***
Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей
Сэрцы цвёрдые, быццам з камення.
Разаб'ецца аб іх слабы верш заўсягды,
Не збудзіўшы святога сумлення.
Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш,
Абрабіць яго трэба с цярпеннем.
Як ударыш ты ім, — ён як звон зазвініць,
Брызнуць іскры з халодных каменняў.
М. Багдановіч. "Песняру". 1913г.
104 гады таму перастала біцца сэрца Паэта Беларусі - Максіма Багдановіча. Яго "Зорка Венера" кожны вечар гучыць у Вялiкiм тэатры: менавiта гэтая мелодыя была абраная для званкоў, што запрашаюць гледачоў у вялікую цi малую залi. Ён нарадзiўcя на Троiцкай гары, тады - вулiцы Александроўскай, ля тэатра. Менавiта на родны дом глядзiць яго постаць - помнiк Вакара, Казакова i Маскалевiча з'явiўся ля Опернага ў 1981-м. Сёння, 25 траўня, у дзень памяці Максіма Багдановіча, да яго помніка прыйшлі супрацоўнікі літаратурных музеяў Мінска, а таксама людзі, для якіх асоба Багдановіча, яго Слова застаюцца той сістэмай каардынат, якая дапамагае знайсці верны напрамак у жыцці.
#дзеньпамяці

Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
1915г.
У гэты дзень перастала біцца сэрца Паэта Беларусі - Максіма Багдановіча. Яго "Зорка Венера" кожны вечар гучыць у Вялiкiм тэатры: менавiта гэтая мелодыя была абраная для званкоў, што запрашаюць гледачоў у вялікую цi малую залы. Ён нарадзiўcя на Троiцкай гары, тады - вулiцы Александроўскай, ля тэатра. Менавiта на родны дом глядзiць яго постаць - помнiк Вакара, Казакова i Маскалевiча з'явiўся ля Опернага ў 1981-м. Сёння, 25 траўня, дзень памяці Максіма Багдановіча.
#дзеньпамяці #МаксімБагдановіч #лятэатра