🔥 3 лістапада - дзень нараджэння Якуба Коласа. Беларускі #паэт, #празаік, грамадскі #дзеяч, #перакладчык, #педагог, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры, нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне. Творамі Якуба Коласа натхняліся многія кампазітары. Няма беларуса, які б не ведаў песню "Мой родны кут!..". Па "Дрыгве" Якуба Коласа створана адна з першых беларускіх нацыянальных опер - "У пушчах Палесся" (кампазітар Анатоль Багатыроў). Юрыем Семянякам напісана опера "Новая зямля" па аднайменнай паэме Песняра. #ЯкубКолас #тэатр #опера #музыка #архіў #фота #гісторыя
Фота з архіва Вялікага тэатра Беларусі
Фота з архіва Вялікага тэатра Беларусі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ЯкубКолас_140
Вялікі тэатр Беларусі далучаецца да дня, які святкуюць па ўсёй Беларусі. 3 лістапада - дзень нараджэння народнага паэта Якуба Коласа. Беларускі #паэт, #празаік, грамадскі #дзеяч, #перакладчык, #педагог, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры, нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне. Творамі Якуба Коласа натхняліся многія кампазітары. Няма беларуса, які б не ведаў песню "Мой родны кут!..". Па "Дрыгве" Якуба Коласа створана адна з першых беларускіх нацыянальных опер - "У пушчах Палесся" (кампазітар Анатоль Багатыроў). Юрыем Семянякам напісана опера "Новая зямля" па аднайменнай паэме Песняра.
Яшчэ адным доказам таго, што коласаўскае слова жыве, служыць і тое, што сучасныя беларускія кампазітары пішуць рамансы на яго творы. Вось і Дзмітрый Шабеця, саліст оперы Вялікага тэатра Беларусі, у сваю праграму "Беларускія прэм'еры" уключыў "Ой, вы, думкі" - кампазітара Кацярыны Гігевіч на словы Якуба Коласа. За раялем - Юлія Шчарбакова.
#ЯкубКолас_140 #Колас140 #ЯкубКолас #тэатр #опера #музыка #гісторыя

#bolshoibelarus90
Максім Багдановіч - адзін з самых запатрабаваных беларускімі кампазітарамі паэтаў. Практычна адразу пасля смерці Багдановіча яны пачалі звяртацца да яго творчай спадчыны. Самыя першыя рамансы на яго вершы, створаныя Янам Тарасевічам, датуюцца 1918 годам. Прыкладна ў тыя ж часы была напісана Рак-Міхайлоўскім і знакамітая “Зорка Венера”, якую чакаў надзвычай яркі лёс. Мала хто ведае, што гэта цалкам аўтарская песня, бо яна адразу, як кажуць, “пайшла ў народ”. Літаральна гадоў за дзесяць “Зорка Венера” стала настолькі папулярнай і шырокавядомай, што ўспрымалася беларусамі як народная... Зараз "Зорка Венера" кожны вечар гучыць у Вялiкiм тэатры: менавiта гэтая мелодыя была абраная для званкоў, што запрашаюць гледачоў заняць свае месцы ў зале. #Сёння дзень нараджэння Паэта. Максіму Багдановічу - 131 год. #паэт #тэатр #музыка #Мінск