Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.53K subscribers
23K photos
1.45K videos
1 file
4.39K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
Download Telegram
У нядзелю, 14 лістапада, тэлеканал "Беларусь 3" рыхтуе для прагляду праграму "Кампазітары Беларусі", прысвечаную Уладзіміру Солтану, вучню знакамітага маэстра і педагога Анатоля Багатырова; аўтару неверагодных па сваёй прыгажосці твораў, у тым ліку - оперы "Дзікае паляванне караля Стаха". Пра Уладзіміра Солтана гавораць музыканты, якія яго добра ведалі, і артысты, якія знаёмы толькі з яго музыкальнай спадчынай. У тым ліку - Віктар Скорабагатаў, першы выканаўца партыі Беларэцкага, і Андрэй Іваноў, дырыжор другой пастаноўкі "Стаха" у гісторыі Вялікага тэатра. Пачатак у 20:10. #Солтан #кампазітарыБеларусі
#bolshoibelarus90
Сёння, у Дзень народнага адзінства, на нашай сцэне опера, якая стала нацыяльнай спадчынай, -- “Дзікае паляванне караля Стаха” Уладзіміра Солтана паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча. Спектакль у пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Ганны Маторнай перамог у 2021 годзе ў Рэспубліканскім конкурсе на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі ў намінацыі "Лепшы спектакль музычнага тэатра". Сённяшні паказ таксама ладзіцца ў рамках акцыі "Жывая гісторыя": студэнты вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама гімназій-каледжаў мастацтваў могуць набыць квіткі са зніжкай у 50% у касах тэатра.
Сёння галоўныя партыі ў дэтэктыўнай драме выканаюць: Алена Золава, Уладзімір Громаў, Сяргей Франкоўскі, Андрэй Сялюцін, Юрый Балацько, Аляксандр Міхнюк, Андрэй Валенцій, Андрэй Мацюшонак, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор - Юрый Караваеў.
Квіткі яшчэ можна паспець набыць.
#опера #тэатр #Беларусь #спадчына #Караткевіч #Солтан
#bolshoibelarus90
Засталося тры квіткі! Сёння на нашай сцэне опера “Дзікае паляванне караля Стаха” Уладзіміра Солтана паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча. Спектакль у пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Ганны Маторнай перамог у 2021 годзе ў Рэспубліканскім конкурсе на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі ў намінацыі "Лепшы спектакль музычнага тэатра". Сённяшні паказ ладзіцца ў гонар народнага артыста Беларусі Сяргея Франкоўскага, які 15 кастрычніка адзначыў юбілей. Артыст выйдзе ў адной з сваіх любімых роляў - Дубатоўка. Галоўныя партыі ў дэтэктыўнай драме выканаюць: Марта Данусевіч, Дзяніс Янцэвіч, Станіслаў Трыфанаў, Віктар Мендзелеў, Аляксандр Міхнюк, Аляксандр Кеда, Аляксандр Гелах, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор - Уладзімір Авадок.
Квіткі
#опера #тэатр #Беларусь #спадчына #Караткевіч #Солтан
У чацвер, 28 верасня, у партыі Надзеі Яноўскай у оперы Ул.Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" (рэжысёр Г.Маторная) #упершыню на сцэну Вялікага тэатра Беларусі выйдзе маладая салістка Настасся Міхнавец.
#bolshoibelarus91

"Як толькі прыступіла да разбору гэтай партыі, усвядоміла, якая яна цяжкая! Як кажуць, «маленькая, ды ўдаленькая», - дзеліцца эмоцыямі лаўрэат міжнародных конкурсаў Настасся Міхнавец. - Працаваць давялося імкліва: пасля ўводу ў партыю Разіны ("Севільскі цырульнік" Дж.Расіні) мне давялося ў максімальна сціснутыя тэрміны ўсё вывучыць. Вядома, я працягваю працаваць над роллю кожны дзень. Гэта бесперапынная праца... Самае галоўнае ў гэтым складаным вобразе - усвядоміць, як шмат у Надзеі чалавечнасці. Яна гатова ахвяраваць сабой у імя выратавання іншых. Гэта стрыжань яе характару. А каханне Беларэцкага вяртае яе да жыцця. Андрэй - як праменьчык сонца, што прабіўся праз стагадовыя лясныя гушчары, даў ёй зразумець, што жыццё можа быць іншым..."
#дэбют #опера #прыгажосць #Беларусь #упершыню #Караткевіч #Солтан #тэатр #ВялікітэатрБеларусі #восень #верасень #хутка #афіша #музыка

Квіткі

Фота: Таццяна Бервіна