🔥 У новым выпуску часопіса "Мастацтва" - размова з зоркай Марыінскага тэатра Кацярынай Семянчук, а таксама ўспаміны пра маэстра Яраслава Вашчака - да яго 100-годдзя. #часопіс #мастацтва #зоркі
#Мастацтва
Ён нарадзіўся ў Брэсце, але больш за 20 гадоў аддаў Мінску. Спачатку вучыўся ў харэаграфічным каледжы, потым танцаваў у беларускім Вялікім. 12 сезонаў ён служыў гэтай сцэне. Затым яму апладзіравалі гледачы Грузіі, Эстоніі, Расіі. Цяпер ён вядучы саліст Тэатра балета імя Леаніда Якабсона ў Санкт-Пецярбургу. Але, нават з'ехаўшы, ён усё роўна ніколі не пакідаў родны тэатр: ён стаў прататыпам для постаці Апалона ў скульптурнай кампазіцыі, што вянчае будынак Вялікага, - мастак Генадзь Буралкін менавіта ў ім убачыў прыгажосць грэчаскага бога сонца і мастацтваў. Ён – доўгачаканы госць фестывалю «Балетнае лета ў Вялікім». Яго любіць беларускі глядач. І ён адказвае публіцы той жа любоўю. І прызнаецца: кожны раз вяртаючыся ў Мінск - ён вяртаецца дадому. Госць новага выпуску часопіса "Мастацтва" - Дзяніс Клімук, артыст, які кожны раз сваім існаваннем на сцэне пацвярджае, што балет – гэта мастацтва думкі.
#балет #зоркі #часопіс #музыка

‼️ Даражэнькія сябры! Звярніце ўвагу! Квіткі на Калядны оперны форум-2021 ужо ў продажы! Толькі прэм'еры і канцэрты зорак оперы! З афішай музычнага свята ў Вялікім можна пазнаёміцца тут: https://bolshoibelarus.by/index.php/rus/afisha-ru/opern-forum
#Форум2021 #опера #тэатр #музыка #зоркі
#Форум2021 #опера #тэатр #музыка #зоркі
❤ Уладзімір Громаў стаў госцем праграмы "Настрой!" на Першым канале Беларускага радыё. Народны артыст Беларусі на сцэну Вялікага тэатра выйдзе заўтра, 5 лістапада, у зорным Гала-канцэрце. І ўжо 9 лістапада пабачым спевака ў вобразе Андрэя Беларэцкага ў містычнай оперы Ул. Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха". #радыё #афіша #нашы #зоркі
https://vk.com/wall-47747857_23633
https://vk.com/wall-47747857_23633
VK
Большой театр Беларуси
❤ Уладзімір Громаў стаў госцем праграмы "Настрой!" на Першым канале Беларускага радыё. Народны артыст Беларусі на сцэну Вялікага тэатра выйдзе заўтра, 5 лістапада, у зорным Гала-канцэрце. І ўжо 9 лістапада пабачым спевака ў вобразе Андрэя Беларэцкага ў містычнай…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💞 Літаральна праз некалькі хвілін толькі на тэлеканале "Беларусь 3" - Аксана Волкава (Вялікі тэатр Беларусі), Уладзіслаў Сулімскі (Марыінскі тэатр), Святлана Касьян (маскоўскі тэатр "Новая опера"), Дзмітрый Шабеця (Вялікі тэатр Беларусі) і маэстра Вялікага тэатра Расіі Антон Грышанін - у гала-канцэрце оперных зорак, які прайшоў на беларускай сцэне ў кастрычніку.
#зоркі #опера #музыка
#зоркі #опера #музыка
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Сапраўдны калядны падарунак робіць тэлеканал "Беларусь 3" прыхільнікам опернага мастацтва. Увечары пятніцы і суботы, 7 і 8 студзеня, ў эфіры - Гала-канцэрт зорак сусветнай оперы. Гэта быў заключны акорд Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму, які праходзіў у тэатры вось ужо ў 11-ты раз. Мы зноў пабачым гасцей з Марыінскага тэатра - Кацярыну Семянчук, Уладзіслава Сулімскага, Магерама Гусейнава, з Вялікага тэатра Расіі - Венеру Гімадзіеву, Годэрдзі Джанелідзэ, а таксама салістаў беларускай оперы - Настассю Масквіну, Аксану Волкаву, Марту Данусевіч, Алену Золаву, Станіслава Трыфанава, Дзмітрыя Шабецю, Тараса Прысяжнюка, Андрэя Сялюціна, Аляксандра Міхнюка. Трохі італьянскага сонца прыўнёс у праграму маэстра Джанлука Марчано. Менавіта ён дырыжыраваў сімфанічным аркестрам тэатра.
#зоркі #Мінск #музыка #опера #тэатр #ВялікітэатрБеларусі
#зоркі #Мінск #музыка #опера #тэатр #ВялікітэатрБеларусі
"Я адчуваю асалоду ад таго, што спяваю на беларускай мове. Гэта наша беларуская гісторыя, прыемна, што ў нас ёсць такая пастаноўка. Калі спяваю, у мяне ўзнікае глыбокае і моцнае пачуццё гонару за сваю краіну. Гэты спектакль - наша класіка..." 🎶 Настасся Масквіна - пра оперу Дзм. Смольскага "Сівая легенда", лібрэта да якой напісаў Ул. Караткевіч. Менавіта народная артыстка Беларусі выйдзе 29 сакавіка на сцэну Вялікага тэатра Беларусі ў вобразе Ірыны ў гэтым спектаклі. Ролі Любкі, Кізгайлы і Найміта выканаюць заслужаныя артысты рэспублікі Аксана Волкава, Станіслаў Трыфанаў, Алег Мельнікаў. #Упершыню ў партыі Рамана - лаўрэат міжнародных конкурсаў Дзмітрый Шабеця. Дырыжор - Алег Лясун. #опера #тэатр #гісторыя #дэбют #класіка #годГістарычнайпамяці #Караткевіч #музыка #Беларусь #зоркі #афіша #сакавік #беларускаяопера #Мінск
#Квіткі можна набыць тут
#Квіткі можна набыць тут
🥀 Гала-канцэрт вядучых салістаў оперы Вялікага тэатра Беларусі прайшоў у Оршы 11 сакавіка, напярэдадні Рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца Беларусі». Настасся Масквіна, Дар'я Гаражанка, Марына Ліхашэрст, Уладзімір Громаў, Андрэй Сялюцін, Андрэй Мацюшонак, Аляксандр Міхнюк і калектыў «A.M.A.D.I.S. Brass» на сцэне гарадскога цэнтра культуры выканалі сапраўдныя «хіты» з усімі любімых опер і аперэт.
Рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца Беларусі» праводзіцца з 2010 года. У 2022-м гэтым горадам стала Орша. На тэрыторыі Аршанскага раёна знаходзіцца музей Уладзіміра Караткевіча і дом Янкі Купалы. Фота: Віктар Сасноўскі/www.orshanka.by #Беларусь #культура #сталіца #горад #Купала #Караткевіч #зоркі #опера #музыка

#bolshoibelarus90 Для ўсіх - тых, хто не глядзеў канцэрт зорак беларускай оперы, і для тых, хто бачыў ужо гэтую праграму, але хацеў бы атрымаць асалоду яшчэ раз, #сёння на тэлеканале "Беларусь 3" - канцэрт Настассі Масквіной і Аксаны Волкавай "Belcanto". Пачатак - а 17:00. #опера #зоркі #нашы #дзівы #беларускаяопера
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM