Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus🎼
1.85K subscribers
25.9K photos
1.71K videos
1 file
4.71K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Арыя Кізгайлы з оперы Дзм.Смольскага "Сівая легенда". Спявае Станіслаў Трыфанаў.
#юбілей #беларускаяопера #памяць #гонар #кампазітар #ДзмітрыйСмольскі #сёння
Увечары на тэлеканале «Беларусь 3» не прапусціце аповед пра Дзмітрыя Смольскага ў праграме «Кампазітары Беларусі».
6🔥2🥰1
Гэты дзень у гісторыі
«Герой балета ўпершыню загаварыў на сваёй роднай мове, і мова гэта магла выказаць самыя складаныя чалавечыя пачуцці, расказаць пра самыя тонкія эмоцыі душы». Ю. Чурко


85 гадоў назад, 5 лістапада 1939-га, у Вялікім тэатры Беларусі прайшла прэм'ера першага нацыянальнага балета «Салавей» па аднайменнай аповесці Змітрака Бядулі. Музыку напісаў малады кампазітар Міхаіл Крошнер, тады яшчэ студэнт кансерваторыі, аўтарамі лібрэта выступілі Юрый Сланімскі і Аляксей Ермалаеў. Так склалася, што Ермалаеў стаў і балетмайстрам спектакля.

Балет «Салавей» стаў знакавым творам для Дзяржаўнага тэатра оперы і балета. Менавіта гэты балет прадстаўляў беларускае харэаграфічнае мастацтва на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве ў 1940 годзе. Дзякуючы ў тым ліку і гэтай пастаноўцы тэатр быў узнагароджаны ордэнам Леніна і атрымаў права называцца Дзяржаўным Вялікім тэатрам оперы і балета БССР.


На няшчасце, паспяховае сцэнічнае жыццё балета «Салавей» было абарвана вайной: кампазітар загінуў, касцюмы і дэкарацыі згарэлі. «У памяці нешматлікіх сведкаў захаваліся ўрыўкавыя, але яркія ўражанні; для іншых жа балет зрабіўся легендай», - пісаў Ю.Сланімскі. У 1951-м балет М.Крошнера паўстаў у тэатры ў харэаграфіі К. Мулера. У афішы спектакль пратрымаўся год.
#балет #гісторыя #фота #выстава #спектакль #Мінск #памяць #музыка #каб_помнілі #сёння

Цікавая гісторыя стварэння балета, факты з жыцця яго пастаноўшчыкаў, а таксама серыя ўнікальных фатаграфій з архіва Вялікага тэатра - у анлайн-экспазіцыі на афіцыйным сайце тэатра
🔥5🕊2💯2👍1