"Ад знікнення адзінай жанчыны ў свеце не спыніцца нічога, акрамя... сэрца адзінага мужчыны". Уільям Шэкспір
☀️ Прыгажосці і надзеі, кахання і любові, цярплівасці і моцы, веры ў цуд, у свае сілы і сілу сапраўднага мастацтва #жадаем вам. Са святам Вясны!
#сакавік #вясна #каханне #жанчына #кветкі #прыгажосць

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Музыка натхняе... Да сустрэчы ў новым сезоне ў Вялікім! Квіткі ў верасень: https://bolshoibelarus.by/rus/afisha-ru/afisha-ru/month.calendar/2022/9/1/-.html
Гераіня відэа - салістка аркестра тэатра (арфа) Вераніка Грабоўская.
#лета #настрой #музыка #тэатр #прыгажосць #натхненне #квіткі
Гераіня відэа - салістка аркестра тэатра (арфа) Вераніка Грабоўская.
#лета #настрой #музыка #тэатр #прыгажосць #натхненне #квіткі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Да сустрэчы ў новым сезоне! Мы пачынаем 6 верасня! #настрой #прыгажосць #верасень #хутка #тэатр #чакаем #фота #горад #Мінск #новы #сезон #Вялікітэатр #юбілей_90
#дэбюты
Адразу пяць (!) дэбютаў чакае нас на спектаклі "Анастасія" у нядзелю, 18 верасня. У вобразе княгіні Слуцкай Вікторыя Трэнкіна ўпершыню паўстала перад гледачамі Каралеўскага тэатра Маската падчас гастроляў беларускага балета ў Султанаце Аман. 18 верасня Вікторыя будзе дэбютаваць у загалоўнай партыі на роднай сцэне. Таксама ўпершыню ў харэаграфічнай легендзе Вячаслава Кузняцова ролі Міхала Глінскага, Сямёна, Заіры і Ахмата на сябе прымераць (адпаведна) Сцяпан Колчук, Дзяніс Шпак, Надзея Філіпава і Уладзімір Руда. Мы жадаем артыстам добрага спектакля!
За дырыжорскім пультам у гэты вечар Мікалай Калядка.
Нагадаем, што студэнты вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама гімназій-каледжаў мастацтваў могуць набыць квіткі з 50%-й зніжкай на балет В.Кузняцова "Анастасія" у касах тэатра.
Квіткі
#bolshoibelarus90 #балет #музыка #прыгажосць #тэатр

Спрабуем стварыць не вячэрні, але восеньскі настрой - пяшчотна-кранальны. За фотаздымкі дзякуй Таццяне Бервінай.
#фота #тэатр #восень #прыгажосць #настрой

#bolshoibelarus90
"Мастацтва - гэта лакаматыў усяго ў грамадстве. Бо толькі там, дзе высокі ўзровень мастацтва, - высокі ўзровень навукі, прамысловасці, арміі..." Артыст хору і саліст оперы Вялікага тэатра Беларусі - "шматгранны музыкант і тонкі назіральнік за жыццём" Ілля Пеўзнер пагутарыў з карэспандэнтам выдавецтва "Звязда".
#артыст #опера #хор #музыка #прыгажосць

#настрой #восень #тэатр #фота #прыгажосць
"Бывае так, што сярод холаду, шэрасці, пустэльнасці і нуды асенняй прыроды (...) на небе неяк неўпрыцям прагаліцца маленькі сіненькі лапічак – адзін, другі, трэці. Вось ужо не малая частка неба вызваляецца з-за хмар, сіняя, радасная; яшчэ лёгка плывуць па яе берагох прыгожыя фарботы цёмных пасяродку і белых наўкол болачак. (...) Зірніце, зірніце скарэй, як вун там шпарка перасунулася астатняя срэбная хмарка цераз сонца – і ўсё весялеець, робіцца прыгожым..." М.Гарэцкі
Фота: Таццяна Бервіна

Туман як павуцінне. Восень. Вялікі тэатр Беларусі. #прыгажосць #фота #Мінск #тэатр #на_ганку #восень #кастрычнік
Фота: Міхась Грыдасаў

...Лістапад закружыў галаву,
Сыпле золата восень пад ногі.
Журавы па аблоках плывуць,
Нібы мары мае і трывогі...
#прыгажосць #фота #Мінск #тэатр #на_ганку #восень #лістапад
Фота: Таццяна Бервіна
...Лістапад закружыў галаву,
Сыпле золата восень пад ногі.
Журавы па аблоках плывуць,
Нібы мары мае і трывогі...
#прыгажосць #фота #Мінск #тэатр #на_ганку #восень #лістапад
Фота: Таццяна Бервіна
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ад XVIII стагоддзя да нашага часу... У канцэрце «Музыка скрозь стагоддзі», што 10 лютага адбудзецца ў Камернай зале Вялікага тэатра, прагучаць прыгожыя творы беларускіх кампазітараў розных часоў: Мацея Радзівіла і Міхала Клеафаса Агінскага, Аляксея Туранкова і Сымона Рак-Міхайлоўскага, Юрыя Семянякі і Рыгора Пукста, Уладзіміра Солтана і Яўгена Глебава, Дзмітрыя Смольскага і Алега Залётнева, Вольгі Клімашэвіч і Алены Атрашкевіч.
На сцэне - лаўрэаты міжнародных конкурсаў - інструментальнае трыа «Глорыя» (Надзея Сянькевіч, скрыпка, Кацярына Акавіцкая, віяланчэль, Наталля Мурзіна, флейта), вядучыя салісты оперы Вольга Маліноўская, Алена Золава, Андрэй Мацюшонак і канцэртмайстар Настасся Дубоўская. Рэжысёр - Наталля Кузьмянкова.
#музыка #прыгажосць #Камернаязала

У чацвер, 28 верасня, у партыі Надзеі Яноўскай у оперы Ул.Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" (рэжысёр Г.Маторная) #упершыню на сцэну Вялікага тэатра Беларусі выйдзе маладая салістка Настасся Міхнавец.
#bolshoibelarus91
"Як толькі прыступіла да разбору гэтай партыі, усвядоміла, якая яна цяжкая! Як кажуць, «маленькая, ды ўдаленькая», - дзеліцца эмоцыямі лаўрэат міжнародных конкурсаў Настасся Міхнавец. - Працаваць давялося імкліва: пасля ўводу ў партыю Разіны ("Севільскі цырульнік" Дж.Расіні) мне давялося ў максімальна сціснутыя тэрміны ўсё вывучыць. Вядома, я працягваю працаваць над роллю кожны дзень. Гэта бесперапынная праца... Самае галоўнае ў гэтым складаным вобразе - усвядоміць, як шмат у Надзеі чалавечнасці. Яна гатова ахвяраваць сабой у імя выратавання іншых. Гэта стрыжань яе характару. А каханне Беларэцкага вяртае яе да жыцця. Андрэй - як праменьчык сонца, што прабіўся праз стагадовыя лясныя гушчары, даў ёй зразумець, што жыццё можа быць іншым..."
#дэбют #опера #прыгажосць #Беларусь #упершыню #Караткевіч #Солтан #тэатр #ВялікітэатрБеларусі #восень #верасень #хутка #афіша #музыка

"Любіце і вывучайце вялікае мастацтва музыкі. Яно адкрые вам цэлы свет высокіх пачуццяў, жарсцяў, думак. Яно зробіць вас духоўна багатым. Дзякуючы музыцы вы знойдзеце ў сабе новую сілу, якая да таго часу вам не была вядома. Вы ўбачыце жыццё ў новых тонах і фарбах..." Дзм. Шастаковіч
#bolshoibelarus91
З Міжнародным днём музыкі, сябры!
#музыка #дзень #сёння #тэатр #прыгажосць #мастацтва #свет
#bolshoibelarus91
З Міжнародным днём музыкі, сябры!
#музыка #дзень #сёння #тэатр #прыгажосць #мастацтва #свет
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
За нараджэннем новага Адама назірала Лідзія Заблоцкая. Карэспандэнт тэлеканала "Беларусь 1" пабывала на рэпетыцыі балета "Стварэнне свету" і запрашае вас на "Праменад" у Вялікі тэатр Беларусі. Заўтра ўвечары на галоўнай сцэне прадстане "Свет", які стварылі кампазітар А.Пятроў, харэограф В.Елізар'еў і мастак Я.Лысік. Квіткі
#балет #прыгажосць #свет #тэатр #музыка #юбілей #харэограф #Мінск #горад #нядзеля

Музыка, мова, характары...
"...Дух беларускіх легенд ды паданняў адчуваецца адразу ж з уверцюры - музыка выплывае нібыта з мінуўшчыны і злучае часы, каб тых, хто сядзіць у зале, не проста заглыбіць у дзею, а зрабіць сузіральнікамі падзей, што адбываюцца на сцэне...
#bolshoibelarus91
Напэўна, Уладзіміру Караткевічу было няпроста адаптаваць літаратурны твор для сцэнічнага ўвасаблення, але ж яго светабачанне і стыль усё ж адчуваюцца, асабліва, калі слухаеш прыгожа-пранікнёныя арыі, якія гучаць па-беларуску. А як іначай, калі героі разважаюць пра вельмі тонкія і інтымныя рэчы: каханне да жанчыны і любоў да радзімы?..
#музыка #опера #прыгажосць #слухаемсваё #Мінск #горад #тэатр #Вялікітэатр #Беларусь #слова #артыст #настрой
Шчырае і ахвярнае каханне, жаданне змагацца за яго, сяброўская здрада і бязлітасная рэўнасць, за якой стаіць смерць... І цяжка сказаць, хто з чатырох герояў тут другасны. Сплятаецца складаная інтрыга, калі шляхціц Раман закаханы ў халопку Ірыну, якая належыць яго сябру Кізгайлу. А яго жонка Любка супраць таго, каб адпусціць Ірыну... Увага гледача пераключаецца з аднаго героя на іншага... Але сутнасць і кульмінацыя — арыя Рамана, калі яго раздзіраюць сумненні, і тут выразна гучыць тэма болю за радзіму. Яна ёсць, няхай дзея ўсё ж ідзе ўслед за каханнем - яно ставіцца ў аснову ўсяго, яно перамагае змрок і разбурае смерць. Стрыжань галоўнага героя ў тым, што ён умее любіць і кахаць..." Л.Цімошык для партала "Звязда"
Музыка Дзмітрыя Смольскага будзе гучаць у Вялікім 13 лютага. На сцэне - опера "Сівая легенда", лібрэта да якой напісаў сам Уладзімір Караткевіч. За дырыжорскім пультам - Юрый Караваеў. У галоўных партыях: Алена Золава, Дзмітрый Шабеця, Аксана Волкава, Уладзімір Громаў, Дзмітрый Капілаў.
Квіткі тут

Люты - самы кароткі месяц, але абавязкова знайдзіце час, каб завітаць ва ўтульныя залы Вялікага тэатра Беларусі. Акуніцеся ў прыгожыя сусветы сапраўднага мастацтва...
#настрой #прыгажосць #тэатр #Вялікітэатр #опера #балет #музыка #горад #Мінск #зіма #люты #амальвясна