Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.6K photos
1.77K videos
3 files
8.41K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
🥰 Добрай раніцы!

🚴‍♂️ Выхадныя на старце, а значыць, час задумацца пра актыўны адпачынак.

🎊 Адзін з выдатных варыянтаў – свята Ружан «Беларускі Версаль», якое пройдзе ўжо сёння. Менавіта таму і пачынаем фотаздымкам Ружанскага палацавага комплексу роду Сапег. Тут сёння будзе вельмі крута!

💓 Няхай жа класнымі будуць і вашы выхадныя!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📌 Прыметы і першая дапамога пры цеплавым удары

Выхадныя абяцаюць быць вельмі гарачымі.

☀️ Таму сачыце за сваім здароўем і памятайце пра меры прафілактыкі ў спякотнае надвор'е.
НАГАДВАЕМ!

🏰 РУЖАНЫ СЁННЯ ЗАПРАШАЮЦЬ НА СВЯТА «БЕЛАРУСКІ ВЕРСАЛЬ»!

Сёння, свята гарадскога пасёлка адбудзецца на тэрыторыі Ружанскага палацавага комплексу роду Сапег.

⚽️ У рамках «Беларускага Версалю» з 11.00 гадзін на гарадскім стадыёне Ружан адбудзецца турнір па футболе.

🎨 Асноўныя ж мерапрыемствы разгорнуцца на тэрыторыі палацавага комплексу. З 10 да 17 гадзін усе жадаючыя змогуць наведаць музейныя экспазіцыі.  У 14.00 гадзін стартуе фестываль «КаларФэст».

🎤 У 16.00 пройдзе святочная праграма «Сердца отчий дом» з удзелам фолк-гурта «Славянскія рытмы» (г. Мінск). У 17.30 пачнецца святочны канцэрт салістаў і калектываў Брэста і #1рэгіёна.

💃🕺 З 19.00 да 22.00 гадзін усіх чакае танцавальна-забаўляльная праграма фестывалю «КаларФэст».

🔶 На працягу ўсяго свята будуць працаваць выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці, гандлёвыя кропкі і атракцыёны.
🎉 Свята вёскі Дабучын

📌 Сёння пройдзе свята вёскі Дабучын «Мая вёска – мой край родны».

Пачатак: у 14:00.

📍 Месца правядзення: пляцоўка каля возера.

Узроставае абмежаванне: 6+.
🎉 Свята вёскі Крыніца

Сёння пройдзе свята вёскі Крыніца «З любоўю да людзей і зямлі».

Пачатак: у 18:00.

📍 Месца правядзення: сцэна ў в. Крыніца.

Узроставае абмежаванне: 0+.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
Photo
Учора завяршыліся раённыя спаборніцтвы санітарных дружын, якія праходзілі на гарадскім стадыёне «Мухавец» у Пружанах

📍 Па выніках спаборніцтваў:

🏅 1-е месца - ААТ «Пружанскі льнозавод»;
🥈 2-е месца - ААТ «Шані-аграпрадукт»;
🥉 3-е месца - ААТ «Жураўлінае».

📰 Больш падрабязней чытайце ў наступных нумарах нашай газеты.
🔥У Пружанскім раёне работнікі МНС выратавалі мужчыну на пажары

🚒 Сёння ў 04-19 пружанскім выратавальнікам паступіла паведамленне аб задымленні ў жылым доме ў вёсцы Пацынічы.

🧑‍🚒 Падраздзяленні МНС аператыўна накіраваліся да месца выкліку. Пасля прыбыцця выратавальнікамі было ўстаноўлена, што ўнутры жылога дома адбываецца гарэнне, са слоў суседзяў у доме магчыма знаходжанне чалавека.

У негарачым жылым пакоі быў знойдзены пенсіянер 1948 г.н., які з выкарыстаннем дадатковай маскі для пацярпелага выведзены на чыстае паветра і перададзены брыгадзе медыкаў.

📍 Пасля агляду ў шпіталізацыі не меў патрэбы.

📌 У выніку пажару агнём пашкоджана маёмасць.

⁉️ Прычына пажару высвятляецца.

Крыніца: Пружанскі РАНС.
🇧🇾 Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 13 ліпеня 1944-га

📌 З 1.00 да 3.00 полк сіламі 6 стралковай роты, 2 стралковага батальёна, пераадольваючы агнявое супраціўленне праціўніка, фарсіраваў раку Ружанка, выбіў праціўніка з яе заходняга берага, заваяваў плацдарм. З 3.00 да 5.00 праз раку Ружанка пераправіліся астатнія падраздзяленні, батальённая і палкавая артылерыя і з 5.00 полк пачаў праследаванне праціўніка па маршруце: Баяры, Магілёўцы. Заходней адзнакі 185.8 калона была абстраляна з мінамётаў з лесу, што ў 1,5 км паўночней. Полк кідком выйшаў з паласы абстрэлу і працягваў збліжэнне з праціўнікам, які засеў у раёне Магілёўцаў. На падыходзе да Магілёўцаў полк паўторна быў абстраляны мінамётным агнём з напрамку Лыскава.

Падрабязней чытайце тут.
🔥 Сённяшняя размова ў Першага – аб забеспячэнні ваеннай бяспекі краіны на паўднёвым аперацыйным напрамку.

Падрабязней у Telegram-канале «Пул Первого».