Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.53K subscribers
23K photos
1.45K videos
1 file
4.39K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
Download Telegram
"У нас працавалі свае дырыжоры-асобы. Як Таццяна Міхайлаўна Каламійцава. На ўсёй савецкай прасторы тады былі толькі дзве жанчыны-дырыжоры — Вераніка Дударава і Таццяна Каламійцава. У мяне з ёй адразу ўзнікла паразуменне, хоць я была яшчэ студэнткай. Я адчула роднасную душу, а яна паверыла ў мяне: як хормайстру-пастаноўшчыку даручыла мне «Казкі Гофмана» Афенбаха. Калі мы павезлі гэты спектакль у Маскву, то Іван Сямёнавіч Казлоўскі прыйшоў пасля першага акту за заслону шукаць хормайстра. Ён тады хадзіў у характэрным капялюшыку, са скураным выцертым партфельчыкам. Я разумела, што гэта вялікі Казлоўскі! А ён сказаў мне незабыўныя словы: «Я рэдка чую такую зладжанасць і такі штрых у хору, як сёння»...
#хор #хормайстар #тэатр #Беларусь #музыка #опера #bolshoibelarus91

Яе творчае жыццё — гэта Вялікі тэатр Беларусі, куды Ніна Ламановіч прыйшла яшчэ студэнткай трэцяга курса кансерваторыі: назірала, прыглядалася, вучылася. Набіралася досведу, каб аднойчы стаць галоўным хормайстрам тэатра. На гэтай пасадзе яна ўжо 30 гадоў. За гэты час калектыў не проста змяніўся, а стаў асобнай творчай сілай, якая акрамя працы ў спектаклях рыхтуе асобныя праграмы і дае канцэрты. Нездарма галоўны хормайстар нашага Вялікага тэатра Ніна Ламановіч мае званне народнай артысткі Беларусі. Яна была сведкай і гістарычных працэсаў у тэатры, які сёлета адзначыў 90 гадоў, і сёння з'яўляецца адной з тых асоб, якія ўплываюць на яго ўзровень. Пра гэта і многае іншае - у размове Ніны Іосіфаўны з карэспандэнтам выдавецкага партала "Звязда" Ларысай Цімошык.