‼ У нядзелю, 14 лістапада, тэлеканал "Беларусь 3" рыхтуе для прагляду праграму "Кампазітары Беларусі", прысвечаную Уладзіміру Солтану, вучню знакамітага маэстра і педагога Анатоля Багатырова; аўтару неверагодных па сваёй прыгажосці твораў, у тым ліку - оперы "Дзікае паляванне караля Стаха". Пра Уладзіміра Солтана гавораць музыканты, якія яго добра ведалі, і артысты, якія знаёмы толькі з яго музыкальнай спадчынай. У тым ліку - Віктар Скорабагатаў, першы выканаўца партыі Беларэцкага, і Андрэй Іваноў, дырыжор другой пастаноўкі "Стаха" у гісторыі Вялікага тэатра. Пачатак у 20:10. #Солтан #кампазітарыБеларусі