Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.39K subscribers
22.3K photos
1.37K videos
1 file
4.32K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
Download Telegram
#Камернаязала
❤️ 23 лістапада ў Камернай зале будзе гучаць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка беларускіх кампазітараў. «Маё каханне» – так назвала праграму канцэртмайстар оперы Ірына Целяпнёва. Яна ж прыдумала для гледачоў #новы #фармат сустрэчы.
❤️ "Я вельмі спадзяюся, што пасля праграмы мы з вамі, дарагія гледачы, застанемся і пагаворым. Давайце паспрабуем вынайсці новы фармат сустрэчы. Каб атрымалася не так традыцыйна: паапладзіравалі адзін аднаму – і разышліся ў розныя бакі. Я гатова адказаць на любое пытанне, што тычыцца музыкі. Гарантую, што буду адказваць вельмі шчыра, але і вы зможаце гэтак жа адкрыта выказаць, што вам спадабалася ці не спадабалася, што б вы інтэрпрэтавалі па-іншаму, ды і ўвогуле вельмі актуальна пагаварыць пра беларускую музыку ў прынцыпе. Для нас, артыстаў, такая сустрэча будзе вельмі важная. Спадзяюся, што і вам будзе цікава застацца і паразмаўляць…»
Падрабязнасці: https://bolshoibelarus.by/rus/novosti-novye/4681-kontsert-v-kamernom-novyj-format.html
У кастрычніку гэтыя беларускія спектаклі едуць у Вялікі тэатр Расіі - на гастролі. А ў верасні пастаноўкі Ганны Маторнай - опера Ул. Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" - і Валянціна Елізар'ева - балета П. Чайкоўскага "Шчаўкунок", - упэўнены, зноў збяруць аншлагі ў родным Вялікім тэатры Беларусі. Звярніце ўвагу на 14 і 30 верасня ("Шчаўкунок") і 17 верасня ("...Паляванне..."): https://bolshoibelarus.by/rus/afisha-ru/afisha-ru/month.calendar/2022/08/06/-.html

#афіша #квіткі #восень #верасень #балет #опера #тэатр #музыка #афіша #сезон #новы
Прыходзiць #восень залатая,
Лiст жоўты – лепшая з украс...
Высока ў небе сонца ззяе,
Дае натхненне i дабро,
I павуцiнне праплывае,
У блакiт уплятае серабро...
#настрой #верасень #сезон #новы #тэатр #разам
Фото: Таццяна Бервіна
"Калі толькі ўслыхаў музыку - заплакаў ад нахлынуўшых эмоцый. Так і запісаў у партытуры. Упершыню ў жыцці", - прызнаваўся Юрый Траян, калі пачынаў працаваць над балетам "Анастасія". Упэўнены, усе гэтыя пачуцці, якія аўтары пастаноўкі паўпляталі ў музыку, рухі, танцы, маляўнічыя вобразы, сцэнаграфію, перададуць артысты, якія ў новым сезоне - 17 верасня выйдуць на сцэну Вялікага тэатра, каб расказаць харэаграфічную легенду пра Анастасію Слуцкую.
#bolshoibelarus91

У галоўных партыях мы пабачым Вікторыю Трэнкіну, Сцяпана Колчука, Дзяніса Шпака, Уладзіміра Руду і Надзею Філіпаву. За дырыжорскім пультам у гэты вечар Юрый Караваеў.
#сезон #новы #верасень #афіша #квіткі #балет #Беларусь #гісторыя

Нагадаем, што паказ спектакля прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
Квіткі тут

Фота: Міхаіл Несцераў