‼️ Даражэнькія сябры-брэстчане! Звярніце ўвагу, што канцэрт Духавога квінтэта салістаў Вялікага тэатра Беларусі адбудзецца ў Касцёле Узвышэння 12 лістапада, у пятніцу! Нашы музыканты: Дыяна Гантарэнка (флейта), Алаксандр Папсуеў (габой), Віктар Пузыня (кларнет), Максім Забара (фагот) і Віталь Карабухін (валторна) - чакаюць вас. Кошт квітка: 15 руб. #музыка #Брэст #Минск #тэатр #квінтэт
🔥 У Брэсце, у Касцёле Узвышэння, адбыўся канцэрт Духавога квінтэта салістаў аркестра Вялікага тэатра Беларусі. Нашы музыканты: Дыяна Гантарэнка (#флейта), Аляксандр Папсуеў (#габой), Віктар Пузыня (#кларнет), Максім Забара (#фагот) і Віталь Карабухін (#валторна) - з Камерным аркестрам Брэсцкай філармоніі (дырыжор Вячаслаў Прылепін) выканалі творы Вівальдзі, Сен-Санса, Рубцова і інш. #музыка #Брэст #Мінск #тэатр #квінтэт
❤ 27 лістапада на сцэне Тэатра лялек г.Брэста адбыўся канцэрт "Музыкальныя шэдэўры эпох". У выкананні Камернага аркестра Брэсцкай філармоніі (дырыжор Вячаслаў Прылепін), опернай спявачкі Вялікага тэатра Беларусі Алены Золавай, Аляксандра Музыкантава (фартэпіяна) прагучалі творы Вердзі, Моцарта, Легара, Пучыні, Штраўса і інш.
#гастролі #музыка #Мінск #Брэст #опера
Пачуць Алену Золаву на сцэне Вялікага тэатра можна будзе 3 снежня - у загалоўнай партыі ў оперы П. Чайкоўскага "Іяланта"; 21 снежня ў праграме Каляднага опернага форума - у оперы Ул. Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" яна выканае ролю Надзеі Яноўскай; а таксама 22 снежня - на Гала-канцэрце зорак сусветнай оперы.