Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.53K subscribers
23K photos
1.45K videos
1 file
4.39K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
Download Telegram
У чацвер, 28 верасня, у партыі Надзеі Яноўскай у оперы Ул.Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" (рэжысёр Г.Маторная) #упершыню на сцэну Вялікага тэатра Беларусі выйдзе маладая салістка Настасся Міхнавец.
#bolshoibelarus91

"Як толькі прыступіла да разбору гэтай партыі, усвядоміла, якая яна цяжкая! Як кажуць, «маленькая, ды ўдаленькая», - дзеліцца эмоцыямі лаўрэат міжнародных конкурсаў Настасся Міхнавец. - Працаваць давялося імкліва: пасля ўводу ў партыю Разіны ("Севільскі цырульнік" Дж.Расіні) мне давялося ў максімальна сціснутыя тэрміны ўсё вывучыць. Вядома, я працягваю працаваць над роллю кожны дзень. Гэта бесперапынная праца... Самае галоўнае ў гэтым складаным вобразе - усвядоміць, як шмат у Надзеі чалавечнасці. Яна гатова ахвяраваць сабой у імя выратавання іншых. Гэта стрыжань яе характару. А каханне Беларэцкага вяртае яе да жыцця. Андрэй - як праменьчык сонца, што прабіўся праз стагадовыя лясныя гушчары, даў ёй зразумець, што жыццё можа быць іншым..."
#дэбют #опера #прыгажосць #Беларусь #упершыню #Караткевіч #Солтан #тэатр #ВялікітэатрБеларусі #восень #верасень #хутка #афіша #музыка

Квіткі

Фота: Таццяна Бервіна
#bolshoibelarus91
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".

Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Настасся Міхнавец, Сяргей Франкоўскі, Дзяніс Янцэвіч, Васіль Кавальчук, Аляксандр Міхнюк, Андрэй Селюцін, Віктар Мендзелеў, Андрэй Мацюшонак, Ілля Пеўзнер. Дырыжор Уладзімір Авадок. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #верасень #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск

Не скупіцеся на апладысменты, дарагія гледачы! Асабліва - для Дзяніса Янцэвіча, сёння ў саліста оперы - дзень народзінаў!
"Любіце і вывучайце вялікае мастацтва музыкі. Яно адкрые вам цэлы свет высокіх пачуццяў, жарсцяў, думак. Яно зробіць вас духоўна багатым. Дзякуючы музыцы вы знойдзеце ў сабе новую сілу, якая да таго часу вам не была вядома. Вы ўбачыце жыццё ў новых тонах і фарбах..." Дзм. Шастаковіч
#bolshoibelarus91

З Міжнародным днём музыкі, сябры!
#музыка #дзень #сёння #тэатр #прыгажосць #мастацтва #свет
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
За нараджэннем новага Адама назірала Лідзія Заблоцкая. Карэспандэнт тэлеканала "Беларусь 1" пабывала на рэпетыцыі балета "Стварэнне свету" і запрашае вас на "Праменад" у Вялікі тэатр Беларусі. Заўтра ўвечары на галоўнай сцэне прадстане "Свет", які стварылі кампазітар А.Пятроў, харэограф В.Елізар'еў і мастак Я.Лысік. Квіткі

#балет #прыгажосць #свет #тэатр #музыка #юбілей #харэограф #Мінск #горад #нядзеля
#bolshoibelarus91
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".

Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Настасся Міхнавец, Дзмітрый Шабеця, Уладзімір Громаў, Аляксандр Кеда, Аляксандр Міхнюк, Станіслаў Трыфанаў, Юрый Балацько, Аляксандр Гелах, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор Юрый Караваеў. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #кастрычнік #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск

Не скупіцеся на апладысменты, дарагія гледачы! Асабліва - для Дзмітрыя Шабеці, сёння ў саліста оперы - дзень народзінаў!
В комической опере Дж. Россини "Севильский цирюльник", показ которой пройдёт 13 декабря в рамках Минского международного Рождественского оперного форума, примут участие приглашенный солист Большого театра России Годердзи Джанелидзе и солист Камерной сцены им. Б.А.Покровского московского Большого Валерий Макаров. #bolshoibelarus91

Артистов, безусловно, знает и любит белорусская публика. И если Валерия Макарова наш зритель уже слышал в партии Графа Альмавивы, то Годердзи Джанелидзе впервые споёт в Минске партию Дона Базилио в опере Дж. Россини.

Билеты в продаже

#опера #музыка #Минск #тэатр #мастацтва #искусство #голос #артист #звезды #ждем #афиша #билеты
#Сёння, 26 снежня, беларуская культурная супольнасць азначае 130-годдзе з дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў беларускай кампазітарскай школы - беларускага класіка ХХ стагоддзя Яўгена Цікоцкага. Менавіта яго опера "Міхась Падгорны" адкрывала ўласны будынак Тэатра оперы і балета ў 1939 годзе. А 79 год таму - 24 снежня 1944-га ў зале Дома Чырвонай Арміі адбылася прэм'ера оперы "Алеся". Гэта сапраўды стала значнай падзеяй для вызваленага Мінску і для ўсёй рэспублікі, на тэрыторыі якой яшчэ ішлі баі...
#bolshoibelarus91

З гэтай нагоды Вялікі тэатр Беларусі прапануе зноў "прыйсці" на анлайн-выставу - пагартаць старонкі гісторыі беларускай оперы.
#выстава #гісторыя #Беларусь #тэатр #музыка #опера #Вялікітэатр #глядзець #абавязкова #юбілей #легенда

Глядзім экспазіцыю тут
Музыка, мова, характары...
"...Дух беларускіх легенд ды паданняў адчуваецца адразу ж з уверцюры - музыка выплывае нібыта з мінуўшчыны і злучае часы, каб тых, хто сядзіць у зале, не проста заглыбіць у дзею, а зрабіць сузіральнікамі падзей, што адбываюцца на сцэне...
#bolshoibelarus91

Напэўна, Уладзіміру Караткевічу было няпроста адаптаваць літаратурны твор для сцэнічнага ўвасаблення, але ж яго светабачанне і стыль усё ж адчуваюцца, асабліва, калі слухаеш прыгожа-пранікнёныя арыі, якія гучаць па-беларуску. А як іначай, калі героі разважаюць пра вельмі тонкія і інтымныя рэчы: каханне да жанчыны і любоў да радзімы?..
#музыка #опера #прыгажосць #слухаемсваё #Мінск #горад #тэатр #Вялікітэатр #Беларусь #слова #артыст #настрой

Шчырае і ахвярнае каханне, жаданне змагацца за яго, сяброўская здрада і бязлітасная рэўнасць, за якой стаіць смерць... І цяжка сказаць, хто з чатырох герояў тут другасны. Сплятаецца складаная інтрыга, калі шляхціц Раман закаханы ў халопку Ірыну, якая належыць яго сябру Кізгайлу. А яго жонка Любка супраць таго, каб адпусціць Ірыну... Увага гледача пераключаецца з аднаго героя на іншага... Але сутнасць і кульмінацыя — арыя Рамана, калі яго раздзіраюць сумненні, і тут выразна гучыць тэма болю за радзіму. Яна ёсць, няхай дзея ўсё ж ідзе ўслед за каханнем - яно ставіцца ў аснову ўсяго, яно перамагае змрок і разбурае смерць. Стрыжань галоўнага героя ў тым, што ён умее любіць і кахаць..." Л.Цімошык для партала "Звязда"

Музыка Дзмітрыя Смольскага будзе гучаць у Вялікім 13 лютага. На сцэне - опера "Сівая легенда", лібрэта да якой напісаў сам Уладзімір Караткевіч. За дырыжорскім пультам - Юрый Караваеў. У галоўных партыях: Алена Золава, Дзмітрый Шабеця, Аксана Волкава, Уладзімір Громаў, Дзмітрый Капілаў.

Квіткі тут
Люты - самы кароткі месяц, але абавязкова знайдзіце час, каб завітаць ва ўтульныя залы Вялікага тэатра Беларусі. Акуніцеся ў прыгожыя сусветы сапраўднага мастацтва...
#настрой #прыгажосць #тэатр #Вялікітэатр #опера #балет #музыка #горад #Мінск #зіма #люты #амальвясна
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха"
#bolshoibelarus91

Увечары галоўныя партыі ў оперы выканаюць: Таццяна Гаўрылава, Сяргей Франкоўскі, Дзяніс Янцэвіч, Андрэй Валенцій, Аляксандр Міхнюк, Станіслаў Трыфанаў, Віктар Мендзелеў, Андрэй Мацюшонак, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор Юрый Караваеў. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #вясна #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск

У 2023 годзе пастаноўка Ганны Маторнай стала пераможцам Нацыянальнай тэатральнай прэміі.
И снова на авансцене театрального парка - наша звезда. В новом наряде, в новой форме. И все так же прекрасна:) #тэатр #театр #осень #восень #настрой #настроение #фото #мойтеатр #Большойтеатр #БольшойтеатрБеларуси #Минск #город #мойгород #красота #околотеатра

Фото Т.Бервиной