнцы».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📰 ЧЫТАЙЦЕ Ў НУМАРЫ «РАЁННЫХ БУДНЯЎ» У СУБОТУ, 13 ЛІПЕНЯ

🔶 З Днём работнікаў падатковых органаў. Хто з’яўляецца ядром поспеху падатковай службы Пружаншчыны.

🔶 Работы робяцца – пераможцы з’яўляюцца. Расказваем пра новых лідараў на жніве ў Пружанскім раёне.

🔶 Народ выбраў моцнага лідара. Чаго дасягнула Беларусь за 30 гадоў прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.

🔶 Згуртавала родная школа. Выпускнікі пружанскай СШ № 4 сустрэліся праз 50 гадоў.

🔶 Гарматы абвясцілі наступленне... Заключная частка нарыса Веры Церахавай пра вызваленне Ружаншчыны.

🔶 Старонка «Маладзёжны CLUB». Пружанка Аліна Субота атрымала Падзяку Прэзідэнта, а працоўную моладзь раёна сабраў турзлёт на Паперні.

🔶 Агонь, вада і дарогі, або Каб было бяспечным лета для дзяцей і бацькоў.

🔶 Старонка «Фазэнда». Актуальныя ліпеньскія парады для гаспадароў і дачнікаў.

📰 Навіны адным радком, афіша, рэклама, аб’явы. Віншаванні, надвор’е, праграма ТБ, гараскоп і многае іншае.

📭 Падпішыцеся на газету «Раённыя будні», каб быць у курсе ўсяго, чым жыве Пружаншчына!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

13 ліпеня (субота)

–№736 Брэст – Мінск
– змена прыб./адпраўл. з 08.49/08.50 на 08.47/08.48.