Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus🎼
1.85K subscribers
25.9K photos
1.71K videos
1 file
4.71K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
Download Telegram
‼️"Але што важна: бясспрэчны ўплыў беларускай культуры на сусветную і выключна – на расійскую ў XVII стагоддзі”. Шукалі карані Кораня на Вечары беларускай культуры 30 сакавіка: https://bolshoibelarus.by/rus/novosti-novye/4459-karani-koranya.html
#Сіваялегенда #опера #беларускаяопера #вечар_беларускай_культуры #ВялікітэатрБеларусі #выстава #імпрэза
В течение недели в фойе Большого можно увидеть удивительную выставку - «Библия для народа 1692-1696 гг. Василия Кореня". Книга ХVII столетия, созданная белорусом и повлиявшая на западноевропейское и российское искусство того времени: https://www.sb.by/articles/v-bolshom-teatre-pokazyvayut-sozdannuyu-belorusom-bibliyu-dlya-naroda.html?fbclid=IwAR2p8HXDrpHXSY9XuhP1SUM1BA3LIjBHKYUzC40aCk642tHHQWEG_zGM8Fc
#Сіваялегенда #опера #беларускаяопера #вечар_беларускай_культуры #ВялікітэатрБеларусі #выстава #імпрэза
🌺 11 ліпеня перад прэм’ерай оперы “Дзікае паляванне караля Стаха” адбылося адкрыццё выставы “Уладзімір Караткевіч і яго гісторыя палявання…”. Гэта чарговы сумесны праект Вялікага тэатра Беларусі і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. У фае партэра Вольга Гулева, загадчык навукова экспазіцыйнага аддзела музея, цікава распавяла як пра саму аповесць Караткевіча, так і пра гісторыю друку гэтага твора: ад першага выдання да апошняга, юбілейнага.
“У кожнага з нас свой Караткевіч, – дадала Вольга Барысаўна. – Хочацца працытаваць Васіля Быкава: “На ягоныя тэмы можна, напэўна, напісаць горш, а магчыма, і лепш, але напісаць так, як гэта зрабіў ён, не зможа ніхто”.
‼️ Сёння выстава таксама працуе. У экспазіцыі – архіўныя афішы да оперы, фотаздымкі Караткевіча, яго партрэты, самыя розныя выданні яго знакамітай аповесці.
#выстава
6 ліпеня а 18-й гадзіне ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Шчамялёва адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Аляксандра Аляксандравіча Касцючэнкі ў рамках праекта “Класікі – Сучаснікі”.
Аляксандр Касцючэнка (09.02.1958–26.08.2019) – беларускі тэатральны мастак, галоўны мастак Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, мастак-жывапісец.
...Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі быў адзінай планетай для А.Касцючэнкі, прыдатнай па маштабе і габарытах. Тут ён максімальна і шчыра раскрываўся ўсё больш нечаканымі гранямі ў кожнай новай пастаноўцы, тут ён быў як рыба ў вадзе і як птушка ў небе, і тут ён быў абсалютна шчаслівы. Мастак часта гаварыў: “Тэатр – маё жыццё, мой другі дом”....
#выстава #тэатр #дом #мастак
13👏2
#Сёння, 26 снежня, беларуская культурная супольнасць азначае 130-годдзе з дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў беларускай кампазітарскай школы - беларускага класіка ХХ стагоддзя Яўгена Цікоцкага. Менавіта яго опера "Міхась Падгорны" адкрывала ўласны будынак Тэатра оперы і балета ў 1939 годзе. А 79 год таму - 24 снежня 1944-га ў зале Дома Чырвонай Арміі адбылася прэм'ера оперы "Алеся". Гэта сапраўды стала значнай падзеяй для вызваленага Мінску і для ўсёй рэспублікі, на тэрыторыі якой яшчэ ішлі баі...
#bolshoibelarus91

З гэтай нагоды Вялікі тэатр Беларусі прапануе зноў "прыйсці" на анлайн-выставу - пагартаць старонкі гісторыі беларускай оперы.
#выстава #гісторыя #Беларусь #тэатр #музыка #опера #Вялікітэатр #глядзець #абавязкова #юбілей #легенда

Глядзім экспазіцыю тут
5❤‍🔥2👍2🕊21
Гэты дзень у гісторыі
«Герой балета ўпершыню загаварыў на сваёй роднай мове, і мова гэта магла выказаць самыя складаныя чалавечыя пачуцці, расказаць пра самыя тонкія эмоцыі душы». Ю. Чурко


85 гадоў назад, 5 лістапада 1939-га, у Вялікім тэатры Беларусі прайшла прэм'ера першага нацыянальнага балета «Салавей» па аднайменнай аповесці Змітрака Бядулі. Музыку напісаў малады кампазітар Міхаіл Крошнер, тады яшчэ студэнт кансерваторыі, аўтарамі лібрэта выступілі Юрый Сланімскі і Аляксей Ермалаеў. Так склалася, што Ермалаеў стаў і балетмайстрам спектакля.

Балет «Салавей» стаў знакавым творам для Дзяржаўнага тэатра оперы і балета. Менавіта гэты балет прадстаўляў беларускае харэаграфічнае мастацтва на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве ў 1940 годзе. Дзякуючы ў тым ліку і гэтай пастаноўцы тэатр быў узнагароджаны ордэнам Леніна і атрымаў права называцца Дзяржаўным Вялікім тэатрам оперы і балета БССР.


На няшчасце, паспяховае сцэнічнае жыццё балета «Салавей» было абарвана вайной: кампазітар загінуў, касцюмы і дэкарацыі згарэлі. «У памяці нешматлікіх сведкаў захаваліся ўрыўкавыя, але яркія ўражанні; для іншых жа балет зрабіўся легендай», - пісаў Ю.Сланімскі. У 1951-м балет М.Крошнера паўстаў у тэатры ў харэаграфіі К. Мулера. У афішы спектакль пратрымаўся год.
#балет #гісторыя #фота #выстава #спектакль #Мінск #памяць #музыка #каб_помнілі #сёння

Цікавая гісторыя стварэння балета, факты з жыцця яго пастаноўшчыкаў, а таксама серыя ўнікальных фатаграфій з архіва Вялікага тэатра - у анлайн-экспазіцыі на афіцыйным сайце тэатра
🔥5🕊2💯2👍1