Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.39K subscribers
22.3K photos
1.37K videos
1 file
4.32K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
Download Telegram
🔥 Ужо заўтра, 22 сакавіка, а 17:30 на тэлеканале "Беларусь 3" не прапусціце прэм'ерную праграму з цыкла "Камертон", якая будзе прысвечана маладому салісту Вялікага тэатра Беларусі тэнару Дзмітрыю Шабеце. А ў суботу, 26 сакавіка, у 22:35 пабачым артыста ў ролі Дубатоўка ў тэлеверсіі спектакля "Дзікае паляванне караля Стаха" (рэжысёр Ганна Маторная). #опера #артыст #спектакль #тэлеканал #тэатр #тэнар
Аўтарскі праект Дзмітрыя Шабеці «Беларускія прэм'еры», які накіраваны на развіццё і папулярызацыю беларускай культуры, ужо сабраў гледачоў Музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку напрыканцы лютага, а таксама 5 сакавіка ў Лідзе. 29 сакавіка прыгожае беларускае слова і музыка гучалі ў Маскве – Дзмітрый Шабеця разам з калегамі і сябрамі па тэатру выступаў у амбасадзе Рэспублікі Беларусь у РФ.
Далей канцэрты, у якіх гучаць творы сучасных беларускіх кампазітараў на словы беларускіх класікаў і сучасных паэтаў, пройдуць у Мінску – Музыкальным коледжы імя М.І. Глінкі (31 траўня), потым – у Маладзечна, на штогадовым фестывалі беларускай песні і паэзіі (10 чэрвеня), а таксама у Нясвіжы, у рамках Вечароў Вялікага тэатра ў палацы Радзівілаў (17 чэрвеня).
На сцэне Вялікага тэатра Беларусі пачуем голас Дзмітрыя Шабеці 21 і 26 красавіка. У гэтыя вечары – оперы П.Чайкоўскага «Іаланта» і К.Сен-Санса «Самсон і Даліла». #опера #артыст #спектакль #тэатр #тэнар #музыка #беларускіярамансы #Вялікітэатр #Мінск
Афіша на красавік тут
Заўтра, у сераду, 18 траўня, вядучага артыста балета Эвена Капітэна можна пабачыць як на роднай для французскага танцоўшчыка беларускай сцэне Вялікага тэатра - у спектаклі "Баядэрка" у партыі Салора (а 19-й), а таксама на тэлеканале сапраўдных каштоўнасцей - "Беларусь 3" у новым выпуску праграмы "Камертон" (а 18-й). Чакаем!
#артыст #герой #зорка #тэатр
«Уходит в небо табор журавлиный», «Ты прыйдзi», «Край прыгожых людзей» А. Атрашкевіч, «Максiмава песня» В. Пяцько, «Свiтанне» В. Кісценя, «Покаянная молитва» А. Безансон, «Ой, вы думкi» К. Гігевіч - цудоўныя творы сучасных беларускіх кампазітараў у тым ліку на словы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Р. Баравіковай прагучаць 17 чэрвеня ў Нясвіжы ў рамках "Вечароў Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў" - у новай праграме "Беларускія прэм'еры" саліста оперы лаўрэата міжнародных конкурсаў Дзмітрыя Шабеці. Гэты ж канцэрт пройдзе ў Камернай зале тэатра 5 ліпеня.
Квіткі
#опера #артыст #тэатр #тэнар #музыка #беларускіярамансы #Вялікітэатр #Мінск
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Фестываль у замку Радзівілаў - гэта лета, гэта музыка, гэта мастацтва, гэта заўсёды асаблівы настрой. І вось гэтую цудоўную атмасферу мы будзем дарыць нашым гледачам. Прыязджайце, прыходзьце - абяцаю, што абыякавым не застанецца ніхто, бо гэта ўсё наша, роднае, беларускае. Хоць раз у жыцці, але гэтыя прыгожыя творы трэба пачуць..." - гаворыць Дзмітрый Шабеця. 17 чэрвеня менавіта канцэрт саліста беларускай оперы адкрые серыю праграм «Вечароў Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» у Нясвіжы. Пачуем прыгожую беларускую музыку ў Тэатральнай зале а 13-й. Квіткі
#опера #артыст #тэатр #тэнар #музыка #беларускіярамансы #Вялікітэатр #Нясвіж2022
"Беларускія прэм'еры" пачаліся з музыкі... і сустрэчы з таленавітым кампазітарам Аленай Віктараўнай Атрашкевіч, якая мяне па-добраму ўразіла. Я ж ехаў і не разумеў яшчэ, ці спрацуе мая ідэя, ці атрымаецца нешта з задуманага. Падаецца, я сам адносна нядаўна скончыў Акадэмію музыкі, дзе мы па праграме выконвалі беларускія творы. Але аказалася, што беларускіх рамансаў напісана так шмат, і так шмат выдатных, якія павінны гучаць і якія проста абавязаны пачуць нашыя слухачы. Алена Віктараўна адарыла мяне сваімі творамі і пазнаёміла з працамі калегаў. Калі я ад'яджаў ад яе, то вёз з сабой вялікі стос нот. Я адразу ж прыехаў да нашага дзіўнага канцэртмайстра Юліі Шчарбаковай. І пачалася праца – усё сыграць, паслухаць, выбраць, не ўпусціць чагосьці сапраўды важнага..." 5 ліпеня ў Камернай зале тэатра прагучаць цудоўныя беларускія рамансы ў выкананні маладога таленавітага артыста Дзмітрыя Шабеці.
Квіткі
#опера #артыст #тэатр #тэнар #музыка #беларускіярамансы #Вялікітэатр
“Ты прыйдзі” Алены Атрашкевіч, “Максiмава песня” Вячаслава Пяцько, “Не за вочы чорныя” Юрыя Семянякі, “Ой, вы, думкi…” Кацярыны Гігевіч, уверцюра да оперы Станіслава Манюшкі “Verbum Nobile”, п’еса “Мушкецёры” Яўгена Глебава, паланэз Тадэвуша Касцюшкі, мазурка Міхала Клеафаса Агінскага, “Зорка Венера” Сямёна Рака-Міхайлоўскага, “Маё каханне” Ігара Лучанка, “Світанне” Віктара Кісценя, “Я люблю” Уладзіміра Алоўнікава і іншыя прыгожыя беларускія песні, рамансы, музычныя творы прагучаць 5 ліпеня ў праграме опернага спевака Дзмітрыя Шабеці “Беларускія прэм’еры”. На сцэне Камернай залы таксама мы ўбачым салістак оперы народную артыстку Беларусі Настассю Масквіну і Марыю Галкіну, квартэт флейт Вялікага тэатра Беларусі (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса Ласоцкая, Наталля Мурзіна, Арцём Нямірскі, Арсэн Замтарадзэ) і Юлію Шчарбакову (партыя фартэпіяна). Квіткі
#опера #артыст #тэатр #тэнар #музыка #беларускіярамансы #Вялікітэатр
“Ты прыйдзі” Алены Атрашкевіч, “Максiмава песня” Вячаслава Пяцько, “Не за вочы чорныя” Юрыя Семянякі, “Ой, вы, думкi…” Кацярыны Гігевіч, уверцюра да оперы Станіслава Манюшкі “Verbum Nobile”, п’еса “Мушкецёры” Яўгена Глебава, паланэз Тадэвуша Касцюшкі, мазурка Міхала Клеафаса Агінскага, “Зорка Венера” Сямёна Рака-Міхайлоўскага, “Маё каханне” Ігара Лучанка, “Світанне” Віктара Кісценя, “Я люблю” Уладзіміра Алоўнікава і іншыя прыгожыя беларускія песні, рамансы, музычныя творы прагучаць #сёння, 5 ліпеня, ў праграме опернага спевака Дзмітрыя Шабеці “Беларускія прэм’еры”. На сцэне Камернай залы таксама мы ўбачым салістак оперы народную артыстку Беларусі Настассю Масквіну і Марыю Галкіну, квартэт флейт Вялікага тэатра Беларусі (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса Ласоцкая, Наталля Мурзіна, Арцём Нямірскі, Арсэн Замтарадзэ) і Юлію Шчарбакову (партыя фартэпіяна). Квіткі яшчэ можна набыць.
#опера #артыст #тэатр #тэнар #музыка #беларускіярамансы #Вялікітэатр
Ужо заўтра, у нядзелю, 14 жніўня, у эфіры тэлеканала "Беларусь 3" не прапусціце праграму "Кадры жыцця", што прысвечана салісту оперы Вялікага тэатра Беларусі Станіславу Трыфанаву - у сувязі з юбілеем заслужанага артыста рэспублікі. Пачатак у 14:30. #юбілей #артыст #жыццё #тэатр
#bolshoibelarus90
"Мастацтва - гэта лакаматыў усяго ў грамадстве. Бо толькі там, дзе высокі ўзровень мастацтва, - высокі ўзровень навукі, прамысловасці, арміі..." Артыст хору і саліст оперы Вялікага тэатра Беларусі - "шматгранны музыкант і тонкі назіральнік за жыццём" Ілля Пеўзнер пагутарыў з карэспандэнтам выдавецтва "Звязда".
#артыст #опера #хор #музыка #прыгажосць
"Як пісаў Максім Багдановіч, «Добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком». Але прыродны дар — толькі частка вялікага таленту. Майстры, якіх мы бачым на вялікіх сцэнах, усё жыццё цяжка працуюць, каб глядач захапляўся той лёгкасцю, натхнёнасцю, з якой яны спяваюць ці танчаць. Хто лепей пра гэта ведае, чым народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, загадчык опернай трупы Вялікага тэатра Беларусі, чароўнае сапрана Анастасія МАСКВІНА?.." Карэспандэнт Людміла Рублеўская пагутарыла з опернай спявачкай для партала выдавецкага дома "Звязда". #bolshoibelarus90 #тэатр #голас #артыст #музыка #опера
"Базіліа Андрэя Валенція паўстаў лідарам акцёрскага ансамбля, выклікаючы ў публікі не сціплую ўсмешку ў душы, а сапраўдны смех, што ў оперы, хай і камічнай, здараецца вельмі рэдка".
Тэатральны крытык Надзея Бунцэвіч - для часопіса "Мастацтва" (ліпень-2023).
#bolshoibelarus91

Пад канец чэрвеня Андрэй Валенцій адсвяткаваў сваё 50-годдзе. У гонар заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Вялікі тэатр прадставіць 9 верасня камічную оперу Дж.Расіні «Севільскі цырульнік». У прэм'еры мінулага сезона вядучы саліст Беларускай оперы бліскуча выканаў яркую партыю Дона Базіліа. Убачым яго ў гэтай ролі напачатку 91-га тэатральнага года.
Квіткі тут

"З усіх жанраў я выберу оперу, – кажа Андрэй Валенцій, – толькі тут гледачы апынаюцца ў дзіўнай атмасферы ўнікальнай дзеі, якую ствараюць больш за 200 чалавек – салісты оперы, хор, аркестр, міманс, рэжысёр, яго памочнікі, тэхнічная служба… Гэтa жывы спектакль, які нараджаецца тут і цяпер. Калі вы аніразу не былі ў Оперным тэатры – прыходзьце! Паверце: уражанні будуць незабыўныя!"
#опера #мастацтва #тэатр #артыст #юбілей #партыя #бенефіс #восень #верасень #квіткі #афіша

Фота: Ірына Малахава
Музыка, мова, характары...
"...Дух беларускіх легенд ды паданняў адчуваецца адразу ж з уверцюры - музыка выплывае нібыта з мінуўшчыны і злучае часы, каб тых, хто сядзіць у зале, не проста заглыбіць у дзею, а зрабіць сузіральнікамі падзей, што адбываюцца на сцэне...
#bolshoibelarus91

Напэўна, Уладзіміру Караткевічу было няпроста адаптаваць літаратурны твор для сцэнічнага ўвасаблення, але ж яго светабачанне і стыль усё ж адчуваюцца, асабліва, калі слухаеш прыгожа-пранікнёныя арыі, якія гучаць па-беларуску. А як іначай, калі героі разважаюць пра вельмі тонкія і інтымныя рэчы: каханне да жанчыны і любоў да радзімы?..
#музыка #опера #прыгажосць #слухаемсваё #Мінск #горад #тэатр #Вялікітэатр #Беларусь #слова #артыст #настрой

Шчырае і ахвярнае каханне, жаданне змагацца за яго, сяброўская здрада і бязлітасная рэўнасць, за якой стаіць смерць... І цяжка сказаць, хто з чатырох герояў тут другасны. Сплятаецца складаная інтрыга, калі шляхціц Раман закаханы ў халопку Ірыну, якая належыць яго сябру Кізгайлу. А яго жонка Любка супраць таго, каб адпусціць Ірыну... Увага гледача пераключаецца з аднаго героя на іншага... Але сутнасць і кульмінацыя — арыя Рамана, калі яго раздзіраюць сумненні, і тут выразна гучыць тэма болю за радзіму. Яна ёсць, няхай дзея ўсё ж ідзе ўслед за каханнем - яно ставіцца ў аснову ўсяго, яно перамагае змрок і разбурае смерць. Стрыжань галоўнага героя ў тым, што ён умее любіць і кахаць..." Л.Цімошык для партала "Звязда"

Музыка Дзмітрыя Смольскага будзе гучаць у Вялікім 13 лютага. На сцэне - опера "Сівая легенда", лібрэта да якой напісаў сам Уладзімір Караткевіч. За дырыжорскім пультам - Юрый Караваеў. У галоўных партыях: Алена Золава, Дзмітрый Шабеця, Аксана Волкава, Уладзімір Громаў, Дзмітрый Капілаў.

Квіткі тут