Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.39K subscribers
22.3K photos
1.37K videos
1 file
4.32K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️ Шаноўныя сябры! 8 верасня мы адкрыемся прэм'ерным спектаклем - операй Ул. Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха". Вашы любімыя артысты прапануюць перачытаць легендарную аповесць. І лепей за ўсё гэта зрабіць... пад лямпай Караткевіча, гэты рарытэт зараз захоўваецца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Салісты оперы чытаюць абраныя невялічкія ўрыўкі і запрашаюць распачаць новы #сезон #разам .
#подлампойКороткевича #дикаяохотакороляСтаха #читаемКороткевича #музейбелорусскойлитературы #падлямпайКараткевіча #ДзікаепаляваннекараляСтаха #opera #опера #музыка #афиша #театр #тэатр #хутка
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Шаноўныя сябры! 8 верасня мы адкрыемся прэм'ерным спектаклем - операй Ул. Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха". Вашы любімыя артысты прапануюць перачытаць легендарную аповесць. І лепей за ўсё гэта зрабіць... пад лямпай Караткевіча, гэты рарытэт зараз захоўваецца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Салісты оперы чытаюць абраныя невялічкія ўрыўкі і запрашаюць распачаць новы #сезон #разам .
#подлампойКороткевича #дикаяохотакороляСтаха #читаемКороткевича #музейбелорусскойлитературы #падлямпайКараткевіча #ДзікаепаляваннекараляСтаха #opera #опера #музыка #афиша #театр #тэатр #хутка
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Шаноўныя сябры! Вашы любімыя артысты Вялікага запрашаюць распачаць новы, 89-ты #сезон #разам . 8 верасня мы адкрыемся прэм'ерным спектаклем - операй Ул. Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха".
#подлампойКороткевича #дикаяохотакороляСтаха #читаемКороткевича #музейбелорусскойлитературы #падлямпайКараткевіча #ДзікаепаляваннекараляСтаха #opera #опера #музыка #афиша #театр #тэатр #хутка
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️ Шаноўныя сябры! 8 верасня мы адкрыемся прэм'ерным спектаклем - операй Ул. Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха". Вашы любімыя артысты прапануюць перачытаць легендарную аповесць. І лепей за ўсё гэта зрабіць... пад лямпай Караткевіча, гэты рарытэт зараз захоўваецца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Салісты оперы чытаюць абраныя невялічкія ўрыўкі і запрашаюць распачаць новы #сезон #разам .
#подлампойКороткевича #дикаяохотакороляСтаха #читаемКороткевича #музейбелорусскойлитературы #падлямпайКараткевіча #ДзікаепаляваннекараляСтаха #opera #опера #музыка #афиша #театр #тэатр #хутка
Даражэнькія сябры! На сайце тэатра ўжо можна пазнаёміцца з афішай на #май: https://bolshoibelarus.by/rus/afisha-ru/afisha-ru/month.calendar/2022/5/1/-.html
Прапануем звярнуць увагу на творчы вечар балерыны Ірыны Яромкінай. 15 мая на сцэну Вялікага, якой яна аддала чвэрць века, народная артыстка Беларусі выйдзе ў самых розных вобразах - ужо знаёмых гледачу, а таксама новых. Безумоўна, чакаем і нейкіх сюрпрызаў. Ну і адзначым яшчэ адну дату - 25 мая, у гэты вечар чакаем любімых гледачоў - адзначым дзень народзінаў тэатра #разам. #афіша #май #квіткі #спектакль #опера #балет #музыка #мастацтва #чакаем
🥀 У гэтым свеце існуе шмат рэчаў, здольных адапхнуць нас адзін ад аднаго. І ўсё ж ёсць тое, што нас аб'ядноўвае. Гэта - тэатральнае мастацтва. Мастацтва, якое дорыць любоў, надзею, святло, прыгажосць, натхненне. Мастацтва, якое дапамагае паверыць у цуд. Мастацтва, якое прымушае думаць. Мастацтва, якое не можа пакінуць абыякавым. Мастацтва, ад якога замірае сэрца. Мастацтва, якое кранае душу. Мастацтва, якое размаўляе з намі на мове, зразумелай усім. Адзінае мастацтва, якое можа прымусіць цябе плакаць і смяяцца. Мастацтва, якое трэба слухаць і чуць. Мастацтва, дзякуючы якому мы застаемся людзьмі... З Міжнародным днём тэатра, сябры! Застаемся #разам... З любоўю, Вялікі тэатр Беларусі. #Дзень_тэатра_2022 #День_театра_2022 #World_Theatre_Day_2022
"Дэманстрацыя цудадзейных абразоў у Вялікім тэатры - выключны выпадак. Яны пакінулі залу аднаго храма - музейнага, каб прадстаць перад гледачамі другога храма - тэатральнага..." #Сёння у Вялікім прайшоў Вечар беларускага мастацтва. У фае можно было пазнаёміцца з творамі беларускага іканапісу XVII-XIX стагоддзяў, дакрануцца да цудадзейных абразоў, пранікнуцца іх хараством. Пра кожны твор неверагодна цікава расказаў дырэктар Музея старажытнабеларускага мастацтва Барыс Лазука. А ўжо дзве гадзіны апасля гледачы не жадалі адпускаць са сцэны Настассю Масквіну, Аксану Якушэвіч, Сяргея Франкоўскага, Уладзіміра Громава, Алега Мельнікава і дырыжора Алега Лесуна. Менавіта яны расказалі гісторыю кахання і здрады, што адбылася ў Магілёве XVII стагоддзя. У тэатры гучала "Сівая легенда" Дзмітрыя Смольскага... Дзякуй, сябры, што мы былі ў гэты вечар #разам... #театр #место_силы #чудо #музыка #вечер #выставка #храм Фото: Павел Русак
#Сёння, у Міжнародны дзень музеяў, Вялікі тэатр Беларусі віншуе ўсіх калег! #Дзякуй вам вялікі за веды, якімі з задавальненнем дзеляціся з гледачамі; #дзякуй за тое, што захоўваеце нашу спадчыну; дзякуй за прыгажосць, якая заўсёды выклікае захапленне. #Дзякуй сябрам тэатра за падтрымку, за тое, што застаецеся #разам. Са святам!
#дзеньмузеяў
Опера і балет, безумоўна, гэта не музей, гэта жывое мастацтва. Але Вялікі тэатр сам не аднойчы ператворываўся ў музейную пляцоўку, а таксама з задавальненнем прымаў удзел у самых разнастайных музейных акцыях. Упэўнены, гэта былі цікавыя праекты для гледачоў, для якіх мы ўсе й працуем.
Прыходзiць #восень залатая,
Лiст жоўты – лепшая з украс...
Высока ў небе сонца ззяе,
Дае натхненне i дабро,
I павуцiнне праплывае,
У блакiт уплятае серабро...
#настрой #верасень #сезон #новы #тэатр #разам
Фото: Таццяна Бервіна
#Сёння, у Міжнародны дзень музеяў, Вялікі тэатр Беларусі віншуе ўсіх калег! #Дзякуй вам вялікі за веды, якімі з задавальненнем дзеляціся з гледачамі; #дзякуй за тое, што захоўваеце нашу спадчыну; дзякуй за прыгажосць, якая заўсёды выклікае захапленне. #Дзякуй сябрам тэатра за падтрымку, за тое, што застаецеся #разам. Са святам!
#дзеньмузеяў

Опера і балет, безумоўна, гэта не музей, гэта жывое мастацтва. Але Вялікі тэатр сам не аднойчы ператворываўся ў музейную пляцоўку, а таксама з задавальненнем прымаў удзел у самых разнастайных музейных акцыях. Упэўнены, гэта былі цікавыя праекты для гледачоў, для якіх мы ўсе й працуем.

Зараз, у перад'юбілейныя для тэатра дні, у фае Вялікага развернецца ўнікальная выстава – дзякуючы даўняму сяброўству з Нацыянальным мастацкім музеем і яго генеральным дырэктарам Уладзімірам Пракапцовым з музейных фондаў у тэатр на пэўны час прыехалі карціны – партрэты нашых легендарных артыстаў – Зінаіды Васільевай, Ларысы Александроўскай, Віктара Чарнабаева, Людмілы Бржазоўскай, Нагімы Галеевай, Міхаіла Дзянісава, Мікалая Ворвулева. Гэта сапраўды дзіўны збег абставін: сёння, у Міжнародны дзень музеяў, 18 мая, Вялікі тэатр Беларусі і сам ператварыўся ў музейную прастору.

Калі прыйдзеце ў Вялікі, абавязкова зазірніце і на экспазіцыю арыгінальных гістарычных афіш (з 1933 года!), якая працуе каля Камернай залы тэатра.

Таксама заўтра ў тэатры адкрыецца выстава старых фатаграфій і паштовак з выявай Вялікага тэатра з калекцыі знакамітага гісторыка, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава.

Фота: Таццяна Бервіна