"Святая дзева, што бароніш Чанстахову
І ў Вострай браме свеціш, што ўзяла ў ахову
Наш слаўны Навагрудак з добрым верным людам,
Як мне жыццё ў дзяцінстве ты вярнула цудам,
(Калі ў адчаі маці пад тваю апеку
Мяне здала, і мёртвае я ўзняў павека
І зразу змог пайсці к тваіх святынь парогу
За вернутыя сілы даць падзяку Богу),
Так цудам зноў нас вернеш на Айчыны ўлонне..."
Так пра ікону прачыстай дзевы Вострабрамскай напісаў Адам Міцкевіч у сваёй легендарнай паэме "Пан Тадэвуш". Пабачыць і нават дакрануцца да гэтага абраза можна будзе ў Вялікім тэатры Беларусі 2 лютага. У 18:15 адбудзецца адкрыццё ўнікальнай выставы аднаго дня. Пра гісторыю цудадзейнай іконы раскажа дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры, кандыдат мастацтвазнаўства Барыс Лазука. А ўжо а 19 гадзіне на сцэне Вялікага тэатра ўваскрэсне гісторыя старажытнага Полацка ў балеце "Страсці (Рагнеда)" Андрэя Мдзівані.
#ВялікітэатрБеларусі #Рагнеда #Полацк #Мдзівані #БожаяМаціВастрабрамская #БарысЛазука #Музейстаражытнабеларускайкультуры #Ведайсваюгісторыю #Беларусь