Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.53K subscribers
23K photos
1.45K videos
1 file
4.39K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
Download Telegram
"Ад знікнення адзінай жанчыны ў свеце не спыніцца нічога, акрамя... сэрца адзінага мужчыны". Уільям Шэкспір
☀️ Прыгажосці і надзеі, кахання і любові, цярплівасці і моцы, веры ў цуд, у свае сілы і сілу сапраўднага мастацтва #жадаем вам. Са святам Вясны!
#сакавік #вясна #каханне #жанчына #кветкі #прыгажосць
Сёння гартаем старонкі беларускай гісторыі. Увечары мы апынемся ў XV стагоддзі - будзем сачыць за лёсам князёўны Анастасіі Слуцкай.
У свой час мастак-пастаноўшчык спектакля Аляксандр Касцючэнка адзначаў, што бачыць сваю задачу ў тым, “каб гледачу спадабалася гэта гісторыя і дзесьці ўнутры ўскалыхнуўся гонар за сваю краіну, за сваіх продкаў, за тое, што ён таксама з’яўляецца беларусам”.
Таму нядзіўна, што гэты балет Юрыя Траяна на музыку Вячаслава Кузняцова йдзе на сцэне Вялікага менавіта ў гэты дзень - Дзень народнага адзінства.
#bolshoibelarus91

Так, гэта не гістарычны гераічны эпас, а хутчэй фантазія вакол яго, харэаграфічная легенда, у якой рэальныя факты пераплецены з мастацкай прыдумкай, лірычнымі адступленнямі і ўласна рэжысёрскім прачытаннем сюжэту. Гледачы прасочаць няпростыя лініі любоўнага трохкутніка паміж Анастасіяй (Вікторыя Трэнкіна), закаханым у яе князем Міхаілам Глінскім (Сцяпан Колчук) і каварнай дачкой крымскага хана Заірай (Надзея Філіпава), убачаць узлёты і падзенні чалавечай душы ад найніжэйшай подласці да самаадданай вернасці і высакароднасці… Таксама галоўныя партыі Сямёна і хана Ахмата выканаюць Дзяніс Шпак і Уладзімір Руда. Упершыню у ролі бацькі Анастасіі - Івана Мсціслаўскага - Аляксей Баярынаў. За дырыжорскім пультам - Юрый Караваеў.
#гісторыя #каханне #наша #Беларусь #тэатр #музыка #балет #харэаграфія #Вялікітэатр #жанчына #мужнасць #глядзець #абавязкова

Квіткі яшчэ можна набыць

Фота: Міхаіл Несцераў