Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.6K subscribers
23.2K photos
1.48K videos
1 file
4.42K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
Download Telegram
"Беларуская аўдыторыя вельмі добразычлівая. Часам у тэатрах ёсць адчуванне, што не ўсе ў зале ўсведамляюць ролю дырыжора ў спектаклі. Дык вось беларускі глядач, па маіх назіраннях, вельмі тонка адчувае і разумее нашу працу. Прыём заўсёды надзвычай цёплы, эмацыянальны, і, вядома, гэта вельмі прыемна".
Арцём Макараў, галоўны дырыжор Вялікага тэатра Беларусі
#цытата

Пабачым народнага артыста Башкартастана за працай сёння ў Вялікім - на оперы Дж.Вердзі "Травіата". Квіткі яшчэ можна набыць, а інтэрв'ю з маэстра - прачытаць у новым выпуску газеты "Літаратура і мастацтва". Фота: Кастусь Дробаў
#цытата
“Гэта партыя распальвае кроў. Бясконца прыгожая музыка, моцнае беларускае слова… Тут адкрываецца настолькі багаты свет чалавечых пачуццяў – кахання і рэўнасці, помсты і нянавісці, але над усім гэтым узвышаецца вобраз кахання, здольнага перанесці самыя цяжкія выпрабаванні… З выдатнымі калегамі мы не раз сустракаліся ў самых розных спектаклях, але кожнае выйсце на сцэну з такімі майстрамі – гэта вялікае задавальненне”.
#bolshoibelarus91

1 лістапада ўладальнік медаля Францыска Скарыны Дзмітрый Шабеця ўпершыню выйдзе ў ролі Рамана ў оперы Дзм.Смольскага “Сівая легенда”. Калегамі маладога тэнара стануць зоркі Беларускай оперы – народныя артысты краіны Настасся Масквіна, Уладзімір Громаў, заслужаныя артысты рэспублікі Аксана Якушэвіч, Алег Мельнікаў. За дырыжорскім пультам у гэты вечар – Юрый Караваеў.
Народная артыстка Беларусі Настасся Масквіна 1 лістапада выйдзе да гледачоў у вобразе Ірыны ў нацыянальнай оперы Дзм.Смольскага «Сівая легенда».
#bolshoibelarus91

«Меня перапаўняе пачуццё гонару за тое, што ў нас ёсць беларуская пастаноўка вельмі высокага кампазітарскага і рэжысёрскага ўзроўню. Мець нацыянальную оперу ў нацыянальным тэатры – наш абавязак. З гэтым спектаклем мы можам прадстаўляць Беларусь на оперных сцэнах свету… Сюжэт оперы – хвалюючы, яркі, актуальны на ўсе часы…». Настасся Масквіна
#цытата

«У гэтай партыі Настасся Масквіна паражае багаццем граняў сцэнічнага вобразу, – пішуць крытыкі, – выдатным вакалам і такой віртуознай дакладнасцю інтанавання, калі суперажываеш кожнаму слову. І музычна, і сцэнічна яе Ірына – светлая і чыстая, рашучая і адважная, трапяткая і чулая. У гэтым вобразе адчуваецца маштаб выканаўцы, ужо ў першых сцэнах ёю закладзена прадчуванне будучай драмы… Вобраз закаханай і моцнай у сваім пачуцці Ірыны, што стварае Настасся Масквіна, – адзін з самых запамінальных у пастаноўцы, гэта адна з самых яркіх прац салісткі. Ірына Настассі Масквіной – вобраз беларускай жанчыны, якая мужна йдзе на пакуты дзеля кахання…»

Квіткі