Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.39K subscribers
22.3K photos
1.37K videos
1 file
4.32K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
Download Telegram
Дні еўрапейскай спадчыны у Вялікім. Ля Камернай залы можна пазнаёміцца з тэатральнымі афішамі нашых замежных гастроляў, а таксама пабачыць сцэнiчныя касцюмы Таццяны Лісавенка да спектакля "Дзiкае паляванне караля Стаха" - гэтай прэм'ернай операй Уладзіміра Солтана Вялікі тэатр Беларусі распачаў свой 89-ты #сезон. #Сёння для гасцей тэатра рыхтуецца экскурсія і тэатралізаваны канцэрт. #гісторыя #тэатр #спадчына
#Сёння Вялікі тэатр Беларусі стаў цэнтрам, дзе прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дзён еўрапейскай спадчыны: https://bolshoibelarus.by/rus/novosti-novye/4641-gistoryya-teatr-spadchyna.html #гісторыя #тэатр #спадчына
#bolshoibelarus90
Сёння, у Дзень народнага адзінства, на нашай сцэне опера, якая стала нацыяльнай спадчынай, -- “Дзікае паляванне караля Стаха” Уладзіміра Солтана паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча. Спектакль у пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Ганны Маторнай перамог у 2021 годзе ў Рэспубліканскім конкурсе на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі ў намінацыі "Лепшы спектакль музычнага тэатра". Сённяшні паказ таксама ладзіцца ў рамках акцыі "Жывая гісторыя": студэнты вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама гімназій-каледжаў мастацтваў могуць набыць квіткі са зніжкай у 50% у касах тэатра.
Сёння галоўныя партыі ў дэтэктыўнай драме выканаюць: Алена Золава, Уладзімір Громаў, Сяргей Франкоўскі, Андрэй Сялюцін, Юрый Балацько, Аляксандр Міхнюк, Андрэй Валенцій, Андрэй Мацюшонак, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор - Юрый Караваеў.
Квіткі яшчэ можна паспець набыць.
#опера #тэатр #Беларусь #спадчына #Караткевіч #Солтан
#bolshoibelarus90
Засталося тры квіткі! Сёння на нашай сцэне опера “Дзікае паляванне караля Стаха” Уладзіміра Солтана паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча. Спектакль у пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Ганны Маторнай перамог у 2021 годзе ў Рэспубліканскім конкурсе на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі ў намінацыі "Лепшы спектакль музычнага тэатра". Сённяшні паказ ладзіцца ў гонар народнага артыста Беларусі Сяргея Франкоўскага, які 15 кастрычніка адзначыў юбілей. Артыст выйдзе ў адной з сваіх любімых роляў - Дубатоўка. Галоўныя партыі ў дэтэктыўнай драме выканаюць: Марта Данусевіч, Дзяніс Янцэвіч, Станіслаў Трыфанаў, Віктар Мендзелеў, Аляксандр Міхнюк, Аляксандр Кеда, Аляксандр Гелах, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор - Уладзімір Авадок.
Квіткі
#опера #тэатр #Беларусь #спадчына #Караткевіч #Солтан