Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.6K subscribers
23.2K photos
1.48K videos
1 file
4.42K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
Download Telegram
🐾 Мартовские коты в Большом! Скоро - оперная премьера для больших, маленьких и самых маленьких зрителей!
🧡"Мова - гэта наша душа, наша соль..." - прызналася Анастасія Шпакоўская. Акторка, лідэр гурта NAKA прыняла ўдзел у імпрэзе "Чытаем разам". Гэты вечар Вялікі тэатр Беларусі зладзіў напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы. І традыцыйна запрасіў сваіх сяброў. 🧡 На гэты раз гледачы, якія а шостай гадзіне сабраліся ў малой зале, апладзіравалі Андрэю Хадановічу. Паэт прачытаў як свае вершы, так і свой пераклад твора Ул. Караткевіча. 🧡 Зорка беларускага тэлебачання актрыса Святлана Бароўская падыйшла да гэтай імпрэзы вельмі крэатыўна і выбрала для чытання беларускую народную казку "Стары бацька". І як сапраўдная дачка свайго таты вельмі расхвалявалася і дала волю сваім пачуццям. 🧡 Ірына Кучынская эмацыйна спела знакамітую "Залатую рыбку" Станіслава Манюшкі. (За раялем была канцэртмайстар Паліна Задрэйка.) 🧡 Культурны аглядальнік тэлеканала АНТ Аляксандр Мацяс прачытаў верш "суседа" тэатра - Максіма Багдановіча "Зорка Венера". 🧡 Рэжысёр, аўтар праграм, прысвечаных тэатру, Наталля Бібікава стала вядучай нашай імпрэзы. А распачыла вечар Настасся Масквіна. Пазней народную артыстку Беларусі гледачы ўбачылі ў ролі Ірыны ў нацыянальнай оперы “Сівая легенда” на вялікай сцэне... Вядомыя людзі краіны прыйшлі ў тэатр, каб падарыць часцінку сваёй любові да нашай зямлі, да нашай роднай мовы...
🧡 Гэта імпрэза стала сапраўдным падарункам для тых, хто набыў квіткі на оперу Дзмітрыя Смольскага «Сівая легенда», лібрэта да якой напісаў класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч. У пастаноўцы М. Панджавідзэ 18 лютага галоўныя партыі выканалі зоркі беларускай оперы: народная артыстка Настасся Масквіна (Ірына), заслужаныя артысты рэспублікі Аксана Якушэвіч (Любка), Уладзімір Громаў (Кізгайла), Алег Мельнікаў (Найміт), лаўрэат міжнароднага конкурсу Аляксей Мікуцель (Раман). За дырыжорскім пультам быў Алег Лясун.
🧡 Да сустрэчы, сябры, на традыцыйных вечарах беларускай культуры ў Вялікім тэатры!
#матчынамова #маямова #мойтэатрмаясцэна #чытаемразам
Фота: Сяргей Лукашоў
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🧡 Прачыталі разам! У Вялікім прайшла імпрэза да Міжнароднага дня матчынай мовы. На вечарыне пабываў і карэспандэнт АНТ Аляксандр Мацяс.
#матчынамова #маямова #мойтэатрмаясцэна #чытаемразам
❤️ І яшчэ немнога пачуццяў і эмоцый - фота Міхаіла Несцерава нашай імпрэзы "Чытаем разам".