"Я адчуваю асалоду ад таго, што спяваю на беларускай мове. Гэта наша беларуская гісторыя, прыемна, што ў нас ёсць такая пастаноўка. Калі спяваю, у мяне ўзнікае глыбокае і моцнае пачуццё гонару за сваю краіну. Гэты спектакль - наша класіка..." 🎶 Настасся Масквіна - пра оперу Дзм. Смольскага "Сівая легенда", лібрэта да якой напісаў Ул. Караткевіч. Менавіта народная артыстка Беларусі выйдзе 29 сакавіка на сцэну Вялікага тэатра Беларусі ў вобразе Ірыны ў гэтым спектаклі. Ролі Любкі, Кізгайлы і Найміта выканаюць заслужаныя артысты рэспублікі Аксана Волкава, Станіслаў Трыфанаў, Алег Мельнікаў. #Упершыню ў партыі Рамана - лаўрэат міжнародных конкурсаў Дзмітрый Шабеця. Дырыжор - Алег Лясун. #опера #тэатр #гісторыя #дэбют #класіка #годГістарычнайпамяці #Караткевіч #музыка #Беларусь #зоркі #афіша #сакавік #беларускаяопера #Мінск
#Квіткі можна набыць тут
#Квіткі можна набыць тут