💥 Сябры, сённяшні вечар беларускай культуры прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы! Чакаем вас у Вялікім тэатры а шостай гадзіне ўвечары! Праграма ў нас вельмі багатая і насычаная рознымі сюрпрызамі!
💥 18:15 - імпрэза ў Камернай зале, на якой мы чакаем сяброў тэатра: паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча, зорку беларускага тэлебачання актрысу Святлану Бароўскую, артыстку, лідэра гурта NAKA Анастасію Шпакоўскую, тэлевядучую Наталлю Бібікаву і інш.
💥 А 19:00 на вялікай сцэне нацыянальны шэдэўр опернага мастацтва - "Сівая легенда" Дз. Смольскага на лібрэта Ул. Караткевіча (пастаноўка М. Панджавідзэ). У галоўных партыях: Ірына - Настасся Масквіна, Любка - Аксана Якушэвіч, Раман - Аляксей Мікуцель, Кізгайла - Уладзімір Громаў. Дырыжор - Алег Лясун.
💥Збіраемся, чытаем і спяваем разам!..
#чытаемразам #мойтэатрмаясцэна #матчынамова #маямова

‼️ Это наши люди! Поздравляем Эдуарда Мартынюка, солиста Одесской оперы и приглашенного артиста белорусского Большого, с режиссерским дебютом! 15 февраля на сцене Одесского театра оперы и балета Эдуард представил свою постановку шедевра Р. Леонкавалло "Паяцы". Дирижером-постановщиком этой концертной версии выступил маэстро Вячеслав Чернухо-Волич! Поздравляем наших коллег!
#odessa #martynjuk #volich #ЕдуардМартинюк #OdessaOpera
#odessa #martynjuk #volich #ЕдуардМартинюк #OdessaOpera
💥 А ў гэты час... У Штутгарце паставілі оперу па творы Святланы Алексіевіч: https://euroradio.fm/u-shtutgarce-pastavili-operu-pa-tvory-svyatlany-aleksievich
https://www.youtube.com/watch?v=2ZTLA1EHGNA&feature=emb_logo
https://www.youtube.com/watch?v=2ZTLA1EHGNA&feature=emb_logo
Навіны Беларусі | euroradio.fm
У Штутгарце паставілі оперу па творы Святланы Алексіевіч
І спалучылі з "Барысам Гадуновым".
🧡"Мова - гэта наша душа, наша соль..." - прызналася Анастасія Шпакоўская. Акторка, лідэр гурта NAKA прыняла ўдзел у імпрэзе "Чытаем разам". Гэты вечар Вялікі тэатр Беларусі зладзіў напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы. І традыцыйна запрасіў сваіх сяброў. 🧡 На гэты раз гледачы, якія а шостай гадзіне сабраліся ў малой зале, апладзіравалі Андрэю Хадановічу. Паэт прачытаў як свае вершы, так і свой пераклад твора Ул. Караткевіча. 🧡 Зорка беларускага тэлебачання актрыса Святлана Бароўская падыйшла да гэтай імпрэзы вельмі крэатыўна і выбрала для чытання беларускую народную казку "Стары бацька". І як сапраўдная дачка свайго таты вельмі расхвалявалася і дала волю сваім пачуццям. 🧡 Ірына Кучынская эмацыйна спела знакамітую "Залатую рыбку" Станіслава Манюшкі. (За раялем была канцэртмайстар Паліна Задрэйка.) 🧡 Культурны аглядальнік тэлеканала АНТ Аляксандр Мацяс прачытаў верш "суседа" тэатра - Максіма Багдановіча "Зорка Венера". 🧡 Рэжысёр, аўтар праграм, прысвечаных тэатру, Наталля Бібікава стала вядучай нашай імпрэзы. А распачыла вечар Настасся Масквіна. Пазней народную артыстку Беларусі гледачы ўбачылі ў ролі Ірыны ў нацыянальнай оперы “Сівая легенда” на вялікай сцэне... Вядомыя людзі краіны прыйшлі ў тэатр, каб падарыць часцінку сваёй любові да нашай зямлі, да нашай роднай мовы...
🧡 Гэта імпрэза стала сапраўдным падарункам для тых, хто набыў квіткі на оперу Дзмітрыя Смольскага «Сівая легенда», лібрэта да якой напісаў класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч. У пастаноўцы М. Панджавідзэ 18 лютага галоўныя партыі выканалі зоркі беларускай оперы: народная артыстка Настасся Масквіна (Ірына), заслужаныя артысты рэспублікі Аксана Якушэвіч (Любка), Уладзімір Громаў (Кізгайла), Алег Мельнікаў (Найміт), лаўрэат міжнароднага конкурсу Аляксей Мікуцель (Раман). За дырыжорскім пультам быў Алег Лясун.
🧡 Да сустрэчы, сябры, на традыцыйных вечарах беларускай культуры ў Вялікім тэатры!
#матчынамова #маямова #мойтэатрмаясцэна #чытаемразам
Фота: Сяргей Лукашоў

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🧡 Прачыталі разам! У Вялікім прайшла імпрэза да Міжнароднага дня матчынай мовы. На вечарыне пабываў і карэспандэнт АНТ Аляксандр Мацяс.
#матчынамова #маямова #мойтэатрмаясцэна #чытаемразам
#матчынамова #маямова #мойтэатрмаясцэна #чытаемразам